Пад Лукашэнкам

Як пачыналася і чым завяршаецца чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам

У турму КДБ за верш «Убей президента»

Паэт Славамір Адамовіч быў першым, хто ў лукашэнкаўскай Беларусі быў асуджаны за літаратурны твор. Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

06-07
25:11

Як сьледчы пагражаў Быкаву, Барадуліну і Шушкевічу

Вясной 1996 сусьветная супольнасьць выступіла ў абарону беларускіх палітвязьняў Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка, якія ў сьледчым ізалятары абвясьцілі галадоўку.

05-31
01:14:10

«Саўкі» ня ёсьць беларусамі, — Валерыя Навадворская ў 1996 годзе

У пачатку 1996 году Расейская Дзярждума дэнансавала Белавескае пагадненьне аб ліквідацыі СССР, а кіраўнікі Беларусі і Расеі Ельцын і Лукашэнка ініцыявалі стварэньне “супольнасьці” з дзвюх краінаў.

05-16
56:12

Як лідэра БНФ Зянона Пазьняка не прапусьцілі ў Вярхоўны Савет

На выбарах у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня ў лістападзе 1995 па Смаргонскай акрузе, дзе балятаваўся старшыня БНФ Зянон Пазьняк, улады адпрацавалі мадэль фальсыфікацый, якую потым прымянялі да іншых апазыцыйных кандыдатаў

05-09
50:56

1995: Як беларусы прагаласавалі супраць Лукашэнкі

У канцы 1995-га, нягледзячы на намаганьні прэзыдэнцкай адміністрацыі сарваць выбары ў новы Вярхоўны Савет, грамадзяне Беларусі прыйшлі на ўчасткі і пазбавілі Лукашэнку магчымасьці ўсталяваць рэжым бескантрольнай улады.

05-02
48:43

Украінскія дэпутаты ў 95-м: Ніводзін народ ня зьведаў такога прыніжэньня, як беларусы

Вясной 1995 года, перад рэфэрэндумам, дзевяць дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны, у тым ліку Вячаслаў Чарнавол, Іван Драч, Дмітро Паўлычка і Олэсь Ганчар, зьвярнуліся да беларускага народа з заклікам не галасаваць за парапанаваныя Лукашэнкам зьмены.

04-16
09:35

1995, адстаўка Захаранкі парушэньне Канстытуцыі і прызначэньні чалавека з КДБ

12 кастрычніка 1995 г. прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасады міністра ўнутраных спраў генэрал-маёра Юрыя Захаранку. Гэты ўказ супярэчыў Канстытуцыі, паколькі прызначаць і вызваляць з пасады міністра мог толькі Вярхоўны Савет.

04-15
19:29

Як у небе Беларусі расстралялі амэрыканцаў, якія набліжаліся да расейскай ваеннай базы

12 верасьня 1995 года беларускія вайскоўцы расстралялі паветраны шар з двума грамадзянамі ЗША.

04-01
17:10

«Мордай у асфальт» міністар Захаранка падаўляе страйк на менскім мэтро

Чацьвёртая частка падкасту «Пад Лукашэнкам» прысьвечаная страйку на менскім мэтрапалітэне ў жніўні 1995 г. Пагаршэньне эканамічнай сытуацыі стварала пагрозу пашырэньня пратэстаў на ўсю Беларусь, і страйк быў жорстка падаўлены сіламі АМАПу і міліцыі.

03-18
21:39

Як рвалі на шматкі дзяржаўны сьцяг. Рэфэрэндум-95

Пятая частка падкасту “Пад Лукашэнкам” прысьвечаная рэфэрэндуму, які адбыўся ў 1995 годзе і праходзіў з парушэньнямі Канстытуцыі, законаў, ігнараваньнем прынцыпу свабоды выказваньня меркаваньняў.

03-06
42:07

Хто выціскаў вочы Пазьняку

Зьбіцьцё дэпутатаў апазыцыі ў Доме ўраду. Чацьвёрты выпуск сэрыі падкастаў «Пад Лукашэнкам».

02-26
33:00

Хто і чаму давёў Лукашэнку да плачу

Трэцяя частка падкасту «Пад Лукашэнкам» прысьвечаная першым месяцам знаходжаньня ва ўладзе чалавека, які заняў прэзыдэнцкае крэсла дзякуючы іміджу змагара з карупцыяй.

02-21
20:49

Хто страляў у Лукашэнку. Гісторыя першага і апошняга «замаху»

Другая частка падкасту «Пад Лукашэнкам» прысьвечаная прыдуманаму ягонай камандай замаху на картэж. Чаму людзі не паверылі БТ, МУС і КДБ?

02-05
16:12

Лукашэнку маглі не дапусьціць да выбараў

Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

01-31
19:30

Recommend Channels