Мова пра мову

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.

Выйграць ці выгуляць? Як сказаць пра перамогу

Выгуляць і прагуляць, брамнік і нападнік, кутні і карны — беларускія спартовыя словы.

08-04
06:48

Каторае беларускае слова лепшае — капец ці гамон?

Беларускі «капец» — слова шматзначнае, часам высокага стылю. Беларусы занесьлі яго і ў Расею, дзе яно стала жарганізмам. А ці ведаюць сучасныя гараджане слова «гамон»?

07-21
20:41

Вітаймася па-беларуску правільна

„Добры дзень!“, „Вітаю!“ — самыя пашыраныя і нэўтральныя формулы вітаньня. А ці слушна па-беларуску вітацца „Добрай раніцы“, „Дабранак“, „Прывітаньне“?

07-17
06:33

Замак у Крэве, а ня „замак у Крэва“. Скланяйма беларускія тапонімы!

Бо „ў Крэве” – гэта „дзе“, а „ў Крэва” – „куды“. Гэтаксама — „Закон Рэспублікі Беларусі“. Свае ж словы, не чужаземныя. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.

07-13
06:50

Пра ўклад беларусаў у кірыліцу і сапраўднага аўтара «Пятроўскай» рэформы расейскай азбукі

Продкі прыстасоўвалі кірыліцу да нашае мовы: стварылі некалькі літараў і сучаснае аблічча гэтага альфабэту. Бо сапраўдны аўтар «Пятроўскай» рэформы азбукі — беларус Капіевіч.

07-02
06:40

«Каваль мае хату» і «У кузнеца есть дом». Розьніцца і сынтакс, і мэнталітэт

Як правільна — «Каваль мае хату» ці «Ў каваля ёсьць хата»? У двух выразах крыецца рознае стаўленьне да прыватнай уласнасьці. Апошні варыянт — з расейскае мовы.

06-25
07:00

На мапе XIV ст. Беларусь завецца Эўропай, далей на ўсход Азія. Падкаст Вячоркі

Пра бел-чырвона-белы сьцяг над Крымам ды беларускія тапонімы на каталёнскай мапе сьвету XIV стагодзьдзя.

06-17
12:05

Пра таемныя гаворкі беларусаў і беларускі сьлед у «фені». Падкаст Вячоркі

У беларускіх шапавалаў і старцаў былі таемныя мовы. А ў крымінальным арго Расеі мноства беларусізмаў — хата, куток, канаць, мастак, халява і малява. Адкуль яны там?

06-09
13:33

Па-беларуску «мужчына», а не «мужык». Падкаст Вячоркі

Выраз «Будзь мужыком» па-беларуску азначае зусім ня тое, што ў расейскіх фільмах і крымінальным жаргоне. Лепш яго не ўжываць. Гістарычна беларусы — і сяляне, і шляхта, і мяшчане.

06-02
06:50

Як адчужалі беларускія прозьвішчы

У нашых прозьвішчах пад уплывам польскай мовы мянялі націск — з Калавýра рабіўся Калáур, з Таўкачá — Толкач. Расейскі стандарт з Машэры зрабіў Машэрава, Лáпу і Кýксу перапісалі на нескланяльных Лапо і Куксо.

05-26
13:22

Кутні зуб — гэта каторы? Падкаст Вячоркі

А каторы палец завецца пярсьцяк? А вышнік — якая фігура ў шахах? Пра свойскія назвы пальцаў і зубоў, шахматаў і картаў.

05-19
06:49

Слуцак і Полацак, Пётра і аркестра. Так вымаўляць лягчэй і прыгажэй

Жывая беларуская мова «разбаўляе» галоснымі гукамі канцавыя зьбегі зычных — дзеля зручнасьці вымаўленьня ды мілагучнасьці. І ў агульных словах (дзёран, горан, літар, мэтар), і ў імёнах ды назвах (Аляксандар, Зьміцер, Клецак).

05-11
06:34

«Пасьля ўрокА», але «пасьля перапынкУ»? Абсурды савецкай граматыкі

Бяскрыўдны канчатак роднага склону ў 1933 годзе стаў інструмэнтам палітычнай вайны, сапраўднай, з ахвярамі.

05-07
07:28

Яня і Стась, а ня Яна і Стас. Мяккія формы беларускіх імёнаў

Беларускія варыянты традыцыйных імёнаў — бяз грэцка-рымскіх канчаткаў: Зьміцер, Валер, Васіль, Генадзь. І ў сямейных формах аснова мяккая: Яня, Стась, Уладзь.

04-30
07:09

Ягоная зямля. Братаў дом. Беларускія словы прыватнага ўласьніка

Словы прыналежнасьці вылучаюць беларускую мову сярод суседніх. Чым больш такіх словаў на «чый» — займеньнікаў, прыметнікаў — тым цяжэй носьбітаў гэтае мовы зацягнуць у чарговы калгас.

04-22
12:45

Вяліж: мова і балцкі субстрат усходніх крэсаў. Падкаст Вячоркі

Паўночна-ўсходні край Віцебшчыны цяпер за мяжой. Але там жыве беларуская мова, беларускі фальклёр, а тапонімы, як Лідава гара ў Вяліжы, сьведчаць пра балцкую мінуўшчыну.

04-16
06:39

Скарына пісаў «отче наш», а казаў «ойча наш». Падкаст Вячоркі

Наша мова за некалькі стагодзьдзяў адолела ўплыў царкоўнаславянскага пісьма. Чытайма старыя тэксты зь беларускім вымаўленьнем.

04-01
06:48

Чаму «Ваяцкі марш» стаў беларускім нацыянальным гімнам

Верш Краўцовага Макара на музыку Ўладзімера Тэрáўскага — ня першы наш гімн, іх гісторыя сягае XIV стагодзьдзя. Але менавіта ён стаў беларускім дзяржаўным і нацыянальным гімнам у эпоху БНР, бо ў яго мове — актыўныя дзеясловы, якія сьведчаць: беларусы бяруць свой лёс у свае рукі.

03-24
09:53

Каго люстраваць, а каго і лягчаць. Толькі не „люстрыраваць“!

Не кадзіраваць, а кадаваць, не інфіцыраваць, а інфікаваць. Словы на -іраваць у беларускай мове — з 1937 году.

03-19
06:59

Лічым па-беларуску, каб чужак не зразумеў

Колькі будзе паўсямадзясят плюс паўпята? Лічым па-беларуску — спатрэбіцца, каб чужак не зразумеў ;-)

03-10
06:30

Recommend Channels