Discover
Святога нічога

Святога нічога
Author: ДазХіп
Subscribed: 21Played: 286Subscribe
Share
Description
«Святога нічога» — аўдыяшоу пра тое, што такое расці, сталець, шукаць сябе і жыць жыццё ў Беларусі.
Тут няма забароненых тэмаў. Тут няма ісцін і няма аўтарытэтаў. Тут няма нічога святога — акрамя любві.
Хост — Марыя Пархімчык. Мантаж — Павал Кірпікаў.
Тут няма забароненых тэмаў. Тут няма ісцін і няма аўтарытэтаў. Тут няма нічога святога — акрамя любві.
Хост — Марыя Пархімчык. Мантаж — Павал Кірпікаў.
10 Episodes
Reverse
Тэма дзясятага выпуску «Святога нічога» — беларуская гісторыя. Чаму так складана адшукаць у падручніку гісторыі прыклад для пераймання і крыніцу асабістага натхнення? Адкуль можна здабыць немэйнстрымныя веды пра мінуўшчыну? Гісторыя абвяргае стэрэатыпы пра беларус:ак ці падцвярджае іх?Госці — Алена і Іра, стваральніцы медыя пра гісторыю і культуру «Цячэ» https://www.instagram.com/ciacze_belarus/
Тэма дзявятага выпуску «Святога нічога» — беларускі стыль. Чым мы адметныя ў выбары адзення? Як жаданне не вылучацца змагаецца з жаданнем набыць нешта незвычайнае? Як спалучаць традыцыйныя элементы адзення з сучаснымі? Калі мужчыны зноў пачнуць насіць сукенкі?Госці — рамесніца Воля Этыка і персанальная стылістка Дар’я Бусел.
Тэма восьмага выпуску «Святога нічога» — задавальненне, сорам і «кіно для дарослых». Чым шкоднае мэйнстрымнае порна? Якія блытаныя эмоцыі мы адчуваем падчас яго прагляду? Чаму беларускае грамадства абыходзіць абмеркаванне «няёмкіх» тэмаў? Дзе шукаць відэа, якое не дратуе, а дапамагае даследваць сябе?Госця — Саша, рэжысёрка, арганізатарка кінафестваляў, на якіх можна пабачыць фемінісцкае квір-порна.
Надышоў час абмеркаваць жаноцкасць і мужчынскасць. Госці сёмага выпуску «Святога нічога» — стваральні:цы шоу пра адносіны і сэкс «Полчаса кардио»: Аня Пярова і Макс Паршута.Амаль гадзіну Аня, Макс і Маша разважаюць пра тое, «из чего же сделаны наши мальчишки и девчонки», — і прыходзяць да парадаксальных высноваў.«Полчаса кардио» https://www.youtube.com/@polchasakardio/ «Максимально»https://www.youtube.com/@maksimalno
Госці шостага выпуску «Святога нічога» — арганізатар_кі квір-вечарын, удзельні_цы каманды Keep Minsk Weird, музыкі Арцём Ставер Uhead і Альберт Ліцвін ScvrlΞ††.Пра што выпуск? Пра беларускую школу жыцця: дыскатэкі на вёсцы, у школе і ў войску (!). Пра менскія тусы, на якіх можна было быць сабой і знаходзіць блізкіх па каштоўнасцях людзей. Пра рэйвы ў незвычайных месцах. Пра закуліссе, болькі і радасці клубнага варушняка.Складанка Belarus Outside Sound System https://www.youtube.com/watch?v=NUQo8SoTGIU&list=PLkjorCbpmrbu6YOY-ySb72pPElwkHe8gJ@https://www.instagram.com/scvrlettonair/ @https://www.instagram.com/oh_uhead/@https://www.instagram.com/keepminskweird/




