За летам ідзе зіма...
Subscribed: 22Played: 253
Subscribe
© All rights reserved
Description
Агучылі: Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб.
Аўдыёверсія кнігі падрыхтавана дзякуючы фінансавай падтрымцы беларусаў з розных краін свету.
Аповесць сучаснай беларускай пісьменніцы Алены Церашковай “За летам Ідзе зіма” расказвае пра месца чалавека ў жыцці краіны і пра ролю Сям’і ў жыцці чалавека. Пра сяброўства большае за страх, і пра годнасць даражэйшую за спакой. Пра адказнасць за тых, хто побач. Пра клопат, дробны, але такі патрэбны ў часы, калі нават твой дом – болей не твая цытадэль.
Кніга пра тое, што беларусы – Годныя Людзі, вартыя будучай перамогі.
Аповесць Алены Церашковай "За летам Ідзе зіма" прысвячаецца ўсім падлеткам, апаленым 2020м годам. Дзецям, якія зведалі знікненне бацькоў, ціск у школах і ВНУ, жах хапуноў і перастрэлак на мірных вуліцах.
Галоўны герой кнігі – Ян Тадэвуш Кілім не стаў Героем Беларусі. Ён усвядоміў права на ўласнае імя. Права на гонар за бацьку. Ён зразумеў, наколькі важна мець сям’ю. Ён на сабе адчуў, што такое салідарнасць. І стары палкоўнік МУС Іван Кілім вачыма ўнука пабачыў, што менавіта не давала спакою “зубрам”, “маладафронтаўцам” ды іншым юнакам і дзяўчатам, чые лёсы ламала сістэма, неад’емнай часткай якой быў ён сам.
Грамадству даводзіцца праходзіць часы падзелу – і часы прымірэння. Гэта кніга і пра тое, з чым можна мірыцца – а чаму трэба даваць рашучы адпор. Чым можна ахвяраваць – а што варта захаваць.
Не, мы не можам пераскочыць праз урокі гісторыі. Але мы мусім застацца людзьмі, і навучыць гэтаму сваіх дзяцей.

15 Episodes
Reverse
Comments
Top Podcasts
The Best New Comedy Podcast Right Now – June 2024The Best News Podcast Right Now – June 2024The Best New Business Podcast Right Now – June 2024The Best New Sports Podcast Right Now – June 2024The Best New True Crime Podcast Right Now – June 2024The Best New Joe Rogan Experience Podcast Right Now – June 20The Best New Dan Bongino Show Podcast Right Now – June 20The Best New Mark Levin Podcast – June 2024