Discover
Гісторыя на Свабодзе

Гісторыя на Свабодзе
Author: Радыё Свабода
Subscribed: 145Played: 2,626Subscribe
Share
© Copyright 2013 - Радыё Свабода, RFE/RL, Inc.
Description
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
111 Episodes
Reverse
Як суіснавалі розныя канфэсійныя, моўныя і этнічныя групы ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV стагодзьдзі? Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для таго часу? Што было важнейшым для тагачасных людзей – вера ці мова? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з гісторыкам, дактарантам унівэрсытэту імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы Паўлам Котавым, які займаецца гісторыяй Беларусі XV стагодзьдзя.
Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб’яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта ды іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.
Ці была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка беларускай дзяржавай? Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды? І ці розныя гэта паняцьці – Беларусь і БССР? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Уладзімерам Лобачам.
Наколькі ўстойлівай зьяўляецца беларуская культура і беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Ці магчымая іх перамога ў процістаяньні з расейскай культурай і тым, што сёньня называецца «русский мир»? Ці можа беларуская ідэнтычнасьць зьнікнуць цалкам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым дырэктарам Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі, старшым экспэртам Цэнтру новых ідэй, кандыдатам сацыялягічных навук Генадзем Коршунавым
Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым прафэсарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Паўлам Церашковічам.
Ці сапраўды прычынай няўдач нацыянальнага руху беларусаў зьяўляецца няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім краінам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іх шлях адрозьніваецца ад беларускага? Гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту Вадзімам Сідаравым.
Ці існуе расейская нацыя? Якога яна тыпу і на якім гістарычным грунце будуецца? Ці патрэбная Расеі анэксія Беларусі для паўнацэннага нацыянальнага самапачуваньня? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш – балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу? Мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Калі Расея сфармавала асноўныя пастуляты сваёй гістарычнай прапаганды? Як беларусам процістаяць гэтай прапагандзе? І як рэагаваць на заявы экс-міністра замежных спраў Украіны, які назваў Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце «нашымі гістарычнымі землямі», за якія змагалася яшчэ Украінская Народная Рэспубліка? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з супрацоўнікам Інстытуту гісторыі польскай Акадэміі навук, доктарам гістарычных навук Аляксандрам Грушам.
Якую інфармацыю пра Беларусь зьмяшчаюць украінскія падручнікі? Як Украіна глядзіць на нашу гісторыю? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, кандыдатам палітычных навук Яўгенам Магдам.
Ці можна ў гісторыі Беларусі аддзяляць Русь ад Літвы? Беларусы — гэта нашчадкі літвіноў ці русінаў? Як быць зь літвінізмам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
Хто такія праваслаўныя літвіны? Ці былі такія ў Вялікім Княстве Літоўскім? Што гісторыкі разумеюць пад паняцьцем «Русь» у XVI стагодзьдзі і ці была Русь на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сёньняшняй Расеі? Якая ідэнтычнасьць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодзьдзі? Кім лічылі сябе палачане? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
Ці ўсё мы ведаем пра працэс стварэньня Вялікага Княства Літоўскага? Як Полацак трапіў пад кантроль Вільні? Кім лічылі сябе палачане ў XIII – XV стагодзьдзях? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Ці існуе расейская нацыя? Ці можа Расея ня быць імпэрыяй і ці адпусьціць яна Беларусь у агляднай пэрспэктыве? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы, аўтарам кнігі «Ўсходняя Эўропа ў сутыкненьні цывілізацый» Алегам Латышонкам.
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Ці маюць яны балцкі субстрат? Адкуль і калі славяне прыйшлі ў Беларусь? І ці прыходзілі аднекуль наогул? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэтут ў Польшчы Алегам Латышонкам.
Ці ўсе жыхары Беларусі былі літвінамі? Наколькі старая і наколькі моцная беларуская самасьвядомасьць у розных рэгіёнах Беларусі? Адкуль яна ўзялася на Палесьсі і Падляшшы? Палесьсе — беларускае, украінскае ці палескае? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
Калі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Ці праўда, што Русь і русіны – гэта толькі канфэсійныя тэрміны, якія абазначаюць людзей, што вызнавалі ўсходняе хрысьціянства? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княста Літоўскага? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія ў камэнтарах на Ютубе абмяркоўваюць гледачы і слухачы Свабоды, мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян з балтамі, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ХІІІ стагодзьдзя хрысьціянскія могілкі? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія абмяркоўваюць нашы слухачы ў камэнтарах на Ютубе, мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.