DiscoverПіК Свабоды
ПіК Свабоды
Claim Ownership

ПіК Свабоды

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 254Played: 21,372
Share

Description

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
1753 Episodes
Reverse
Якія шанцы, што прыпыненае для беларускіх арганізацый фінансаваньне з боку ЗША адновіцца праз 90 дзён? Наколькі вялікая была дапамога Злучаных Штатаў у справе падтрымкі дэмакратычных пераменаў у Беларусі? Ганна Соўсь абмяркоўвае гэта з Валерам Кавалеўскім.
28 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Пра сваю гісторыю яна расказала каналу Свабода Premium.
Што зьмянілася, зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмым разам абвесьціла прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку? Ці вызваляць палітвязьняў? Ці зьменшацца рэпрэсіі? Гэта ў эфіры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае зь сябрам Каардынацыйнай рады, блогерам, былым вязьнем Аляксандрам Кныровічам.
Якіх зьменаў можна чакаць у Беларусі ў наступныя 5 гадоў? Пра што Захаду варта весьці перамовы з рэжымам Лукашэнкі? Як можна супрацьстаяць расейскай анэксіі Беларусі? У праграме «ПіК Свабоды» разважае Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.
Якія шанцы на адлігу ў Беларусі пасьля сёлетніх выбараў? Якім будзе непрызнаньне гэтых выбараў з боку Захаду? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Што можа прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі? Санкцыі ці перамовы? Які ў рэжыму плян на прэзыдэнцкія выбары і што адбудзецца пасьля іх? Ці могуць нешта зьмяніць падчас выбараў прапановы дэмакратычных сілаў? Госьці эфіру Свабоды – Павал Латушка і Павал Вусаў.
Як дэмакратычныя сілы плянуюць будаваць адносіны з новай амэрыканскай адміністрацыяй? Што зьменіцца для беларусаў пасьля 26 студзеня? Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) апублікаваў даклад «Ціхае расейскае заваяваньне: Беларусь». У дакладзе гаворыцца, што Расея дзесяцігодзьдзямі прасоўвала свой плян фактычнай анэксіі Беларусі, і цяпер гэты плян ужо на фінальнай стадыі. Аўтар дакладу Джордж Бэрас госьць Свабоды.
Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Ці здолее ён дасягнуць міру ва Ўкраіне? Якімі для Беларусі могуць быць наступствы гэтага міру? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае драматург, чалец Каардынацыйнай рады, выкладчык Ейльскага ўнівэрсытэту Андрэй Курэйчык.
Чаго беларусы чакаюць пасьля выбараў? Як яны ставяцца да вайны ва Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня. У праграме «ПіК Свабоды» ён распавядае аб выніках апошняга апытаньня гараджанаў Беларусі.
Як беларускае грамадзтва можа ачуняць ад тэрору? Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі? Якімі для Беларусі могуць быць наступствы міру ва Ўкраіне? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае публіцыст і грамадзкі дзеяч Сяргей Навумчык.
Напярэдадні так званых выбараў у Беларусі мы запрасілі ў нашу студыю Юрыя Беленькага, былога дэпутата Вярхоўнага савету Беларусі, эканаміста, шматгадовага в.а. старшыні КХП-БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка.
Навошта Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі стварае новыя спэцпадразьдзяленьні? Як сілавікі рыхтуюцца да выбараў? Ці могуць у Беларусі ў дзень выбараў цалкам заблякаваць інтэрнэт? Пра ўсё гэта ў жывым эфіры «ПіК Свабоды» расказвае прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар.
Чаго баяцца ўлады Беларусі, узмацняючы рэпрэсіі напярэдадні 26 студзеня? Ці ўдасца рэжыму «перагарнуць старонку» пасьля ўступленьня на пасаду прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа? Пра гэта ў жывым этэры «ПіК Свабоды» з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай размаўляе Ганна Соўсь.
Так званая выбарчая кампанія ў Беларусі мінае практычна незаўважна. Які разьлік уладаў на гэтую кампанію і ці зьменіцца нешта пасьля 26 студзеня? Пра стратэгію ўладаў і дэмакратычных сілаў разважае палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман.
Ці выйдуць сёлета на волю палітвязьні? Што думае Трамп пра Беларусь? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар культуралёгіі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
«Адзін з нас» -- так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. Пра асобу і значэньне Сяргея Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам пасьля амаль двух гадоў інкамунікада гаворым з адвакаткай Натальляй Мацкевіч.
Уладзімер Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся перад ім за расейскія ракеты выпушчаныя па Ўкраіны зь беларускай тэрыторыі і тлумачыў, што ён нічога ня можа зрабіць. У эфіры “ПіКа Свабоды” ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў.
Музычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску. Якія беларускія выканаўцы будуць у гэтым праекце? Троіцкі ў эфіры “ПіК Свабоды”.
Што азначае прысутнасьць у выбарчым бюлетэні Ганны Канапацкай? Якая імавернасьць зьмяншэньня рэпрэсіяў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае журналістка, аўтарка грамадзка-палітычных Youtube-праектаў «Мне тоже не нравится» i «Часики тикают» Яўгенія Сугак.
loading
Comments (7)

Siarhiej Mudračenka

Пляскі, бо там пляскалі ў ладкі?

Feb 13th
Reply

slushat ne pereslushat

дзякую за бяседу!

May 18th
Reply

Nikita Lepesevich

Потом, когда очередной штам гриппа или кори отправит вашу "лялечку" на тот свет, вы будете винить кого угодно, только не себя за "рациональный скептицизм". Удачи

May 6th
Reply

Maksim Liaško

Цікава. Шупа, цытуючы прамовы, не адзначае, што амаль усе прамовы былі па-расейску. Там нехта падняў гэтае пытанне, на што Рак-Міхайлоўскі адказваў, што недасканала валодае беларускай мовай. Тое ж самае з "Няхай жыве Беларусь", там часцей крычалі "Да здравствует Белорусская республика". А вось цытуючы бальшавікоў, цытаты ідуць ужо мовай арыгіналу. І правільна не Рэзаўскі, а Рэзаускі, з націскам на У.

Feb 24th
Reply

Maksim Liaško

Пра злачынствы партызан трэба было даць канкрэтны факт, запраўды, а так атрымалася ні пра што

Feb 21st
Reply (2)