
Author:
Subscribed: 0Played: 0Subscribe
Share
Description
Episodes
Reverse
Гісторыя трох сёстраў: Паліны, Ульяны і Машы. Маша Каленік — адна з асуджаных па “справе студэнтаў”, якую яшчэ называюць судом над маладосцю.
12 лістапада вядомы як чорны чацвер для студэнцтва. Тады, у 2020 годзе, 12 чалавек затрымалі і асудзілі ад 2 да 2, 5 гадоў калоніі. Усе яны былі прызнаны палітзняволенымі. Маша Каленік вызвалілася 30 лістапада. Мы паразмаўлялі з Ульянай і Палінай за тры дні да яе вызвалення. А потым мы паразмаўлялі і з самой Машай, калі яна выйшла. Так і склаўся гэты выпуск падкаста.
Але ён — не пра турэмныя будні, а пра сям’ю і сястрынства. А таксама пра жаночасць.
Як Маша карысталася дэкаратыўнай касметыкай у калоніі і чаму для яе гэта важна? Як яе сястра намагалася пераказаць ёй мемы падчас спаткання? І чаму Маша хацела піцу, сушы і KFC, а не хатнюю ежу?
Музыка для падкаста: Katarzyna Bitowt.
25 верасня 2023 Алесю Бяляцкаму спаўняецца 61 год. А ў мінулым годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Распавядаем пра тое, што засталося па-за кадрам
Нобелеўскай цырымоніі, на якую сам Алесь не трапіў праз зняволенне.
Што пачуем у
падкасце:
жорсткі Нобелеўскі дрэс-код і як Наталля Пінчук шыла сабе сукенку,
ці была правакацыя?
як гасцей запрашаюць на Нобелеўскую цырымонія і як яе можна прапусціць,
суровае надвор’е ў Осла і як яно паўплывала на гасцей,
пры чым тут клапы,
нечаканая “Пагоня”.
У другую гадавіну кампаніі FreeViasna распавядаем пра тое, як яна развівалася, хто ў ёй прымаў удзел, і самае галоўнае — як абараняць з надзеяй.
FreeViasna — гэта кампанія салідарнасці з палітзняволенымі прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Яна стартавала 17 верасня 2021 года, а дзень быў абраны невыпадкова: бо менавіта тады, за год да гэтага, затрымалі Марфу Рабкову.
Пяць ужо былых палітвязняў распавядаюць пра момант свайго вызвалення — момант, калі яны сталі свабоднымі. Падкаст “Вясна прыйдзе” прапануе раздзяліць з імі гэтыя эмоцыі.
Падтрымаць
падкаст “Вясна прыйдзе” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” на Patreon https://www.patreon.com/spring96
Праваабарончы цэнтр "Вясна" паўстаў 26 красавіка 1996 года. За 27 год існавання да яго далучаліся ўсё новыя людзі, але хто яны і чаму яны абралі шлях праваабароны? Як яны трапілі ў “Вясну” і кім былі да яе? Праз што прыйшлося прайсці?
Пра гэта і пачуем у новым выпуску падкаста ад саміх вясноўцаў.
А праз гэтыя гісторыі прасочым, як мяняўся час: ад канца 1990-х, праз хвалі прэзідэнцкіх выбараў і вайны ва Украіне 2014 – да 2020-га, калі рэпрэсіі сталі беспрэцэдэнтнымі.
Як смяяўся суддзя і плакала пракурорка, як сведка-амапавец збягаў ад назіральніцы і як канваіры спалі на працэсах, а губазаўцы ахоўвалі бутэльку з вадой.
Дзве назіральніцы за судамі — Яна і Кацярына (вядучая падкаста) — дзеляцца сваімі самымі вясёлымі і крынжовымі сітуацыямі, якія яны пабачылі на палітычна-матываваных судовых працэсах у Беларусі.
Гэтыя вясёлыя гісторыі адбываліся на фоне татальнай несправядлівасці судовай сістэмы Беларусі. Таму выпуск называецца “Смех скрозь слёзы”.
*Назіранне за судовымі працэсамі — частка грамадскага кантролю за ўладай, і гэта вітаецца ў дэмакратычных краінах.
“Выяўляючы недахопы ў сістэме адпраўлення правасуддзя з пункту гледжання гарантый справядлівага судовага разбору, маніторынг судовых працэсаў спрыяе павышэнню ўзроўню ведаў суддзяў, пракурораў, адвакатаў і іншых суб'ектаў аб міжнародных гарантыях належнага працэсу і іх ужыванні ў Нацыянальным судаводстве”, — гаворыцца ў “маніторынгу судовых працэсаў. Даведачнае кіраўніцтва для практыкаў " ад БДІПЧ АБСЕ.
Падтрымай "Вясну" на https://www.patreon.com/spring96
На працягу года мы размаўлялі з праваабаронцам “Вясны” Ігарам Казмерчаком, які правёў больш за месяц у Чарнігаве, калі туды зайшлі расійскія войскі.
Нашай мэтай было адсачыць, як мяняецца ўспрыняцце чалавекам вайны. Як трансфармуюцца страхі. Як мяняюцца практыка і быт. Як працуе памяць і псіхіка. І галоўнае — як на гэта ўплывае час.
Мы размаўлялі з Ігарам тройчы:
адразу пасля таго, як ён пакінуў тэрыторыю Украіны,
праз тры месяцы пасля гэтага,
амаль праз год пасля пачатку паўнамасштабнай вайны.
Гэтыя размовы і пачуем у новым выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе”.
Напрыклад, пасля выезду з Украіны Ігар меў трывожны чамаданчык — куды ён паклаў рэчы так, каб іх можна было імгненна забраць.
“Дагэтуль чаманданчык стаіць ці не?”, — пытаем у Ігара праз год пасля пачатку паўнамасштабнай вайны.
“Зараз толькі з гэтым пытаннем я разумею, што так, сам чамаданык да гэтай пары стаіць, але я пачаў адтуль даставаць рэчы”.
А ў фінале выпуску пачуем, як змяніўся адказ Ігара на пытанне “Што такое вайна?”
Выпуск падкаста прысвечаны гадавіне паўнамасштабнага ваеннага ўторгнення Расіі на тэрыторыю Украіны — 24 лютага 2022 года.
Падтрымайце праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе” на PATREON https://www.patreon.com/spring96
Гісторыі беларусаў, якіх затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі.
Са студзеня 2021 года пачалі з’яўляцца гісторыі аб затрыманні беларусаў у Расіі па запыце беларускага боку. І спробах іх экстрадаваць на радзіму — у мэтах далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці па палітычна-матываваных артыкулах (за ўдзел у пратэстах, “абразы” Лукашэнкі і вядзенне тэлеграм-чатаў). Дапамогай такім беларусам пачынаюць займацца праваабаронцы з “Маскоўскай хельсінкскай групы”. Сярод іх — кіраўнік праваабарончых праграм МХГ Раман Кісялеў.
Нажаль, дапамагчы атрымалася не ўсім беларусам. Прычына розныя, адна з якіх — выхад Расіі з Савета Еўропы.
У гэты выпуску падкаста і сабраны гісторыі беларусаў, якіх усё ж вывезлі ў Беларусь для суда (праз экстрадыцыю, выдварэнне і выкраданне)— пасля чаго на радзіме яны сталі палітычнымі зняволенымі. А Раман Кісялёў растлумачыў, якія складанасці былі ў праваабаронцаў у кожнай з гісторый і як паводзілі сябе расійскі і беларускі бакі.
Таксама праваабаронца дасць парады пра тое, як беларусам варта сябе паводзіць у Расіі, каб знізіць рызыкі (адна з іх — мець кантакт МХГ і абавязкова звяртацца — e-mail: mhg@mhg.ru)
Якія гісторыі пачуем у падкасце?
Экстрадыцыя:
· Міхаіл Зубкоў: “Я стаміўся, я хачу да дому…”
· Дзмітрый Падлобнікаў —“Мы пра яго ўвогуле не ведалі”
· Аляксей Кудзін — як Расія хітрыла ў выкананні мераў ЕСПЧ?
· Іван Сауцін — выйшлі з ЕСПЧ, таму іх меры не лічацца
· Яна Пінчук — Расія ўжо не ў ЕСПЧ. “Мы ведалі, што ў нас будуць гіганцкія складанасці”
Выдварэнне:
· Віталь Гузаў, Дзмітрый Сушчык і Юрый Касцюк — экстрадыцыйная працэдура не прымянялася
Выкраданне:
· Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч —“Спецаперацыя ФСБ і КГБ. Як аказалася, ёсць нейкі асобы рэжым вываза людзей…”
· Генадзь Мажэйка – “Беларускі бок заявіў: дык ён сам прыехаў”.
· Аляксандр Капшуль – “Рэзультаты праверкі сканчаюцца…”
А таксама гісторыя пра дэпартацыю на 60 гадоў.
Падтрымай "Вясну" на Патрэон! https://www.patreon.com/spring96
В блокноте Олега Граблевского (который тот вынес из СИЗО-1) сохранилось и одно стихотворение. Его написал заключенный СИЗО-1, сидящий по обвинению в «наркотической статье».
И в каждой строке этого фольклора — целый пласт отсылок и смыслов. Каждую из строк Олег подробно объяснит. Это воссоздаст быт и устройство Володарки, а также образы сидящих там людей.
Среди них и политзаключенные: Серый кот, Саша-бывший милиционер, который раскрашивал Табакерки, Петр Слуцкий с усами как у Марка Твена…И неполитзаключенные: украл корову и «взятку брал всего один раз». Они делят быт камеры вместе, подтрунивают друг над другом, смотрят турецкий сериал и мечтают о солнечных берегах Испании…
«Петя — то ли политик,
то ли с государством делиться не хотел — я так и не понял.
Лишь понял одно:
Мы все тут в беде».
*в стихотворении встречаются нецензурные формы выражения (иногда).
Это третья часть выпуска «Антропологии Володарки». Первая была посвящена сообществу Володарки, ее можно послушать здесь https://pc.st/e/4kjm5X0pMyW
Вторая часть выпуска — про язык Володарки. https://pc.st/e/4PiS3cTX-Gz
«Наверное, это один из немногих блокнотов в мире, который побывал на СИЗО», – говорит правозащитник и бывший политзаключенный Олег Граблевский. Туда он записывал слова, которыми пользовались и заключенные, и администрация. «Для того, чтобы понимать, о чем с тобой вообще говорят». На Володарке Олег пробыл полгода и «понимание пришло со временем».
«Шлепала» (это не глагол), Володарка как большой семейный подряд и «тюрьма в тюрьме». Как администрация СИЗО-1 относится к политзаключенным на примере «пальмы»?
Это вторая часть выпуска «Антропологии Володарки», в которой Олег рассказывает о специфическом языке, используемом в СИЗО-1. Первая часть была посвящена сообществу Володарки и его отношению к политзаключенным. Третья часть — фольклору.
Поддержи Правозащитный центр "Вясна" на Патреон! https://www.patreon.com/spring96
Правозащитник Олег Граблевский полгода был политзаключенным. Это время он провел в СИЗО-1 – в так называемой «Володарке». Там Олег не только сидел, но и вел антропологическое наблюдение. Они и легли в основу выпуска «Антропология Володарки». Первая часть трилогии "Антропология Володарки" посвящена тому, как устроено ее сообщество.
Камера "шесть-три", первый культурный шок и ответ на вопрос: "Все ли по жизни ровно?"
Этот выпуск подкаста — в трех частях. Первая посвящена сообществу, сформированному на Володарке, и их отношению к политическим заключенным. Вторая же часть будет про язык Володарки, а третья — про фольклор.
Поддержи Правозащитный центр «Вясна» на Патреоне! https://www.patreon.com/spring96
Спачатку малявалі ўласнаруч, а потым пачалі друкаваць. Майстэрня паштовак салідарнасці ствараецца яшчэ да дня выбараў 2020. І паступова ўзрастае да буйной ініцыятывы: першы данат ад таямнічага айцішніка, акцыя на Галоўпаштамце, конкурс дызайну паштовак і тэматычны друк.
Пра ўсё гэта ў падкасце распавядае стваральніца і каардынатарка Майстэрні Дар’я Рублеўская. А таксама—пра карысныя парады ў стварэнні і напісанні паштовак.
Таксама ў выпуску падкаста пачуем і галасы ўжо былых палітвязняў: як яны атрымлівалі паштоўкі за кратамі і што адчувалі. Нават ёсць і негатыўны каментар: як на яго адказвае Дар’я?
Падтрымай "Вясну" на Patreon https://www.patreon.com/spring96
І Майстэрню паштовак салідарнасці на BySol https://bysol.org/ru/initiatives/maysterniapashtovak/
Мінчанка ўспамінае, як правяла некалькі дзён і адну бясконцую ноч пад Акрэсціна – у жніўні 2020-га, калі шукала свайго затрыманага хлопца.
Гэты расповяд — пра ўласныя перажыванні і псіхалагічны стан: не толькі свой, але і людзей побач. Што наша гераіня паспела пабачыць? Як рэагавала на нечалавечы стрэс і як сарвалася? І як у адных шкарпэтках стаяла на прагорклых яблыках у адну страшную ноч пад Акрэсціна?
У адну з начэй сілавікі прагналі валанцёраў з-пад Акрэсціна. У шоку гераіня забегла ў чужы дом і спрабавала там схавацца. Але туды зайшоў амапавец…
“Гэта ж нейкае архітэпічнае адчуванне, калі ты ў доме (няхай нават гэта і не твая хата)—а ў яе ўваходзіць нейкі чалавек у зброі, ад якога ты збягаеш — і ён цябе знайшоў у хаце…”
Пасля пратэсту 9 жніўня 2020-га у Мінску пад Акрэсціна сталі сабірацца людзі ў пошуках сваіх затрыманых блізкіх. Некалькі дзён пра іх нічога не было вядома, але ў рэшце рэшт затрыманых сталі адпускаць. Многія з іх былі моцна збітыя.
!Падтрымай “Вясну” на PATREON www.patreon.com/spring96
Спецыяльна да 14 ліпеня сабралі для вас смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі з жыцця палітзняволеных праваабаронцаў “Вясны”. Гэтыя гісторыі яшчэ ніколі не гучалі ў публічнай прасторы. Галоўная мэта – паказаць чалавечы, а не прафесійны бок “вясноўцаў”.
14 ліпеня – гэта гадавіна затрымання трох праваабаронцаў: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. У шырокім сэнсе, 14 ліпеня – гэта дата апошняй гучнай спробы ўладаў разграміць “Вясну”, калі агульная колькасць палітзняволеных «вясноўцаў» дасягнула 7 чалавек.
І гэты выпуск падкаста – сумесны: яго стварылі “Вясна прыйдзе” і “MAYDAY TEAM”. Гэта разавая з'ява, прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам “Вясны”.
З выпуску вы даведаецеся:
• Як Бяляцкі паказваў дзоты ў Заслаўі;
• Што за пацук завёўся ў “Вясне”;
• На якія канцэрты ганялі Стэфановіч і Лабковіч;
• Кім раней працавала Марфа Рабкова, што ў яе нават злазіла скура з рук;
• Эмацыйная гісторыя пра шкарпэткі;
• Што за бабуля выцягвала “вясноўцаў” з РАУС, і шмат іншага.
Вядучыя падкаста: Кацярына Кадабра і Саша Райкан.
Гук, мантаж – Кацярына Кадабра.
У выпуску выкарыстана музыка: Планета всех - Бои без правил, Поход; Metallica - Ride the Lightning, Ксения Дегелько - Я из деревни.
Белорусских силовиков, виновных в совершении пыток, можно привлечь к ответственности в рамках универсальной юрисдикции. Как работает этот международный механизм? И как по очень похожему делу (пытки в отношении протестующих) благодаря универсальной юрисдикции осудили двух силовиков из Сирии. Об этом говорим с Ярославной Сыченковой, юристкой и экспертом в области международного уголовного права.
#humanright #Belarus
Пишите нам viasnapryjdzie96@gmail.com
Мінуў год, як у шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Гэта было 21 траўня 2021 года. Таму выпуск падкаста прысвячаецца Вітольду, а таксама людзям, на якіх ён паўплываў — і сваім жыццём, і смерцю.
Прысуд у 5 год калоніі, які абурыў прысутных, і новыя рэпрэсіі, якія распачаліся з-за гэтага. Схуднелае цела ў труне (вачамі доктаркі) і самае вялікае пахаванне, якое бачыла Бярозаўка… І сілавікі, якія сачылі за Вітольдам нават пасля яго смерці.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў 21 траўня Днём палітвязня.
*У падкасце выкарыстаны запісы з суда над Вітольдам, якія зрабіў Юрась Дзяшук. А таксама музыка: tochka k; Kevin Macleod, Emily A Sprague “Long Walks”
Выехалі з Харкава на гастролі ў Літву 17 лютага, мелі зваротны квіток і вялікія планы на сакавік. Але ўсё гэта парушыла вайна... Цяпер акторкі і акторы плэйбэк тэатра "Вахцёры" самі не разумеюць, ці з’яўляюцца яны бежанцамі… А 24 лютага ўвечары ў іх быў запланаваны перформанс.
Гэты выпуск падкаста найперш — пра пачуцці і перажыванні. Як гэта: планаваць кароткую паездку — і не вярнуцца? Адчуванне вайны ў тваім доме, калі ты застаў яе не дома. Сустракаць у Літве беларусаў, калі з тэрыторыі іх радзімы на тваю радзіму нападаюць. Як гэта ўсё успрымаецца? Як плачацца і жартуецца? Як чытаюцца навіны?
Выпуск падкаста — ў трох мовах: беларускай, украінскай і рускай.
*Генеральная Асамблея ААН урачыста абвесціла, што народы нашай планеты маюць святое права на мір. І гэтае права было парушана ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны.
Солідарні з Україною!
24 лютага 2022 года кіяўлянін Яўген прачнуўся ў горадзе, які бамбілі. А Руслан хвалюецца менш, чым іншыя: бо ён свой дом страціў яшчэ ў 2014 годзе, у Данецку. Ён стаў “унутрана перамешчанай асобай”.
“У нас вайна ідзе ўжо восьмы год”— так часта гаварылі украінцы. Тэрыторыя ОРДЛО часова акупавана Расіяй, але гэтая акупацыя “неафіцыйная”. Што прыводзіць да сітуацыі, калі за парушэне правоў чалавека там няма каму адказаць.
“У Луганскай вобласці я пакінула сваю хату, а цяпер у мяне хочуць адабраць і маю краіну”, — кажа жанчына, якая ўцякла ад ваенных дзеянняў у 2014-м годзе і прыйшла на антываенны мітынг 24 лютага 2022 года — у дзень, калі Расія адкрыта напала на Украіну.
У падкасце гаворым пра правы чалавека ў вайне і на вайне. Пра антываенныя мітынгі, дзе ў адных краінах яны праходзяць свабодна, а ў іншых (дзвюх) за іх затрымліваюць, бо гэта “парушэнне”. Парадаксальна (ці не?), свабоды мірных сходаў няма менавіта ў тых краінах, адкуль ідзе наступ на Украіну. І у якіх граміцца грамадзянская супольнасць для таго, каб на дзеянні дзяржавы ніхто не мог паўплываць.
Дэзерцірства ці крымінальная адказнасць? Вялікая імперыя ці савецкая акупацыя? Што тут трэба ведаць беларусам і на што звярнуць увагу? Слухаем!
Выпуск ад 09.12.2021. О насилии над женщинами и мужчинами, о насилии, жившем задолго до августа 2020 и после него, а также о насилии акушерском личном опыте — об этом Ольга Горбунова рассказала «Вясне прыйдзе», когда была на еще на свободе.
Ольга Горбунова – белорусская правозащитница в сфере женских прав. И сейчас Ольга — политзаключенная. Ее задержали 9 ноября 2021 года.
“После августа 2020 беларусам стало легче объяснять, что такое домашнее и гендерное насилие”, — отметила Ольга.
Каждый год 25 ноября проходит кампания 16 дней активизма против гендерного насилия. Кампания завершается 10 декабря — в Международный день прав человека.
Выпуск ад 02.12.2021. Распавядаем, з якімі гісторыямі падчас беларускіх рэпрэсій сутыкаліся хатнія гадаванцы.
Яны бачылі сілавікоў і ператрусы ва ўласным доме, ішлі на затрыманні і перажывалі нечаканае знікненне сваіх гаспадароў. Што адчувалі пры гэтым жывёлы і як мяняліся іх паводзіны?
Гісторыі хатніх улюбёнцаў распавядаюць іх гаспадары і відавочцы:
• Спаніэль на сутках: як гэта?
• Калі жывеш адзін з катом, то трэба ўлічыць, што ты можаш нечакана “адлучыцца” на 15 сутак — а ён застанецца адзін. Нават калі кот — Хмуры.
• Напалову шарпей Барон бачыў у сваім доме і КДБшнікаў, і ГУБАЗаўцаў (але тых больш зацікавіў верабейчык “Чык-чырык”). Нечакана пажылы сабака застаўся зусім адзін…
• Руская чорная тэр’ерка Кэндзі (Цукерка) была шчанюком, калі перажыла сілавы захоп дома. Чатыры ейныя гаспадары зніклі… А дзяцей яна цяпер шукае праз тэлефон.
• Котцы Лёлі прыйшлося пераадолець мяжу, каб уз’яднацца з гаспадыняй, якая з’ехала з краіны.
*у падкасце выкарыстана музыка tochka k (Яўген Кучмейна), Slakker - Simply