DiscoverСвабода Premium
Свабода Premium
Claim Ownership

Свабода Premium

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 229Played: 18,611
Share

Description

Свабода Premium — актуальныя інтэрвію з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі, аналітыкамі, навукоўцамі і людзьмі культуры пра палітыку, эканоміку, грамадзкае жыцьцё; пра сёньня, учора і заўтра Беларусі і беларусаў.
1464 Episodes
Reverse
Чаму беларусы хочуць большай роўнасьці? Які геапалітычны выбар паміж Эўропай і Расеяй яны робяць і чаму? Які вынік вайны інфармацыйных наратываў? Пра вынікі апошняга, лістападаўскага апытаньня Chatham House у праграме «Падзея і камэнтар» расказвае доктар палітычных навук, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага дасьледчага цэнтру Рыгор Астапеня.
6 сьнежня ў Вашынгтоне маюць абвясьціць пра пачатак статэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнай Беларусьсю. У ЗША знаходзіцца дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская. Пра тое, што можа вынікаць з гэтага дыялёгу, кажа палітоляг Вадзім Мажэйка.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Пэкіне з кітайскім кіраўніком Сі Цзіньпінам і падзякаваў «вялікаму Кітаю». Ці можна лічыць гэты візыт надзвычайным? Пра гэта разважаюць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна.
Пахваліцца «„зялёнай“ атамнай энэргетыкай»? Дзеля чаго Лукашэнка ўдзельнічае ў саміце аб зьмене клімату ў Дубаі? І як беларускія эколягі ацэньваюць рэальную сытуацыю ў экалёгіі і выхад Беларусі зь міжнародных канвэнцыяў у пытаньнях экалягічнай бясьпекі? Разважаюць сузаснавальніца беларускай экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій і палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Лукашэнка разглядаў магчымасьць уцячы праз Варшаву на самым пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне. А польскія ўлады разглядалі беларускую дыяспару як патэнцыйных дывэрсантаў у тыле беларускай арміі, калі б тая напала на Ўкраіну разам з расейскай. Пра гэта піша журналіст выданьня «Dziennik. Gazeta Prawna» Зьбігнеў Парафяновіч у сваёй кнізе «Польшча на вайне», якая днямі выйшла ў Польшчы. Ён адказаў на пытаньні «Свабоды».
Лінас Лінкявічус — былы амбасадар Літвы ў Беларусі (2012), міністар замежных справаў Літвы (2012–2020). У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што пісаў Уладзімеру Макею ў жніўні 2020 году, чаму Макей не падтрымаў пратэст, як уручаў даверчыя граматы Лукашэнку і чаму Ціханоўская апынулася менавіта ў Літве
У Варшаве прэзэнтавалі стратэгію нацыянальнага адраджэньня Беларусі. Яе мэта – спыніць разбурэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларускага народу і вярнуць беларускае грамадзтва ў стан нармальнасьці. Як гэта зьбіраюцца рабіць? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» расказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык.
У Беларусі 28 лістапада адбыўся шэраг ператрусаў у людзей, зьвязаных з Каардынацыйнай радай. ГУБАЗіК правёў ператрус у аналітыка і сябра КР Сяргея Чалага, у Паўла Латушкі ды іншых сяброў каманды «НАУ», у кватэры прэс-сакратаркі Ціханоўскай Ганны Красулінай. Усе яны знаходзяцца за мяжой. Сілавікі прыходзяць да людзей з пастановамі на ператрус паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Прыходзілі сёньня і ў кватэру, дзе калісьці жыў кіраўнік руху «За свабоду», кіраўнік фракцыі КР «Грамадзянскае дзеяньне» Юры Губарэвіч. Сёньня ён – госьць «Свабоды Premium».
Кіраўнік прапрэзыдэнцкай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Арахамія паведаміў, што Лукашэнка ў першы дзень поўнамаштабнага ўварваньня Расеі абяцаў, што беларускае войска ня ўступіць у вайну. Ці паверылі ва Ўкраіне? У якой ступені Лукашэнка самастойны ў пытаньнях вайны і міру? Чаму дагэтуль не адбылася афіцыйная сустрэча прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага і дэмакратычнай лідэркі Беларусі Ціханоўскай? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» спрачаюцца ўкраінскі палітоляг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пэнта» Ўладзімір Фясенка і экспэрт Эўрапейскай рады ў міжнародных адносінах, былы дыплямат Павал Сьлюнькін.
Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу Фонду Конрада Адэнаўэра, расказаў пра тое, як заходнія палітыкі цяпер глядзяць на Беларусь і чаму многія зь іх кажуць, што для Лукашэнкі «карабель адплыў».
Госьць Свабоды Premium – драматург, лектар Ейльскага ўнівэрсытэту, сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык. Спэктакль паводле ягонай пʼесы «Абражаныя. Беларусь» днямі з посьпехам прайшоў у Каліфорніі. Размаўляем пра спосабы вызваленьня палітвязьняў, ініцыятыву Пракоп’ева, выбары ў Каардынацыйную раду і вяртаньне Беларусі ў міжнародны парадак дня.
Уступіла ў сілу пастанова ўраду, якая вызначае, як можна будзе выяжджаць за мяжу чыноўнікам і судзьдзям. Цяпер ім трэба будзе пісаць заяву за 10 дзён да даты выезду. У дакумэнце трэба пазначыць краіну, мэту паездкі, адрасы знаходжаньня і кантактныя зьвесткі. А паводле законапраекту, які сёньня ў першым чытаньні прыняла Палата прадстаўнікоў, фізычныя, і юрыдычныя асобы цяпер будуць абавязаныя інфармаваць міліцыю, калі здаюць памяшканьні замежнікам. Зьмены камэнтуе Арцём Брухан, аналітык Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, былы супрацоўнік Берасьцейскага аблвыканкаму.
Ужо празь некалькі месяцаў у Беларусі адбудзецца першая пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году выбарчая кампанія — парлямэнцкія выбары і выбары ў мясцовыя саветы. Як Лукашэнка зьбіраецца іх праводзіць і, галоўнае, навошта? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе са спэцыяльным прадстаўніком Сьвятланай Ціханоўскай па выбарах Аляксандрам Шлыком і палітолягам, рэдактарам «Беларускага штогодніка» Вадзімам Мажэйкам.
Якія высновы варта зрабіць дэмакратычным сілам пасьля інцыдэнту з актывістам БХД Алегам Аксёнавым, якім на працягу году маніпуляваў КДБ? Як ня даць сябе скарыстаць спэцслужбам? Абмяркоўваюць прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў Belpol Уладзімер Жыгар і мэдыяаналітык Паўлюк Быкоўскі.
Помнік Аляксандру Неўскаму, які паставілі на гэтым тыдні ў Менску, зьяўляецца ня толькі манумэнтальнай прапагандай «русского мира», але і мастацкай халтурай, якая псуе культурны ляндшафт у Менску, лічыць гісторык і сацыёляг Аляксей Ластоўскі.
Радыё Свабода зрабіла расьсьледаваньне пра тое, на якіх умовах алігарх Алексін атрымаў зямельныя надзелы ў адным з самых дарагіх месцаў пад Менскам, пра асаблівыя ўмовы, створаныя для набліжаных да ўлады алігархаў. Журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга падае дэталі расьсьледаваньня, датычнага будаўніцтва «Радавога гнязда». Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Котаў расказвае, што зьвязвае Аляксея Алексіна і Аляксандра Лукашэнку і разважае пра тое, ці можа бізнэс-імпэрыю Алексіна спасьцігнуць лёс імпэрыі Чыжа.
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН назвалі сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за турэмную літаратуру. У гэтыя ж дні ўлады прызналі экстрэмісцкімі творы клясыка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які ў свой час адбываў зьняволеньне ў Пішчалаўскім замку. Пра рэпрэсаваную літаратуру і літаратараў гаворым са старшынёй Беларускага ПЭН-у Тацянай Нядбай, а таксама з адным з заснавальнікаў прэміі Францішка Аляхновіча, пісьменьнікам, былым дырэктарам беларускай службы Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком.
Якія ў ХХ стагодзьдзі існавалі варыянты назвы для радзімым беларусаў? Што ведаюць і чаго ня ведаюць беларускія «літвіны»? Як у Швэцыі зьмянілі назву «Белай Расеі» на «Беларусь»? Пра гэта мы гаворым з гісторыкам, які апошнім часам займаецца палітычнымі сымбалямі Беларусі, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Інстытуту Гісторыі Упсальскага ўнівэрсытэту ў Швэцыі Андрэем Катлярчуком.
«Беларуськалій» ініцыяваў арбітражны працэс супраць Літвы праз адмову транспартаваць угнаеньні. Беларускае прадпрыемства хоча спагнаць з суседняй краіны мільярд эўра — і гэта без уліку адсоткаў і судовых выдаткаў. «Беларуськалій» абвінавачвае Вільню ў парушэньні двухбаковага пагадненьня аб абароне інвэстыцыяў, падпісанага ў 1999 годзе. Свае страты прадпрыемства ацаніла ў 1 мільярд эўра. Ці можа Беларусь выйграць суд? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прадпрымальнікам і блогерам Аляксандрам Кныровічам, а таксама літоўскім палітолягам Віцісам Юрконісам.
Эўракамсія рэкамэндавала пачаць перамовы з Малдовай і Ўкраінай аб уступленьні ў Эўразьвяз. Гэтыя постсавецкія краіны падалі заяўкі аб далучэньні да ЭЗ амаль адразу пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю. Пра будучую пэрспэктыву для Беларусі ў аб’яднанай Эўропе на гэтым тыдні ў Вільні заявіў міністар замежных справаў Швэцыі Тубіяс Більстрэм: “Месца Беларусі – у Эўразьвязе”. Глядзіце інтэрвію зь ім Валера Каліноўскага.
loading
Comments (7)

Siarhiej Mudračenka

Пляскі, бо там пляскалі ў ладкі?

Feb 13th
Reply

slushat ne pereslushat

дзякую за бяседу!

May 18th
Reply

Nikita Lepesevich

Потом, когда очередной штам гриппа или кори отправит вашу "лялечку" на тот свет, вы будете винить кого угодно, только не себя за "рациональный скептицизм". Удачи

May 6th
Reply

Maksim Liaško

Цікава. Шупа, цытуючы прамовы, не адзначае, што амаль усе прамовы былі па-расейску. Там нехта падняў гэтае пытанне, на што Рак-Міхайлоўскі адказваў, што недасканала валодае беларускай мовай. Тое ж самае з "Няхай жыве Беларусь", там часцей крычалі "Да здравствует Белорусская республика". А вось цытуючы бальшавікоў, цытаты ідуць ужо мовай арыгіналу. І правільна не Рэзаўскі, а Рэзаускі, з націскам на У.

Feb 24th
Reply

Maksim Liaško

Пра злачынствы партызан трэба было даць канкрэтны факт, запраўды, а так атрымалася ні пра што

Feb 21st
Reply (2)
Download from Google Play
Download from App Store