DiscoverRadio Plato Editorial Podcast
Radio Plato Editorial Podcast

Radio Plato Editorial Podcast

Author: Radio Plato

Subscribed: 20Played: 516
Share

Description

Editorial Podcast is a weekly radio show hosted by Stereobeaver and KorneJ on Radio Plato. We invite musicians, artists, travelers, restaurant owners and many others to talk about their ways of life, musical tastes and various nonsense topics. We are on air every Wednesday at 15:00 on https://radioplato.by.
124 Episodes
Reverse
Гераіняй сённяшняга “Рэдактарскага падкаста” стала мастачка і спявачка Анастасія РыдлеўскаяСваёй творчасцю яна выбудоўвае цэлы сусвет, які сатканы з юнгіянскіх, фальклорных і аўтабіяграфічных сімвалаў. Карціны ўвасабляюць песні, музыка гучыць саўндтрэкам да карцін. Яе музыка – гэта наватарская электроніка з элементамі фолка, якая, па словах музычнага крытыка Аляксандра Чарнухі, стылістычна ўстае ў адзін радок з CocoRosie, Fever Ray і Bjork.Апроч гэтага, Насця стварыла, напрыклад, велізарныя маскі для прэм’еры тэатральнага сезона “Рамэа і Джульеты” ва Ўроцлаве, займаецца сцэнаграфіяй для спектакля Rozstrzelani, вядзе майстар-клас па мастацтву і літаратурны клуб. Як ёй усё гэта ўдаецца – слухаем у эфіры “Рэдактарскага падкаста”!Фота – Hanna ŠotDownload: t.me/radioplatoshowsarchive/1291
У госці “Рэдактарскага падкаста” завітаў адзін з нашых улюбёных беларускіх гуртоў – “Каларыт Кульмана” 🎶Як апісваюць самі музыкі сваю творчасць, яны граюць парадаксальную тэхна-джаз імправізацыю: пры кожным спатканні ў іх нараджаюцца ўнікальныя кампазіцыі, якія яны афармляюць у п’есы. Пра іх творчы метад, пра існаванне “паміж” у канцэртнай тусоўцы і пра праект “Кубарь” – калабарацыю са славутым барабаншчыкам Арцёмам Залескім – у сённяшняй гутарцы! А таксама шмат музыкі ад гурта, у тым ліку, эксклюзіў з будучага рэліза 😏Download: https://t.me/radioplatoshowsarchive/1273
“Рэдактарскі падкаст” на сувязі! Сёння гутарым са стваральнікам пабліка “Подпольный вестник” (t.me/nenavizhu_rock) і лэйбла Podpolie 375 (www.instagram.com/podpolie.375), прамоўтарам, музыкам і пісьменнікам Арцёмам пра менскую андэрграўндную індзі- і панк-сцэну.Што зараз адбываецца на інструментальнай сцэне сталіцы, дзе выдаць кнігу без выдавецтва і як зладзіць тур па абласных гарадах Беларусі для кардонавай фігуры Вана Даркхолма – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы.Download: t.me/radioplatoshowsarchive/1246
У новым эпізодзе "Рэдактарскага падкаста" сустракаем адных з арганізатараў кракаўскага фестываля LTCŃ Стаса Pocketrave і Глеба Ляпейку.Вялікі летні пікнік адбудзецца ўжо ў гэтую суботу, 27 ліпеня 2024-га, у гарадскім парку Jordana. Мы злавілі оргаў перад актыўнай фазай падрыхтоўкі і распыталі пра тое:🟡 як ім удалося сабраць такі комба-лайнап (на фэсце выступяць РСП, Leibonik, а таксама 🥁🥁🥁 Mustelide, Mandzik, Groove Dealer і Emil Zenko);🟡 як можна наведаць фестываль, нават калі ты ў Беларусі (рабяты стварылі віртуальную арт-галерэю беларускіх мастакоў і мастачак, у якой будзе ісці прамая трансляцыя з электроннай сцэны фестываля);🟡 як фестывалю ўжо пяты год атрымліваецца заставацца некамерцыйным з бясплатным уваходам і як іх у гэтым падтрымаць (за любы данат, дарачы, табе дашлюць аўтарскі вайбовы гайд па Кракаву – чэк зыс аўт!).Пра ўсё гэта і не толькі – у сённяшнім выпуску!Download: https://t.me/radioplatoshowsarchive/1209
Усім ёў! І гэта не фармальнае прывітанне, а жыццёвае крэда маладога музыкі, фотамастака і зацятага аматара скейтбордынгу Аляксея Грызунта aka Лайтовы aka grisbe. З ім мы сустракаемся ў сённяшнім "Рэдактарскім падкасце", каб пагутарыць пра гэтыя тры існасці, якія спляліся ў "філасофію бервяна на калёсах", а таксама паслухаць трохі музыкі ад Аляксея і яго ўлюбёных гуртоў.
loading
Comments