DiscoverАсобы гiсторыi Беларусi
Асобы гiсторыi Беларусi
Claim Ownership

Асобы гiсторыi Беларусi

Author: RANAK MEDIA

Subscribed: 31Played: 50
Share

Description

Дапытлівы гісторык Дзяніс Рунец знаёміць вас з найбольш цікавымі асобамі і фактамі гісторыі Беларусі.
8 Episodes
Reverse
Выпуск 08

Выпуск 08

2021-01-2909:43

Адзін з найпершых сенатараў Рэчы Паспалітай, які не баяўся спрачацца з самім каралём. Ён заслужыў ганаровую мянушку "Пярун". Яна магла стаць мастачкай №1 у нашым выяўленчым мастацтве, але лёс распарадзіўся інакш... Яго не раз абвінавачвалі ў фінансавых махінацыях, але не змаглі гэта даказаць. Стварыў сваю сялянскую Рэспубліку... Ён быў лютым прыгнятальнікам, але стварыў у сябе ў маёнтку цырк...
Выпуск 07

Выпуск 07

2021-01-1212:47

Яго імя замуравалі ў сцяну Капітолія... Заснаваў оперны тэатр, музычную капэлу, адкрыў школу балета... Ён стаяў ля вытокаў новай драмы ў беларускай літаратуры... Вядомы канструктар самалётаў, стваральнік рэактыўнай і звышгукавы авіяцыйнай тэхнікі... Для адных ён герой, для іншых - тэрарыст-забойца... Ён са зброяй у руках абараняў як сваю радзіму, так і Францыю і Грэцыю...
Выпуск 06

Выпуск 06

2020-12-2414:59

Легенда айчыннай і сусветнай навукі. Яго паважалі і баяліся - адзін з самых таленавітых палкаводцаў. Беларус, які стаў нацыянальным героем Чылі. Аўтар знакамітага паланэза "Развітанне з Радзімай". Рыцар круглага стала... Выдаітны тэнар.
Выпуск 05

Выпуск 05

2020-12-2316:34

Беларус, які адным з першых апісаў прататып падводнай лодкі... Юрыст, аратар, мяцежнік... Самы эксцэнтрычны персанаж беларускай гісторыі... Чым знакаміты Леў Сапега? Вучоны адзіночка... Беларуская Жанна Д'арк...
Выпуск 04

Выпуск 04

2020-12-2315:39

Лётчык-выпрабавальнік, генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза... Хто з беларусаў стварыў асноўны падручнік па артылерыі ў Еўропе? Бацька гандлёвай індустрыі, заснавальнік найбуйнейшай кампаніі... Ён не ведаў нотнай граматы, але стаў прызнаным геніяльным музыкам... Яна была, як магніт, які прыцягваў да сябе беларусаў... Яго імя лічыцца прыкладам шчырага і нязлобнага патрыятызму...
Выпуск 03

Выпуск 03

2020-12-2318:15

Першая ластаўка фемінізму... Ён скончыў 6 універсітэтаў і 2 акадэміі... Вёў гутаркі з маскоўскім царом і пры гэтым шпіёніў... Палякі называлі яе эксцэнтрычнай, нямецкія арыстакраты-дзівачкай, рускія проста не разумелі... Кавалер ордэна Белага Арла і стваральнік архітэктурных ансамбляў у Гароднi... Наш чалавек у Амстэрдаме, настаўнік Пятра I. Ён памірыў Расію і Японію, стварыў руска-японскі слоўнік... Гэты чалавек праславіўся як таленавіты скульптар і адважны мяцежнiк...
Выпуск 02

Выпуск 02

2020-12-2317:30

Ён быў першым у Беларусі, хто паказаў прыклад даўншыфтынгу... Найвялікшы рэпарцёр свету. Аказваецца, лячыць пераломы з дапамогай гіпсу першымі пачалі беларусы... Хто і калі стварыў крэм ад вяснушак? Да каго прыязджалі малодшы брат Банапарта, паэт Пушкін і іншыя знакамітасці XIX стагоддзя? Першая метэастанцыя ў Беларусі. Беларускі Фаўст? Не ўсё ў гісторыі робяць мужчыны...
Выпуск 01

Выпуск 01

2020-12-2310:43

Калі ў Беларусі бываў цар Пётр Першы і што засталося беларусам пасля яго візіту? Дзеючы арган з гліны? Як беларускія Ганчары здзіўлялі… Калі і дзе з'явілася першая беларуская футбольная каманда. Першая аптэка ў Беларусі. Дзе з'явілася і што ў асартыменце? Беларускі вялікі камбінатар - хто ён і чым праславіўся? Як нашы продкі клапаціліся аб ахове прыроды. Аказваецца, былі законы... Хто з беларусаў быў кавалерам Мальтыйскага Ордэна і за якія заслугі? Пра некаранаванага караля Беларусі, апостала Рэфармацыі і заснавальніка роду Радзівілаў. Аб тым, хто сур'езна заняўся даследаваннем беларускай флоры і нават заснаваў батанічны сад. Беларус-паліглот XIX стагоддзя. Хто гэта і чым знакаміты.
Comments