DiscoverІнтэрвію - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Інтэрвію - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Claim Ownership

Інтэрвію - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 21Played: 199
Share

Description

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
80 Episodes
Reverse
Марыя Калесьнікава, прадстаўніца аб’яднанага штабу альтэрнатыўнай кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай, — пра сямʼю, беларускую мову, фэмінізм, парады Сьвятланы Алексіевіч, сумесны шопінг, як ствараліся галоўныя лёзунгі кампаніі і чым рызыкуюць усе яе ўдзельнікі.
Прадпрымальнік і грамадзкі дзеяч Зьміцер Дашкевіч – прыхільнік байкоту прэзыдэнцкіх выбараў. Паэт і дызайнэр Стась Карпаў пойдзе на выбары 9 жніўня і прагаласуе. У падкасьце Свабоды яны 30 хвілінаў спрабавалі пераканаць адзін другога, чым пазыцыя больш слушная.
Бурную грамадзкую рэакцыя выклікала інтэрвію Сьвятланы Алексіевіч «Мядузе». Рэдакцыя апублікавала інтэрвію пад загалоўкам «Я ўсё жыцьцё пражыла ў краіне паліцаяў».
У сваім чарговым штогадовым пасланьні Фэдэральнаму сходу РФ прэзыдэнт Расеі Пуцін прапанаваў пераразьмеркаваць балянс улады. Гэтыя прапановы будуць мець наступствы і для Беларусі.
«Пра што гэтая кніга? Я ня ведаю. Думаю, што і аўтар ня ведаў пра што» — так пра кнігу, аб якой пойдзе гаворка, напісаў пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч. А пісаў ён так пра кнігу, якую зусім нядаўна пераклаў зь ідышу на беларускую Сяргей Шупа. З перакладчыкам размаўляюць Дзьмітры Гурневіч і Ян Максімюк.
Жорсткі разгон у Маскве ў мінулую суботу масавай акцыі, удзельнікі якой пратэставалі супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты прадстаўнікоў апазыцыі, выклікаў асуджэньне брытанскага МЗС, а Бэрлін заклікаў расейскія ўлады вызваліць усіх затрыманых.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — палітоляг Андрэй Казакевіч. Ён адказвае на пытаньне, які шлях прайшло «Ўсходняе партнэрства» за 10 гадоў існаваньня, тлумачыць, чаму Менск недастаткова задаволены гэтым праектам.
Ян Максімюк гутарыць зь беларускім гісторыкам Яўгенам Мірановічам пра парлямэнцкія выбары 1989 году ў Польшчы, якія запачаткавалі сыход камунізму ня толькі ў гэтай краіне, але і ва ўсёй Цэнтральнай Эўропе.
Аляксей Венядзіктаў працуе галоўным рэдактарам радыёстанцыі «Эхо Москвы» з 1998 году. Адзін з найбольш уплывовых і інфармаваных журналістаў Расеі стаў госьцем мэдыяфоруму, які ўлады арганізавалі на мінулым тыдні ў Берасьці. Карэспандэнт «Настоящего времени» Серж Харытонаў пагаварыў зь Венядзіктавым спэцыяльна для Свабоды.
Польскі беларусіст Мірослаў Янковяк прысьвяціў навуковае жыцьцё незвычайнай на першы погляд тэме — беларускім гаворкам у Балтыі. Ужо больш за 15 гадоў ён падарожнічае ў памежжы і запісвае носьбітаў беларускіх гаворак, якіх усё менш. Нядаўна выйшла яго новая кніга — паўтысячы старонак і 1,5 кг вагі.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. Ён заяўляе, што міліцыя фактычна абвясьціла цыганам нябачную вайну, адказвае на пытаньне, ці зьменшылася за апошні час колькасьць рэпрэсаваных, і тлумачыць, што стрымлівае ўлады ад таго, каб «разгарнуцца» па поўнай.
Госьць Віталя Цяганкова ў перадачы Інтэрвію тыдня эканаміст Леанід Злотнікаў.
Госьць Інтэрвію тыдня – літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс. Ён адказвае на пытаньні, пра якія тэндэнцыі ў літоўскім грамадзтве сьведчаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, тлумачыць палітычны фэномэн Далі Грыбаўскайце, і адказвае на пытаньне, як гучала беларуская тэма падчас выбарчай кампаніі.
«Гутарка зь Янам». Ян Максімюк і Ганна Соўсь гутараць зь перакладчыкам Сяргеем Шупам пра кнігу харвацкага пісьменьніка Міленкі Ергавіча «Арэхавы палаць», якая нядаўна выйшла ў Менску ў Сяргеевем перакладзе на беларускую мову.
Госьць «Інтэрвію тыдня» заснавальнік аналітычнага парталу Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.
«Гутарка зь Янам». Ян Максімюк гутарыць з крытыкам Настай Грышчук пра тое, што такое беларуская інтэлектуальная кніга і ці ёсьць у Беларусі інтэлектуалы наогул. А таксама пра тое, хто больш інтэлектуальны пісьменьнік – Марціновіч, Бахарэвіч ці Алексіевіч? Ці, можа, Горват?
Інтэрвію тыдня. Віталь Цыганкоў размаўляе з эканамістам Сяргеем Чалым.
Ці перадвызначаная перамога Ўладзімера Зяленскага? Ці ўвойдзе ён у саюз Цімашэнкай? Ці пагражае Зяленскаму Майдан? Вынікі першага туру выбараў ва Ўкраіне абмяркоўваюць Ганна Соўсь, Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.
Ян Максімюк гутарыць зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым, сярод іншага пра тое, чаму ён не напісаў доўгага раману і што ён думае пра абарону беларускіх межаў. А таксама пра тое, як яго перакладалі расейцы, якія думалі, што беларуская мова — амаль руская.​
Госьць «Інтэрвію тыдня» — беларускі палітоляг Андрэй Елісееў, дырэктар дасьледаваньняў East Center.
loading
Comments 
Download from Google Play
Download from App Store