DiscoverА што скажа мама?
А што скажа мама?
Author: Бася Пучынская
Subscribed: 56Played: 1,123Subscribe
Share
© quinqueflora
Description
Падкаст "А што скажа мама?" - гэта шчырыя размовы мамы і дачкі на жыццёвыя тэмы і сітуацыі, з якімі сутыкаюцца маладыя людзі і сутыкаліся мы.
8 Episodes
Reverse
У новым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра рэлігію. Як мы прыйшлі да веры, мама засталася, а я сышла. Хто стварыў гэты свет, як перайсці з праваслаўя ў каталіцтва. І што ўвогуле дае вера ў вышэйшыя сілы.Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.
У новым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра ЛГБТ. Як ставіцца мама да майго непасрэднага дачыння да супольнасці. Мама разважае з пункту гледжання рэлігіі, я ж з асабістых эмоцый. Нягледзячы на меркаванні, мы за павагу і прыняцце адна адной. Што зычым і іншым.Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.
У новым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра сяброў і сяброўства. Як перайшлі ад сяброў дзяцінства да дарослага сяброўства. Наколькі важна сябраваць найперш з сабой, на што мы гатовыя дзеля сяброў. І, вядома, галоўнае пытанне, нашыя адносіны як мамы і дачкі ці як сябровак?Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.
Трыгерворнінг!Калі вам складана слухаць пра сэлфхарм ды іншыя праблемы, будзьце асцярожныя з гэтым выпускам.У гэтым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра нашыя псіхалагічныя праблемы, мой сэлфхарм, нашыя агульныя пошукі вырашэнняў. І зноў пра тое, як важна своечасова паразмаўляць і дапамагчы. Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.
У гэтым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра ўсе прафесіі, якія яна магла мець або будзе мець у будучыні. Ды пра тое, як і чаму я кінула ўніверсітэт, а пры магчымасці кінула б і школу. Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.
У гэтым выпуску падкасту размаўляем з мамай, як перайсці на беларускую мову, калі сям'я не падтрымлівае. Ды як гэта - расці дзіцем-білінгвам. Пра праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.
У пілотным выпуску падкасту размаўляем пра ранняе мацярынства. Мама нарадзіла мяне ў 19, а я нават уявіць не магу, што ў мяне было б зараз двухгадовае дзіцё. Пра праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.
У гэтым выпуску падкасту размаўляем з мамай пра свой больш, чым 20гадовы пратэстны шлях. Як і чаму мая мама пачала хадзіць на мітынгі, чаму брала мяне з 6 месяцаў, як не здаліся і што ж адбываецца ў 2020. Бонусам пра затрыманне і турму.Праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.
Гэты падкаст стау́ для мяне глытком свежага паветра. Я зусім нядаўна вырашыу́ пачаць размау́ляць на Беларускай мове, і проста шукаў падкасты на ёй. У выніку я знайшоў гэты цуд. Вялікі дзякуй Вам, вы малайцы! Нажаль вы перасталі выпускаць новыя падкасты. Тэмы на якія вы размаўлялі, і тое як вы размаўлялі між сабой стварала пачуццё цеплыні і камфорту.
крутой подкаст, но когда рекомендовал знакомому, то он не нашел на айтюнс. Если надо помощь добавить, то пишите в тг @gelezka
Вельмм падабаецца падкаст. Бася і Крысціна, працягвайце, калі ласка!:)
👍
Дзякуй за ідэю. Атрымалася добра.
Які мілы падкаст)
Дзякуй за цікавы падкаст!
Цікавая абрана тэма - адносінаў паміж бацькамі і дзецьмі, абмен досведам выхавання, узняццё пытанняў, якія 10-15 год таму былі табуяваныя для абмеркавання паміж бацькамі і дзецьмі. Цікава, куды далей будзе расці праект, каго будуць запрашаць у якасці экспертаў. Адназначна жадаю поспеху і развіцця.
Супер падкаст, дзякуй за яго!
Дзякуй за шчырую размову ды цікавы фармат!