Вітаю шаноўныя і апантаныя прыхільнікі бортніцтва! У гэтым выпуску (Сезон 2, выпуск 16) мы з вамі нарэшце дабраліся да першага і, мабыць, галоўнага дрэва для кожнага бортніка — дуба. Я распавяду, чаму менавіта дуб гістарычна лічыўся самым каштоўным дрэвам у бортным промысле. З яго трывалай драўніны бортнікі вырабляюць калоды-вулліб і ў ім вырабляюць борці, разлічваючы, што яны праслужаць не аднаму пакаленню — сто, дзвесце, а то і больш гадоў.Але, канечне, не кожны дуб падыходзіць. Я тлумачу, як важна было выбраць правільнае дрэва, каб камора ў ім была "цёплай" — сухой і абароненай ад холаду. Я дзялюся як традыцыйнымі метадамі выбару, напрыклад, прастукваннем, так і ўласным няпростым досведам працы з гэтым матэрыялам. Таксама ў гэтым эпізодзе вы пачуеце пра знакаміты "Дуб Мінтус", звязаны з гісторыяй бортніцтва, і пра ўнікальныя археалагічныя знаходкі, якія даказваюць, наколькі старажытная гэтая традыцыя. Для нас, бортнікаў, дуб — гэта не проста дрэва, а аснова нашай справы, і я паспрабаваў перадаць усю яго важнасць.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм.І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.
Сезон 2, выпуск 15 - мы з вамі пераходзім да "тэхналагічных" тэрмінаў, якія больш нідзе не выкарыстоўваюцца акрамя бортніцтва. Гэта новы падкаст (пяты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся пра доўж (адтуліну ў калодзе або борці) і доўжні (спецыяльны брусок), якая з аднаго боку абараняе пчол ад шкоднікаў - але з другога боку гэта дзьверы бортніка ў свет пчол. Хаця здаецца, што гэта простыя тэхналагічныя канструкцыі - але я вам распавяду што можа пайсці ня так.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.
Сезон 2, выпуск 14 - гэтае рэчыва на прамую не мае дачынення да пчол, бо яны яго не вырабляюць і здабываюць. Але для бортніка ў справе аховы пчол ад шкоднікаў - грае вялікае значэнне. Гэта новы падкаст (чацьвёрты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся як вырабіць дзёгаць, для чаго бортнік яго выкарыстоўвае і, магчыма, нам усім стане зразумела чаму "лыжка дзёгця ў бочцы мёда" - гэта "нармальна", але немагчыма з'есці. Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.
Сезон 2, выпуск 13 - Самы галоўны панятак і адначасова адрозненне ад звычайнага ўспрымання бортніцтва як дзейнасці чалавека. Так, бортнік не ходзіць збіраць мёд - ён ідзе глядзець пчол.Гэта новы падкаст (трэці эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам мы пойдзем разам з вамі глядзець пчол - гэта адказны і важны этап календарнага цыкла прац і ўзаемадзеянняў чалавека (бортніка) і дзікай прыроды (пчалы).Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.
Сезон 2, выпуск 12 - Промысел бортніка не толькі даглядаць і ахоўваць пчол - а ўмець працаваць з рознымі рэчывамі і вадкасцямі. Гэта новы падкаст (другі эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам мы будзем разам з вамі варыць воскадавіны (оскодавіны, васкадавы, оскодавы) - напой для пчол, воск і напой для людзей.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by і сацыяльныя сеткі, тэлеграм і вайбер. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.
Сезон 2, выпуск 11 - Галоўная частка вулля-калоды, праз якую пчолы трапляюць з аднаго света ў іншы. Гэта новы падкаст (першы эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by і сацыяльныя сеткі, тэлеграм і вайбер.І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Сезон 1, выпуск 10 - Чалавек, які непасрэдна звязвае нас з мінулым і сённяшнім, а таксама непасрэдны ўдзельнік бортніцтва. У юбілейным падкасце мы разам з вамі пагаварым пра аднаго з галоўных актораў бортніцтва. Так, акрамя пчалы, важным застаецца чалавек. І ў бортніцтве гэты чалавек бортнік. Мы з вамі паглыбімся ў сівую даўніну, а таксама знойдзем падабенства і нязменнасць прафесіі праз стагоддзі.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Сезон 1, выпуск 9 - Звычай, які звязвае бортніка з пчалой і супольнасцю. У чарговым падкасце мы разам з вамі паспрабуем пагаварыць пра нематэрыяльны аспект бортніцтва, пра старажытны звычай, які ў нязменным выглядзе дайшоў да нас з вамі. Гэты падкаст пра глыбокі культурны кантэкст і асаблівасці існавання традыцыйнага ляснога промысла.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Сезон 1, выпуск 8 - Прылада, з якое бортнік ходзіць у лес, пчол глядзець. У чарговым падкасце вы даведаецеся пра прыладу, якая спадарожнічае бортніку як у лесе пры звычайнай вандроўцы, так і падчас сваіх прац ля стойла, ля пчол, а таксама ў звычайнай гаспадарцы. Гэты падкаст пра прыладу, якую вы магчыма трымалі самі, а некаторыя і працавалі ёю.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Сезон 1, выпуск 7 - расліна, што даспадобы і чалавеку і пчале. У гэтым падкасце вы даведаецеся пра дзівосную расліну бортніка, пра тую кветку, з якой бортнік ідзе да пчол вясной. Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Сезон 1, выпуск 6 - месца, дзе жыве сама матка пчаліная (каралева) са сваёй дружынай і працаўніцамі. У гэтым падкасце вы даведаецеся пра самае святое месца для бортніка, якое ён ня мае права ўмешвацца. Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Сезон 1, выпуск 5 - прадукт, які пчала вырабляе сама і які "прыліп" да бортніка з сівой даўніны, як неад'емная частка яго дзейнасці - Воск.У гэтым падкасце вы даведаецеся пра таемны, пахучы, цікавы прадукт, які ствараюць пчолы, пра гістарычную значнасць і славутасць гэтага прадукта ў справе гандлю.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!
Сезон 1, выпуск 4 - месца, дзе жывуць пчолы, штучнае дупло, якое вырабляе сваімі рукамі і "галавой" бортнік.У гэтым падкасце мы разам з вамі нарэшце вызначымся пра састаўны тэрмін БОРТніцтва - борць. Даведаемся пра гісторыю і сучаснасць.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!
Сезон 1, выпуск 3 - традыцыйнае асяроддзя бортніцтва і "другі" дом бортніка - Бор.Знаёмае нам усім слова "бор" для БОРтніцтва мае іншае значэнне і кантэкст: гістарычна - падатковая сістэма, сістэма меры; просторава - плошча гаспадарчай дзейнасці бортніка.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictvaВялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!
Сезон 1, выпуск 2 - традыцыйнае ўзбудаванне, якое дапамагае бортніку ахоўваць пчол ад.... мядзьведзя - Адзёр. Гэтым разам мы даведаемся, як раней ахоўвалі борці/калоды і пчол ад вялікага шкодніка ў мінулым. Будаўніцтва такога сродка аховы - гэта сапраўднае майстэрства бортніка-дойліда.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць! І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!
Сезон 1, выпуск 1 - традыцыйнае прыстасаванне бортніка - Астрова.У гэтым падкасце вы даведаецеся што гэта такое і як прыстасаваннем карыстацца.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictvaВялікі сайт - www.bortnictva.byСацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць!І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!
Вітаю, шаноўныя слухачы ў нулявым падкасце Бортных Хронік - гэта кароценькі ўступ.У гэтым падкасце Вы паслухаеце што такое Бортныя Хронікі, бортніцтва, а таксама трошкі пра планы.Спадзяюся Вас усіх бачыць прыхільнікамі і слухачамі ў будучым, калі Бортныя Хронікі адкрыць дзьверы ў таемны свет Бортніцтва.Далучайцеся і запрашайце!Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!p.s. Пасля ўсіх падкастаў - вы з лёгкасцю зможаце расшыфраваць зварот да Пчалы і ня толькі:)p.s.s. Не абмініце нас у сеціве ў іншых месцах: web, fb, insta, tm, viber, vk, ok і некаторыя іншыя (спасылкі ў профілі).