Discover
На ростанях
На ростанях
Author: Hodna
Subscribed: 49Played: 271Subscribe
Share
© Hodna
Description
Падкаст "На ростанях" – размова Лізы Ветравай і Цімоха Акудовіча пра беларускія нацыянальныя сімвалы, традыцыі і гістарычныя падзеі, якія з'яўляюцца каштоўнай часткай культурнай спадчыны і ідэнтычнасці Беларусі.
Мы разглядаем унікальныя аспекты, якія аддзяляюць нашу культуру ад іншых, выяўляючы глыбіню і разнастайнасць беларускай нацыянальнай ідэі.
Мы разглядаем унікальныя аспекты, якія аддзяляюць нашу культуру ад іншых, выяўляючы глыбіню і разнастайнасць беларускай нацыянальнай ідэі.
4 Episodes
Reverse
Хто мы такія, беларусы і беларускі? Што нас аб’ядноўвае? У чым нашая беларуская нацыянальная ідэя?
Чацвёрты выпуск гістарычна-філасофскага падкаста «На ростанях» ужо дасяжны на пляцоўках!
Гэты выпуск прысвечаны пошуку беларускай нацыянальнай ідэі. Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч вызначаюць кампаненты нашай сучаснай ідэнтычнасці, разважаюць пра гісторыю барацьбы за незалежнасць і цяперашняе змаганне за дэмакратычныя пераўтварэнні.
Запрашаем да праслухоўвання і абмеркавання!
Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon https://www.patreon.com/hodnaby
Гэты выпуск прысвечаны гісторыі і культурнай значнасці беларускай мовы. Размова пойдзе пра этапы развіцця нашай мовы. Пройдземся як па перыядах росквіту, так і па часах заняпаду.
Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч дзеляцца сваімі думкамі пра значэнне беларускай мовы для існавання нацыі, разважаюць пра ролю беларускай мовы ў адукацыі, культуры і паўсядзённым жыцці беларусаў і беларусак. Таксама гутарка пойдзе пра ролю бізнеса, медыя і сацыяльных сетак у захаванні і папулярызацыі беларускай мовы.
Разам з Лізай і Цімохам разбіраемся, як беларуская мова дапамагае фармавацца беларускай нацыі і дзе яе месца ў сучасным грамадстве.
Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon
https://www.patreon.com/hodnaby
Гэты выпуск прысвечаны гісторыі нараджэння і станаўлення дэмакратыі на тэрыторыі Беларусі ад сярэднявечча да сучаснасці. У фокусе размовы – адметныя гістарычныя падзеі і постаці, якія спрычыніліся да прагрэсіўных працэсаў на нашых землях.
Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Ахудовіч разважаюць пра эвалюцыю Вялікага Княства Літоўскага як прыклада дагаворнай манархіі з элементамі шляхецкай дэмакратыі, абмяркоўваюць уваходжанне ў склад Рэчы Паспалітай і асаблівасці тагачаснай беларускай ідэнтычнасці. Акрамя таго, гутарка пойдзе пра працэсы ў Расійскай імперыі, якія змянілі палітычны ландшафт рэгіёну і прывялі да стварэння першай беларускай нацыянальнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі.
Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon https://www.patreon.com/hodnaby
У першым выпуску «Сімвалы Беларусі» Ліза і Цімох абмяркоўваюць гісторыю і значэнне ключавых нацыянальных сімвалаў: герба «Пагоня», традыцыйнай беларускай вышыванкі, а таксама слуцкіх паясоў.
Дзеляцца сваімі ўражаннямі і разважаннямі пра тое, як гэтыя сімвалы адлюстроўваюць мінулае, сучаснасць і будучыню беларускага народа, іх значэнне ў фармаванні нацыянальнай самасвядомасці і ўнёсак у развіццё беларускай культуры.
Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon https://www.patreon.com/hodnaby







