ПіК Свабоды

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Пра што дамовіцца з Лукашэнкам спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра прызначэньне Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў Беларусі і анансаваў вызваленьне яшчэ 50 палітвязьняў. Ці схлусіў Лукашэнка, гаворачы, што адправіў амэрэканцаў на тры літары? У чым палягае сутнасьць угоды паміж аіфцыйным Менскам і ЗША? Гэта ды іншае абмяркоўваем у жывым эфіры з кіраўніком Агенства трансатлянтычнага супрацоўніцтва, палітыкам і дыпляматам Валерам Кавалеўскім.

11-11
55:08

Сяргей Чалы. Як Лукашэнка хоча ратаваць эканоміку

Дэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся ў Беларусі да 4,5 мільярда даляраў. За месяц адмоўнае гандлёвае сальда вырасла на 700 мільёнаў даляраў. Горшымі сталі вынікі працы ў апрацоўчай прамысловасьці. Нарастаюць таксама запасы на складах. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў. Што адбываецца з эканомікай Беларусі і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Госьць праграмы “ПіК Свабоды” - аналітык Сяргей Чалы.

11-11
59:02

Ці дазволяць «Белавіі» лятаць у Эўропу

Злучаныя Штаты Амэрыкі зьнялі санкцыі зь «Белавіі». Таксама з санкцыйнага сьпісу прынялі самалёты і верталёт, якім карысталіся высокапастаўленыя чыноўнікі і чальцы сям'і Лукашэнкі і ён сам. Ці стане гэта першым крокам да вяртаньня беларускіх авіялініяў на эўрапейскі рынак?

11-05
39:41

Хто стаіць за закрыцьцём мяжы?

У праграме «ПіК Свабоды» Дзьмітры Гурневіч разам з палітолягам і прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым размаўляюць пра асноўныя падзеі тыдня. Сярод іх: закрыцьцё Літвой на месяц мяжы зь Беларусьсю, пляны Польшчы адкрыць у лістападзе два пераходы на польска-беларускай мяжы, візыт у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці.

10-31
59:46

Літва закрыла мяжу на месяц. Ці адкрываюцца для беларусаў новыя дарогі ў Эўразьвяз?

Чаму Польшча вырашыла адкрыць памежныя зь Беларусьсю пераходы, у той час як літоўскі ўрад вырашыў сваю мяжу зь Беларусьсю закрыць на месяц? Ці чакаць бліжэйшым часам вызваленьня Пачобута і іншых палітвязьняў? Як зрэагуе Лукашэнка на патрабаваньне амэрыканскага боку перадухіліць інцыдэнты з аэрастатамі супраць Літвы? Якія ўмовы «вялікай ўгоды», якую намагаецца заключыць Лукашэнка? Абмяркоўваюць польскі журналіст Міхал Патоцкі і палітоляг Вадзім Мажэйка.

10-29
45:24

Дзядок: Трэба было захапіць будынак і рабіць Майдан

Якія галоўныя памылкі зроблены ў 2020-ым, паводле Міколы Дзядка? Ці прыслухваюцца да былых палітвязьняў? Чаму ўлады баяцца анархістаў? Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гутарыць з былым палітвязьнем, блогерам, актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком.

10-28
42:41

Літва закрыла мяжу. Экс-міністар: Забудзьцеся пра Беларусь як самастойную дзяржаву

Чаму Літва лічыць, што налёты паветраных шароў зь Беларусі інсьпіруюцца беларускімі і расейскімі ўладамі? Каму ўчыніць шкоду закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю? Ці спадзяецца Вільня, што гэтая мера зьменіць паводзіны рэжыму Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне.

10-27
17:55

Ці Мельнікава ў сьпісе агентаў КДБ? Ці дапаможа прэмія Сахарава выйсьці з турмы Пачобуту?

Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» – у новым пакеце санкцый Эўразьвязу. Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю? Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «Кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ? Хто вінаваты, што ў Менску нараджальнасьць ніжэй за ваенную Ўкраіну? Ці дапаможа прэмія Сахарава Пачобуту? Якое кіно варта зьняць пра Освальда ў Менску. Чым адметны фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у Празе? У выніковым ПіКу Свабоды Ганна Соўсь падсумоўвае гэтыя ды іншыя падзеі тыдня разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.

10-24
47:29

«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі

Былы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць пра памылкі, якія ён, беларускае грамадзтва, дэмакратычныя сілы зрабілі ў 2020 годзе, тлумачыць, пры якіх умовах можна было перамагчы. Мацкевіч фармулюе, што яднае беларусаў у палітычную нацыю ў 2025 годзе, і адказвае крытыкам ягонай прапановы варыянту беларускай расейскай мовы.

10-24
55:38

Беларусам павышаюць падатак. Папа прыедзе ў Беларусь? Новая група палітвязьняў выйдзе на волю?

У выніковым выпуску тыдня праграмы «ПіК Cвабоды», які вядзе Дзьмітры Гурневіч, галоўная рэдактарка праекту Plan B і былая палітзьняволеная Вольга Лойка камэнтуе асноўныя падзеі апошніх дзён.

10-17
57:44

Ці варта Эўропе ісьці за Трампам да Лукашэнкі? Спрэчка Краўцова і Ніжнікава

Ці прывядзе да станоўчых пераменаў дыялёг Эўропы з рэжымам Лукашэнкі? Наколькі Лукашэнка самастойны гулец? Ці працуюць санкцыі? Па гэтых тэмах праграме «ПіК Свабоды» дыскутуюць сакратар Каардынацыйнай Рады Іван Краўцоў і палітоляг, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў. Мадэратар дыскусіі – Юры Дракахруст.

10-15
54:38

Ці пакіне Ціханоўская Літву? Чаму выбухі ў Расеі выгадныя Лукашэнку?

Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе асноўныя падзеі тыдня. Сярод іх: Літва зьменшыла ахову Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, што гэта значыць? Ці стане ідэя дыялёгу з Лукашэнкам новай стратэгіяй апазыцыі? Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ў Расею ў сувязі з украінскімі атакамі расейскіх НПЗ. Ці заробіць на гэтым Беларусь? У Беларусі зьявіўся янот-паласкун. Хто гэта і чаму гэта важна?

10-10
53:51

Халезін пра паводзіны Ціханоўскага, кейс Стрыжака і Нобэля за палітвязьняў

Кавалер ордэну Брытанскай імпэрыі, сузаснавальнік і рэжысэр Беларускага свабоднага тэатру, драматург, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін у размове са Свабодай расказвае пра новыя тэатральныя і літаратурныя праекты, тлумачыць, чаму лічыць непрымальнымі паводзіны Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку, разважае пра тое, чаму Андрэй Стрыжак мусіў сысьці з BySol, і як нобэлеўская прэмія для Дональда Трампа паспрыяла б вызваленьню беларускіх палітвязьняў.

10-06
35:29

Заявы Келага, справа Ваданосавай, лёс палітвязьняў і беларускі Пантэон — вынікі тыдня са Шрайбманам

Ці сустрэнуцца Лукашэнка і Зяленскі? Ці будуць амэрыканцы змагацца за беларускіх палітвязьняў? Хто ўратуе Кацярыну Ваданосаву і яе маці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

10-04
53:10

«Лукашэнка — Гітлер, які ня змог зьехаць з Аўстрыі». Філіпенка пра забароненыя кнігі і лёс Беларусі

Лёс раману Сашы Філіпенкі «Слон», забароненыя ў Беларусі кнігі, учынак Статкевіча, трагедыі палітвязьняў. Пра гэта ды іншае гаворым зь беларускім пісьменьнікам і грамадзкім дзеячам Сашам Філіпенкам.

10-03
41:47

Стрыжак сышоў. Дапамога беларусам разваліцца?

Ці гатовыя беларускія арганізацыі да маштабнай дапамогі, калі вызваляць і дэпартуюць сотні палітвязьняў? Ці перашкодзяць зьмены ў фондзе BySol эвакуацыі беларусаў, які трапляюць пад пагрозу арышту? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў і кіраўніца Нарвэскага Хэльсынскага камітэту Бэрыт Ліндэман.

09-30
33:01

Чаго хоча Пуцін ад Лукашэнкі, а Сяргей Ціханоўскі ад Сьвятланы?

Навошта Лукашэнка абяцае Пуціну АЭС на ўсходзе Беларусі з разьлікам на акупаваныя Расеяй украінскія тэрыторыі? Які плён прынясе ўдзел Сьвятланы Ціханоўскай у Генасамблеі ААН? Што ня так з публічнай размовай Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх у Нью-Ёрку, якая выклікала шмат камэнтароў. Як зьмены ў фондзе Bysol могуць паўплываць на эфэктыўнасьць арганізацыі, якая гадамі дапамагае тысячам беларусаў у бядзе. Гэтыя тэмы ў «ПіКу Свабоды» камэнтуе аналітык Сяргей Чалы.

09-26
59:42

Ці перахітрыў Лукашэнка палякаў

Польшча сёньня ўначы адкрывае мяжу зь Беларусьсю. Ці ўдалося Варшаве націснуць на Менск і дамагчыся свайго, ці перамога ў гэтым двубоі на баку Лукашэнкі? Пра няпростыя суседзкія адносіны Беларусі і Польшчы Дзьмітры Гурневіч размаўляе з былым польскім паслом у Менску Лешэкам Шарэпкам.

09-25
48:36

Ці надоўга адкрыюць беларуска-польскую мяжу

Мяжа Польшчы і Беларусі будзе зноў адкрытая ў ноч на 25 верасьня. Міністар унутраных спраў Польшчы Марцін Кервіньскі ўжо падпісаў адпаведнае распараджэньне. Гэтае рашэньне абмяркоўваюць аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі і аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.

09-24
40:15

Гісторык Фяльшцінскі: Падзеньне расейскай імпэрыі можа пачацца зь Беларусі

Расейска-амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі сярод іншага, вядомы сваёй кнігай «ФСБ узрывае Расею» аб прыходзе да ўлады Ўладзіміра Пуціна. Ягоным суаўтарам тады быў колішні падпалкоўнік КДБ СССР і ФСБ Расеі Аляксандар Літвіненка, якога ФСБ пазьней атруціла ў Брытаніі. Новая кніга Фяльшцінскага – гэта біяграфія рэдактаркі сайту «Хартыя'97» Натальлі Радзінай на фоне падзей найноўшай гісторыі ў Беларусі. Юры Фяльшцінскі расказаў Радыё Свабода пра тое, адкуль можа прыйсьці канец Расейскай імпэрыі і пра тое, як ён зацікавіўся Беларусьсю.

09-24
32:23

Siarhiej Mudračenka

Пляскі, бо там пляскалі ў ладкі?

02-13 Reply

Nikita Lepesevich

Потом, когда очередной штам гриппа или кори отправит вашу "лялечку" на тот свет, вы будете винить кого угодно, только не себя за "рациональный скептицизм". Удачи

05-06 Reply

Maksim Liaško

Цікава. Шупа, цытуючы прамовы, не адзначае, што амаль усе прамовы былі па-расейску. Там нехта падняў гэтае пытанне, на што Рак-Міхайлоўскі адказваў, што недасканала валодае беларускай мовай. Тое ж самае з "Няхай жыве Беларусь", там часцей крычалі "Да здравствует Белорусская республика". А вось цытуючы бальшавікоў, цытаты ідуць ужо мовай арыгіналу. І правільна не Рэзаўскі, а Рэзаускі, з націскам на У.

02-24 Reply

Maksim Liaško

Пра злачынствы партызан трэба было даць канкрэтны факт, запраўды, а так атрымалася ні пра што

02-21 Reply

Recommend Channels