Радыё CityDog

Аўдыяверсіі самых цікавых артыкулаў часопіса CityDog.io. Пра Мінск, Беларусь і беларусаў ва ўсім свеце.

Обязательно ли ПРОЩАТЬ своих РОДИТЕЛЕЙ? Спросили у психолога

«Родители горбатились на двух работах, чтобы ты сейчас прощал их у психолога». Помните этот мем? Вместе с психологом Ириной Шумской разбираемся, а всем ли нужно прощать родителей. У всех ли есть детская травма? Как понять, что она есть у вас, и как от нее избавиться? Помогает ли строгое воспитание стать успешным? И что такое на самом деле сепарация от родителей? Спойлер: это совсем не про «переехать в свою квартиру и найти наконец работу».

11-04
58:12

Как ПРАВИЛЬНО сравнивать себя с другими?

Почему у вас не получится НЕ сравнивать себя с другими? И как делать это так, чтобы не навредить себе? Психолог Ирина Шумская рассказывает, можно ли совсем не зависеть от мнения других людей, стоит ли доверять историям «успешного успеха» из инстаграма и тиктока – что делать, если вы чувствуете зависть. Спойлер: это не всегда плохое чувство.

09-05
01:11:47

Навошта «Мерзкий Кокобай» рэкламуе выставу прапагандыстаў?

У пачатку студзеня 2024-га стала вядома, што беларускіх блогераў, якія публікуюць на сваіх старонках рэкламу, хочуць уключыць у спецыяльны рэестр. А сярод саміх блогераў пачаліся размовы, што дзяржорганы змогуць выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах. CityDog.io вырашыў разабрацца, што адбываецца.

02-06
07:47

Беларускі расказалі, як рабілі карэкцыю зроку больш за 10 гадоў таму

У 2024 годзе аперацыя па карэкцыі зроку – даволі будзённая маніпуляцыя з вачыма, якая даступна многім жыхарам Мінска. Тым не менш пытанняў да эфектыўнасці і наступстваў ад аперацыі застаецца нямала. ЦІ гэта бяспечна? Што будзе са зрокам праз гады? Ці змагу я палепшыць зрок і далей? CityDog.io спытаўся ў беларусак, якія адважыліся на карэкцыю 10 і больш гадоў таму, як гэта было і як яны адчуваюць сябе цяпер.

02-06
12:17

Секс па-сяброўску: беларусы і беларускі расказваюць пра свой вопыт

CityDog.io запытаў сваіх чытачоў, ці былі ў іх адносіны ў фармаце сяброўства с прывілеямі, або friends with benefits. Па-просту кажучы: ці быў у вас секс з сябрам ці сяброўкай? Вось чатыры гісторыі – як з жаночага боку, так і з мужчынскага.

01-29
11:09

Беларусы і беларускі – пра тое, што іх бесіць у партнёрах (партнёрках)

Правялі ў нашым інстаграм-акаўнце апытанне на тэму таго, што беларусаў і беларусак раздражняе ў іх партнёрах і партнёрках. І вось якія адказы ад чытачоў CityDog.io мы атрымалі.

01-22
08:15

Беларуска расказвае, як жыве ў Іспаніі на беразе мора

Юлія – журналістка з Беларусі. Ужо два гады дзяўчына жыве ў Іспаніі – у горадзе Малага. Але пераезд туды яна не планавала, як і не планавала ў прынцыпе з’язджаць з Беларусі: проста аднойчы паехала ў камандзіроўку ў Варшаву – і дагэтуль не вярнулася ў Мінск.

01-22
13:47

Разбіраемся, што такое мікрачытынг і як яго ўспрымаюць беларусы

З развіццём сацсетак паняцце мікрачытынгу (ці мікрападману) становіцца ўсё больш актуальным. CityDog.io вырашыў разабрацца, што гэта такое, і спытаўся ў беларусаў, што, акрамя фізічнага кантакту, яны ўспрымаюць як здраду.

01-22
11:42

Як зразумець, што дзіцяці патрэбен псіхолаг?

Калі вы не можаце зразумець, ці патрэбен вашаму дзіцяці псіхалагічны спецыяліст (і як увогуле знайсці сярод многіх «свайго»), – слухайце гэты гайд.

01-08
13:29

Як і колькі беларусы зарабляюць у TikTok

Як і колькі можна зарабляць беларусу ў TikTok? Знайсці чалавека, які б пагадзіўся расказаць пра ўсе магчымасці гэтай сацыяльнай сеткі, аказалася не так проста.

01-08
05:52

Школьнікі пра тое, чаму яны (не) хочуць уступаць у БРСМ

CityDog.io вырашыў даведацца ў школьнікаў, чаму яны ўступаюць у БРСМ і што ім гэта дае. Аказалася, уступаць у арганізацыю прымушаюць, абяцаныя бонусы ў большасці рэгіёнаў не дзейнічаюць, а потым яшчэ і выйсці з членства не даюць.

01-08
07:32

Чаму людзі вераць беларускай прапагандзе?

Як працуе беларуская прапаганда? Чаму яна ўсё больш становіцца падобнай да расійскай? Навошта ўлады дзеляць беларусаў на «правільных» і «няправільных»? Ці можна гэтаму супрацьстаяць? На гэтыя і іншыя пытанні пра прапаганду адказвае экспертка ў галіне медыякамунікацый, доктарка навук Ірына Сідорская.

01-03
13:20

Што цяпер адбываецца з фемінізмам у Беларусі

Пагутарылі з гендарнай даследчыцай пра тое, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца цяпер жанчыны ў Беларусі. І што ўвогуле адбываецца з фемінізмам у апошні час.

01-03
13:18

Беларус некалькі гадоў працуе цыркавым артыстам на круізным лайнеры. Вось яго гісторыя

Некалькі гадоў таму Міша трапіў на лайнер, каб працаваць там цыркавым артыстам. На круізным караблі хлопец выступае з уласнай праграмай: глытае шпагі, танчыць на пілоне і круціцца на абручы. Папрасілі яго расказаць пра сваё марское жыццё.

12-19
13:21

Тры цяжкія гісторыі беларусак пра сваіх бацькоў

Кажуць, якімі б свядомымі ні былі бацькі, дзецям усё адно будзе што расказаць свайму псіхатэрапеўту. CityDog.io спытаў у розных беларусаў і беларусак, чаму яны не прымаюць сваіх бацькоў. Адказы атрымаліся драматычнымі.

12-19
16:10

Пять подслушанных историй о том, чем живут покупатели и продавцы беларуских рынков

CityDog.io выпускает серию подкастов «Мінск без голасу». Мы разговариваем с минчанами на очень разные темы. В этот раз нашими героями стали продавцы и покупатели рынков столицы. Мы подслушали случайные разговоры на самые разные темы – от образования до бизнеса в Минске и регионах.

12-13
15:56

Эта минчанка находится на «домашней химии», но, кажется, относится к этому совсем не так, как можно ожидать

Минчанка Женя ходит на работу, воспитывает ребенка, радуется жизни, хотя отбывает «домашнюю химию». Она рассказывает о троллинге коллег, нежелании писать сокамерницам и о том, почему ее инспекторка «хорошая женщина». Вот ее необычный рассказ

12-06
14:25

Беларуска прыняла іслам і вось з чым сутыкнулася

Чаму маладыя беларусы прымаюць іслам? Як на гэта рэагуюць іх сям’я і знаёмыя? Якім чынам змяняецца іх жыццё, стыль і думкі? На гэтыя і іншыя пытанні CityDog.io адказвае беларуска, якая некалькі гадоў таму памяняла веру.

12-04
15:30

Беларускі – пра тое, што ім не падабаецца ва ўласным целе

Адны людзі лічаць сваімі недахопамі пэўныя рэакцыі і ўспрыманне знешняга свету, іншыя незадаволеныя сваімі фізічнымі якасцямі. CityDog.io пагаварыў з беларускамі (на жаль, ніхто з беларусаў не адгукнуўся) пра тое, што ім не падабаецца ў сваім целе – і адкуль гэтыя комплексы зʼявіліся.

12-04
10:59

У гэтага мужчыны дзіця з затрымкай развіцця – і вось яго досвед жыцця ў розных краінах

Эміграцыя – заўсёды складаная і стрэсавая падзея. Усё становіцца цяжэйшым у разы, калі трэба несці адказнасць за дзіця, асабліва з затрымкамі ў развіцці. Даведаліся пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца такія людзі ў Літве, а з якімі – у Беларусі.

12-04
10:30

misha_levotski

❤️❤️❤️

12-30 Reply

Recommend Channels