Жыхары мяжы

Транспамежны падкаст “Жыхары мяжы” гэта гісторыі з абодвух бакоў беларуска-польскага кардону. Гродзеншчына і Падляшша ў размовах з тымі, хто тут жыве. Шукаем новае, цікавае і карыснае для беларусаў тут і там. Падарожжы, хобі, бізнес, гісторыя і іншае - на мяжы. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы. Таксама раім падпісацца на наш сяброўскі падкаст"Гаворыць Гродна".

Не толькі на закупы. Што яшчэ можна ўбачыць у Беластоку?

Гадамі і дзесяцігоддзямі гродзенцы разглядалі Беласток перадусім як месца, дзе можна танна закупіцца. Аказваецца, гэта вельмі спрошчаны погляд. Разам з нашымі гасцямі мы высвятляем, чым можа ўразіць Беласток: якія там ёсць гістарычныя мясціны, музеі, атракцыі, што з беларускай гісторыі і культуры можна знайсці на вуліцах Беластока і як інтэлектуальна ўзбагаціцца, пашпацыраваўшы па вуліцах горада.У гэтым выпуску пра тое, што ўбачыць у Беластоку расказваюць:Святлана Якімава, дырэктарка турфірмы "Дон Кіхот" з Гродна,Кастусь Шыталь, краязнаўца з Глыбоччыны, які летась пераехаў у Беласток,Аляксей Трубкін, стваральнік інтэрактыўнай карты "Беларускі Беласток".Таксама ў гэтым выпуску:заўважаем, што "сваіх" у Беластоку цяпер можна сустрэць на кожным кроку,называем Беласток "Гародняй здаровага чалавека", але абураемся касмічным коштам у кавярнях,прыходзім да высновы, што гісторыя паўтараецца - і гэта зусім не цешыць,упэўніваемся, што беларускага ў Беластоку - болей, чым нам раней падавалася.Карысныя спасылкі:Турыстычныя шляхі па Беластоку (15 розных!): http://szlaki.bialystok.pl/6ace3-adventure/Гугл-мапа "Беларускі Беласток": https://www.google.com/maps/d/viewer?msa=0&mid=1Zchm3nOJHYqH6fH8sW-dNXRMZzE&ll=53.13610345784043%2C23.146953750000012&z=13Facebook-група "Беластоцкі беларускі музей": https://www.facebook.com/groups/belastocki.belaruski.muzei

09-12
01:01:18

Спецыяльны выпуск: рэпартаж з пункту пропуску "Баброўнікі"

Нашыя калегі з Беластоку па просьбе рэдактароў падкасту "Жыхары мяжы" з'ездзілі ў пункт пропуску "Баброўнікі", што з польскага боку, і даведаліся, хто ж гатовы стаяць ад 5 да 20 гадзін, каб патрапіць у Беларусь?Ці сапраўды гэта тыя самыя бязвізавыя турысты, якіх так чакаюць у Гродзенскім аблвыканкаме? Ці гэта саляравозы аднавілі бізнес? А можа гэта ўласна беларусы з захаду едуць адведаць родныя мясціны або польскія сваякі спяшаюцца да беларускіх?Што адбываецца ў "Баброўніках" і што пра грамадную калейку думаюць яе ўдзельнікі - у новым выпуску падкаста!Тэкставая версія: https://hrodna.life/articles/border-bobrowniki/Спасылка для тых, хто ў Беларусі: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/border-bobrowniki/

08-26
07:51

Каму сёння патрэбны бязвіз. Раман Банцар пра тое, ці вернуцца польскія турысты

Хуткі выпуск на актуальную тэму. Выбачаемся, за крыху горшую якасць запісу.З 1 ліпеня і да канца 2022 года Беларусь скасавала візы для грамадзян Польшчы. Афіцыйна - з мэтай падтрымання добрасуседскіх адносін. Пры гэтым, як не дзіўна, Польшча ўнесена ў беларускі спіс “несяброўскіх” краін. Ці верне новы бязвіз натоўпы польскіх турыстаў на вуліцы Гродна? Ці дапаможа гродзенскім гатэлям, кавярням, музеям і экскурсаводам зарабіць грошы? Пра перспектывы безвізу мы гаворым з нашым экспертам з Беластоку Раманам Банцарам. У часы першага бязвізу, які працаваў з 2016 да 2020 года, Раман стварыў зручны сайт для заказу турыстычных ваўчараў і такім чынам дапамагаў многім палякам хутка аформіць бязвізавы ў’езд у Беларусь, таму тэму турызму, перадусім польскіх выцечак на Беларусь, ён ведае выдатна знутры.Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.

07-01
23:01

З'ехаць і не вярнуцца. Руслан Кулевіч знайшоў мігрантаў, што пакінулі Беларусь 70 гадоў таму - і зняў пра іх кіно

Госць першага выпуску - у мінулым самы хуткі журналіст Гродна (а сёння - Беластока), краязнаўца і папулярызатар гісторыі - Руслан Кулевіч. На свой 31-ы дзень народзінаў ён узяў ды апублікаваў на YouTube фільм “Апошнія сведкі”. Гэта дакументальны фільм-размова з трыма сталымі жанчынамі, якія яшчэ дзецьмі пакінулі пасляваенны Гродна ў межах рэпатрыяцыі.Мы пагутарылі з Русланам пра тое, як фільм дапаўняе яго ранейшыя кнігі пра Гродна 1930-40-х гадоў, які досвед ён атрымаў на здымках, як вопыт міграцыі адбіўся на яго разуменні герояў і што будзе, калі ён ужо ніколі не вернецца ў Гродна. Таксама мы не забылі запытаць, хто мог бы зараз замяніць Кулевіча ў горадзе. Што адказаў Руслан - слухайце ў падкасце.З.Ы. Запрашаем падпісацца на наш сяброўскі падкаст "Говорит Гродно".З.З.Ы. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.

06-29
30:09

Recommend Channels