Discover
VANDRA

VANDRA
Author: Раман Клеўжыц
Subscribed: 224Played: 4,305Subscribe
Share
© Раман Клеўжыц
Description
Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.
Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас.
Наш сайт: vandra.by
Наш Instagram: instagram.com/vandra.by
Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com
Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас.
Наш сайт: vandra.by
Наш Instagram: instagram.com/vandra.by
Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com
68 Episodes
Reverse
⭐️ Госць эпізода - Міхаіл Міхно, краязнаўца і гід-экскурсавод па Стоўбцах і ваколіцах.Неяк ужо даўно выношваюцца думкі адносна спадчыны малых гарадоў каля больш буйных. Для жыхароў вялікага горада малое мястэчка можа быць прывабным, калі ўсё добра з інфарструктурай, асабліва з камунікацыямі. Калі ж даехаць можна без праблем і месца мае за сабою гістарычную спадчыну, то фактычна ёсць уся база для таго, каб развіваўся турыстычны патэнцыял.Менавіта з такімі думкамі я глядзеў на Стоўбцы. З думкамі і пытаннем, “ці рэалізаваны гэты патэнцыял у Стоўбцах”.З Міхаілам мы будзем размаўляць не толькі пра патэнцыял, а яшчэ пра музейный пакой, ролю Нёмана, блізкасць да Свержня і інфраструктуру, якой не хапае.❗️ Instagram-старонка Міхаіла Міхно❗️ Артыкул Змітра Юркевіча "Дзе пачыналіся Стоўбцы"❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - https://buymeacoffee.com/vandrabyPatreon - https://patreon.com/vandrabyBoosty - https://boosty.to/vandraby/donateKo-fi - https://ko-fi.com/vandrabyPayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CURevolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госця эпізода - Наталля Зданевіч, даследчыца і кіраўніца праектаў былога Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці.1941 год - гэта толькі адзін год з жыцця крэпасці і старога горада Брэста, які быў на тым месцы. Але ўвагі надаецца так, быццам крэпасць паўстала 22 чэрвеня 1941 года. Таму з Наталляй мы пагаворым пра больш даўнія часы крэпасці і горада, а таксама пра перспектывы: ад пазнавальных прыкмет былога горада да канцэпцыі аўстрыйскага дзеяча Дзітара Богнара, асветы і новага пакалення.❗️ Facebook-старонка сяброў Фонда развіцця Брэсцкай спадчыны❗️ База-дадзеных "Спадчыны Брэсцкай крэпасці"❗️ Канцэпцыя захавання і развіцця тэрыторыі Брэсцкай крэпасці❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - https://buymeacoffee.com/vandrabyPatreon - https://patreon.com/vandrabyBoosty - https://boosty.to/vandraby/donateKo-fi - https://ko-fi.com/vandrabyPayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CURevolut - https://revolut.me/ramanng0t___Брестская крепость и ее жизнь вне Великой Отчественной войны | Наталья Зданевич
⭐️ Госць эпізода - Ігар Сурмачэўскі, калекцыянер і рэстаўратар.Спадар Ігар збірае калекцыю беларускіх абразоў, у прыватнасці палескіх абразоў. У эпізодзе мы гаворым пра тое, як збіраецца калекцыя абразоў і як увогуле працуе рынак калекцыянавання спадчыны: ад 90-ых і італьянцаў да дылераў, сабекоштаў і лёса прадметаў збора.❗️ Facebook-старонка Ігара Сурмачэўскага❗️ Выпуск Радыё Марыя з Ігарам Сурмачэўскім ❗️ Ігар Сурмачэўскі пра абраз з касцёла ў Дуброва (частка 1)❗️ Ігар Сурмачэўскі пра абраз з касцёла ў Дуброва (частка 2)❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - https://buymeacoffee.com/vandrabyPatreon - https://patreon.com/vandrabyBoosty - https://boosty.to/vandraby/donateKo-fi - https://ko-fi.com/vandrabyPayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CURevolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Дзмітрый Скварчэўскі, гісторык і даследчык.На пачатку чэрвеня Аляксандр з праекта Родны край апублікаваў сторыз і пасля відэа, што на могліцах у вёсцы Тэйкі быў знойдзены камень-ахвярнік. Пабачыўшы гэтую навіну, задумаўся, што не так часта бачыцца ў стужцы, каб нехта дзяліўся сваім інтарэсам да спадчыны камяннёў. Адпаведна і прыйшла думка, а наколькі цікава гэтая знаходка грамадству і што мы ўвогуле мусім ведаь пра камяні.❗️ Facebook-старонка Дзмітрыя Скварчэўскага❗️ Відэа пра камень-ахвярнік у вёсцы Тэйкі❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - https://patreon.com/vandrabyBoosty - https://boosty.to/vandraby/donateKo-fi - https://ko-fi.com/vandrabyPayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CURevolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Лычаўка, краязнаўца і журналіст.Гадоў восем таму Аляксандр працаваў над буйным праектам пра былыя вёскі ў межах сучаснага Мінска. Дык вось пра гэтыя вёскі мы і пагаворым: што ад іх засталося, колькі назваў вёсак ды фальваркаў яшчэ захоўвае Мінск, наколькі гэтакае развіццё горада натуральнае і што далей ахопіць Мінск.❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - https://patreon.com/vandrabyBoosty - https://boosty.to/vandraby/donateKo-fi - https://ko-fi.com/vandrabyPayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CURevolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Сцяпан Нефідовіч, краязнаўца і былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры.Спадар Сцяпан нарадзіўся ў вёсцы Лахаўка, а гэта літаральна пад самой Лахваю. Таму гісторыя мястэчка яму вядома не толькі праз дакументы, але і наўпрост праз уласны досвед і праз мясцовых людзей.Са спадаром Сцяпанам мы паразмаўляем пра Лахвенскія вуліцы, пра палац Радзівілаў, пра габрэйскую забудову і як гэта ўсё паступова знікала. А напрыканцы эпізода падзялюся, чаму ўвогуле з’явілася тэма Лахвы і што мы мусім вынесці з гэтага.❗️ Артыкул Сцяпана Нефідовча "Радзівілы ў Лахве"❗️ Артыкул пра гісторыю Лахву на сайце "Тутэйшы"❗️ Дакументальны фільм пра гета ў Лахве❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - https://patreon.com/vandrabyBoosty - https://boosty.to/vandraby/donateKo-fi - https://ko-fi.com/vandrabyPayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CURevolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госці эпізода — Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі, музыкі на акардыёне і гармоніку і стваральнікі праекта пра традыцыйную музычную спадчыны і вясковых музыкантаў Беларусі — graj.byУ эпізодзе мы будзем размаўляць пра вясковых музыкантаў, адкуль яны бралі інструменты і веды каб граць, якая роля ў музыкантаў была ў вёсцы, пра арганістаў і пра тое, што нам кажуць здымкі праекта.Сайт праекта мае назву “Вясковы музыканты Беларусі”. Ці не ўзнікла ў вас думка, чаму менавіта вясковыя? Няўжо гарадскіх не было? З гэтага пытання мы і пачынаем гаворку.Тэма важная не толькі ў музычным полі, але і ў кразнаўчым. Калі ў вас ёсць здымкі ці некія ўспаміны і згадкі пра вясковых музыкантаў, то напішыце, калі ласка, Аляксею альбо Андрэю.❗️ Праект "Вясковыя музыканты Беларусі": https://graj.by/❗️ Facebook-старонка Аляксея Крукоўскага: https://www.facebook.com/profile.php?id=100004979325617❗️ Facebook-старонка Андрэя Бароўскага: https://www.facebook.com/andrej.borovskij.7❗️ Музей народных музычных інструментаў у Шыдлоўцы (Польшча): https://muzeuminstrumentow.pl/en/museum/❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladankaШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - https://patreon.com/vandrabyBoosty - https://boosty.to/vandraby/donateKo-fi - https://ko-fi.com/vandrabyPayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CURevolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госця эпізода - Таццяна Шумель, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства школы ў Гарадку Маладзечанскга раёна.У мінулым годзе спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пашырыўся за конт парэшткаў 219-гадовага касцёла. А паўтары гады таму касцёл увогуле планавалі знесці.Шлях уратавання быў прароблены Таццянай Шумель, госцяй сённяшняга эпізода. Пра шлях, пра парэшткі апшоняга мінскага ваяводы, пра ўратаваны абраз і што было зроблена пасля рашэння прызнаць касцёл каштоўнасцю - гэта ўсё мы абмяркоўваем у эпізодзе.❗️ Facebook-старонка Таццяны Шумель❗️ Выпуск "Радыё Марыя" пра касцёл у Дубрава❗️ Апісанне пахавання Адама Хмары❗️ Пра касцёл у Дубрава на "Планета Беларусь"❗️ Ігар Сурмачэўскі пра касцёл і абраз (частка 1)❗️ Ігар Сурмачэўскі пра касцёл і абраз (частка 2)❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladankaШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - https://patreon.com/vandrabyBoosty - https://boosty.to/vandraby/donateKo-fi - https://ko-fi.com/vandrabyPayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CURevolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Пархомаў, краязнаўца вёскі Аздамічы і стваральнікпраекта пра Аздамічы.Пра Аздамічы шмат хто мог даведацца праз дзейнасць Аляксандра Пархомава. Аляксандр распавядае пра вёску і яе радавод, а таксама дзеліцца здымкі дамашніх архіваў. Перад размоваю стаяла дзве мэты: даведацца пра працу над лакальным краязнаўствам праз разважанні і прыклады і зразумець, што з сябе ўяўляюць Азадамічы. Эпізод будзе пра блізасць да Альшан, пра перабудову царкву і чаму ў той мясцовасці з’яўляецца ўсё больш зацікаўленых людзей.❗️ Сайт пра Аздамічы: https://ozdamicze.com/❗️ Instagram-старонка праекта пра Аздамічы:https://www.instagram.com/ozdamicze/❗️ Калекцыя здымкаў Джона Кунстадтэра:https://radzimaphoto.com/❗️ Артыкул пра змены вакол цэркваў на Палессі:https://greenbelarus.info/articles/01-07-2021/cerkvy-na-palessi-vyalikiya-drevy-ssekchy-tui-pasadzic-fota❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladankaШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - https://patreon.com/vandrabyBoosty - https://boosty.to/vandraby/donateKo-fi - https://ko-fi.com/vandrabyPayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CURevolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Бацюкоў, гісторык і былы дырэктар музея гісторыі горада Магілёва.
Спадар Аляксей амаль усё сваё жыццё пражыў у горадзе Магілёве, а частку жыцця аддаў менавіта працы з гісторыяй горада, таму яму дакладна ёсць чым падзяліцца.
Больш з таго ў Аляксея выйшла кніга пра гістарычную падзею горада ў 1942 годзе - “Магілёўскае цунамі”. Кніга выйшла з падтрымкаю Алега Давіда Лісоўскага, які падзяліўся здымкамі “цунамі” з уласнай калекцыі. Пра кнігу таксама будзе гаворка ў эпізодзе.
Што ў эпізодзе:
ці ісуне ў Магілёве імперскі дух;
чаму Свята-Мікалаеўская царква - унікальны помнік архітэктуры;
пасады Магілёва і запазычаная тапаніміка;
зруйнаваная спадчына Магілёва ХХ стагоддзя;
чаму столькі ўвагі да Пушкіна і дзіўны магілёўскі балкон;
гісторыя пра Магілёўскае цунамі;
якія рызыкі існуюць зараз для гістарычнага цэнтра.
❗️ Кніга "Магілёўскае цунамі": https://knihauka.com/mahilouskaje_cunami
❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladanka
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Саша Мацкевіч, стваральнік праекта poshyk.info.
У лістападзе гэтага году праекту споўнілася 10 год, разам з тым можна фіксаваць досвед Сашы - 10 год актыўных вандровак. Менавіта пра гэты досвед, а таксама пра тое, як трансфармуецца праект і інтарэсы, і пойдзе размова ў эпізодзе.
❗️ Instagram-старонка праекта poshyk.info: https://www.instagram.com/poshyk.info/
❗️ Сайт праекта poshyk.info: https://poshyk.info/
❗️ Выпуск з Сашам пра Навагрудскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/nvE4TFuTUM4
❗️ Выпуск з Сашам пра Мёрскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/75DMyywNue4
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына.
Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну!
Размова з Уладзіславам пра спадчыну была насычаная, аднак усё трапіць у выпуск не магло. Усё ж выпуск на 1,5-2 гадзіны - гэта ўжо занадта. Адпаведна пад час мантажа частка размовы наўпрост адмыслова адклалася ў асобны боунсны эпізод.
Эпізод уздымае дзве тэмы: пабудову страчанай спадчыны на падставе Гродзенскага кейса і 3D-мадэляванне спадчыны. Усё - на канкрэтных прыкладах, таму слухаць адно задавальненне.
У канцы эпізода яшчэ таксама ўласныя разважанні па пытанню 3D-мадэлявання.
Эпізода падкаста з Уладзіславам Чаховічам "Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? ": https://youtu.be/mQn5PBJ6vws
Узгаданы ў эпізодзе ўкраінскі праект Skeiron: https://skeiron.com.ua/en/saveukrainianheritage/
***
❗️ Telegam-канал "Спадчына": https://t.me/spadczyna
❗️ Чат-бот канала "Спадчына" для зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча: https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі".
У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй мясцовасці і пра спевы старавераў. А апошняе пытанне мы будзем разглядаць праз Воліну кнігу, якая вото выходзіць у публічны свет.
🎶 Напрыканцы эпізода грае спеў запісаны Уладзімірам Васілевічам у 1984 годзе ў вёсцы Гоцк. Спеў “як у Слуцку на рыначку кровачка стаіць” выконваюць жыхаркі вёскі Гоцк Грудзько Аляксандра Сцяпанаўна, 1915 г.н., і Аляхновіч Соф’я Андрэеўна, 1908 г.н.
❗️ Падтрымаць праект і купіць кнігу "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі": https://gronka.org/#/causes/recLbDizHFOZ3Pqcr
❗️ Instagram-старонка Вольгі Барышнікавай па музычным фальклоры: https://www.instagram.com/ethnomusic_by_volha/
❗️ ЭТНАЎСЁ - медыятэка па этнаграфіі Беларусі: https://www.ethno.by/
❗️ Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай: https://www.facebook.com/volha.fiodarava
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Ластоўскі, гісторык, сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці.
Спадар Аляксей заахвочана наведвае музеі. Праз шматгадовы досвед у спадара Аляксея сфарміравалася шырокая нагледжанасць, праз якую было цікава паразмаўляць пра музеі Беларусі: ці адрозніваюцца структуры музейнай дзейнасці; што па тэхналогіях у музеях; што рабіць, каб пазбягаць школьнай музейнай траўмы; што з цэнамі ў музеях - карацей, што не так з музеямі ў Беларусі ды куды мы рушымся.
❗️ Facebook-старонка Аляксея Ластоўскага: https://www.facebook.com/aliaksei.lastouski/
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госця эпізода - Кацярына Казлова, чалавек, чыя хата стаіць насупраць палаца Радзівілаў у Паланечцы. Гэтае суседства значным чынам паўплывала на лёс Кацярыны: і інтарэсы, і адукацыя, і праца. Кацярына была менеджарам у праекце аднаўлення палаца ў 2021 годзе.
Менавіта, пра гэта і пойдзе размова: хто заклаў інтарэс да лакальнага, як пачалася і скончылася праца менеджерам праекта, як людзі не ідуць на кантакт, хаваючы фотаздымкі з дамашніх архіваў, што хацелася б зрабіць з Паланечкаю праз цяперашнюю актыўнасць.
❗️ Instagram-старонка Кацярыны Казловай: https://www.instagram.com/e.kozlowa/
❗️ Instagram-старонка па гісторыі Паланечкі: https://www.instagram.com/history_of_polonechka/
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намесніца старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ). Марыя ўжо 15 год у СЭТе, і менавіта праз гэты досвед мы і абмяркавалі этнаграфічныя экспедыцыі.
Пра што пойдзе размова?
ці маюць дачыненне студэнты да СЭТа;
як абіраецца рэгіён для даследавання;
дзе вынікі экспедыцыі і як атрымаць да іх доступ;
як і які традцыйны строй з экспедыцый трапіў у мастацкі музей;
як гараць тэкстыльныя зборы ў вёсках;
адукль з’яўляецца этнаграфічны тэкстыль на Куфары;
калі з’явіўся пералом у пакаленнях адносна стаўлення да спадчыны.
У гэтым годзе пройдуць дзве экспедыцыі у Салігорскім раёне і ў Слаўгарадскім/Чачэрскім раёнах.
❗️ Сайт Студэнцкага этнаграфічнага таварыства: https://set.ethno.by/
❗️ Facebook-старонка СЭТ: https://www.facebook.com/set.ethno.by/
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Дзед Янкель, ён жа Ігар Гайкевіч, стваральнік праекта “Пазнай Палессе” пра культуру, спадчыну і Палессе.
Ігар паходзіць з вёскі Букча Лельчыцкага раёна, і вось гэтая вёска, яе ваколіцы - яны шчыльна паўплывалі на праект, і калі так можна сказаць, яго сфарміравалі.
Пра што пойдзе размова?
а хто ж такі дзед Янкель, адкуль пайшло гэта імя;
мудрасці ад суседскага дзеда Пятро;
успаміны пра святочныя традыцыі і адзенне ў Букчы;
як пісалася кніга з дзедавымі казкамі і чаму яна не пра "казкі";
Букчанскія гісторыі пра белую карэту, пераслед на полі і сляпую вужаку;
пра што даведаўся Ігар пра беларусаў праз праект.
❗️ Праект "Пазнай Палессе": https://www.instagram.com/dzed_jankiel_/
❗️ Кніга Дзеда Янкеля "Дзедавы казкі": спасылка тут
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by.
У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок Гарадка. Відавочнае пытанне, чаму?
Па-першае, габрэйская старонка гісторыі надта важная для былога мястэчка: і гандаль, і сінагогі, і могліцы.
Па-другое, фізічны накірунак праекта па Гарадку шчыльна звязаны з габрэйскай гісторыяй. Аляксей працуе па габрэйскіх могліцах, спрабуючы аднаваіць іх гісторыю і імёны.
Што ўзгадаецца ў эпізодзе?
у якім стане вёска Гарадок зараз;
якія накірункі дзейнасць асноўныя ў працы над праектам;
як шукаецца месца пахвання ахвяраў габрэйскага гета;
як ідзе праца над старымі габрэйскімі могліцамі ў Гарадку;
якія планы па праекце ў Аляксей і што б зрабілася, калі б не было абмежаванняў у рэсурсе.
Дзякуй патронам за падтрымку!
❗️ Сайт краязнаўчага праекта: http://horodok.by/
❗️ Facebook-старонка Аляксея Жахаўца: https://www.facebook.com/aliaksei.zhakhavets
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць праекта VANDRA, то падтрымайце яе праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by.
Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну Гарадка.
А што ў эпізодзе #47?
як і кім руйнавалася і аднаўлялася Гарадоцкая царква;
якія артэфакты мінулага знаходзіліся на дварах ў Гарадку;
які склаўся лёс воднага млына;
чаму ў 2006 годзе знеслі дом рамесніка;
колькі тысяч здымкаў ужо сабрана па Гарадку;
ці дастаткова зацікаўленасці і дапамогі з боку грамадства і дзяржустаноў?
Дзякуй патронам за падтрымку!
❗️ Сайт краязнаўчага праекта: http://horodok.by/
❗️ Facebook-старонка Аляксея Жахаўца: https://www.facebook.com/aliaksei.zhakhavets
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну!
Пра што пойдзе гаворка?
чаму могілкавы турызм успрымаецца пра экскурсіі;
у чым эстэтыка могліц і ўласны топ для наведвання;
як даследчыя мэты заводзяць людзей на экскурсіі;
як праз пошукі сваіх продкаў былі праінвентарызаваны 18 могілак аднаго раёна;
якія тэндэнцыі ў могілкавага турызма ў Беларусі;
як адрозніваецца стаўленне да могілак на прыкладах сям'і.
У эпізодзе зашмат адсылак да розных матэрыялаў, там ніжэй увесь спс таго, што наабяцаў у эпізодзе :)
Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым (эпізод №29): https://taksklhist.mave.digital/ep-30
Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым
(эпізод №30): https://taksklhist.mave.digital/ep-31
Мапа Кальварыйскіх могілак:
https://docs.rferl.org/be-BY/2014/04/29/788772db-9b1b-4e81-a062-d24e592051d3.pdf
Tiktok Івана Чайчыца: https://www.tiktok.com/@lvanbrest
Цікавыя надмагіллі на Глобус Беларусі: https://globustut.by/type_tn_gravestones.htm
Допіс Уладзя Кандрацені з выяваю Будчанскай пахавальнай традыцыі: https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid06NhxysJeUzev4EUoGjuvTwH2uHZ1QrCzxAJz45mSs4LnrNXgbRMZofkryMgN2vSdl&id=100036970604913
Выпуск Падарожжа Жыгамонта пра вёску Нагародавічы: https://www.youtube.com/watch?v=9aMAF0SPjGQ
Instagram-старонка Машы Мароз: https://www.instagram.com/mashamaroz/
Кніга Воля з Аполя "Мое баба - діректор морга": https://ko-fi.com/s/3eea7bf598
База пахаванняў 7 буйных могліц Навагрудскага раёна:
https://docs.google.com/spreadsheets/d/1m54cFA8JvbYTImt4h5RIWBZ8LRuxGSF9F_MA2WaJN14/edit#gid=1608025870
База пахаванняў 11 могліц малых вёсак Навагрудскага раёна:
https://docs.google.com/spreadsheets/d/1-96eZ0xDEZZbVPj7R6oYxJL2jT-8GmIGG00t-aA0KAU/edit#gid=989650351
Асобая падзяка патронам за падтрымку!
🖐️ Падтрымайце праект VANDRA:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
Вельмі цікава! Дзякуй!
Вашыя героі -- гэта проста выбух мазгоў і шаблонаў. Сапраўдная Гераіня гэтая дзяўчына, мудрая, як пражыўшая доўгае жыццё кабета. Маем надзею❤️з такою моладдзю
Вялікую справу робіш, Рома! Кожны выпуск - агонь! Пра могілкавы вандалізм: зазвала год таму Змітра Юркевіча на Каралішчавіцкія могілкі. На тыя самыя, дзе Язэп Пушча пахаваны (на новых), а на старых стаяў выдатны каваны крыж з надпісам, пахаванне 1860-х хацела паказаць. То за год літаральна ён знік, крыж той. Спілавалі:( І гэта амаль што Мінск:( што можна з гэтым крыжом рабіць, калі забарона ёсць на прыёмку такога "металу"?
вельмі цікавы выпуск! Дзякуй за вашу працу🤍
Ачмурэнны выпуск! Сяргей 🔥