Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё

Фэйк – замежнае слова, якое датычыць усіх нас. Кожны сустракаецца з інфармацыяй, якая на першы погляд здаецца праўдзівай, але на самой справе яна ствараецца штучна з рознымі мэтамі. У нашым падкасце мы раскажам пра гісторыю і механізм дэзінфармацыі, беларускія і расійскія фэйкі, накіраваныя супраць Польшчы і краін рэгіёну, а таксама пра псеўданавуковую інфармацыю. Акрамя таго, пакажам прыклады канкрэтных фэйкаў, іх сацыяльнай рэцэпцыі і ўплыў на адносіны паміж людзьмі, а таксама парады, як не паддавацца на маніпуляцыю.

Доксінг. Калі дадзеныя становяцца зброяй у руках Расіі

Расіяне шукаюць дадзеныя тысяч людзей, якіх яны лічаць ворагамі Пуціна. Яны выкарыстоўваюць гэтыя дадзеныя для доксінгу, каб падвергнуць ахвяры анлайн-атакам. Расіяне правераны ва Украіне метад выкарыстоўваюць паўсюль, у прыватнасці яны апублікавалі спіс палякаў, якія падтрымліваюць Украіну, у тым ліку актывістаў, палітыкаў і журналістаў. Ніхто ў Польшчы ці Еўропе не змагаецца з доксінгам.  Гэта вынікі расследавання парталу Frontstory.pl. Пра яго мы паразмаўлялі з адной з аўтараў даследавання Анастасіяй Марозавай.

07-14
16:28

Фальшывыя квіткі, браніраванні і Wi-Fi: асноўныя летнія кіберпасткі

Летні сезон спрыяе адпачынку і зніжэнню пільнасці, што павялічвае рызыку махлярства. Кіберзлачынцы ў гэты час асабліва актыўныя. Пра вакацыйную небяспеку папярэджвае польскі дзяржаўны даследчы інстытут «Навуковая і акадэмічная кампутарная сетка» (NASK).

07-09
05:31

«У эпоху алгарытмаў і сацыяльных сетак свабоду слова трэба перагледзець»

Дэзінфармацыя — з'ява старая, як свет, і тым не менш сёння больш небяспечная, чым калі-небудзь. Мы жывём у рэальнасці, дзе фэйкавыя навіны распаўсюджваюцца хутчэй за праўду, а давер да інстытутаў, СМІ і экспертаў штодня выпрабоўваецца. Нашы суразмоўцы — эксперты па бяспецы, палітыкі і аналітыкі — распавядаюць пра тое, як выглядае сучасная інфармацыйная вайна і хто ў ёй перамагае.

05-27
06:45

Падазроная рэклама ў Фэйсбуку. Ці ёсць замежнае ўмяшанне ў выбары ў Польшчы?

Цэнтр аналізу навуковай дэзінфармацыі і акадэмічнай камп'ютэрнай сеткі (NASK) выявіў палітычную рэкламу ў Фэйсбуку, якая можа фінансавацца з-за мяжы. Адначасова эксперты цэнтра кажуць, што нельга казаць пра надзвычайнае ўмяшанне ў выбарчы працэс у Польшчы з боку замежных суб'ектаў.

05-15
06:12

«Расія і ЗША ў адной лодцы?» Лукашэнкаўская прапаганда мадыфікуе свае наратывы

Аналітыкі маніторынгавай групы iSANS Transatlantic заўважылі, што ў лютым у наратывах лукашэнкаўскай прапаганды пачалі адбывацца змены. Прапагандысты пачалі дэманстраваць захапленне ад гіперактыўных, грубых і часта нетактоўных дзеянняў Трампа ды яго каманды і пачалі прадказвалі хуткую перамогу Расіі ў вайне з дапамогай ЗША, а таксама паслабленне Еўропы. Апроч таго, прапаганда пачала яшчэ больш актыўна прасоўваць вобраз Лукашэнкі як «бацькі нацыі» і адзінага лідара для Беларусі. Больш падрабязна пра вынікі маніторынгу мы паразмаўлялі з аналітыкам iSANS ды аўтарам агляду Андрэем Каліхам.

03-25
23:22

«Чужое неба» і «медыйшчыкі з Чэхіі»: як прапаганда рэжыму Лукашэнкі спрабуе спаганіць жыццё беларусам за мяжой

Лукашэнка згатаваў беларусам «чужое неба» на роднай зямлі. Цяпер прапагандысты і «слабавікі» рэжыму імкнуцца не даваць людзям спакою ды паскудзіць ім за мяжой. Яскравы прыклад -  свежы прапагандысцкі опус так званага Беларускага тэлебачання «Чужое неба». У гэтай стужцы гаворыцца пра тое, як цяжка беларусам жывецца ў эміграцыі, у першую чаргу ў суседніх з Беларуссю краінах ЕС. Пры гэтым незалежныя беларускія СМІ ўжо высветлілі, што матэрыялы для фільму, а менавіта інтэрв’ю з большай часткай герояў, былі здабытыя падманам. Пасля чаго з’явілася асоба, якая заявіла, што здымкі інтэрв’ю вяліся быццам бы на замову Офіса Святланы Ціханоўскай. Прадстаўнікі Офісу пераканаўча зняпраўдзілі дадзеную інфармацыю.  Меркаваны рэалізатар здымкаў прадставіўся «медыйшчыкам з Чэхіі». Па тым як гаворыць дадзеная асоба, эксперты лінгвісты мяркуюць, што ён не беларус, і такі ж самы з яго журналіст. Выкарыстаная ім лексіка ў прадэманстраваных фэйкавых «скрыншотах перапіскі» з Офісам, як «падзеі 2020-га года» ці «украінскі крызіс» сведчыць, што сапраўдных аўтараў варта шукаць у Мінску.

03-21
25:46

«Дэмакратыя нідзе не працуе!»: прэзідэнцкія выбары ў Польшчы сталі нагодай для лукашэнкаўскай прапаганды, каб актывізаваць антыпольскія наратывы

18-га траўня бягучага году ў Польшчы пройдуць прэзідэнцкія выбары. На 1-га чэрвеня запланаваны другі тур галасавання. У Польшчы выбарчая кампанія выклікае вялікую цікавасць з боку СМІ ды грамадства. Але польскімі выбарамі цікавіцца таксама лукашэнкаўскі рэжым. Гэта нагода для прапагандыстаў зганьбіць Польшчу. Гэта бачна з аналізу тэм ды лексікі, якую выкарыстоўваюць лукашысцкія СМІ. Пра выбары ў Польшчы яны пішуць у асноўным у такіх катэгорыях як «жабагадзюкінг», «калатня за ўладу», «згрызота», «змаганне шакалаў».

03-12
15:06

Інфармацыйны фронт. Ацэнка ўстойлівасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы да расійскай прапаганды

Ва ўмовах нарастаючай хвалі расійскай дэзінфармацыі Еўропа сутыкаецца з праблемай ацэнкі сваёй устойлівасці да прапаганды і маніпуляцый. Эксперты, у тым ліку прадстаўнікі такіх арганізацый, як StopFake.org, даследуюць уплыў прапаганды на грамадства краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.    Даследаванне, заснаванае на спецыяльным Індэксе ўстойлівасці да дэзінфармацыі, паказвае цікавыя вынікі, асабліва ў дачыненні да Украіны, грамадства якой дэманструе добрую здольнасць ідэнтыфікаваць ілжывай інфармацыі. Аднак якая сітуацыя ў іншых краінах, такіх як Венгрыя ці Арменія, і якія ключавыя наратывы фарміруюць успрыманне  вайны Расіі супраць Украіны? Эдуард Жолуд размаўляе з Армена Грыгаранам з Арменіі, Дамінікам Істратэ з Венгрыі і ўкраінскай журналісткай  Вольгай Юрковай.

12-31
24:29

Кіраўнік Саюза журналістаў Літвы Дайнюс Радзявічус: Прапаганда — гэта найперш не медыя, а культура, літаратура, адукацыя

Як журналісты робяць імя, даюць трыбуну сумнеўным персанажам, ствараюць сумнеўныя нарацыі і распаўсюджваюць іх у свет. Ці павінны яны несці за гэта адказнасць? Якія ёсць інструменты ўплыву на прапагандыстаў у Беларусі і журналістаў у еўрапейскіх краінах?

12-31
22:32

Гісторыя расійскага шпіёна ў Іспаніі Паўла Рубцова — чалавек дзвюх культур, дзед пераехаў у СССР пасля паражэння левых у Грамадзянскай вайне

Гісторыя абвінавачанага ў Польшчы ў шпіянажы агента Галоўнага ўпраўлення выведкі Расіі (ГРУ) Паўла Рубцова — частка шырокай стратэгіі расійскіх спецслужбаў у Еўропе. Рубцоў выбудоўваў сваю легенду і асобу ў Іспаніі як Пабла Гансалес — журналіст і эксперт па Усходняй Еўропе.

12-31
14:53

Цяпер «Твітар» стаў асноўным медыя па дэзінфармацыі — чэшскі журналіст

Пад прыцэл расійскіх дэзінфармацыйных кампаній трапілі ўсе краіны Еўропы. Мы вырашылі даведацца, як гэтая праблема выглядае з чэшскай Прагі. Нашымі суразмоўцамі з’яўляюцца журналіст папулярнага чэшскага парталу Seznam Zpravy Філіп Харцэр, гісторык і публіцыст, доктар Ян Шкрвняк і Кацярына Газукіна з Інтэграцыйнага цэнтру Прага.

12-30
13:02

«Першая лэдзі Зяленская набыла сабе шыкоўны аўтамабіль Bugatti за 4,5 млн еўра» - падобнымі fake news Расія спрабуе разарваць грамадскае адзінства ўкраінцаў

На трэці год поўнамаштабнай вайны ўкраінцы падвяргаюцца ўздзеянню расiйскай дэзінфармацыі і прапаганды. Праўда, яна ўжо не настолькі адкрытая, як у папярэднія гады. Расіяне выкарыстоўваюць у асноўным сацыяльныя сеткі, якія сталі галоўнай крыніцай інфармацыі. Менавіта там праводзяцца кампаніі, накіраваныя на разрыў грамадскага адзінства. Выкарыстоўваецца паўпраўда і шматлікія іншыя метады маніпуляцыі. Многія ўкраінцы ўсведамляюць, што вораг распаўсюджвае дэзінфармацыю. Аднак эксперты падкрэсліваюць, што ёсць сацыяльныя групы, асабліва ўразлівыя да расійскіх прапагандысцкіх дзеянняў. Падрабязнасці ў падцасце Паўла Бушко.

12-30
13:20

Беларусы ў Швецыі: трэба быць актыўным ды шчырым у сваіх намерах, каб паспяхова інтэгравацца

Лукашэнкаўская прапаганда пачала пераконваць беларусаў, каб пачалі вяртацца ў краіну, заяўляючы, што ў Еўропе яны будуць заўсёды «людзьмі другога сорту». Гэта далёка няпраўда, пра што сведчыць прыклад беларусаў Швецыі. Беларуская дыяспара ў гэтай краіне змагла дамагчыся змены стаўлення міграцыйных службаў да ўцекачоў з Беларусі. Ладзяцца мерапрыемствы, каб дапамагчы беларусам адаптавацца, пераадолець спадчыну аўтарытарызму. Мы паразмаўлялі пра тое, як успрымаюць Беларусь і беларусаў у гэтай краіне, як яны інтэгруюцца ў шведскае грамадства, ці падтрымліваюць сувязі з Бацькаўшчынай, з былым беларускім дыпляматам, які 15 год жыве ў Швецыі Карэнам Акопавым ды з Інгай Лінквіст з Народнай Амбасады ў Стакгольме.

12-30
19:35

Як дэзінфармацыя паўплывала на антыімігранцкія беспарадкі ў Ірландыі і што зрабіць, каб вярнуць сумленную журналістыку?

Здарэнні канца лістапада 2023 года сталі шокам для ірландцаў, якія ганарыліся сваёй талерантнасцю. У Дубліне ўспыхнулі масавыя антыімігранцкія бунты пасля нападзення зламысніка – ірландца алжырскага паходжання – на траіх малых дзяцей і настаўніцу. Гэтыя падзеі сталі прыкладам таго, як дэзінфармацыя і ксенафобія могуць прывесці да эскалацыі гвалту. Паслухайце гутарку з полькай Тэрэсай Бучкоўскай, якая жыве ў Ірландыі, а таксама экспертамі - Эйлін Калаці (Eileen Culloty), якая ўзначальвае ірландскі аддзел Еўрапейскай абсерваторыі лічбавых мас-медыя і палітолагам Джэйн Сьютэр (Jane Suiter).

12-29
11:03

Чаму Арменія больш не верыць Расіі?

У гэтым эпізодзе «Увага фэйк» размаўляем пра ўплыў Расіі ў Арменіі, разбяром самыя цікавыя прыклады прапаганды і дэзінфармацыі, спікерам якой надоечы стаў сам Ул. Пуцін, а самае галоўнае паспрабуем адказаць на пытанне, ці працягваюць армяне верыць Расіі. Эдуард Жолуд размаўляў з армянскімі журналістамі-фактчэкерамі: Гегамам Варданянам (Media.am ), Вагэ Гукасянам (FIP.am), a таксама з палітолагам Сцяпанам Грыгарянам.

12-27
39:32

Беларускія мігранты ў Польшчы: фэйкі прапаганды ды факты навуковых даследванняў

У 2009-м годзе ў Польшчы налічвалася крыху больш за 4 тысячы мігрантаў з Беларусі. У гэтым годзе паведамляецца, што ў Польшчы від на жыхарства маюць 130 тысяч беларускіх грамадзян. Лукашэнкаўскія СМІ не перастаюць пісаць пра тое, што да беларусаў у Польшчы ставяцца як да людзей другоага гатунку. Зусім інакш пра сваю сітуацыю кажуць самі беларусы, якія былі вымушаныя з’яехаць з краіны пад ціскам палітычны рэпрэсій ды пераследу, які дыктатарскі рэжым вядзе ў дачыненні да беларускага грамадства. У Польшчы беларусы вельмі самастойныя, законапаслухмяныя, працавітыя ды цягнуцца да кантактаў з іншымі беларусамі. Гэта пацвярджаюць польскія навукоўцы.

12-24
21:13

Група Вагнера і дэзынфармацыя: новыя выклікі для Афрыкі

Расія пашырае дэзынфармацыйную актыўнасць у Афрыцы. Расіяне раскручваюць там сваю прапагандысцкую машыну, а група Вагнера, нягледзячы на смерць яе лідара Яўгена Прыгожына, актывізуе намаганні, у прыватнасці, супраць Францыі. Французскія СМІ раскрылі паказанні ключавога сведкі ў дадзенай справе — былога прапагандыста вагнераўцаў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы. Адным з суаўтараў расследавання на гэтую тэму з'яўляецца журналіст францускага радыё RFI і эксперт па Афрыцы Франсуа Мазэ. У гэтым падкасце гутарка з ім, якую запісаў карэспандэнт Польскага радыё ў Францыі Стэфан Фольцэр.

12-24
14:17

Фінская мяжа стала чарговым тэстам для Крамля па стасаванні гібрыдных аперацый супраць Захаду

Фінляндыя закрыла мяжу з Расіяй у лістападзе 2023 года - з-за таго, што з тэрыторыі РФ пачалі прыбываць мноства мігрантаў з трэціх краін. Фінскія ўлады заявілі, што Крэмль наўмысна стварае крызіс на мяжы. Цяпер Расія спрабуе весці перамова пра адкрыцці граніцы паміж краінамі, выкарыстоўваючы для гэтага нават фінскіх палітыкаў. Фінляндыя адказвае, што граніцу з Расіяй не адкрыюць, паколькі ацэнка пагроз не змянілася.  Пра тое, што адбываецца на мяжы, як успрымаюць Расію ў Фінляндыі, размова з фінскім даследчыкам Ціму Ойва з Карэльскага інстытуту.

12-23
20:43

Паразітная стратэгія Спутніка: як Расія маніпулюе СМІ

Характэрнай рысай расійскай прапаганды з'яўляецца яе паразітны характар. У гэтым падкасце мы пакажам гэта на прыкладзе Спутніка.

12-23
16:42

Расійская дэзінфармацыйная дзейнасць – сур’ёзны выклік для Еўрасаюза

У дэзінфармацыі Расія выкарыстоўвае прынцыпы дэмакратыі, супраць самой дэмакратыі, перасцерагаюць еўрадэпутаты. Для эфектыўнага процідзеяння гібрыднай агрэсіі неабходныя далейшыя заканадаўчыя, адукацыйныя і фінансавыя дзеянні ЕС.

12-22
08:16

Recommend Channels