На ростанях

Падкаст "На ростанях" – размова Лізы Ветравай і Цімоха Акудовіча пра беларускія нацыянальныя сімвалы, традыцыі і гістарычныя падзеі, якія з'яўляюцца каштоўнай часткай культурнай спадчыны і ідэнтычнасці Беларусі. Мы разглядаем унікальныя аспекты, якія аддзяляюць нашу культуру ад іншых, выяўляючы глыбіню і разнастайнасць беларускай нацыянальнай ідэі.

На ростанях №4 "Нацыянальная ідэя Беларусі" | Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч

Хто мы такія, беларусы і беларускі? Што нас аб’ядноўвае? У чым нашая беларуская нацыянальная ідэя? Чацвёрты выпуск гістарычна-філасофскага падкаста «На ростанях» ужо дасяжны на пляцоўках! Гэты выпуск прысвечаны пошуку беларускай нацыянальнай ідэі. Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч вызначаюць кампаненты нашай сучаснай ідэнтычнасці, разважаюць пра гісторыю барацьбы за незалежнасць і цяперашняе змаганне за дэмакратычныя пераўтварэнні. Запрашаем да праслухоўвання і абмеркавання! Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon ⁠https://www.patreon.com/hodnaby⁠

03-28
55:59

На ростанях №3 "Шлях беларускай мовы" | Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч

Гэты выпуск прысвечаны гісторыі і культурнай значнасці беларускай мовы. Размова пойдзе пра этапы развіцця нашай мовы. Пройдземся як па перыядах росквіту, так і па часах заняпаду.  Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч дзеляцца сваімі думкамі пра значэнне беларускай мовы для існавання нацыі, разважаюць пра ролю беларускай мовы ў адукацыі, культуры і паўсядзённым жыцці беларусаў і беларусак. Таксама гутарка пойдзе пра ролю бізнеса, медыя і сацыяльных сетак у захаванні і папулярызацыі беларускай мовы. Разам з Лізай і Цімохам разбіраемся, як беларуская мова дапамагае фармавацца беларускай нацыі і дзе яе месца ў сучасным грамадстве. Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon https://www.patreon.com/hodnaby⁠ 

03-21
01:08:07

На ростанях №2 "Гісторыя дэмакратыі ў Беларусі" | Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч

Гэты выпуск прысвечаны гісторыі нараджэння і станаўлення дэмакратыі на тэрыторыі Беларусі ад сярэднявечча да сучаснасці. У фокусе размовы – адметныя гістарычныя падзеі і постаці, якія спрычыніліся да прагрэсіўных працэсаў на нашых землях. Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Ахудовіч разважаюць пра эвалюцыю Вялікага Княства Літоўскага як прыклада дагаворнай манархіі з элементамі шляхецкай дэмакратыі, абмяркоўваюць уваходжанне ў склад Рэчы Паспалітай і асаблівасці тагачаснай беларускай ідэнтычнасці. Акрамя таго, гутарка пойдзе пра працэсы ў Расійскай імперыі, якія змянілі палітычны ландшафт рэгіёну і прывялі да стварэння першай беларускай нацыянальнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon https://www.patreon.com/hodnaby 

03-14
02:12:36

На ростанях №1 "Сімвалы Беларусі" | Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч

У першым выпуску «Сімвалы Беларусі» Ліза і Цімох абмяркоўваюць гісторыю і значэнне ключавых нацыянальных сімвалаў: герба «Пагоня», традыцыйнай беларускай вышыванкі, а таксама слуцкіх паясоў.  Дзеляцца сваімі ўражаннямі і разважаннямі пра тое, як гэтыя сімвалы адлюстроўваюць мінулае, сучаснасць і будучыню беларускага народа, іх значэнне ў фармаванні нацыянальнай самасвядомасці і ўнёсак у развіццё беларускай культуры. Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon https://www.patreon.com/hodnaby

03-09
01:05:07

Recommend Channels