«Лісты да мамы»

Пісьменніца Ганна Комар, якая цяпер жыве ў Лондане, піша лісты да сваёй матулі, распавядаючы ёй пра побыт у брытанскай сталіцы і прыгадваючы моманты з мінулага жыцця — часам цёплыя і ўтульныя, часам балючыя і шчымлівыя. Ганна Комар: «Таксама я дзялюся думкамі на розныя тэмы — ад радасцяў і цяжкасцяў эміграцыі да фемінізму, гвалту і адносінаў паміж дачкой і маці».

Падкаст падрыхтаваны супольна культурна-асветніцкім парталам Budzma.org і Ганнай Комар.

Чытае Ганна Комар.

«Шанец перапісаць тое, што нам баліць»

У гэтым лісце да мамы з Лондана пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра спектакль Prima Facie, які яна паглядзела ў Лондане. Падымае тэму сэксуальнага гвалту над жанчынамі і разважае пра тое, наколькі важнай з’яўляецца для жанчыны падтрымка ўласнай матулі. Ганна гранічна шчыра дзеліцца сваімі эмоцыямі і распавядае пра ўласны траўматычны сямейны досвед і боль, які не сціхае праз гады.

01-06
08:42

«Мне тут добра, мамка. Але цягне сэрца ў родны кут...»

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар піша другі ліст да мамы з Лондана. У гэтым лісце Ганна дзеліцца думкамі пра свой шлях асэнсавання і прыняцця — горада — вялікага і чужога, права на тугу па доме і блізкіх і, безумоўна, сябе і свайго стану. Гэты шлях, які ў той ці іншай ступені праходзяць цяпер беларусы ў розных краінах свету, заняў у Ганны тры гады.

01-06
08:45

«Няхай святло хутчэй пераможа». Калядны ліст да мамы з Лондана

Ганна Комар дзеліцца цікавосткамі пра тое, як адзначаюць Каляды ў Лондане і распавядае, як яна правяла свята — у кампаніі сяброў і разам з беларускай супольнасцю Лондана ў Марыён Гаўзе. «Каляды надышлі, і як бы я ні ўпіралася, а і мяне засмактала святочная атмасфера», — кажа Ганна. Скарыстаемся магчымасцю дакрануцца да каляднай атмасферы Лондана.

01-06
06:18

Ліст-пачатак. «Знайсці ўнутры сябе шчаслівае, бяспечнае месца»

Ганна Комар піша, што «раней не разумела людзей, якія ў падарожжах так любяць каштаваць мясцовую кухню, ці чаму так шмат кебабных у Берліне...». Пакуль не стала эмігранткай. Пакуль не знайшла ў Лондане літоўскую краму, не купіла селядцоў і не адчула сябе як дома дзякуючы гэтаму маленькаму пластыкаваму кантэйнеру, напоўненаму кавалачкамі салёнай рыбы ў алеі. Ліст пра кухню, беларускую, хатнюю, новую небеларускую, але не зусім толькі пра кухню: «Я вельмі сумую па доме, і мне стала жыццёва неабходна дзяліцца сваёй беларускай ежай з людзьмі, якія сталі маёй абранай сям’ёй тут».

01-02
07:59

Recommend Channels