Кінашуфлядка

Кінашуфлядка – гэта сяброўскі гумарыстычны падкаст, дзе два вядучых абмяркоўваюць фільмы, якія падзялілі погляды большасці глядачаў і крытыкаў і спрабуюць разабрацца хто мае рацыю, хто не і чаму так апынулася. Падпісвайцеся і хутка пачуемся. «Киношуфлядка» — дружелюбный юмористический подкаст, где двое ведущих обсуждают фильмы, разделившие мнения большинства зрителей и критиков, и пытаются разобраться, кто прав, кто виноват и почему так получилось. Подписывайтесь и скоро услышимся. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Група: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints

Фінал сезона: Дзеці Шпіёнаў. Каго гэты фільм прывёў у захапленне, а ў каго выклікаў дыярэю?

У апошнім выпуску сезона Коля й Жэня павяртаюцца ў дзяцінства і пабурчаць аб тым, што раней і неба было больш блакітным, і трава больш зялёнай. Ці будзе крынжаваць Коля з вусікаў Бандэраса? Якія дзіцячыя фобіі ўспомніць Жэня падчас прагляду фільма? Пры чым тут Стэнлі Кубрык? А галоўнае, што чакае нас наперадзе? Пра ўсё гэта вы можаце пачуць у фінале сезона. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Чат: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints

01-31
26:32

Дзявяты выпуск: Супербраты Марыё ў Кіно. Колькі часу патрэбна, каб пабудаваць добрыя стасункі з Галівудам?

Першы і апошні мультфільм гэтага сезону нарэшце будзе абмеркаваны і раскладзены па паліцам. Ці гэта першая экранізацыя прыгод знакамітых братоў? Як у фільме асвятляецца праблема італьянскай карлікавасці? Ці сапраўды Сайлент Хіл і Смаргонь маюць дачыненне да мультфільма? І якое прозвішча ў братоў? Не, насамрэч, якое? Поўнае імя Марыё - Марыё Марыё? Бязглуздзіца ... Але хлопцы паспрабуюць знайсці адказ на кожнае пытанне. Прыемнага праслухоўвання. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Чат: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints

01-19
33:00

Восьмы выпуск: Шэры чалавек. Што робіць з прафесіяналамі гара грошай і адсутнаць матываці працаваць?

У гэтым выпуску Жэня й Коля абмяркуюць найгоршы фільм сезону (на іх суб'ектыўнае мерканванне) і паспрабуюць пры гэтым не з'ехаць з глуздаў. Ці Раян Гослінг выцягнуў фільм сваёй ігрой? Ці прагляд гэтага фільму такі ж болячы, як кручэнне вушэй? Ці можа аператская праца прымусіць вас ванітаваць? І прі чым тут Еўрабачэнне й аутсорсінг? На ўсе гэтыя пытанні можна знайсці адказы ў новым выпуску! Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Чат: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints

12-29
37:11

Сёмы выпуск: Uncharted. Навошта з дзяцюка з baby-face рабіць героя прыгодніцкага жанру?

Гэты выпуск Жэня й Коля не маглі перажыць самі, таму паклікалі падтрымку. Утраіх хлопцы паўранаюць экранізацыю з арыгіналам, пафантазіруюць над кастам, абмяркуюць плюсы й мінусы фільма (у асноным мінусы) і амаль увесь выпуск прарагочуць над уласнымі жартамі (як заўсёды). Прыемнага вам праслухоўвання! Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Чат: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints

12-17
30:25

Шосты выпуск: Чорны Адам. Ці варта было чакаць фільм пра Дуэйна Джонасана ў спандэксе 8 гадоў?

Пасля напорыстага фемінізму Капітана Марвэл, у новым выпуску кінападкаста хлопцы пераходзяць да эгацэнтрычнага маскулізма Чорнага Адама. Ці паўплываюць цягліцы Дуэйна Джонсана на гарманальны фон Жэні? Ці змянілася стаўленне Колі да гачы-мучы субкультуры пасля прагляду фільма? І пры чым тут Палесціна? Пра ўсё гэта вы даведаецеся ў новым выпуску Кінашуфлядкі. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Чат: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints

12-10
37:04

Пяты выпуск: Капітан Марвэл. Самастойнае кіно ці нікому не патрэбны філер?

Коля й Жэня ўпершыню сустракаюцца з феміністычнай павесткай у фільмах Марвэл і ўвогуле не ведаюць, што з гэтым рабіць. Як яны перажывуць прагляд гэтага фільма? Яны будуць плакаць і біцца ў істэрыке ці хлопаць у далошкі й таньчыць ад геніяльнасці фільма? І пры чым тут караткаметражкі Marvel і эміграцыя? Вы зможаце пра ўсё гэта даведацца пасля праслухоўвання новага выпуску Кінашуфлядкі. Падпісвайцеся і хутка пачуемся. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n  Група: t.me/kinasufladka  Музыка: @chistovmusic  Лога: @tatty_paints

11-24
34:08

Чацвёрты выпуск: Зорныя войны. Эпізод VIII - Апошні джэдай. Каму Дысней больш давярае: крытыкам ці глядячам?

Коля й Жэня працягваюць абмяркоўваць прадукты кампаніі Дысней, маючы супрацьлеглыя меркаванні. Ці атрымаецца ў іх знайсці кансэнсус, ці кляты Дысней, з іх клятымі Зорнымі Войнамі, знішча яшчэ й іх сяброўства? На якім баку моцы апынецца кожны з вядучых у канцы выпуску? Аб гэтым вы даведаецеся ў гэтым эпізодзе падкаста. Падпісвайцеся і хутка пачуемся. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n  Група: t.me/kinasufladka  Музыка: @chistovmusic  Лога: @tatty_paints

11-10
44:29

Трэці выпуск: Вечныя. Як можна заблытаць крытыкаў адным фільмам сусвету Marvel?

У гэтым выпуску Коля й Жэня стануць па розныя бакі, каб знайсці ісціну па сярэдзіне. Чаму адказваць за фільм запрасілі рэжысёрку фестывальнага кіно? Якія перакрыжаванні ў фільма з арыгінальным коміксам? Што важней: даць кожнаму персанажу дастаткова часу, ці выдзяляць кагосьці больш за астатніх? Адказы на гэтыя й шмат іншых пытанняў вы знойдзіце ў гэтым выпуску. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Група: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints

10-28
43:12

Другі выпуск: Варкрафт. З-за чаго фільм зроблены для фанатаў, быў фанатам не патрэбен?

У гэтым выпуску дзяцюкі абмяркуюць гісторыю шляха Варкрафта да вялікіх экранаў, як доўга яго чакалі, і хто дачакаўся. Таксама пасмяюцца з выбару актораў на галоўныя ролі й пазахапляюцца з рэвалюцыйных спецэфектаў. І канешне паспрабуюць вызначыць, чаму меркаванні крытыкаў і глядачоў (і трошкі фанатаў) так моцна разыйшліся. Падпісвайцеся і хутка пачуемся. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Група: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints

10-21
39:29

Першы выпуск: Венам. Чаму глядачам больш падабаюцца прыгоды антыгерояў, чым супер-герояў?

У гэтым выпуску Коля й Жэня абмяркуюць, як Венам дабраўся да кінатэатраў, параўнаюць кінаверсію персанажа з яго іншымі з'яўленнямі, а таксама паспрабуюць растлумачыць, чаму Венам гэта хіт сярод глядачаў, але не сярод крытыкаў. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Канал: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints

10-14
36:10

Трэйлер падкасту

Кінашуфлядка – гэта сяброўскі гумарыстычны падкаст, дзе два вядучых абмяркоўваюць фільмы, якія падзялілі погляды большасці глядачаў і крытыкаў, і спрабуюць разабрацца, хто мае рацыю, хто не і чаму так апынулася. Падкаст для тых, хто любіць фільмы, любіць цікавыя факты пра ніх, і для тых, хто ўвогуле хоча добра пабавіць час. Падпісвайцеся на нас, і мы хутка пачуемся «Киношуфлядка» — дружелюбный юмористический подкаст, где двое ведущих обсуждают фильмы, разделившие мнения большинства зрителей и критиков, и пытаются разобраться, кто прав, кто виноват и почему так получилось. Подкаст для тех, кто любит кино, любит интересные факты о нем, и для тех, кто просто хочет хорошо провести время. Подписывайтесь на нас, и мы скоро услышимся. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Канал: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints

09-26
02:04

Recommend Channels