DiscoverБеларусы ў Польшчы і ў свеце
Беларусы ў Польшчы і ў свеце
Claim Ownership

Беларусы ў Польшчы і ў свеце

Author: Polskie Radio S.A.

Subscribed: 0Played: 0
Share

Description

Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, Беларусы, вымушаныя эміграваць з краіны, якія распавядаюць пра тое, як ім жывецца ў Польшчы, і палякі, звязаныя з беларускімі справамі ў Польшчы.
9 Episodes
Reverse
Эколаг, кіраўнік фонду «Nierusz Natura», блогер Уладзімір Зуеў  знаёміць з гісторыяй Варшавы ды іншых польскіх гарадоў. У ягоным блогу выкладзеныя дзясяткі фільмаў пра цікавінкі архітэктуры ды прыроды Польшчы, а таксама пра беларускі-польскія гістарычныя сувязі. Паміж дзвюма краінамі ёсць шмат падобнага, супольная гісторыя, але і адрозненні, якія вынікаюць з асаблівасцяў сістэмы кіравання да ўмоў развіцця ў апошнія гады. Разам з тым у Польшчы ёсць шмат цікавых вырашэнняў, якія могуць быць павучальнымі для беларусаў, перакананы адмысловец.
Маладая беларуская акторка, музыка і аўтарка песень Кеціван Асраташвілі апынулася ў эміграцыі пасля падзей 2020 года. Аб тым, як складваецца яе жыццё і творчасць на чужыне, што яна тут шукае і аб чым марыць — у нашым падкасце.
Беларуская мастачка, ілюстратарка Аляксандра Канафальская добрая знаёмая беларусам Уроцлава. Дзяўчыны актыўная дзяячка мясцовай беларускай грамады. Без яе ўдзелу або завадатарства не абыходзіцца ніводная культурніцкая імрэза беларусаў у Ніжняй Сілезіі. А яшчэ Аляксандра ладзіць масавая паходы ў горы.  У падкасце «Беларусы ў Польшчы і ў свеце» слухайце аповед Аляксандры Канафальскай пра ўдзел у пратэстах, страх страціць дзяцей, а таксама пра новае поўнае выклікаў і радасцяў жыццё ў Польшчы.
Пісменніца і драматург Дыяна Балыка спрабуе сябе ў новай ролі акторкі. Яна грае ў спектаклі “Ордэн Белай Мышы” па аднайменнай прытчы Уладзіміра Арлова. Яна расказвае пра працу над спектаклем, творчым калектывам і свой рэцэпт на жыццё. “Мой жыццёвы прынцып: кажы жыццю так”, - гаворыць Дыяна Балыка. Казка-прытча "Ордэн Белай Мышы" - гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі. Сюжэт спектакля - прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэальнасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнавання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова аб часе і аб сабе.
Людзі камфортна сябе адчуваюць, калі ёсць магчымасць пачуць  пра сваю гісторыю на роднай мове, распавядае Аляксандра, якая займаецца ў Музеі Polin беларускімі праектамі. Музей гісторыі польскіх яўрэяў рэгулярна ладзіць для беларусаў экскурсіі ды гарадскія шпацыры на беларускай мове. Установа рыхтуецца да пашырэння сваёй адукацыйнай прапановы, рыхтуючы больш майстар класаў ды розных практычных заняткаў.
Прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай у Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок распавяла пра працу прадстаўніцтва і жыццё беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Акрамя наладжвання дыпламатычных кантактаў, Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі  ў Празе таксама непасрэдна дапамагае беларускім мігрантам. Дзяячка звярнула ўвагу на тое, што іх праца з’яўляецца дэмакратычнай і прабеларускай альтэрнатывай лукашэнкаўскай амбасады ў Празе.
Беларуска-партугальскі этна-джазавы квартэт MOVA DREVA стварае музыку, спалучаючы музычную традыцыю з сучаснымі стылямі, натхняючыся беларускім фальклорам. Нягледзячы на тое, што Беларусь – гэта «экзатычная» краіна для насельнікаў Іберыйскага паўвострава, яны не адчуваюць, што гэта вельмі далёка, і разумеюць нашу музыку, кажа лідарка квартэту Кацярына Льдокава. З ёй размаўляў Валеры Саўко.
Безініцыятыўныя і без прадпрымальніцкай жылкі – моцны стэрэатып адносна беларусаў, які руйнуецца ўшчэнт у той самы момант, калі беларусы аказваюцца ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы і адкрытага рынку. Прыклад таму – наш суразмоўца Яўген Скрабутан, які адкрыў падкрэслена беларускую кавярню KAKAO Warszawa ў варшаўскім раёне Прага-Полудне.
Беларуская сям’я была вымушаная з’ехаць з краіны пасля падзей 2020-га года. Свой другі дом яны знайшлі на Падляшшы, дзе плануюць пабудаваць новае жыццё ды рэалізаваць свае мары.