Вясна Прыйдзе

Падкаст Праваабарончага цэнтра "Вясна". Распавядаем пра беларусаў і іх уласны досвед жыцця ў рэпрэсіўнай краіне. Асабістыя гісторыі — і праваабарончы кантэкст! Для сувязі — viasnapryjdzie96@gmail.com Minsk, Belarus

"Важна падтрымліваць сваё асяроддзе". Дзіяна Пінчук — Жанчыны ў праваабароне

Праваабаронца “Вясны” Дзіяна Пінчук стала “Журналісткай года-2024” (прэмія ад беларускай праваабарончай супольнасці). Яна мастацкі пераасэнсоўвае праваабарончыя тэмы. Сяродтворчасці Дзіяны — альтэрнатыўныя паштоўкі #FLOWERPOWER і фотапраект “Магшоты палітвязняў”.Таксама яна спрычынілася да музычнага альбома “Пазначаныя жоўтым”, да стварэння фільмаў пра былых палітзняволеных “Фіялетавыя слёзы” і “Цень радасці”. А яшэ праваабаронца была сярод тых, хто прапанаваў грамадству 21 траўня як дзень палітвязня ў Беларусі.У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” Дзіяна Пінчук распавядзе, як усё гэта спалучае.

03-31
40:17

"Сваімі рукамі мяняць рэчаіснасць". Таццяна Нядбай – Жанчыны ў праваабароне

Таццяна Нядбай — старшыня Беларускага ПЭНА (і стала першай жанчынай на такой пасадзе), паэтка,праваабааронка, мэнэджэрка і выдаўчыня. “Падтрымкакультуры ў Беларусі азначае даць магчымасць Беларусі застацца часткай еўрапейскайкультуры, а не быць аддадзенай культуры рускага міра з усімі яго складнікамі якпрапаганда, як дэзінфармацыя, як фальсіфікацыя гісторыі, як апраўданне зрэштывайны”, — адзначае праваабаронка.Падтрымай нас на https://www.patreon.com/spring96

03-21
39:13

"Я веру ў выбары". Эніра Браніцкая — Жанчыны ў праваабароне

Праваабаронка Эніра Браніцкая — першая ў незалежнай Беларусі палітзняволеная жанчына. У 2006 годзеяна арганізоўвала назіранне за чарговымі выбарамі праз “Партнэрства” — за што і была пакараная. “Адносіны да нас былі іншыя. “Вы за палітыку сядзіце”— тады гэта займала некаторы час патлумачыць,што гэта такое”, —  успамінае Эніра. Яна прайшла праз Акцрэсціна з тады яшчэ “сцэнай”,  амерыканку і Валадарку.А пасля вызвалення працягнула займацца праваабарончай дзейнасцю: працавала ў грамадскай прыёмнай камітэта “Салідарнасці”, была дырэктаркай “Офіса па правахлюдзей з інваліднасцю”, стаяла ля вытокаў ініцыятывы “Праваабаронцы супраць катаванняў”, а цяпер з’яўляецца праваабаронцай “Human Constanta”.А яшчэ Эніра з’яўляецца кансультанткай Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека — іншымісловамі, яна спецыялістка ў назіранні за выбарамі. І таму наведала шмат краінаў, дзе праходзілі выбарчыя працэсы.На санітарным прыпынку ў 70 кіламетрах ад Варшаву пачаўся яе ўласны шлях бежанства — ўжо зпрычын падзей пасля 2020 года. У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” Эніра Браніцкая распавядае пра свой шлях да праваабароны, падзеі 2006 і 2010 гадоў і пазней, а таксама пра тое, чым яна ганарыцца.

03-14
44:07

"Справедливость требует времени". Вікторыя Фёдарава — Жанчыны ў праваабароне

Гераіня выпуска —Вікторыя Фёдарава, дырэктарка Прававой ініцыятывы, спецпраектам якой з’яўляеццаМіжнародны камітэт па расследаванню катаванняў у Беларусі. Пагаварылі з ёй прасправядлівасць і пра магчымыя шляхі прыцягнення да адказнасці вінаватых укатаваннях. А таксама пра саму Викторыю і яе шлях да праваабароны.Падтрымай “Вясну” на Патрэон!   / spring96  

03-07
28:42

"Нармальна не ўпісвацца ў нормы". Наста Базар - новы сезон "Жанчыны ў праваабароне"

Падкаст “Вяснапрыйдзе” вяртаецца з новым сезонам “Жанчыны ў праваабароне”. Мы будзем запрашаць праваабаронак і гутарыць з імі пра іх дзейнасць, у тым ліку ў вымушанай эміграцыі. І першая госця — Наста Базар, “Праваабаронца года 2024”, якая працуе ў сферы правоў жанчын, правоў ЛГБТКі іншых уразлівых груп, фем- і квір-актывістка, стваральніца і PR-менеджэрка сацыяльных праектаў. Пагутарылі з Настай пра яе стаўленне да прэміі, наведванне ААН і харасмэнт.

02-28
49:04

“Я занималась Беларусью почти круглосуточно”. Шчырая гутарка з Анаіс Марэн

Анаис Марэн — специальная докладчица ООН по Беларуси уже 6 лет, и скоро её мандат заканчивается (31 октября 2024 года). Поговорили с Анаис о её пути к Беларуси, о её назначении и том, как это восприняли белорусские правозащитники, о том, как зарабатывала на жизнь (ведь быть спецдокладчиком — это волонтёрская работа) и о том, что было самым сложным и самым интересным за весь этот период. «Вся институциональная память мандата лежит у меня, на моём компьютере».

09-24
33:10

Фіксацыя рэпрэсій: Хто такія дакументатары

Хто тыя людзі, якія дакументуюць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека? Як яны прыйшлі да дакументавання і чаму працягваюць займацца ім? Ці цяжка даецца такі працэс? Якія кніжкі яны чытаюць?  І якія арганізацыі стаяць за працэсам дакументавання? У падкасце пачуем два дакументатара: Паліну з Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Стаса з Міжнароднага камітэта па раследаванні катаванняў у Беларусі

08-30
36:22

"Права человека — это удобно". Разговор с Катериной Дейкало

В гостях подкаста — юристка-международница, кандидатка юридических наук и правозащитница Катерина Дейкало, которая раньше преподавала и была заведующей кафедрой международного права в Белорусском государственном университете на факультете международных отношений – подверглась репрессиям и была уволена оттуда в 2021-м году. Будем говорить о правах человека: зачем они нужны и в чем их ценность? Не теряется ли эта ценность в современном мире?  Было ли место правам человека в БГУ? Зачем сегодня международная адвокация?  И главное — почему миру не выжить без прав человека?

08-01
50:55

"Усё маё жыццё — парнаграфія". ЛГБТК+ пра змены у заканадаўстве

Два героя (прадстаўніка ЛГБТК+ супольнасці) Уладзь і Яўген адказваюць на Пастанову Міністэрства культуры N24, якая ўносіць змены у інструкцыю “Аб эратычнай прадукцыі”. Змены закранаюць вызначэнне парнаграфіі: у яго дададзена канцэпцыя "нетрадыцыйных палавых адносін". Сярод іх — праявы ЛГБТК+ стасункаў (гомасэксуальнасць, паліаморыя), якія стаяць праз коску з заафіліяй, некрафіліяй і педафіліяй…

06-28
33:43

Гісторыя аднаго зварота. Як дзве жанчыны абаранілі свае правы

У сакавіку 2024 года мы даведаліся пра тое, што Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ) задаволіў скаргу дзвюх беларусак — Марыны Дубінай і Алены Дубовік. А падзеі, якія з дзяўчынамі адбыліся, адносяцца да ўжо нам далёкага 2017 года, калі былі антытунеядскія пратэсты. Чаму варта чакаць сем год і сем год змагацца за свае правы? Як было ў 2017-ым з умовамі ўтрымання і затрыманнем ў параўнанні з цяперашнім часам? Чаму варта звяртацца ў КЛДЖ? Пра ўсё гэта ў новым выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе” гаворым з нашымі гераінямі, скарга якіх у КЛДЖ была задаволеная.

06-06
37:26

“Дзеці рэвалюцыі”. Маленькія сведкі рэпрэсій

Сабралі пяць гісторый дзяцей і іх рэпрэсаваных бацькоў. Як васьмігадовы Гера ўжо чатыры гады чакае свайго палітзняволенага бацьку; як дзесяцігадовая Багдана апынулася ў прытулку з-за арышту яе маці; як сын бачыў збітага бацьку, а дачка цяпер баіцца міліцыі. Гэтыя гісторыі паказваюць, як палітычныя рэпрэсіі ўплываюць на самае ўразлівае — дзяцінства. ТВ: гвалт

05-31
43:17

Как сохранить себя при длительном заключении? Открытая запись подкаста

ПЦ "Вясна" презентует открытую запись подкаста "Вясна прыйдзе", сделанную в День политзаключенных Беларуси 21 мая. Гостями подкаста выступили: Бывшая политзаключенная по "делу студентов" Мария Каленик,  Бывший политзаключенный и правозащитник ПЦ "Вясна" Леонид Судаленко,        Юрист ПЦ "Вясна" Павел Сапелко, Психиатрка Анна Савицкая,       Модераторка встречи — Катерина Пытлева Видеоверсия подкаста: https://www.youtube.com/watch?v=22lpd5an2uw

05-28
01:05:58

"Я никто". Интервью с Марией Колесовой-Гудилиной

Президентка Белорусской ассоциации адвокатов прав человека, профессорка и PhD Мария Колесова-Гудилина дала интервью подкасту «Вясна прыйдзе». Мария рассказала, кого и как защищала и будет ли защищать силовиков в новой Беларуси, упомянула про самые интересные ситуации в судах и то, как все можно высмеивать, а также, как болела из-за СИЗО и спала в нем, и почему адвокаты уязвимая группа — и не только вшами.

05-08
45:02

“Телогрейка — мое одеяло”. Бяздомныя ў Беларусі

Людзі з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу “Вясны” Яны Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі;  актывісткі “Ежы замест бомбаў” Марыны, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі), і, канешне, галасы саміх бяздомных, і нават іх верш. “Сілавікі стыгматызуюць людзей з досведам бяздомнасці, — адзначае Яна Галаган.  —  А ўлады Беларусі імкнуцца бяздомных схаваць, не вырашаючы гэтую праблему… Рэжым Лукашэнкі спачатку набіваў сваю руку на бяздомных — і потым у гэтую варонку трапляюць і палітычныя зняволеныя”.

04-25
33:05

"Обязанные" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі

Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць “обязанными лицами”/ "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы гаворым менавіта пра пастку? У падкасце ўжо былыя палітзняволеныя распавядуць пра тое, як сустракалі "абавязаных" жанчын за кратамі, а юрыст "Вясны" патлумачыць, якой дыскрымінацыі яны падвяргаюцца. Пішыце нам на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com і запаўняйце анкету https://bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt

04-10
35:44

Падкаст пра падкаст. Як стваралася “Вясна прыйдзе”?

Падкаст “Вясна прыйдзе” бярэ адлік ад пачатку 2020 года і мае ўжо 45 выпускаў. Ён запісываўся ў самых розных ўмовах: на судзе, на вуліцы, пад сценамі СІЗА, на акцыях, але ніколі — у студыі. Гэтым падкаст набліжае нас да рэальных умоў, а таксама галасоў беларусаў ды беларусак, якія сутыкнуліся з цяжкім досведам. У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мы пагаворым пра яго стварэнне. Якім быў самы цяжкі момант? Хто — стваральніца падкаста і які ў яе быў шлях да праваабароны? І якую ролю адыграў будучы на той момант Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі? А таксама ў межах падкаста паразмаўляем пра новы спецсезон, прысвечаны праваабаронцам і ўразлівым групам. Калі вы хочаце распавесці сваю гісторыю пра тое, як вы сутыкнуліся з парушэннем сваіх правоў, то напішыце нам пра гэта: на пошту: viasnapryjdzie96@gmail.com і запоўніце нашу анкету. https://bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt

03-27
34:37

Навошта нам гэта трэба? Новы спецсезон! Цізер

Праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе” запускае новый спецыяльны сезон. Цягам дзесяці эпізодаў мы даследуем гісторыю праваабаронцаў і паразмаўляем пра ўразлівыя групы. Навошта адныя людзі дапамагаюць іншым? Адкуль ідзе прага да справядлівасці? Хто агулам належыць да ўразлівых груп? І якое ў іх становішча? А яшчэ мы шукаем новых герояў! Пішыце нам viasnapryjdzie96@gmail.com і запаўняйце анкету https://bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt

03-21
01:12

Што нам сніцца? Былыя вязні — пра свае сны

Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед? Прапануем вам пачуць дзесяць сюжэтаў сноў, якія снілі беларусы і беларускі. А таксама — каментар псіхалагіні. Што азначае, калі сніцца побыт? Сны, якія паўтараюцца? Як адрозніць нездаровыя прыклады сноў ад сноў тэрапеўтычных? Гэта слухаем ў новыс выпуску падкаста “Вясна прыйдзе”!   “Я не ведаю, колькі мне яшчэ спатрэбіцца часу, каб перастаць бачыць турму ва сне”, – адзначае адзін з суразмоўцаў. “Пераслед па палітычных прычынах – гэта заўсёды траўматычны досвед, нават калі нам так не здаецца”, – зазначае псіхалагіня.

03-06
33:38

Якія прыбіральні ў зняволенні

Усе мы ходзім у прыбіральню. Але як такая важная для арганізма функцыя здзяйсняецца ў няволі? Некалькі герояў, затрыманых па палітычных матывах, пагадзіліся распавесці пра свой досвед. Вядро, відэакамера і куча… “Гэта прыніжаючае, бесчалавечнае абыходжанне. Такія віды абыходжання забаронены міжнародным правам разам з катаваннямі, – адзначае юрыст “Вясны” Павел Сапелка. Дакументаваць такія гісторыі важна! Для гэтага звартайцеся па кантактах у тэлеграм https://t.me/Viasnadoc

02-11
35:58

2023 год у правах чалавека

Прапануем вам прасачыць, як развіваўся 2023 год. Якія тэндэнцыі былі на працягу года? Як трансфармаваліся рэпрэсіі? Як можна іх патлумачыць? Як мянялася колькасць палітвязняў? 1451 чалавек сустрэла Новы год у зняволенні, і з іх 185 палітвязняў адзначылі святы без сям’і і родных ужо ў чацвёрты раз. Як мы пражылі 2023 год?

01-05
01:07:07

Recommend Channels