Свінні

Гэта было б вельмі смешна, калі б не было праўдай. А праўды тут багата – яе вы знойдзеце і ў цытатах, і ў персанажах, і нават у некаторых падзеях, што здарыліся ў вёсцы Качанава Груздзеўскага раёна. Там пачалі паміраць свінні. Масава і фатальна. Стабільнасць рэгіёну раптам пахіснулася і цэлая армія чыноўнікаў выйшла са сваіх кабінетаў, каб вярнуць тую стабільнасць на яе законнае месца. Магчыма, вы пазнаеце ў гэтай гісторыі свой родны горад, сваю вуліцу і знаёмых да болю персанажаў – усё, што тут адбываецца, магло здарыцца і, магчыма, нават здарылася на самой справе, проста мы пра гэты не ведалі. Пераклад: Алесь Плотка Чытюць: Сяргей Чуб, Андрэй Дробыш, Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш Гукарэжысёр: Аляксандр Зелянеўскі Выдавецтва папяровай версіі - «Янушкевіч»

Recommend Channels