Інтэрвію

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.

Чаму Лукашэнка трапіў у пастку. Брытанскі навуковец напісаў пра гэта кнігу

Выйшла ў сьвет новае выданьне кнігі «Беларусь: апошняя эўрапейская дыктатура». Аўтар кнігі, брытанскі дасьледчык Эндру Ўілсан расказаў Радыё Свабода, як ён тлумачыць беларускія падзеі 2010-х гадоў, чаму Лукашэнка трапіў у пастку пасьля жніўня мінулага году і як ён ацэньвае выбарчую кампанію Сьвятланы Ціханоўскай і працу яе каманды ў выгнаньні. Эндру Ўілсан -- прафэсар украінскіх дасьледаваньняў ва Ўнівэрсытэцкім каледжы Лёндану, старшы аналітык Эўрапейскай рады міжнародных дачыненьняў.

03-20
26:20

Алена Леўчанка пра беларускую мару і перамогу

Баскетбалістка Алена Леўчанка, падпісантка ліста вольных спартоўцаў, – пра рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту не прызнаваць Віктара Лукашэнку старшынём НАК, самы шчасьлівы дзень пасьля 9 жніўня і беларускую мару.

03-09
19:38

Этычныя дылемы мэдыкаў падчас рэпрэсій

Кандыдат мэдычных навук, былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская разважае пра этычныя дылемы, якія паўсталі перад беларускімі мэдыкамі ў сувязі з маштабным гвалтам і рэпрэсіямі, і таксама пра тое, якімі міжнароднымі стандартамі і дакумэнтамі варта кіравацца ў гэтай сытуацыі беларускім дактарам.

03-09
26:14

Чаму Лукашэнка ўжыў войска супраць пратэстаў

Наколькі законным было выкарыстаньне ўзброеных сілаў для здушэньня пратэстаў? Якая была матывацыя такога выкарыстаньня? Які вынік гэта дало? Як доўга войскі былі задзейнічаныя ў гэтых апэрацыях? На гэтыя пытаньні ў інтэрвію Свабодзе адказвае вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін.

02-18
28:25

Калі сілавікі пераходзяць на іншы бок. Гутарка з дасьледнікам, які аналізаваў пратэсты за 200 гадоў

Аляксей Анісін, дэкан факультэту міжнародных дасьледаваньняў і дыпляматыі Англа-амэрыканскага ўнівэрсытэту ў Празе, расказаў пра свае дасьледаваньні. Адна з тэмаў ягоных навуковых артыкулаў — пераход дзяржаўных сілаў бясьпекі на бок пратэсту.

02-18
25:18

«Калі сустракаеш зграю сабак, ня трэба баяцца»

Пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец — пра філязофію перамогі, разбуральнасьць помсты, гістэрыку як паказчык паразы і галоўныя прынцыпы жыцьця, якія дапамогуць перамагчы, а таксама пра тое, чаму пакуль ня варта абнародаваць усе пазытыўныя навіны. Ганна Севярынец перакананая, што «на нашым баку праўда, сіла, упэўненасьць і большасьць».

02-17
23:47

У Беларусі адбываецца неймавернае. Гэта прыклад усяму сьвету

Што адбываецца зь беларусамі апошніх паўгода? Ці скончыцца рэвалюцыя грамадзтва палітычнай перамогай? Калі гэта можа адбыцца? Якой будзе новая Беларусь — больш ці менш беларускай? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе гаворыць сацыёляг, былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў.

02-11
33:41

Выйшаў фільм пра падзеі ў Беларусі 9-16 жніўня

Беларуская рэжысэрка і журналістка тэлеканалу «Настоящее время» Вольга Абрамчык расказвае, як рабілася дакумэнтальнае кіно "Мы ня ведалі адзін аднаго да гэтага лета" аб масавых пратэстах у Беларусі, чым гэты фільм унікальны, чаму яго будзе цяжка, але абавязкова трэба паглядзець.

02-09
09:48

Былы амбасадар Астапенка – пра ліст дзяржслужбоўцаў за адстаўку Лукашэнкі

Былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне, сябра Народнага антыкрызіснага кіраваньня Ўладзімер Астапенка – адзін зь ініцыятараў адкрытага ліста дзяржаўных службоўцаў за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі. Паводле яго, за адстаўку падпісалася ўжо каля 600 дзейных і былых супрацоўнікаў дзяржаўнага кіраваньня.

02-08
25:29

Франак Вячорка – пра плян перамогі

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка – пра плян перамогі, стратэгію далейшых дзеяньняў, спосабы міжнароднага ўзьдзеяньня на рэжым і працу над памылкамі.

02-06
18:59

«Байдэн можа найбольш паўплываць на Беларусь», — намесьніца дырэктара Цэнтру Эўразіі

Мэлінда Гэрынг, намесьніца дырэктара Цэнтру Эўразіі ў амэрыканскай аналітычнай установе Атлянтычная рада (Atlantic Council), тлумачыць, чаму Беларусь будзе ў сьпісе замежнапалітычных прыярытэтаў новай адміністрацыі ЗША. Гэрынг была адным з аўтараў дакумэнту Атлянтычнай рады «Байдэн і Беларусь: стратэгія для новай адміністрацыі».

02-04
15:34

Павал Белавус пра сьцяг і лёс крамы Symbal.by

Грамадзкі дзяяч і бізнэсовец, дырэктар ТАА «Сымбаль Бай» Павал Белавус – пра затрыманьне супрацоўнікаў крамы, сем гадоў працы папулярнай крамы, ціск уладаў, свой першы сьцяг і часы так званай мяккай беларусізацыі, калі прэм'ер Румас фатаграфаваўся зь бел-чырвона-белым сьцягам.

02-02
31:25

«Без вырашэньня беларускага пытаньня ў Расеі нічога не атрымаецца»

Былы кандыдат на прэзыдэнта, былы палітвязень, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў – пра імпэрскасьць расейскай дэмакратычнай апазыцыі і паблажлівае стаўленьне да пагрозы так званага «лукашызму» для Расеі і сьвету, а таксама пра тое, чаму ўсім патрэбная праца над памылкамі.

02-01
27:31

Аўтар прапановаў Байдэну: хто хоча скупіць беларускія прадпрыемствы і чым добры беларускі суд

Андэрс Осьлюнд, швэдзкі эканаміст, дарадца расейскага ўраду на пачатку 1990-х, старшы навуковы супрацоўнік амэрыканскага аналітычнага цэнтру Атлянтычная рада (Atlantic Council) стаў адным з аўтарам дакумэнту «Байдэн і Беларусь: стратэгія для новай адміністрацыі». Осьлюнд расказаў, колькі грошай трэба Лукашэнку і хто з расейскіх алігархаў рыхтуецца танна купіць «Беларуськалій», «Гродна-Азот» і «Нафтан»

02-01
33:07

Андрэй Хадановіч пра рэчы, якія варушацца ў душы

Ян Максімюк размаўляе зь беларускім паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам, які расказвае, што яму напісалася і пераклалася падчас побыту на нямецкай стыпэндыі на польска-літоўскім памежжы.

01-29
44:43

Максім Кац пра перамогу мірнага пратэсту

Расейскі палітык, грамадзкі дзяяч і блогер Максім Кац лічыць, што вясной пратэсты ў Беларусі зноў стануць масавымі і ў выніку прывядуць да перамогі. Блогер тлумачыць, чаму ня варта параўноўваць пратэсты ў Беларусі і Расеі, чаму Пуцін ня хоча быць прэзыдэнтам АМАПу і чаму Крэмль будзе падтрымліваць Лукашэнку толькі на словах.

01-27
19:15

Уладлен Лось — пра дэпартацыю з Расеі, уцёкі зь Беларусі і сапраўднага Навальнага

Юрыста заснаванага Аляксеем Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй, беларуса Ўладлена Лася невядомыя вывезьлі на мяжу зь Беларусьсю. Пасьля гэтага ён даехаў да аэрапорту і пакінуў краіну. У інтэрвію «Свабодзе» ён расказаў падрабязнасьці.

01-26
15:10

Улада ўжо не спраўляецца з аварыямі вады і электрычнасьці

Адказны за рэгіянальнае разьвіцьцё ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве і лідэр Руху “За Свабоду” Юры Губарэвіч у інтэрвію “Свабодзе” расказвае пра распрацаваны ім плян разьвіцьця рэгіёнаў Беларусі і тлумачыць, чаму павелічэньне паўнамоцтваў мясцовых уладаў палепшыць дабрабыт беларускай правінцыі.

01-26
16:19

Шэндэровіч пра моц Навальнай і Ціханоўскай

Расейскі пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч – пра тое, што яднае, а што адрозьнівае пратэсты ў Расеі і Беларусі, чым небясьпечныя для ўладаў Расеі і Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і Юлія Навальная, і чаму падзеньне аўтарытарных рэжымаў у абедзьвюх краінах непазьбежнае.

01-26
16:57

За што мастака Заборава цанілі ў сьвеце

20 студзеня ў Парыжы памёр Барыс Забораў. Многія СМІ ў той дзень напісалі: «Памёр самы вядомы ў сьвеце беларускі мастак». Ці сапраўды ён такім быў? За што яго цанілі? Якую спадчыну Барыс Забораў пакінуў нам? Што трэба зрабіць для ўшанаваньня яго памяці? На гэтыя пытаньні адказвае беларускі мастак, які таксама жыве ў Парыжы, – Раман Заслонаў.

01-26
18:00

Recommend Channels