DiscoverПад Лукашэнкам - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Пад Лукашэнкам - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Claim Ownership

Пад Лукашэнкам - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 10Played: 120
Share

Description

Як пачыналася і чым завяршаецца чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам
14 Episodes
Reverse
Паэт Славамір Адамовіч быў першым, хто ў лукашэнкаўскай Беларусі быў асуджаны за літаратурны твор. Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.
Вясной 1996 сусьветная супольнасьць выступіла ў абарону беларускіх палітвязьняў Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка, якія ў сьледчым ізалятары абвясьцілі галадоўку.
У пачатку 1996 году Расейская Дзярждума дэнансавала Белавескае пагадненьне аб ліквідацыі СССР, а кіраўнікі Беларусі і Расеі Ельцын і Лукашэнка ініцыявалі стварэньне “супольнасьці” з дзвюх краінаў.
На выбарах у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня ў лістападзе 1995 па Смаргонскай акрузе, дзе балятаваўся старшыня БНФ Зянон Пазьняк, улады адпрацавалі мадэль фальсыфікацый, якую потым прымянялі да іншых апазыцыйных кандыдатаў
У канцы 1995-га, нягледзячы на намаганьні прэзыдэнцкай адміністрацыі сарваць выбары ў новы Вярхоўны Савет, грамадзяне Беларусі прыйшлі на ўчасткі і пазбавілі Лукашэнку магчымасьці ўсталяваць рэжым бескантрольнай улады.
Вясной 1995 года, перад рэфэрэндумам, дзевяць дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны, у тым ліку Вячаслаў Чарнавол, Іван Драч, Дмітро Паўлычка і Олэсь Ганчар, зьвярнуліся да беларускага народа з заклікам не галасаваць за парапанаваныя Лукашэнкам зьмены.
12 кастрычніка 1995 г. прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасады міністра ўнутраных спраў генэрал-маёра Юрыя Захаранку. Гэты ўказ супярэчыў Канстытуцыі, паколькі прызначаць і вызваляць з пасады міністра мог толькі Вярхоўны Савет.
12 верасьня 1995 года беларускія вайскоўцы расстралялі паветраны шар з двума грамадзянамі ЗША.
Чацьвёртая частка падкасту «Пад Лукашэнкам» прысьвечаная страйку на менскім мэтрапалітэне ў жніўні 1995 г. Пагаршэньне эканамічнай сытуацыі стварала пагрозу пашырэньня пратэстаў на ўсю Беларусь, і страйк быў жорстка падаўлены сіламі АМАПу і міліцыі.
Пятая частка падкасту “Пад Лукашэнкам” прысьвечаная рэфэрэндуму, які адбыўся ў 1995 годзе і праходзіў з парушэньнямі Канстытуцыі, законаў, ігнараваньнем прынцыпу свабоды выказваньня меркаваньняў.
loading
Comments 
loading
Download from Google Play
Download from App Store