DiscoverКаласы пад сярпом тваім. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваім. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Каласы пад сярпом тваім. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Author: Уладзімір Караткевіч

Subscribed: 0Played: 0
Share

Description

Адзін з найбольш значных твораў беларускай літаратуры. У 2016 годзе раман «Каласы пад сярпом тваім» быў прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі.

Раман прысвечаны часу напярэдадні паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі. Складаецца з дзвюх частак: «Выйсце крыніц» і «Сякера пры дрэве». Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве – у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. Акрамя літаратурных персанажаў, народжаных фантазіяй аўтара, ёсць і рэальныя гістарычныя асобы.

Крытык Дзяніс Марціновіч у адным з інтэрв’ю назваў раман культавым, сімвалам свайго часу:

«Караткевіч адкрыў Беларусь, чыя гісторыя была схаваная ў цёмны пакой на доўгія дзесяцігодзьдзі»

Валянціна Андрэева рыхтаваўшы першую непадцэнзурную публікацыю рамана, адзначыла: калі вы чыталі «Каласы» да 2014 года, то вы чыталі іх у падцэнзурнай савецкай версіі. З таго часу раман павялічыўся на 25% і вярнуў сабе многае з таго, што было выкраслена ідэолагамі.

Аўдыяверсія створаная камандай праекту «Кніжны воз». Аўтарка ідэі і ўкладальніца – Алеся Сёмуха. Рэдактары запісу – Сяргей Шупа, Галя Костка. Музыка – Вольга Падгайская. Апрацоўка гуку – Аляксандр Зелянеўскі.Увага!

Рэкамендуецца для праслухоўвання дзецям, старэйшым за 14 гадоў, альбо ў прысутнасці дарослых.

Чытаюць: Галя Костка, Аляксандр Леановіч
Comments