Біябурбалка

“Біябурбалка” — падкаст пра біялогію, дзе мы разам з беларускімі даследчыкамі шукаем адказы на вашыя простыя і складаныя пытанні. Дасылайце свае пытанні і зваротную сувязь ў Telegram “Біябурбалкі”: https://t.me/bijaburbalka_questions/ Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram: https://www.instagram.com/bijaburbalka/ https://t.me/bijaburbalka/ Там можна больш даведацца пра наш праект, знайсці дадатковую інфармацыю па тэме выпускаў, а таксама анонсы наступных падкастаў.

24. Чаму не ўсе мы памятаем сны? І чаму не ўсе сны мы памятаем?

У гэтым выпуску высвятляем - ці ўсе людзі бачаць сны (і адкуль мы гэта ведаем) - ад чаго залежыць, ці запомнім мы, што нам сніцца - як сны натхняюць творчыя ідэі і дапамагаюць засноўваць гарады - і чаму, калі мы не спім, у нашым мозгу назапашваецца смецце

01-15
47:14

23. Як працуюць штучныя нейрасеткі?

У гэтым выпуску распавядаем: - якім чынам штучны інтэлект вучыцца пазнаваць коцікаў; - што такое нейрасеткі-трансформеры, і ў чым нам хочацца быць да іх падобнымі; - а таксама як досвед у псіхалогіі і барацьбе з хаосам дапамог навукоўцам ў распрацоўцы тэхналогіі, што перавярнула сусвет.

12-26
47:14

22. Як біяінфарматыка дапамагае зразумець старэнне?

У гэтым эпізодзе беларускі біяінфарматык Цімафей Падвіцкі з Універсітэта Кёльна распавядае, як матэматыка дапамагае біёлагам. Вы даведаецеся, чаму гены – гэта "чорная скрынка", як клеткі ў нырках клапоцяцца пра ваша здароўе і што ўсё гэта значыць для разумення старэння.

12-11
46:14

21. Навошта рэгуляваць працу генаў, і як у гэтым дапамагаюць мікраРНК?

Другі сезон пачынаем з аповеда пра лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2024. З яго вы даведаецеся, як адзін маленькі чарвячок прынёс "Нобеля" адразу тром навукоўцам, якім чынам клетка страўніка даведваецца, што ёй там трэба рабіць, і чаму мікраРНК дораць чалавецтву надзею на пераадоленне раку.

11-27
27:59

20. Што не змясцілася ў першы сезон?

У апошнім выпуску сезона дзелімся бонуснымі гісторыямі ад нашых гасцёў-экспертаў. Марыя Сума распавядае, чаму не варта адмаўляцца ад сартыроўкі смецця, нават калі з двароў прыбіраюць асобныя кантэйнеры. Ад Дзмітрыя Лукашанца даведваемся, як белыя мядзведзі дапамагаюць палярнікам вучыць замежныя мовы. А Наста Кузьмянкова раскрывае сакрэт, якая сувязь паміж арабскімі шэйхамі і вывучэннем дроф. Яшчэ ў гэтым выпуску мы агучваем мараль усяго сезона — яе падказаў нам Карлсан.

07-14
24:50

19. Чаму на дрэвах з'яўляюцца паразіты?

У гэтым выпуску абмяркоўваем расліны - паразіты раслін. А таксама адзін грыб і адну незвычайную казурку, якая здатная з вярбы зрабіць ружу. Даведаемся, які з гэтых паразітаў самы рамантычны, і як дрэвы з імі змагаюцца - а яшчэ якія ў паразітызма ёсць станоўчыя бакі.

07-04
32:48

18. На якія вынаходніцтвы жывёлы натхнілі людзей?

У гэтым выпуску распавядаем, як птушка зімародак можа дапамагчы пабудаваць цягнік, грыбы - маршрут, а тэрміты - вентыляцыю; што не атрымалася ў Да Вінчы і ў чым розніца паміж біёнікай і біям̶і̶міметыкай.

06-30
29:35

17. Што такое грынвошынг і пры чым тут відэагульні?

Натхніўшыся размовай з Машай Сума ў папярэднім выпуску, Міша распавядае пра тое, як на экалагічныя праблемы ўплываюць... відэагульні! Абмяркоўваем, як карпарацыі выкарыстоўваюць гульні для піяру; што не варта рабіць, калі ў цябе засталося два мільёна нікому не патрэбных прыстаўкавых картрыджаў; і чаму ад гульні могуць быць як шкоднымі, так і карыснымі для навакольнага асяроддзя.

06-26
44:34

16. Ці праўда, што ў наш арганізм кожны дзень трапляе пластык, і чаму гэта небяспечна?

Каб адказаць на гэтае пытанне, мы запрасілі ў выпуск экалагіню Марыю Сума, якую шмат хто ведае па праэкце "Зялёная мапа" і Школе "Экаідэі". Ад яе мы даведаемся, якая сувязь паміж мікрапластыкам, камарамі і мужчынскімі тэсцікуламі; што кожны з нас можа рабіць, каб паменшыць колькасць пластыку ў навакольным асяроддзі; а таксама якія бываюць эколагі, і што такое экафемінізм.

06-21
36:08

15. Што такое радыяцыйнае забруджванне і калі Беларусь ад яго пазбавіцца?

Адказаць на гэтае сур'ёзнае і хутчэй хімічнае, чым біялагічнае пытанне, мы запрасілі даследчыцу ў галіне радыяхіміі - Яну Карслян. З выпуску даведаемся: - Як дзяўчынка з простай школы ў Гомелі зрабілася радыяхімікам і працавала перакладчыкам паміж навукоўцамі і праграмістамі, а пасля патрапіла на працу ў знакамітую Аргонскую нацыянальную лабараторыю ў ЗША. - Ці варта чакаць, што беларуская зямля "пазбавіцца" ад радыяцыі, і як лепш выбудоўваць "адносіны" з радыяцыяй, каб яна прыносіла чалавецтву карысць, а не шкоду. - Што радыяктыўнае смецце таксама варта сартыраваць, і на гэтам нават робяць стартапы.

05-23
30:47

14. Што такое птушынае малако?

У чатырнаццатым выпуску Міша прэзентуе топ-тры цікавосткі з тых, што не змясціліся ў папярэдні выпуск, дзе мы размаўлялі з цудоўнай спадарыняй арнітолагам – Настай Кузьмянковай. Таму даведаемся яшчэ больш пра птушак: якая птушка можа даляцець з Аляскі да Аўстраліі без адзінага перапынку, што такое птушынае малако і чаму ўзімку птушак варта карміць меньш, чым хочацца?

05-01
20:49

13. Чаму птушкі вяртаюцца з выраю ў Беларусь (і як яны знаходзяць шлях дадому)?

На актуальныя вясновыя пытанні нам дапамагае знайсці адказы спадарыня арнітолаг - Наста Кузьмянкова. У гэтым выпуску даведаемся, што можа здарыцца, калі ў вясковай бібліятэцы браць кніжкі не толькі са школьнага спісу, як працуе птушыны GPS і чаму паштовыя галубы вярталіся ў княскія маёнткі.

04-20
28:18

12. Навошта чалавеку слёзы?

У дванаццатым выпуску распавядаем, адкуль бяруцца слёзы і навошта яны патрэбныя. Высвятляем, як так атрымалася, што наш арганізм пражывае эмоцыі, губляючы ваду. А таксама спрабуем адказаць на пытанне, ці плачуць іншыя віды жывёл і ці заўсёды мы можам правільна зразумець іх эмоцыі?

04-09
25:26

11. У якой ноздры больш валасоў?

Наш выпуск да Дня смеху, у якім мы расказваем пра Шнобелеўскую прэмію - узнагароду за навуковыя даследаванні, якія спачатку выклікаюць смех, а пасля прымушаюць задумацца. Абмяркуем, колькі навуковых артыкулаў па хіміі трэба напісаць, каб атрымаць прэмію па літаратуры; як з дапамогай палкі нагадаць курыцы, што яна - нашчадак дыназаўраў; і хто часцей перадражнівае адзін аднаго ў заапарках: малпы людзей ці людзі малпаў? (Ужо пасля запісу мы заўважылі памылку: Міша кажа, што Альфрэд Нобель быў нарвежцам. Насамрэч, ён быў шведам.)

04-01
32:28

10. Як батанічны слоўнік можа змяніць жыццё?

Выпуск да Дня роднай мовы, з якога вы даведаецеся пра беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік, якому сёлета 100 год. А таксама пра тое, як жыццё адной жанчыны можа паўплываць на светапогляд некалькіх пакаленняў беларусаў.

02-21
42:50

9. Чаму людзі пазбавіліся поўсці?

У дзявятым выпуску мы, нарэшце, выходзім са свайго зімовага сну. Але на дварэ ўсё яшчэ халодна, бррр! Таму спрабуем высветліць, чаму чалавек пазбавіўся поўсці і цяпер мерзне ў маразы, абгарае на сонцы і выглядае дзіўна для астатніх прыматаў. Разглядаем асноўныя гіпотэзы на гэты конт: папулярныя, спрэчныя і дзіўныя.

02-13
38:31

8. Хто жыве ў снезе?

У нашым святочным навагоднім выпуску ўдзельнічае заолаг Дзмітры Лукашанец. Дзмітры даследуе мікраскапічных жывёл. Не бактэрый, не пратыстаў, а менавіта жывёл. Але такіх маленькіх, што без мікраскопа іх і не пабачыш. А яшчэ гэтыя жывёлы могуць жыць у гурбах старога снегу, прычым як у Еўропе, так і ў палярных зонах. І Дзмітрый ужо падарожнічаў за імі і на Грэнландыю, і на Шпіцберген, і нават у Антарктыду. Пра захапляльныя падарожжы Дзмітрыя, не менш захапляльныя здольнасці аб'екта яго навуковага інтарэсу, а таксама пра тое, як беларусу стаць палярным даследчыкам, вы даведаецеся з гэтага выпуску.

12-30
42:45

7. Чаму не варта выкарыстоўваць адну дошку для мяса і гародніны?

У сёмым выпуску мы рыхтуемся да прыгатавання шматлікіх страў на Каляды і Новы год. Размаўляем на Мішынай кухні пра тое, колькі нам для гэтага спатрэбіцца кухонных дошак, дзе ў нашых кватэрах сапраўдныя мікробныя мегаполісы, хто такія, наогул, мікробы і чаму лепш мыць посуд шчоткай.

12-23
39:50

6. Чаму жывёлы гуляюць у гульні?

У шостым выпуску даведаемся, як гульні дапамагаюць жывёлам выжываць у прыродзе, чаму горным казлам больш падабаецца скакаць па крутых схілах і навошта пацукам гуляць у Doom. А вось тут можна спампаваць кароткі энцыклапедыйны артыкул, дзе распавядаецца ўсё тое ж самае, але па-англійску і са спасылкамі на літаратуру: https://bijaburbalka.netlify.app/games_for_animals.pdf -- Чакаем вашыя пытанні і зваротную сувязь: ⁠https://t.me/bijaburbalka_questions/⁠ Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram: ⁠https://www.instagram.com/bijaburbalka/⁠⁠https://t.me/bijaburbalka/

11-28
43:03

5. Чым цікавыя палавыя зносіны крэветак?

У пятым выпуску мы знаёмім вас з яшчэ адным беларускім біёлагам - Уладзіславай Хаўратовіч! Слава зараз робіць дысертацыю у Венскім Біяцэнтры (Vienna BioCente), дзе даследуе малекулярныя працэсы мейозу. А дагэтуль абараніла вельмі цікавую магістарскую па вывучэнні палавых храмасом у крэветак, пра якую распавядае ў гэтым выпуску. Таксама Слава тлумачыць, чаму ў працэсе эвалюцыі ўзніклі два полы - мужчынскі і жаночы–, як крэветкі навучыліся абыходзіцца без самцоў, і чаму для вывучэння храмасом біёлагам даводзіцца "ійсці ў IT". (Нагадваем, што ў самым першым нашым выпуску мы знаёмілі вас з Аляксандрам Даменіканам, які таксама вывучае амурныя справы ў вельмі нечаканых на першы погляд аб'ектаў. Калі вы яшчэ яго не слухалі - зараз спрыяльная магчымасць!)

11-13
39:24

Евгения Ковырева

дзякуй за размову!

10-29 Reply

Recommend Channels