А што скажа мама?

Падкаст "А што скажа мама?" - гэта шчырыя размовы мамы і дачкі на жыццёвыя тэмы і сітуацыі, з якімі сутыкаюцца маладыя людзі і сутыкаліся мы.

Рэлігія

У новым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра рэлігію. Як мы прыйшлі да веры, мама засталася, а я сышла. Хто стварыў гэты свет, як перайсці з праваслаўя ў каталіцтва. І што ўвогуле дае вера ў вышэйшыя сілы.Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.

05-28
37:11

Пра ЛГБТ

У новым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра ЛГБТ. Як ставіцца мама да майго непасрэднага дачыння да супольнасці. Мама разважае з пункту гледжання рэлігіі, я ж з асабістых эмоцый. Нягледзячы на меркаванні, мы за павагу і прыняцце адна адной. Што зычым і іншым.Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.

05-19
33:08

Сяброўства

У новым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра сяброў і сяброўства. Як перайшлі ад сяброў дзяцінства да дарослага сяброўства. Наколькі важна сябраваць найперш з сабой, на што мы гатовыя дзеля сяброў. І, вядома, галоўнае пытанне, нашыя адносіны як мамы і дачкі ці як сябровак?Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.

05-13
40:58

Псіхалагічныя праблемы

Трыгерворнінг!Калі вам складана слухаць пра сэлфхарм ды іншыя праблемы, будзьце асцярожныя з гэтым выпускам.У гэтым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра нашыя псіхалагічныя праблемы, мой сэлфхарм, нашыя агульныя пошукі вырашэнняў. І зноў пра тое, як важна своечасова паразмаўляць і дапамагчы. Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.

08-06
31:47

Адукацыя

У гэтым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра ўсе прафесіі, якія яна магла мець або будзе мець у будучыні. Ды пра тое, як і чаму я кінула ўніверсітэт, а пры магчымасці кінула б і школу. Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.

07-29
37:07

Беларускамоўная сям'я

У гэтым выпуску падкасту размаўляем з мамай, як перайсці на беларускую мову, калі сям'я не падтрымлівае. Ды як гэта - расці дзіцем-білінгвам. Пра праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.

07-22
41:52

Пілот. Маладая мама

У пілотным выпуску падкасту размаўляем пра ранняе мацярынства. Мама нарадзіла мяне ў 19, а я нават уявіць не магу, што ў мяне было б зараз двухгадовае дзіцё. Пра праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.

07-09
33:51

Мітынгі

У гэтым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра свой больш, чым 20гадовы пратэстны шлях. Як і чаму мая мама пачала хадзіць на мітынгі, чаму брала мяне з 6 месяцаў, як не здаліся і што ж адбываецца ў 2020. Бонусам пра затрыманне і турму.Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.

10-02
43:50

Олег Аристов

Гэты падкаст стау́ для мяне глытком свежага паветра. Я зусім нядаўна вырашыу́ пачаць размау́ляць на Беларускай мове, і проста шукаў падкасты на ёй. У выніку я знайшоў гэты цуд. Вялікі дзякуй Вам, вы малайцы! Нажаль вы перасталі выпускаць новыя падкасты. Тэмы на якія вы размаўлялі, і тое як вы размаўлялі між сабой стварала пачуццё цеплыні і камфорту.

11-19 Reply

Иван

крутой подкаст, но когда рекомендовал знакомому, то он не нашел на айтюнс. Если надо помощь добавить, то пишите в тг @gelezka

11-06 Reply

ALOVAK

Вельмм падабаецца падкаст. Бася і Крысціна, працягвайце, калі ласка!:)

05-01 Reply

Лебедзеў Аляксандр

👍

11-11 Reply

Volha Aleinik

Дзякуй за ідэю. Атрымалася добра.

07-13 Reply

07-12

07-11

07-10

07-09

07-09

Recommend Channels