У архівах ды бібліятэках Заходняй Еўропы знаходзіцца мноства цікавых матэрыялаў пра Беларусь, беларускую мову, культуру ці гісторыю. Аднак не заўсёды проста іх знайсці. Часта так адбываецца таму, што гэтыя матэрыялы месцяцца ў фондах ці зборах прысвечаных Расіі, часам Польшчы. Просьбы даследчыкаў пераглядзець класіфікацыю сутыкаюцца з бюракратызмам ды ігнараваннем. Пра гэта ў размове з Польскім радыё распавёў выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні ды адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Skaryna press» Уладзіслаў Гарбацкі.
Эльга малюе карціны, стварае календары на падставе сваіх карцін ды ілюстрацый, ілюструе кнігі — свае і іншых аўтараў, а таксама піша казкі для дарослых і дзяцей.
У Ганны Мазярскай мама беларуска, тата – паляк. Важную ролю ў выхаванні дзяўчыны прымала беларуская бабуля, дзякуючы якой яна так добра ведае расійскую мову. Дзяўчына стала самай маладой удзельніцай Варшаўскай рады жанчын, а цяпер удзельнічае ў конкурсе Варшавянкі года. Прапануем вашай увазе гутарку Наталлі Грышкевіч з Ганнай пра важныя праблемы, якія цікавяць прадстаўнікоў маладога пакалення жыхароў Польшчы.
У кнізе «Чорны лес» тоні лашдэн за пераход мяжы неабходна плаціць уласнай плоццю, а ў паштовую скрыню рана ці позна прыходзіць позва на згубнае балота. Але «чорны лес» - гэта не фантастыка і не антыўтопія, а рэалістычнае па сваёй сутнасці адлюстраванне свету, у якім выявілі сябе беларусы і беларускі пасля 2020 года.
Слёзы бабулі і яе ўспаміны аб «чорных варанках», якія ўначы забіралі «ворагаў народа», сталі апошняй кропляй у доўгіх роздумах і змусілі нашага суразмоўцу, у мінулым актывіста Беларускага задзіночання студэнтаў, Сяржука Дубіну ўцякаць з Беларусі і наладжваць сваё жыццё ў Польшчы. У падкасце «Беларусы ў Польшчы і свеце» разам з Сяржуком Дубінай, сярод іншага, параўноўваем сістэмы вышэйшай адукацыі ў Польшчы і Беларусі, а таксама разважаем пра выклікі няўрадавых беларускіх арганізацый у Польшчы.
Марыя Гвардзейцава — мастачка і мультыдысцыплінарная візуальная аўтарка, якая жыве і працуе ў Лондане. У сваіх працах яна іранічна асэнсоўвае тэмы памяці і сублімуе боль, спалучаючы рэалістычнае і фантастычнае. Палітычны кантэкст займае цэнтральнае месца ў яе інсталяцыях, якія даследуюць сацыяльныя ролі і сутнасць аб’ектаў, аддзяляючы іх ад звыклых культурных функцый.
Беларуская рэжысёрка Валянціна Мароз да 2020 года працавала ў Тэатры-лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску, дзе ставіла дакументальныя спектаклі і па п'есах сучасных беларускіх драматургаў. Вучылася ў магістратуры школы-студыі МХАТ у Маскве і Цэнтры імя Мейерхольда. У нашым падкасце мы абмяркуем, як паставіць беларускую п'есу ў эміграцыі і якімі праблемамі жывуць беларускія акцёры.
Эколаг, кіраўнік фонду «Nierusz Natura», блогер Уладзімір Зуеў знаёміць з гісторыяй Варшавы ды іншых польскіх гарадоў. У ягоным блогу выкладзеныя дзясяткі фільмаў пра цікавінкі архітэктуры ды прыроды Польшчы, а таксама пра беларускі-польскія гістарычныя сувязі. Паміж дзвюма краінамі ёсць шмат падобнага, супольная гісторыя, але і адрозненні, якія вынікаюць з асаблівасцяў сістэмы кіравання да ўмоў развіцця ў апошнія гады. Разам з тым у Польшчы ёсць шмат цікавых вырашэнняў, якія могуць быць павучальнымі для беларусаў, перакананы адмысловец.
Маладая беларуская акторка, музыка і аўтарка песень Кеціван Асраташвілі апынулася ў эміграцыі пасля падзей 2020 года. Аб тым, як складваецца яе жыццё і творчасць на чужыне, што яна тут шукае і аб чым марыць — у нашым падкасце.
Беларуская мастачка, ілюстратарка Аляксандра Канафальская добрая знаёмая беларусам Уроцлава. Дзяўчыны актыўная дзяячка мясцовай беларускай грамады. Без яе ўдзелу або завадатарства не абыходзіцца ніводная культурніцкая імрэза беларусаў у Ніжняй Сілезіі. А яшчэ Аляксандра ладзіць масавая паходы ў горы. У падкасце «Беларусы ў Польшчы і ў свеце» слухайце аповед Аляксандры Канафальскай пра ўдзел у пратэстах, страх страціць дзяцей, а таксама пра новае поўнае выклікаў і радасцяў жыццё ў Польшчы.
Пісменніца і драматург Дыяна Балыка спрабуе сябе ў новай ролі акторкі. Яна грае ў спектаклі “Ордэн Белай Мышы” па аднайменнай прытчы Уладзіміра Арлова. Яна расказвае пра працу над спектаклем, творчым калектывам і свой рэцэпт на жыццё. “Мой жыццёвы прынцып: кажы жыццю так”, - гаворыць Дыяна Балыка. Казка-прытча "Ордэн Белай Мышы" - гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі. Сюжэт спектакля - прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэальнасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнавання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова аб часе і аб сабе.
Людзі камфортна сябе адчуваюць, калі ёсць магчымасць пачуць пра сваю гісторыю на роднай мове, распавядае Аляксандра, якая займаецца ў Музеі Polin беларускімі праектамі. Музей гісторыі польскіх яўрэяў рэгулярна ладзіць для беларусаў экскурсіі ды гарадскія шпацыры на беларускай мове. Установа рыхтуецца да пашырэння сваёй адукацыйнай прапановы, рыхтуючы больш майстар класаў ды розных практычных заняткаў.
Прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай у Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок распавяла пра працу прадстаўніцтва і жыццё беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Акрамя наладжвання дыпламатычных кантактаў, Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе таксама непасрэдна дапамагае беларускім мігрантам. Дзяячка звярнула ўвагу на тое, што іх праца з’яўляецца дэмакратычнай і прабеларускай альтэрнатывай лукашэнкаўскай амбасады ў Празе.
Беларуска-партугальскі этна-джазавы квартэт MOVA DREVA стварае музыку, спалучаючы музычную традыцыю з сучаснымі стылямі, натхняючыся беларускім фальклорам. Нягледзячы на тое, што Беларусь – гэта «экзатычная» краіна для насельнікаў Іберыйскага паўвострава, яны не адчуваюць, што гэта вельмі далёка, і разумеюць нашу музыку, кажа лідарка квартэту Кацярына Льдокава. З ёй размаўляў Валеры Саўко.
Безініцыятыўныя і без прадпрымальніцкай жылкі – моцны стэрэатып адносна беларусаў, які руйнуецца ўшчэнт у той самы момант, калі беларусы аказваюцца ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы і адкрытага рынку. Прыклад таму – наш суразмоўца Яўген Скрабутан, які адкрыў падкрэслена беларускую кавярню KAKAO Warszawa ў варшаўскім раёне Прага-Полудне.
Беларуская сям’я была вымушаная з’ехаць з краіны пасля падзей 2020-га года. Свой другі дом яны знайшлі на Падляшшы, дзе плануюць пабудаваць новае жыццё ды рэалізаваць свае мары.