DiscoverТолькі жанчыны - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Толькі жанчыны - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Claim Ownership

Толькі жанчыны - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 13Played: 167
Share

Description

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
108 Episodes
Reverse
У траўні-чэрвені ў Менску адкрыецца кавярня-клюб НОРМ, сацыяльна-культурная прастора з вэганскай кухняй і барам, дзе будуць працаваць дзяўчаты і жанчыны, пацярпелыя ад хатняга гвалту. Вольга Гарбунова адказала на 15 галоўных пытаньняў пра сацыяльна-камэрцыйны праект.
Зь якімі выклікамі сутыкаюцца бацькі і ЛГБТ-дзеці? Абмяркоўваюць Надзея Іванова, якая ад самага пачатку прыняла сэксуальную арыентацыю свайго сына, паэтка Крысьціна Бандурына, чые бацькі не прынялі яе гомасэксуальнасьць, і псыхоляг Іна Саленіковіч.
Ці варта жанчынам ісьці ў палітыку ў аўтарытарнай і патрыярхальнай краіне? Абмяркоўваюць былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая заявіла пра прэзыдэнцкія амбіцыі, гісторык, кіраўніца Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская і грамадзкая актывістка і сябра Партыі БНФ Кацярына Шуст.
Анкалягічны дыягназ ня лічаць прысудам заснавальніца і кіраўніца цэнтру падтрымкі анкапацыэнтаў «У імя жыцьця» Ірына Жыхар, псыхоляг Сьвятлана Бергер і рэклямны кансультант Юлія Ляшкевіч.
Першая намесьніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, дырэктарка выдавецтва «Лімарыюс» Марына Шыбко і літаратуразнаўца Ганна Кісьліцына абмяркоўваюць розныя аспэкты жаночага выдавецтва, пра стварэньне якога абвясьціла Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
Абмяркоўваем праўду і міты, асьцярогі і стэрэатыпы, стыгмы і забабоны, зьвязаныя з экстракарпаральным апладненьнем (ЭКА), разам з жанчынамі, якія выкарысталі гэты мэтад дзеля нараджэньня дзяцей.
Наколькі запатрабаванымі і пасьпяховымі могуць быць дзіцячыя беларускамоўныя часопісы і кнігі? У чым іх прынцыповае адрозьненьне ад расейскамоўных аналягаў? Чым адрозьніваюцца дзеткі, якіх гадуюць не на творах Барто, Міхалкова і Носава?
Якая падзея была найбольш важнай, лёсавызначальнай у 2019 годзе? Вызначаюць настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец, філёзаф Вольга Шпарага і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч, а таксама ўдзельніцы і ўдзельнікі суполкі «Толькі жанчыны» ў Фэйсбуку.
Ці эфэктыўныя захады ўладаў Беларусі дзеля паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі? Абмяркоўваюць сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, гінэколяг з Лагойску Ірына Казлоўская, блогерка Наста Захарэвіч і гендэрная дасьледчыца Ірына Саламаціна.
Як мацярам і дочкам размаўляць пра каханьне, сэкс, кантрацэпцыю, фізіялёгію, уласнае цела, адносіны, прыняцьце сябе. Абмяркоўваюць настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец, журналісткі Жэня Доўгая і Наста Бойка, а таксама сямейны псыхоляг Вольга Андрэева.
У Беларусі ў лістападзе і сьнежні праходзяць імпрэзы і акцыі ў рамках «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту». Як зьмянілася сытуацыя ў Беларусі пасьля згортваньня канцэпцыі законапраекту аб прадухіленьні хатняга гвалту? Наколькі сур'ёзна грамадзтва ўспрымае гэтую праблему?
Наколькі запатрабаваная ў сучасным сьвеце зьмена прозьвішча ў шлюбе?Абмяркоўваюць блогерка Ганна Бонд, псыхоляг Дар'я Альперн-Каткоўская, журналістка Ларыса Саенка, дэпутатка Алена Анісім і кіраўніца «Гендэрнага маршруту» Ірына Саламаціна.
Чаму кандыдат з заклееным ротам быў ілюстрацыяй гэтай кампаніі. Чаму ня ставілася задача зламаць сцэнар? Пра ўдзел у кампаніі расказваюць экс-кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольга Кавалькова, Алена Талстая і Тацяна Канеўская.
Вядомы расейскі гісторык забіў і расчляніў былую студэнтку, зь якой жыў да забойства. Чаму навіна пра брутальнае забойства ў Расеі выклікала шырокую і супярэчлівую рэакцыю ў Беларусі? Абмяркоўваюць выкладчыца Юлія Чарняўская, гендэрная дасьледчыца Алена Агарэлышава і блогерка Наста Захарэвіч.
Ці слушныя прапановы лібэральных экспэртаў скараціць працягласьць водпуску для дагляду дзіцяці? Спрачаюцца прыхільніцы скарачэньня сацыёляг Алена Арцёменка і юрыстка Кацярына Забела і яго праціўніцы гендэрная дасьледчыца Вікторыя Лаўрынюк і кіраўніца кампаніі «Наш дом» Вольга Карач.
Як сталінскія расстрэлы разбурылі лёсы жанчын — жонак, каханак, сябровак, дачок расстраляных прадстаўнікоў беларускай эліты? Абмяркоўваюць гісторыкі Алена Маркава і Ніна Стужынская і дасьледчыца гісторыі беларускай літаратуры Ганна Севярынец.
Ці будзе новы склад Палаты прадстаўнікоў стэрыльным? Якія магчымасьці маюць прызначаныя дэпутаты ў парлямэнце? Абмяркоўваюць тры зарэгістраваныя кандыдаткі ў дэпутаты.
Тры шматдзетныя маці, вядомыя і пасьпяховыя жанчыны ў Дзень маці разважаюць пра мацярынства бяз патасу і гучных словаў.
Як улада і грамадзтва могуць скарыстаць вынікі перапісу? Моўныя, гендэрныя ды іншыя адметнасьці перапісу абмяркоўваюць перапісчыца, мастачка і паэтка Яна Ласка, філёзаф Вольга Шпарага, кіраўніца «Гендэрнага маршруту» Ірына Саламаціна і актывістка беларускай грамады ў Чэхіі Крысьціна Шыянок.
Які аўтарытэт настаўніка ў сучаснай школе? Ці шмат агрэсіі ў школьных клясах і калідорах? Якія ўмовы працы патрэбныя, каб прадухіліць «выгараньне» настаўнікаў? Абмяркоўваюць настаўніцы Ганна Севярынец, Натальля Ільініч і Алена Міхаленка.
loading
Comments 
loading
Download from Google Play
Download from App Store