Атожылкі няскоранай дубровы

Гэта серыя размоў з беларускімі музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой. Мы будзем гутарыць пра тое, як музыка дапамагае нам пераасэнсоўваць знаходжанне ў выгнанні і нявызначнасці, пра тое, якія выклікі гэта перад намі ставіць і ствараюцца магчымасці ў сітуацыі разарваных сувязяў, небяспечнасці, непрыняцця і цэнзуры.

Падкаст вырашылі назваць "Атожылкі няскоранай дубровы" (гэта цытата з твора беларускага пісьменніка Хведара Жычкі), што ўвасабляе вобраз маладых парасткаў, якія прарастаюць недзе далей па-за межамі няскоранай Беларусі (і рыфмуецца трохі з асілкамі).

Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.

Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

Эпізод 7. Ludmila Pogodina

Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой📍🎧 У сённяшнім эпізодзе мы гутарым з пісьменніцай і куратаркай Людмілай Пагодзінай. Размаўляем пра жыццё ў Берліне, працу з нямецкімі кінафестывалямі і тое, як трансфармавалася супольнасць #KEEP MINSK WEIRD. Абмяркоўваем, у чым розніца паміж энтэртэймент-дыджэінгам і дыджэінгам як формай выказвання.  Вядоўцы — радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук. Слухайце эпізод на ўсіх платформах! 🎙️✨ Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

03-06
01:08:28

Эпізод 6. Ilya Gurin-Babayeu

Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой📍У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам Іллём Гурыным-Бабаевым. Нядаўна, пасля двух гадовага перапынку, Ілля выдаў EP Game O (thegurinbabayeu.bandcamp.com/album/game-o) - эксперыментальную плытку, якая даследуе музычны прадакашан праз гульню. EP, на наш погляд, атрымалася выдатнай, што і стала штуршком да нашай размовы. Пра навучанне ў University of the arts London, досвед эміграцыі, адрозненне паміж музыкай і гукам, а таксама, што такое няяўныя веды – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцыПадкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук. Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

01-21
01:19:24

Эпізод 5. Domsun

Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой.У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам і стваральнікам праекта Domsun Барысам Ключнікавым. Пасля 2020-га Барыс пераехаў у Познань, дзе працягнуў займацца музыкай. Там да першапачаткова электроннага праекту Domsun далучыліся гітарыст, бубнач, а таксама вакалісткі, якія пераўтварылі бэдрум-прадакшан у поўнавартасны лайв-гурт. Нядаўна ў Domsun выйшаў дэбютны альбом Accidents – сумесь еўрапейскай электронікі, меладычнага брэйкбіту і блюзовых вакальных сэмплаў. Альбом, на наш погляд, атрымаўся выдатны, што і стала штуршком да нашай размовы. Чаму лайвы і запісы Domsun адрозніваюцца, што такое познаньскае “Мы”, навошта вывучаць мову ў эміграцыі і як, на думку Барыса, гучаць Познань і Менск – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы.Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук. Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

07-19
45:54

Эпізод 4. Сутер

Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой.У сённяшнім эпізодзе мы гутарым са скандальна вядомым рэп-выканаўцам і прапаведнікам вар’яцтва Суцерам, таксама вядомым як Diva Nenormativa. З 2021 года ён жыве ў Сакартвэла, дзе гартуе свае творчыя здольнасці пад ласкавым паўднёвым сонейкам, а нядаўна пракаціўся з насычаным польска-літоўскім Ja Pierdoler Tour, падчас якога мы і выцягнулі Алега на размову. Чаму рэп-батлы варта праводзіць на сапраўдным баксёрскім рынгу, як музыку ствараць кантэнт, які будзе прыцягваць увагу, і як легальна скарыстацца сэмплам, які гучыць у трэку Канье Вэста – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы!Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук. Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

07-11
38:50

Эпізод 3. KOOB

У сённяшнім выпуску гутарым са спявачкай, музыкай, экс-удзельніцай гурта Dee Tree і стваральніцай праекта KOOB Лерай Дэле. У 2020 годзе Лера паступіла ў Інстытут джаза ў Берліне і пераехала ў Нямеччыну. Там яе першапачаткова сольны праект KOOB аброс музыкамі са Швецыі і Нямеччыны. Наколькі складана паступіць у еўрапейскую музычную інстытуцыю, як зацікавіць замежных музыкаў удзельнічаць ва ўласным праекце і як рэзідэнцыя ў беластоцкіх вёсках прывяла да супрацы з прадзюсарам Sw@da – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы! 💘Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук. Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

06-27
49:34

Эпізод 2. Андрэй Вазьянаў

У сённяшнім эпізодзе мы гутарым з музыкам, антраполагам і выкладчыкам, фронтмэнам гурта Vapna Андрэем Вазьянавым. У 2021 годзе Андрэй пераехаў ва Украіну, а з лютага 2022-га жыве ў Вільні. Гурт Vapna ён робіць разам са сваім сябрам Паўлам Астахавым, які цяпер базуецца ў Швейцарыі. Як ствараць музыку ў такіх умовах, якія бонусы яна мае для псіхічнага здароўя і культурнай ідэнтычнасці і чаму Vapna можна лічыць дэкаланіяльным праектам – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

06-13
40:40

Эпізод 1. Уладзь Лянкевіч

У першым эпізодзе мы сустракаемся з музыкам і літаратарам, фронтмэнам гурта Syndrom Samozvanca Уладзем Лянкевічам. Летам 2023 года Ўладзь пераехаў з Беларусі ў Варшаву, дзе разам са сваім паплечнікам па гурце Ромам Жарабцовым наладжвае музычны побыт і сувязі. Адначасова з гэтым у Уладзя актывізаваўся сумесны з музыкамі гурта Relikt праект Filamaty. З дэбютнай прэзентацыяй праекту яны выступілі на паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” ў Вільні ў сярэдзіне лютага 2024 года, які ладзіўся пры падтрымцы Goethe-Institute in Exile. Пасля прэзентацыі мы і сустрэліся з Уладзем, каб пагутарыць пра гэтыя праекты, а таксама змены ў творчасці, якія выклікае эміграцыя, свабоду незалежных музыкаў і адвечны шлях беларускай культуры. Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

05-29
01:03:50

Recommend Channels