ЕЖА: Падкаст пра беларускую гастраномію (by 34travel & МТС)

«Ежа» – новы падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання. З гэтага цыкла можна даведацца, як фармавалася беларуская кухня, што беларусы гатавалі на розныя святы, якімі прысмакамі частавала гасцей шляхта, як змяняліся гастранамічныя звычкі з даўніх часоў да сёння.

ЕЖА: 8. Экзотыка ў меню (падкаст by 34travel & МТС)

«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Восьмы эпізод прысвечаны экзотыцы на стале беларусаў. Распавядаем, адкуль на нашы землі прыйшла мода на памаранчарні, дзе вырасла садавіна, якую Іван Хруцкі пісаў на сваіх карцінах, і якімі прадуктамі Мінск 1920-х моцна ўразіў рэжысёра Сяргея Эйзенштэйна.Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-8

08-22
11:53

ЕЖА: 7. Кава ці гарбата? (падкаст by 34travel & МТС)

«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.У сёмым эпізодзе гутарка пойдзе пра два напоя, якія звычайна дзеляць людзей на два «клубы». Пагаворым пра каву і гарбату, а таксама дэсерты, якімі ласаваліся нашы продкі.Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-7

05-29
16:57

ЕЖА: 6. Застольны этыкет (падкаст by 34travel & МТС)

«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Шосты эпізод прысвечаны беларускаму застольнаму этыкету і яго адметнасцям. Распавядаем, адкуль пайшлі розныя рытуалы, як адрозніваліся правілы паводзінаў за абедам па будніх і выходных днях, па якім сцэнары праходзіла святочнае застолле з нагоды радзін.Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-6

04-30
11:57

ЕЖА: 5. Супы (падкаст by 34travel & МТС)

«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Пяты выпуск прысвечаны першай страве. Распавядаем пра супы, якія беларусы гатуюць (або гатавалі) найчасцей і якія займаюць пачэснае месца ў кнігах пра нацыянальную кухню. З гэтага эпізода можна даведацца, якія існуюць варыянты прыгатавання халадніку, чым адметны беларускі боршч і з якіх траваў гатавалі сезонныя супы нашы продкі.Кароткі канспект аўдыявыпуску: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-5

03-29
14:10

ЕЖА: 4. Хлеб (падкаст by 34travel & МТС)

«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Чацвёрты выпуск падкасту «Ежа» прысвечаны пачастунку, які займаў пачэснае месца на любым стале, багатым і бедным, святочным і штодзённым. Пагаворым пра хлеб. Калі нашы продкі прыдумалі пекчы з зерня духмяны бохан? І якія сакральныя сэнсы ў яго ўкладалі?Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-4

02-26
16:03

ЕЖА: 3. Шляхецкія прысмакі (падкаст by 34travel & МТС)

«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Трэці выпуск падкаста «Ежа», які 34travel робіць разам з МТС, прысвечаны багаццю і выкшталцонасці шляхецкіх застолляў. Распавядаем, што елі на першае, другое і дэсерт нашы заможныя продкі, якімі стравамі намагаліся ўразіць дарагіх гасцей і што лічылі вяршыняй кулінарнага мастацтва ў тыя даўнія часы.Кароткі канспект аўдыявыпуску

01-28
12:05

ЕЖА: 2. Калядны стол (падкаст by 34travel & МТС)

«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Другі выпуск запісаны адмыслова да каляднага стала. Тут даведаешся, як беларусы частаваліся на двухтыднёвік зімовых святаў, якога этыкету прытрымліваліся і як выкарыстоўвалі ежу для варажбы.Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-2

12-21
10:16

ЕЖА: 1. Кароткая гісторыя дранікаў (падкаст by 34travel & МТС)

«Ежа» – новы падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання. З гэтага цыкла можна даведацца, як фармавалася беларуская кухня, што беларусы гатавалі на розныя святы, якімі прысмакамі частавала гасцей шляхта, як змяняліся гастранамічныя звычкі з даўніх часоў да сёння.Першы эпізод – захапляльная гісторыя драніка, які здабыў прыхільнасць беларусаў далёка не адразу, але – назаўжды.

11-29
13:30

алешка ву

вельмі цікава, дзякуй. Не спыняйцеся))

12-25 Reply

Recommend Channels