Перакладчыца Адэля Рудніцкая і журналістка Кацярына Ткачэнка расказваюць пра зьняволеньне ў турме на Акрэсьціна ў студзені, калі былі забароненыя перадачы. Былыя зьняволеныя кажуць пра катаваньні за кратамі, неверагодную падтрымку і ўзаемадапамогу палітычных зьняволеных і пра тое, што яны хочуць справядлівага суду над людзьмі, вінаватымі ў фальсыфікацыях і незаконных прысудах, але ня хочуць, каб тыя сядзелі за кратамі ў такіх жа бесчалавечных умовах, як цяперашнія палітвязьні.
Гендэрныя вынікі 2020 году ў перадачы «Толькі жанчыны» падсумоўваюць гендэрная экспэртка, сацыёляг Ірына Саламаціна і блогерка, журналістка Наста Захарэвіч.
Чым тлумачыцца папулярнасьць кандыдаткі на прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай і яе паплечніц па аб'яднаных штабе Марыі Калесьнікавай і Веранікі Цапкалы. Тлумачаць філёзаф Вольга Шпарага, псыхоляг Вольга Андрэева і гендэрная экспэртка і сацыёляг Ірына Саламаціна.
Тэле- і радыёвядоўцу Кацю Пытлеву зьнялі з эфіру на БТ пасьля паста ў Фэйсбуку пра «поўны гамон» у Беларусі, калі яна абурылася затрыманьнем удзельнікаў мірных пратэстаў у Менску. Журналістка расказала Свабодзе пра «два лягеры» на БТ, невысокія заробкі, «партызаншчыну» і падтрымку аб'яднанага штабу.
Марыя Калесьнікава, прадстаўніца аб’яднанага штабу альтэрнатыўнай кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай, — пра сямʼю, беларускую мову, фэмінізм, парады Сьвятланы Алексіевіч, сумесны шопінг, як ствараліся галоўныя лёзунгі кампаніі і чым рызыкуюць усе яе ўдзельнікі.
У траўні-чэрвені ў Менску адкрыецца кавярня-клюб НОРМ, сацыяльна-культурная прастора з вэганскай кухняй і барам, дзе будуць працаваць дзяўчаты і жанчыны, пацярпелыя ад хатняга гвалту. Вольга Гарбунова адказала на 15 галоўных пытаньняў пра сацыяльна-камэрцыйны праект.
Зь якімі выклікамі сутыкаюцца бацькі і ЛГБТ-дзеці? Абмяркоўваюць Надзея Іванова, якая ад самага пачатку прыняла сэксуальную арыентацыю свайго сына, паэтка Крысьціна Бандурына, чые бацькі не прынялі яе гомасэксуальнасьць, і псыхоляг Іна Саленіковіч.
Ці варта жанчынам ісьці ў палітыку ў аўтарытарнай і патрыярхальнай краіне? Абмяркоўваюць былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая заявіла пра прэзыдэнцкія амбіцыі, гісторык, кіраўніца Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская і грамадзкая актывістка і сябра Партыі БНФ Кацярына Шуст.
Анкалягічны дыягназ ня лічаць прысудам заснавальніца і кіраўніца цэнтру падтрымкі анкапацыэнтаў «У імя жыцьця» Ірына Жыхар, псыхоляг Сьвятлана Бергер і рэклямны кансультант Юлія Ляшкевіч.
Першая намесьніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, дырэктарка выдавецтва «Лімарыюс» Марына Шыбко і літаратуразнаўца Ганна Кісьліцына абмяркоўваюць розныя аспэкты жаночага выдавецтва, пра стварэньне якога абвясьціла Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
Абмяркоўваем праўду і міты, асьцярогі і стэрэатыпы, стыгмы і забабоны, зьвязаныя з экстракарпаральным апладненьнем (ЭКА), разам з жанчынамі, якія выкарысталі гэты мэтад дзеля нараджэньня дзяцей.
Наколькі запатрабаванымі і пасьпяховымі могуць быць дзіцячыя беларускамоўныя часопісы і кнігі? У чым іх прынцыповае адрозьненьне ад расейскамоўных аналягаў? Чым адрозьніваюцца дзеткі, якіх гадуюць не на творах Барто, Міхалкова і Носава?
Якая падзея была найбольш важнай, лёсавызначальнай у 2019 годзе? Вызначаюць настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец, філёзаф Вольга Шпарага і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч, а таксама ўдзельніцы і ўдзельнікі суполкі «Толькі жанчыны» ў Фэйсбуку.
Ці эфэктыўныя захады ўладаў Беларусі дзеля паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі? Абмяркоўваюць сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, гінэколяг з Лагойску Ірына Казлоўская, блогерка Наста Захарэвіч і гендэрная дасьледчыца Ірына Саламаціна.
Як мацярам і дочкам размаўляць пра каханьне, сэкс, кантрацэпцыю, фізіялёгію, уласнае цела, адносіны, прыняцьце сябе. Абмяркоўваюць настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец, журналісткі Жэня Доўгая і Наста Бойка, а таксама сямейны псыхоляг Вольга Андрэева.
У Беларусі ў лістападзе і сьнежні праходзяць імпрэзы і акцыі ў рамках «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту». Як зьмянілася сытуацыя ў Беларусі пасьля згортваньня канцэпцыі законапраекту аб прадухіленьні хатняга гвалту? Наколькі сур'ёзна грамадзтва ўспрымае гэтую праблему?
Наколькі запатрабаваная ў сучасным сьвеце зьмена прозьвішча ў шлюбе?Абмяркоўваюць блогерка Ганна Бонд, псыхоляг Дар'я Альперн-Каткоўская, журналістка Ларыса Саенка, дэпутатка Алена Анісім і кіраўніца «Гендэрнага маршруту» Ірына Саламаціна.
Чаму кандыдат з заклееным ротам быў ілюстрацыяй гэтай кампаніі. Чаму ня ставілася задача зламаць сцэнар? Пра ўдзел у кампаніі расказваюць экс-кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольга Кавалькова, Алена Талстая і Тацяна Канеўская.
Вядомы расейскі гісторык забіў і расчляніў былую студэнтку, зь якой жыў да забойства. Чаму навіна пра брутальнае забойства ў Расеі выклікала шырокую і супярэчлівую рэакцыю ў Беларусі? Абмяркоўваюць выкладчыца Юлія Чарняўская, гендэрная дасьледчыца Алена Агарэлышава і блогерка Наста Захарэвіч.
Ці слушныя прапановы лібэральных экспэртаў скараціць працягласьць водпуску для дагляду дзіцяці? Спрачаюцца прыхільніцы скарачэньня сацыёляг Алена Арцёменка і юрыстка Кацярына Забела і яго праціўніцы гендэрная дасьледчыца Вікторыя Лаўрынюк і кіраўніца кампаніі «Наш дом» Вольга Карач.