DiscoverРадыё Свабода
Радыё Свабода
Claim Ownership

Радыё Свабода

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 80Played: 7,673
Share

Description

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
2940 Episodes
Reverse
У праграме «ПіК Свабоды» Дзьмітры Гурневіч разам з палітолягам і прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым размаўляюць пра асноўныя падзеі тыдні. Сярод іх: закрыцьцё Літвой на месяц мяжы зь Беларусьсю, пляны Польшчы адкрыць у лістападзе два пераходы на польска-беларускай мяжы, візыт у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці.
Чаму Польшча вырашыла адкрыць памежныя зь Беларусьсю пераходы, у той час як літоўскі ўрад вырашыў сваю мяжу зь Беларусьсю закрыць на месяц? Ці чакаць бліжэйшым часам вызваленьня Пачобута і іншых палітвязьняў? Як зрэагуе Лукашэнка на патрабаваньне амэрыканскага боку перадухіліць інцыдэнты з аэрастатамі супраць Літвы? Якія ўмовы «вялікай ўгоды», якую намагаецца заключыць Лукашэнка? Абмяркоўваюць польскі журналіст Міхал Патоцкі і палітоляг Вадзім Мажэйка.
Якія галоўныя памылкі зроблены ў 2020-ым, паводле Міколы Дзядка? Ці прыслухваюцца да былых палітвязьняў? Чаму ўлады баяцца анархістаў? Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гутарыць з былым палітвязьнем, блогерам, актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком.
Чаму Літва лічыць, што налёты паветраных шароў зь Беларусі інсьпіруюцца беларускімі і расейскімі ўладамі? Каму ўчыніць шкоду закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю? Ці спадзяецца Вільня, што гэтая мера зьменіць паводзіны рэжыму Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне.
Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» – у новым пакеце санкцый Эўразьвязу. Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю? Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «Кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ? Хто вінаваты, што ў Менску нараджальнасьць ніжэй за ваенную Ўкраіну? Ці дапаможа прэмія Сахарава Пачобуту? Якое кіно варта зьняць пра Освальда ў Менску. Чым адметны фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у Празе? У выніковым ПіКу Свабоды Ганна Соўсь падсумоўвае гэтыя ды іншыя падзеі тыдня разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.
Былы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць пра памылкі, якія ён, беларускае грамадзтва, дэмакратычныя сілы зрабілі ў 2020 годзе, тлумачыць, пры якіх умовах можна было перамагчы. Мацкевіч фармулюе, што яднае беларусаў у палітычную нацыю ў 2025 годзе, і адказвае крытыкам ягонай прапановы варыянту беларускай расейскай мовы.
У выніковым выпуску тыдня праграмы «ПіК Cвабоды», які вядзе Дзьмітры Гурневіч, галоўная рэдактарка праекту Plan B і былая палітзьняволеная Вольга Лойка камэнтуе асноўныя падзеі апошніх дзён.
Ці прывядзе да станоўчых пераменаў дыялёг Эўропы з рэжымам Лукашэнкі? Наколькі Лукашэнка самастойны гулец? Ці працуюць санкцыі? Па гэтых тэмах праграме «ПіК Свабоды» дыскутуюць сакратар Каардынацыйнай Рады Іван Краўцоў і палітоляг, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў. Мадэратар дыскусіі – Юры Дракахруст.
Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе асноўныя падзеі тыдня. Сярод іх: Літва зьменшыла ахову Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, што гэта значыць? Ці стане ідэя дыялёгу з Лукашэнкам новай стратэгіяй апазыцыі? Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ў Расею ў сувязі з украінскімі атакамі расейскіх НПЗ. Ці заробіць на гэтым Беларусь? У Беларусі зьявіўся янот-паласкун. Хто гэта і чаму гэта важна?
Кавалер ордэну Брытанскай імпэрыі, сузаснавальнік і рэжысэр Беларускага свабоднага тэатру, драматург, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін у размове са Свабодай расказвае пра новыя тэатральныя і літаратурныя праекты, тлумачыць, чаму лічыць непрымальнымі паводзіны Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку, разважае пра тое, чаму Андрэй Стрыжак мусіў сысьці з BySol, і як нобэлеўская прэмія для Дональда Трампа паспрыяла б вызваленьню беларускіх палітвязьняў.
Ці сустрэнуцца Лукашэнка і Зяленскі? Ці будуць амэрыканцы змагацца за беларускіх палітвязьняў? Хто ўратуе Кацярыну Ваданосаву і яе маці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Лёс раману Сашы Філіпенкі «Слон», забароненыя ў Беларусі кнігі, учынак Статкевіча, трагедыі палітвязьняў. Пра гэта ды іншае гаворым зь беларускім пісьменьнікам і грамадзкім дзеячам Сашам Філіпенкам.
Ці гатовыя беларускія арганізацыі да маштабнай дапамогі, калі вызваляць і дэпартуюць сотні палітвязьняў? Ці перашкодзяць зьмены ў фондзе BySol эвакуацыі беларусаў, які трапляюць пад пагрозу арышту? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў і кіраўніца Нарвэскага Хэльсынскага камітэту Бэрыт Ліндэман.
Навошта Лукашэнка абяцае Пуціну АЭС на ўсходзе Беларусі з разьлікам на акупаваныя Расеяй украінскія тэрыторыі? Які плён прынясе ўдзел Сьвятланы Ціханоўскай у Генасамблеі ААН? Што ня так з публічнай размовай Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх у Нью-Ёрку, якая выклікала шмат камэнтароў. Як зьмены ў фондзе Bysol могуць паўплываць на эфэктыўнасьць арганізацыі, якая гадамі дапамагае тысячам беларусаў у бядзе. Гэтыя тэмы ў «ПіКу Свабоды» камэнтуе аналітык Сяргей Чалы.
Польшча сёньня ўначы адкрывае мяжу зь Беларусьсю. Ці ўдалося Варшаве націснуць на Менск і дамагчыся свайго, ці перамога ў гэтым двубоі на баку Лукашэнкі? Пра няпростыя суседзкія адносіны Беларусі і Польшчы Дзьмітры Гурневіч размаўляе з былым польскім паслом у Менску Лешэкам Шарэпкам.
Мяжа Польшчы і Беларусі будзе зноў адкрытая ў ноч на 25 верасьня. Міністар унутраных спраў Польшчы Марцін Кервіньскі ўжо падпісаў адпаведнае распараджэньне. Гэтае рашэньне абмяркоўваюць аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі і аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.
Расейска-амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі сярод іншага, вядомы сваёй кнігай «ФСБ узрывае Расею» аб прыходзе да ўлады Ўладзіміра Пуціна. Ягоным суаўтарам тады быў колішні падпалкоўнік КДБ СССР і ФСБ Расеі Аляксандар Літвіненка, якога ФСБ пазьней атруціла ў Брытаніі. Новая кніга Фяльшцінскага – гэта біяграфія рэдактаркі сайту «Хартыя'97» Натальлі Радзінай на фоне падзей найноўшай гісторыі ў Беларусі. Юры Фяльшцінскі расказаў Радыё Свабода пра тое, адкуль можа прыйсьці канец Расейскай імпэрыі і пра тое, як ён зацікавіўся Беларусьсю.
Польшча не зьбіраецца аднаўляць рух на мяжы зь Беларусьсю, прыпынены з нагоды вучэньняў “Захад-2025”. Каб вырашыць мігранцкі крызіс на мяжы зь Беларусьсю, Варшава спрабуе націснуць на Менск пры дапамозе Кітаю. Ці ўдасца прымусіць Лукашэнку адступіць? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Што нечаканага адбылося на вучэньнях «Захад-2025»? Якімі будуць наступствы рашэньня Польшчы зачыніць мяжу зь Беларусьсю? Якім можа быць плён дыялёгу паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі, заснавальнік Цэнтру новых ідэяў Рыгор Астапеня.
Ці могуць улады ЗША дазволіць сабе ўльтыматумы на перамовах з рэжымам Лукашэнкі пра вызваленьне палітвязьняў? Як дамагчыся, каб рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць былыя палітвязьні – Дзьмітры Казлоў, вядомы як блогер «Шэры Кот» і выкладчыца італьянскай мовы, экс-дацэнтка МДЛУ Натальля Дуліна.
loading
Comments