Зроблена ў Польшчы

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

Наўроцкі ці Мэнтцэн? Хто стане новым лідарам правых у Польшчы замест Качыньскага

Наўроцкі, Мэнтцэн, а можа Дуда? Ці Босак? Ці ўсё ж такі сам Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся, хто прэтэндуе на лідарства сярод палітыкаў польскай правіцы. А таксама ацэньваем шансы і розныя сцэнары.Пра што яшчэ ў гэтым выпуску: чаму актыўнасць Наўроцкага дапамагае Туску, хто пераможа ў супрацьстаянні Мэнтцэна і Качыньскага, а хто — самы інтэлегентны лідар на правым баку палітычнай сцэны Польшчы. Гэта новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы». Пішыце ў каментары, каго вы бачыце будучым лідарам польскай правіцы.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_managerВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

09-24
38:11

Як беларусам уплываць на польскую палітыку, чаму палякі не галасуюць за Левых, будучыня Мэнтцэна

Чаму біяграфія Шымана Галоўні выглядае так, быццам ён той самы сын мамінай сяброўкі? Як беларускія мігранты могуць уплываць на польскую палітыку? Якая будучыня чакае Славаміра Мэнтцэна? Адказы на гэтыя і іншыя вашыя пытанні — з запісу сесіі пытанняў і адказаў у Лодзі. Сустрэча адбылася яшчэ ў траўні 2025 году, перад прэзідэнцкімі выбарамі.Зараз цікава паглядзець і ўзгадаць тыя адказы, бо яны не страцілі актуальнасць. Яшчэ больш дэталяў польскай палітыкі — у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_managerВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

09-22
38:41

Дроны над Польшчай: дапамога ад Беларусі і НАТА, першыя сірэны, вострая рэакцыя Мэнтцэна

Каля 20 расейскіх дронаў былі ў польскім небе, упершыню Польшча збіла некалькі БПЛА Расіі. Якая была рэакцыя прэзідэнта Наўроцкага і прэм’ера Туска? Што кажа Мэнтцэн і іншыя палітыкі Канфедэрацыі? Хто вінаваты ў начным налёце: што пішуць у польскім інтэрнэце? І дзе знайсці інфармацыю аб тым, як дзейнічаць падчас такіх здарэнняў?Абмяркоўваем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» дэталі ночы з 9 на 10 верасня: як нечакана дапамагла Беларусь, як адрэагавалі краіны НАТА, у чым правы Славамір Мэнтцэн і дзе шукаць карысную інфармацыю, каб падрыхтавацца да падобных здарэнняў.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatak📝 Афіцыйнае кіраўніцтва па бяспецы:https://www.gov.pl/web/poradnikbezpieczenstwaВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

09-17
48:39

У Беларусі кіравала фінансамі, у Польшчы думала пра таксі: як вывучыць польскую мову і знайсці працу

Другі выпуск рубрыкі пра жыццё мігрантаў у Польшчы: гісторыя беларускі Волі пра тое, як знайсці сябе ў новай краіне і чаго не трэба рабіць першы час у эмірацыі. Важны момант: інтэрв’ю цалкам запісанае на польскай мове, а для гледачоў і глядачак даступныя субтытры на беларускай, украінскай і рускай мовах.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatakПадкаст «Праца-Ваца»:https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0Воля працавала фінансавай дырэктаркай ў Беларусі, але ў Польшчы трэба было пачынась усё з самага пачатку. Беларуска думала пайці працаваць у таксі ці Макдональдс, але ў выніку адкрыла ўласны бізнэс. Потым закрыла яго і пачала шукаць працу ў фінансах, хоць і не ідэальна ведала польскую мову. Пра першую працу на польскай мове, смешныя гісторыі, якія ўзнікаюць праз моўны бар’ер, і розныя спосабы вывучэння польскай мовы — у новым выпуску «Зроблена ў Польшчы». А таксама — парады ўсім мігрантам і мігранткам.Вядоўца:Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/Госця:Воля Касцюкевічhttps://www.instagram.com/drama.side.of.olya/

09-14
42:56

Што з польскім грамадзянствам для мігрантаў, посьпехі Наўроцкага ў ЗША, новая праца Дуды

Караль Наўроцкі выглядае шчаслівым пасля сустрэчы з Дональдам Трампам у Вашынгтоне: што там адбылося? Пра што дамовіўся прэзідэнт Польшчы з калегам з ЗША? Як паспелі паспрачацца ўрад і каманда прэзідэнта з нагоды паездкі Наўроцкага?І другая тэма выпуска: новы праект урада пра падтрымку Украіны. Што ў ім прапануецца і ці ёсць там нешта пра падаўжэння тэрміна для атрымання грамадзянства? Разважаем і будуем тэорыі: навошта ўвогуле ПіС і Наўроцкі ўчапіліся ў гэты пункта пра польскае грамадзянства для мігрантаў?👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatak📝 Пакінуць водгук на законапраект Караля Наўроцкага на сайце Сейма Польшчы, нумар RPW/28127/2025: https://www.sejm.gov.pl/sejm10.nsf/agent.xsp?symbol=KONSULTACJE_PROJEKTY&NrKadencji=10&Wsk=WВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

09-11
49:05

Што хоча змяніць Наўроцкі для мігрантаў у Польшчы | Ці трэба будзе чакаць грамадзянства 15 гадоў?

Што будзе пасля вета прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага на закон аб дапамозе Украіне? Ці прымуць у Польшчы прапанову прэзідэнта, каб павялічыць срок атрымання польскага грамадзянства? І які галоўны фейк пра атрыманне замежнікамі грамадзянства жыве ў Польшчы? Гэта новы выпуск пра гучнае вета прэзідэнта Наўроцкага.Гэта падкаст «Зроблена ў Польшчы», які мы запісалі з гледачамі і глядачкамі ўжывую. Калі вы былі на сустрэчы, калі ласка, распавядзіце ў каментарах, ці спадабалася вам. Калі не былі — распавядзіце, ці захацелася прыйсці пасля прагляда!👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatakВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

09-03
42:18

Наўроцкі будуе новую Польшчу? Чаму Туска і Наўроцкага не было ў Вашынгтоне, палякі пра перамовы

Новы прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі хоча перапісаць канстытуцыю і пераўтварыць краіну ў прэзідэнцкую рэспубліку. Наколькі гэта сур’ёзна? Што кажуць іншыя палітыкі? Чаго хочуць грамадзяне Польшчы? І ці сапраўды Польшчы патрэбная змена канстытуцыі?А таксама: чаму ні Туска, ні Наўроцкага не было на сустрэчы Зяленскага і Трампа ў Вашынгтоне (тэорыі!), і што палякі думаю пра мірныя перамовы Расіі і Украіны.🎫 Квіткі на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» 30 жніўня ў 15:00:https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/446290👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatakВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

08-27
36:09

Як Польшча змянілася для мігрантаў за 20 гадоў: асабісты досьвед беларуса

Як змянілася Польшча за 20 гадоў? Як ставіліся да мігрантаў у Польшчы 20 гадоў таму? Колькі трэба часу мігранту, каб пачаць адчуваць сябе як дома ў новай краіне? На гэтыя і іншыя пытанні адказваем у новай сумеснай рубрыцы падкастаў «Зроблена ў Польшчы» і «Праца-Ваца». Вядоўца Таня Дзямчук будзе размаўляць з мігрантамі ў Польшчы, якія тут абжыліся і могуць распавесці, як гэта зрабілі. Першы госць — вядоўца «Зроблена ў Польшчы» Кірыл. Ён распавёў пра першыя працы ў Польшчы, як 20 гадоў таму ставіліся да беларускіх студэнтаў, як вывучыў польскую мову, як сутыкнуўся з ксенафобіяў ужо з польскім грамадзянствам і як змянілася краіна на яго вачах.🎫 Квіткі на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» 30 жніўня ў 15:00: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/446290👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakПадкаст «Праца-Ваца»:https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0Вядоўца:Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/Госць:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/

08-24
34:51

Шалёны тыдзень прэзідэнта Наўроцкага: сазвон з Трампам, біцуха з акна палаца і фан-сектар «Лехіі»

Караль Наўроцкі моцна пачаў свой прэзідэнцкі тэрмін. Пасля інаўгурацыі ён схадзіў на фан-сектар гданьскай «Лехіі», паказаў мускулы ў акно прэзідэнцкага палаца і перахапіў сустрэчу з Трампам у Дональда Туска. А яшчэ — выступіў на вайсковым парадзе і прапанаваў перапісаць Канстытуцыю Польшчы, загаварыў пра тое, каб павялічыць польскую армію да 500 тысяч чалавек. І гэта толькі за першыя 10 дзён!Новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» — пра актыўны старт прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага.🎫 Квіткі на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» 30 жніўня ў 15:00:https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/446290👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatak🗓 Экскурсія на беларускай мове ў Музеі гісторыі польскіх яўрэяў: https://bit.ly/polin31Як зарэгістравацца на экскурсію:• Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў праз пошту: atrutneva@polin.pl• Можна зарэзерваваць максімум 2 бясплатныя ўступныя квіткі з аднаго электроннага адраса• Падчас рэгістрацыі неабходна напісаць колькасць удзельнікаў экскурсііВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

08-20
37:27

Чаму палякі так абурыліся на канцэрт Каржа ў Варшаве? Тлумачым дэпартацыі, шок і галоўныя прэтэнзіі

Канцэрт беларуса Макса Каржа на забітым фанатамі стадыёне Нарадовым у Варшаве выклікаў буру хэйту: полькі і палякі пісалі пра дзікуноў з Усходу, польскія палітыкі адпраўлялі наведвальнікаў на фронт. У выніку прэм’ер Польшчы Дональд Туск аб’явіў пра дэпартацыі 63 чалавек за злачынствы падчас канцэрту Каржа. Але чаму выступ беларуса выклікаў такую рэакцыю польскага грамадства? Што абурыла полек і палякаў больш за ўсё?🎫 Квіткі на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» 30 жніўня ў 15:00:https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/446290👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

08-16
42:42

Стасункі з Украінай, пытанне мігрантаў, развал ураду Туска: чаго чакаць ад прэзідэнта Наўроцкага

Караль Наўроцкі з 6 жніўня заступае на пасаду прэзідэнта Польшчы. Пасля перамогі на выбарах прайшло 2 месяцы, з таго часу мы ўжо больш ведаем пра планы прэзідэнта Наўроцкага. Чаго ад яго чакаць? Якая будзе галоўная мэта прэзідэнтуры Караля Наўроцкага? Ці варта баяцца Дональду Туску? Якіх зменаў чакаць у пытаннях міграцыі і стасункаў з Украінай?👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakНечаканы фінт: хутчэй за ўсё, Караль Наўроцкі будзе прапаноўваць прымаць законы, якія абяцаў прыняць Дональд Туск перад выбарамі ў парламент 2023 года. Чаму гэта праблема для ўрада Туска? Новы выпуск «Зроблена ў Польшчы» — да пачатку эры новага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага.Вядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

08-14
33:39

Новы скандал, над якім жартуе ўся Польша: урад Туска размеркаваў грошы на яхты і клуб для дарослых

Польскія прадпрымальнікі атрымалі ад Еўрапейскага саюза грошы на яхты, салярыі, рэмонт кватэр і нават на клуб для дарослых. Урад Дональда Туска гэта зацвердзіў. Што адбываецца? Што гэта за грошы з KPO (і што такое KPO), якія атрымалі бізнэсоўцы? Калі гэта грошы, якія выдзяляліся яшчэ падчас пандэміі, то чаму мы праіх размаўляем толькі зараз? Абмяркоўваем вялікі скандал, над якім жартуе і з якога злуецца так шмат людзей.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakНа гэтым скандале набірае балы апазіцыя, а ўрад Дональда Туска траціць. Гэта ўсё на руку новаму прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму, які таксама атакуе ўрад: распавядаем пра яго першыя крокі і план.Вядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

08-13
42:55

Вынікі прэзідэнта Дуды: галоўныя дасягненні і паразы за 10 гадоў | Падтрымка беларусаў і Украіны

Анджэй Дуда сыходзіць на прэзідэнцкую пенсію — з 6 жніўня ў Польшчы будзе новы прэзідэнт: Караль Наўроцкі. Гэтым выпускам падкаст «Зроблена ў Польшчы» ў экспрэс-фармаце ўзгадвае галоўныя моманты двух кадэнцый Дуды. Галоўныя дасягненні, паразы і мемныя моманты. Як так адбылося, што чалавек, якога называлі «ручкай Качыньскага», не размаўляе з лідарам партыі ПіС з 2017 года?👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakІ, канешне, асобна пра стаўленне Анджэя Дуды да беларусаў і ўкраінцаў. Пра падтрымку мігрантаў з Беларусі і Украіны, пра дапамогу ўкраінскаму народу і асабіста прэзідэнту Зяленскаму пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі.Дарэчы, як вы ставіцеся да Анджэя Дуды? Якім прэзідэнтам ён будзе ў вашай памяці? Вядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

07-30
33:36

Мэнтцэн хоча выгнаць мігрантаў з Польшчы? Пратэсты супраць іншаземцаў і фэйкі пра мігрантаў

Пратэсты супраць міграцыі ў 80 гарадах Польшчы: што адбываецца і ці трэба хвалявацца? Што кажуць Славамір Мэнтцэн і іншыя палітыкі пра мігрантаў? Ці сапраўды пратэсты напраўлены толькі супраць нелегальнай міграцыі? Як такія антымігранція акцыі псуюць жыццё не толькі мігрантам, але і ўсёй Польшчы?Абмяркоўваем пратэсты супраць міграцыі ў Польшчы, міфы пра мігрантаў у Польшчы, а таксама колькі грошай зарабляе Польшча на мігрантах з Украіны. І запрашаем у каментары, калі ў вас свае гісторыі па тэме!Гэта новы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

07-23
39:00

Хто заменіць Туска? Качыньскі хоча разваліць урад, Сікорскі абараняе мігрантаў у Польшчы

Прэм’ер Дональд Туск, падаецца, губляе кантроль над кааліцыйным урадам. Рэканструкцыя зацягваецца, праблемы ніхто не вырашае. Маршал Сейма Шыман Галоўня на гэтым фоне дамаўляецца з Яраславам Качыньскім (так кажуць): ёсць новыя падрабязнасці таемных сустрэч.Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі моцна выступіў супраць антымігранцкіх настрояў: добры ці дрэнны знак? А таксама Гжэгаж Браўн, які працягвае набіраць папулярнасць на жудасных рэчах. Гэты новы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

07-17
41:43

Сакрэт Галоўні і Качыньскага, бура вакол ураду Туска, Польшча зачыніла межы з Германіяй і Літвой

Шыман Галоўня і Яраслаў Качыньскі тайна сустрэліся ноччу ў кватэры польскага дэпутата — цяпер іх сустрэчу абмяркоўвае ўся Польшча (і мы). Аб чым дамаўляліся маршал Сэйму і лідар ПіС? Ці гэта здрада Шымана Галоўні і развал кіруючай кааліцыі пад кіраўніцтвам Дональда Туска? Тэорыі, рэакцыі палітыкаў — абмяркоўваем усё, што вядома.Другая вяліка тэма — міграцыя. Польша павярнула часовы кантроль на межы з Германіяй і Літвой, каб змагацца з нелегальнай міграцыяй. Ці гэта слушны крок? Што пра кантроль на межах думае польскае грамадства? І ў чым тут памылка ўраду Дональда Туска?Галоўныя тэмы польскай палітыкі — у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/Макс https://www.instagram.com/maximlier/

07-09
40:15

Што ўкраінскія бежанцы далі Польшчы, колькі новых беларусаў з польскімі пашпартамі, крызіс на мяжы

Вялікі скандал на польскай мяжы: замест паліцыі і памежнікаў машыны цяпер правяраюць грамадзянскія патрулі. Што адбываецца і з чаго ўсё пачалося? Спойлер: пакуль мы абмяркоўвалі скандал, урад Дональда Туска ўвёў часовы кантроль на межах Польшчы з Нямеччынай і Літвой.Што яшчэ адбываецца ў польскай палітыцы і вакол яе: Яраслава Качыньскага зноў абралі прэзэсам партыі Права і справядлівасць, выйшаў рапарт пра ўнёсак украінскіх бежанцаў у эканоміку Польшчы, а таксама ёсць лічба беларусаў, якія атрымалі польскія пашпарты ў 2024 годзе.Гэта новы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

07-02
39:48

Сварка Дуды і Туска вакол выбараў, антымігранцкі скандал на 1 млн праглядаў: Польшча пасля выбараў

Палітычнае жыццё Польшчы працягвае бурліць! Не заціхае скандал вакол пераліку галасоў на прэзідэнцкіх выбарах. Палітык Раман Гертых заклікае пералічыць галасы, нават Дональд Туск стаў больш радыкальным у сваіх ацэнках. Да чаго гэта прывядзе? Абмяркоўваем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».Таксама шмат гаворым пра ксенафобію (нажаль): відэа з парай палякаў, якія абражаюць украінку і беларуску, сабрала больш за 1 млн праглядаў. Правыя палітыкі працягваюць фатаграфаваць мігрантаў і пісаць ПАЧАЛОСЯ. Што рабіць, каб палепшыць стаўленне польскага грамадства да мігрантаў?👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

06-25
49:07

Ці будзе пералік галасоў? Усё пра фальсіфікацыі на выбарах прэзідэнта Польшчы | Што з урадам Туска

Польша абмяркоўвае фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах. Ёсць пацверджанні таго, што на некаторых участках для галасавання пераблыталі галасы кандыдатаў: вынік Наўроцкага запісалі Тшаскоўскаму і наадварот. Што гэта: звычайныя памылкі ці сістэма? І што за трэнінгі праводзіў ПіС перад выбарамі? Ну і галоўнае: ці магчымы пералік галасоў ці нават перавыбары?Таксама абмеркавалі, навошта ўраду Дональда Туска быў патрэбен вотум даверу і ці ратуе ён ад датэрміновых парламенцкіх выбараў. І, канешне, паглядзелі на першыя крокі і словы Караля Наўроцкага пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

06-18
48:30

Чаму Тшаскоўскі прайграў выбары? 10 прычын: нелюбоў да Туска, правал у інтэрнэце, фокус на Наўроцкім

Рафал Тшаскоўскі выглядаў фаварытам выбараў прэзідэнта Польшчы — аж да саміх выбараў. Як так атрымалася, што ён прайграў палітыку-навічку Каралю Наўроцкаму, пра якога дрэнна ведалі нават у партыі Права і справядлівасць? Гэта вялікі разбор прычын паразы Рафала Тшаскоўскага на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года ад падкаста «Зроблена ў Польшчы».Узгадваем антырэйтынг прэм’ера Дональда Туска, дзіўныя рухі Тшаскоўскага ў правы бок, правальныя дэбаты ў Коньскіх і іншыя прычыны.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatakВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/

06-11
59:14

Lana Sta

спадарства, не праігрываецца ў беларусі, падкруціуе налады каб можна вас слухаць было

09-23 Reply

Recommend Channels