Праца-Ваца

Падкаст пра феномен працы і кар'еры ў нашым жыцці. Інтэрв'ю з цудоўнымі людзьмі з розных сфер і розных прафесій. Глыбока, чэсна і з любоўю. Вядучая падкаста - Таццяна Дзямчук, гештальт тэрапеўтка, кар'ерны коўч, ex-HR бізнес-партнёрка. Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат - толькі з дазволу аўтаркі. INST: https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk

Праца-роздумы: Ці сапраўды трэба дамаўляцца "на беразе"?

Стаўлю пад сумнеў знакамітую параду для бізнесоўцаў і не толькі.

11-25
09:14

Кар'ерны шлях: Яна Голубева, размова пра мульціпатэнцыяльнасць, 32 гады. Варшава

Новы сезон "Праца-Ваца" адкрываецца размовай-дыскусіяй!Мая блізкая сяброўка Яна спрабуе ўмясціць у адну біяграфію некалькі прафесій, талентаў і цікаўнасцяў. Мы гаворым пра феномен мультыпатэнцыяльнасці: Калі адначасова можаш быць дызайнеркай, маркетолагам, арганізатаркай - і пры гэтым адчуваць як свабоду, так і разгубленасць.Гэта выпуск пра выбары, якія ніколі не бываюць канчатковымі, пра любоў да творчасці і пра тое, як навучыцца давяраць сабе, нават калі няма «адзінай працы мары».Гераіня:https://www.instagram.com/ya.golubevaСпасылкі:https://t.me/kadomsky - Блог Сяргея Кадомскага пра мульціпатэнцыялаўhttps://www.ted.com/talks/emilie_wapnick_why_some_of_us_don_t_have_one_true_calling - Ted Talks Эмілі Вапнік📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.

09-08
43:40

Кар'ерны шлях: Зоя Прышывалка, сэксолаг, траўматэрапеўт, блогер, 40 год. Гданьск

Я пазнаёмілася з блогам Зоі ў далёкім 2018, калі яна была вядомая як "пернікавая фея"☺️Сёння Зоя ўжо некалькі год як развіваецца і працуе ў галіне сэксалогіі, псіхалогіі і траўматэрапіі.Размова атрымалася вельмі насычаная: пра тое, як у Беларусі працуе сэкс-асвета, чаму сэкс-шопы - хіба не лепшае месца для сэкс-адукацыі.Пра падыход да адукацыі, блогінгу, сямейнага прадпрымальніцтва - купа натхнення і жыцця.Запрашаю!Гераіня:https://www.instagram.com/prishizojka📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.

07-06
59:31

Кар'ерны шлях: Ганна Лазіцкая, фаўндарка стартапа, 38 год. Варшава

Размова з Аняй - прадпрымальніцай, мамай, прафесіяналкай, якая прайшла праз больш за дзясятак стартапаў і цяпер стварае ўласны прадукт у галіне ментальнага здароўя.Гаворым пра стартапы, залатыя ІТ годы ў Менску, пра тое, што адбываецца з кар'ерай, калі становішся мамай. Як вяртацца да прафесіі пасля нараджэння дзіцяці - і што можна зрабіць, каб гэты шлях быў больш мяккім і падтрымліваючым.А яшчэ пра тое, як свядомае бацькоўства можа пазітыўна паўплываць на кар'еру.Пра выбары, стомленасць, самастойнасць і пошук сэнсаў у новым выпуску.Гераіня:https://www.linkedin.com/in/alazitskayahttps://t.me/alazitskaya📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.

06-09
54:58

Праца-роздумы: Ці сапраўды зумеры не ўмеюць працаваць?

Гэты выпуск - дыскусія з Ксеніяй Садоўскай, HR-дырэктаркай, прадстаўніцай ранніх міленіялаў і мамай дачкі-зумера.Разважаем, як працаваць з пакаленнем Z, чаму міф пра «няўменне ў камітмент» варта пераасэнсаваць, і што на самай справе стаіць за іх паводзінамі на працы.Карысна будзе ўсім: і зумерам, і менеджарам, якія спрабуюць зразумець, як наладзіць з імі ўзаемадзеянне.Гераіня:https://www.linkedin.com/in/hrd-kseniya-sadovskaya/https://www.instagram.com/kseniya_sadikkk📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.

06-09
54:16

Кар'ерны шлях: Каця Лысёнак, HR Program Manager at Google, коўч, 38 год. Дублін

Размова з Кацяй Лысёнак - HR Program Manager, якая больш за 10 гадоў працуе ў Google, піша дысертацыю і з'яўляецца адной з лепшых коўчаў Дубліна.Гаворым пра тое, як дзяўчына з невялікага беларускага горада з насельніцтвам усяго 20 000 чалавек трапіла ў адну з самых буйных карпарацый свету. І пра тое ці можна быць шчаслівым чалавекам у карпаратыўным свеце 🙂А яшчэ:Чаму мужчынам ніхто не задае пытанне "як вы балансуеце паміж сям'ёй і кар'ерай";Чаму ў акадэмічных колах так мала жанчын з доктарскімі ступенямі;Што адрознівае беларусаў на працы.Гераіня:https://www.linkedin.com/in/katlys/Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску — толькі з дазволу аўтаркі.

05-12
59:23

Кар'ерны шлях: Аляксандра Шмык, Embedded software engineer, 24 гады. Варшава

"Касмічная" размова :) з Аляй — 24-гадовай embedded software engineer, якая з дзяцінства марыла пра космас, а ўжо ў студэнцтве запускала праекты ў стратасферу.Гаворым пра працу інжынеркай у Польскім Цэнтры касмічных даследаванняў, удзел у распрацоўцы аб’екта місіі NASA, і пра навучанне ў польскім тэхнічным універсітэце.Пра мары, мэты, веру ў сябе і да сябе.Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску — толькі з дазволу аўтаркі каналу.

04-07
50:20

Кар'ерны шлях: Вера Новік, архітэктарка метро, 32 гады. Нью-Йорк

Размова з Верай пра яе справу жыцця — метро, пра непростыя выбары, веру ў сябе і прафесію.Сёння Вера - асістэнтка архітэктара Нью-Ёркскага метро. Размаўляем пра працэс пошуку працы ў Штатах, архітэктуру і ўрбаністыку, пра гендэрныя стэрэатыпы ў прафесіі.А яшчэ вы даведаецеся, метро якога горада захапляе амерыканскіх архітэктараў. Спойлер: канешне ж, Мінскае 😉 Гераіня: https://www.instagram.com/vera_novi_/

02-23
01:07:06

Праца-роздумы: Як серыялы 2000-х уплывалі на наш погляд на працу: “Не родись красивой".

У выпуску разважаю, як папулярны расейскі серыял "Не родись красивой" мог паўплываць на наш погляд на працоўнае жыццё і карпаратыўную культуру. Пагаворым пра тое, як рамантызацыя офісу, культ перапрацовак і гендэрныя стэрэатыпы пакінулі свой след у галовах цэлага пакалення. А яшчэ трохі з фаталістычным гумарам узгадаем, як расейскія серыялы тых часоў фармавалі культурную прастору і наш светапогляд.

01-27
27:54

Кар'ерны шлях: Аляксандра Гваздзёва, гінеколаг, 27 год. Прага

Гераіня выпуску вучылася ў розных краінах і ў розных галінах, але ў рэшце рэшт выбрала медыцыну. Цяпер яна працуе гінеколагам у невялікім горадзе пад Прагай. Размаўляем пра штодзённасць: што значыць быць маладой доктаркай-эмігранткай, прымаць роды, праводзіць хірургічныя аперацыі і спраўляцца з гендарнымі стэрэатыпамі ў прафесіі. Акрамя таго, абмяркоўваем праблемы сучаснай навукі: чаму медыцына дагэтуль недасканалая ў лячэнні цяжарных, як недахоп даследаванняў уплывае на якасць дапамогі і што можна з гэтым зрабіць. Шчыры і пранізлівы эпізод пра выклікі і рэальнасць працы доктара Гераіня: https://www.instagram.com/gvozd.eva/

12-28
46:23

Праца-роздумы: Выгаранне - як яго пазнаць і як папярэдзіць?

Сённяшні выпуск цалкам прысвечаны выгаранню. Мы абмяркуем: Што такое выгаранне? Што трапляе пад гэтае паняцце, а што — не. Ці лічыцца выгаранне хваробай? Што пра гэта гаворыць Міжнародная класіфікацыя хвароб (МКБ)? Стадыі выгарання: Ад "мядовага месяца" да поўнага знясілення. Хто знаходзіцца ў групе рызыкі? Як псіхалагічныя ўласцівасці і мінулы досвед, напрыклад, быць дарослым дзіцем алкаголіка (ДДА), уздзейнічаюць на схільнасць да выгарання? Як прадухіліць выгаранне і захаваць баланс у жыцці. Гэты выпуск — для ўсіх, хто хоча лепш зразумець сябе і свой стан і падтрымаць сябе ў сваім працоўных адносінах. 🎧 Слухайце зараз і дзяліцеся з тымі, каму гэта можа быць карысна Links: https://psytests.org/stress/maslach-run.html

11-18
45:58

Кар'ерны шлях: Глеб Салаўёў, 25 год. Варшава

Чым займаецца Project Manager у буйнейшай міжнароднай гуманітарнай арганізацыі? У гэтым выпуску мы сустрэліся з Глебам Салаўёвым, чалавекам з унікальным кар'ерным шляхам: ад працы ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі і ІT да гуманітарнай дзейнасці ў НДА. Размаўляем - як гэта - быць Project Manager у міжнароднай гуманітарнай арганізацыі. Якія навыкі і матывацыя патрэбны для такой працы, і як туды трапіць. Што гэта такое - праца, асноўнае поле якой - глабальныя крызісы. І асноўная задача - дапамагаць людзям. Ці з'яўляецца тады праца сэнсам жыцця? Пра гэта і не толькі ў выпуску! Герой: https://www.linkedin.com/in/hleb-salauyou https://www.instagram.com/h_salauyou

10-21
38:02

Кар'ерны шлях: Ніка Сардаран, 26 год. Ерэван

Восеньскі сезон падкасту пачынаем размовай з цудоўнай Нікай - менеджаркай у сферы ІТ і маркетынгу, а таксама таленавітай кандытаркай. У гэтым выпуску мы абмяркуем: Як адкрыць кандытарскі бізнес у 20 гадоў, яшчэ і падчас кавіду Ці рэальна працаваць два гады без выходных Які досвед вяртання да наёмнай працы пасля таго, як працаваў сам на сябе Што адрознівае пошук працы ў Арменіі Новую філасофію work-life blending і ці здольная яна прывесці да сапраўднага шчасця Пагутарым пра выклікі і інсайты, якія з’яўляюцца на гэтым шляху! Гераіня: https://www.instagram.com/nikasardaryan

10-14
42:03

Кар'ерны шлях: Яўген Крыванос, 29 год. Варшава

Музыка, выкладчык, бубнач групы AP$ENT і … "майстар мяняць працы". Колькі можна зарабляць на музыцы ў Беларусі і Польшчы? І чаго "каштуе" займацца сваёй любімай справай? Пра гэта і не толькі з любоўю і добрым гумарам у выпуску.

08-26
41:08

Праца-роздумы: Адкуль бяруцца токсікі на працы

Разгортваю паняцце "таксічнасць" - дзе, калі і як мы можам самі стаць таксічнымі для кампаніі. І прычым тут злосць.

08-23
08:28

Кар'ерны шлях: Зміцер Макарчук, 33 гады. Вільня

Калі я рыхтавалася да гэтай размовы, я думала, што мы будзем размаўляць не толькі пра кар’ерны шлях, але і пра філасофскія канцэпты, сэнсы, каштоўнасці… Так яно і атрымалася :) У выпуску пра: Мары таленавітага хлопчыка пра сцэну і абсалютную упэўненасць, што на гэтым немагчыма зарабляць Нелінейны кар’ерны шлях і ўнікальны досвед: больш за дзясятак розных прафесій за 10 год у стартапах, карпарацыях, дзяржаўных установах і НДА Працу настаўнікам беларускай мовы у вясковай школе і рэалізацыю буйнешага адукацыйнага праекту ў Беларусі Сутыкненне з жорсткай рэчаіснасцю эміграцыі: не ўсе скілы можна "перавезці" з сабой. І што з гэтым можна рабіць Як сёння размаўляць з дзецьмі пра прафесіі Герой: https://www.linkedin.com/in/dzmitry-makarchuk/

08-12
01:03:10

Праца-роздумы: Чаму мяне навучыла праца ў ЗША

Расказваю пра паездку ў Штаты па W&T у студэнцтве. Досвед быў неадназначны, трансфармуючы прывычнае ўяўленне свету і парадак рэчаў у ім.

08-07
11:37

Кар'ерны шлях: Вольга Шукайла, 36 год. Варшава

Фатографка з 19-гадовым стажам, былая рэпарцёрка tut.by, цудоўная Оля Шукайла пра шчырую любоў да сваёй працы і кошт гэтай любові. Гераіня: https://www.instagram.com/volha.shukaila https://www.instagram.com/volha.shukaila.photo https://volhashukaila.com

07-16
44:12

Праца-роздумы: Чым апасна праца "Менеджарам"

Сёння паразважаем пра параною

07-09
07:52

Recommend Channels