DiscoverМова пра мову - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Мова пра мову - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Claim Ownership

Мова пра мову - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 23Played: 394
Share

Description

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
85 Episodes
Reverse
«Лазня», книжный магазин «Кнігарня», «Покупай на „Куфаре“». Гэта пашырэньне беларускае мовы ці зьвядзеньне яе да ролі дэкарацыі?
У Расеі ёсьць і сувораўскі выраз «отцы-командиры», і сучасная мянушка «батяня-комбат». І вечны, любімы сваімі дзецьмі-падданымі «царь-батюшка». А ў Беларусі «бацькам» ніколі не называлі ані манарха, ані вайскавода. Гэта выключна сямейнае слова.
Гісторыя годнай, але прызабытай у Беларусі ініцыятывы ПЭН-Клюбаў сьвету — Усеагульнай дэклярацыю моўных правоў. Калі яе ўхваліць ААН, права на родную мову прыраўняецца да іншых фундамэнтальных правоў.
Старажытнае і нават містычнае беларускае слова «хапун» менчукі на вуліцы тлумачаць па-рознаму. І лічаць «хапун» і «ссабойку» расейскімі словамі, хоць расейцы іх ня ведаюць.
Інтэрнэт-тролі ды самы галоўны троль словам «сьвядомыя» лаюцца: «Эти свядомые змагары только плявузгают». А ці кепска быць «сьвядомым»? І ці можна па-беларуску сказаць «страціць сьвядомасьць»?
Усе ў нас ведаюць, што такое шуфляда. Падчас Інфлянцкай вайны беларусы шуфлядамі нават ваявалі супраць расейцаў. Бо ў тых і слова такога няма. Вулічнае апытаньне
Актуальна ў сувязі зь перапісам насельніцтва. Што значыць для беларуса выраз „матчына мова“? Ці гэта сынонім „роднай мовы“? А як яго перакласьці на расейскую? Адказваюць менчукі
Менчукі на вуліцы ўспамінаюць толькі адно беларускае слова — «прабачце». А мы ж маем цэлую іх палітру, на кожную сытуацыю свой выраз... Разьбіраемся, як і калі па-беларуску правільна павініцца.
Для сяго-таго Вільня з Коласавай паэмы «Новая зямля» і Вільнюс, куды езьдзяць у краму, — розныя гарады. Варта ведаць старыя беларускія назвы навакольных местаў: Трокі і Меднікі, Гайнаўка і Гарадок (дзе Басовішча), Вяліж і Дзьвінск.
На жаль, шанец вярнуць гораду імя на 1000-гадовы юбілей змарнаваны. Адкуль у нас брэтонскі Брэст? Як правільна — Берасьце ці Бярэсьце? Як называць яго жыхароў — „брашчане“ ці берасьцейцы? Разьбіраемся.
loading
Comments 
loading
Download from Google Play
Download from App Store