Як я без цябе тут

Падкаст пра тое, як беларусы застаюцца беларусамі за мяжой. У кожным эпізодзе я, Яўген, запрашаю кагосьці з беларускай дыяспары каб абмеркаваць, як жа нам жывецца не ў Беларусі. Гутарыць будзем на тэмы супольнасці, ідэнтычнасці, стасункаў з мясцовымі жыхарамі і стаўлення да нас, культурнага і палітычнага жыцця ў нашым становішчы, складанасцяў і пераваг.

Сувязь з аўтарам:

E-mail: zenagab@gmail.com

Telegram: @yauhen_vagyok

Новы падкаст ад Яўгена і трошкі навінаў

Прывітанне! У гэтым караценькім запісу я расказваю пра свой новы праект: НАЙС КОК, падкаст пра стасункі з мужчынамі. Буду вельмі ўдзячны, калі вы яго паслухаеце!Паслухаць яго на ўсіх вашых улюбёных платформах можна тут: https://nicecockcast.mave.digital/Таксама буду рады вашым парадам і ідэям па развіцці падкаста "Як я без цябе тут"Звязацца са мной можна:Праз электронную пошту - zenagab@gmail.comПраз Тэлеграм або Інстаграм - @yauhen_vagyok

04-10
04:29

Нарвегія, прывілегіі і Марыя Галагуцкая

У канцавым эпізодзе першага сезона да мяне нарэшце далучылася госця, што жыве не ў Літве - з Марыяй мы паразмаўлялі аб тым, як ў яе (не) будуюцца стасункі з людзьмі ў Нарвегіі.--Сувязь з аўтарам: Telegram - @yauhen_vagyok E-mail - zenagab@gmail.com

04-21
01:01:42

Інтэграцыя ў літоўскае грамадства і Максім Халецкі

Нарэшце мы дайшлі да вельмі важнай тэмы для, імаверна, кожнага мігранта - інтэграцыі ў мясцовую супольнасць, і ў гэтым абмеркаванні да мяне далучыцца спадар Максім Халецкі.Ініцыятыва "Двары Вільні" - https://t.me/dvary_vilniКлуб знаёмстваў для беларусаў "Альтанка" адкрывае набор кожныя месяц-два. Сачыце за вашымі ўлюбёнымі беларускамоўнымі крыніцамі, каб не прапусціць наступны.--Сувязь з аўтарам:Telegram - @yauhen_vagyokE-mail - zenagab@gmail.com

04-14
01:05:54

Няшкодны здароўю беларускі кантэнт і Шура Піліповіч-Сушчыц

Прывітанне! Гэтым разам мы з Шурай абмеркавалі нашыя стасункі з беларускім кантэнтам у эміграцыі. Атрымалася карысна!Анлайн-кінатэатр "Водбліск" - https://vodblisk.northernlightsff.com/Фестываль "Паўночнае ззянне" - https://www.northernlightsff.com/-- Сувязь з аўтарам:E-mail: zenagab@gmail.comTelegram: @yauhen_vagyok

04-05
01:09:48

Малыя супольнасці і Наста Крывашэева

У гэтым эпізодзе я і Наста размаўляем пра тое, што варта рабіць, калі хтосьці апынуўся ў месцы, дзе беларусаў_к не так шмат, а беларускага так не хапае.Медыязона Беларусь - https://mediazona.by/ або @mediazona_by у ТэлеграмеПамятайце, што на тэрыторыі РБ, на жаль, гэты рэсурс прызнаны экстрэмістскім Захоўвайце асцярогу!--Сувязь з аўтарам:Telegram - @yauhen_vagyok E-mail - zenagab@gmail.com

03-24
33:19

Дэпартамент міграцыі і Ксенія Гадзецкая

Гэтым разам да мяне далучылася Ксенія Гадзецкая, з якой мы абмеркавалі балючую тэму для ўсіх мігрантаў - легалізацыю сябе ў іншай краіне. Атрымалася амаль гадзіна скаргаў на міграцыйныя службы Літвы, насалоджвайцеся!Гурток народных спеваў "Беларускі цуд" - https://www.instagram.com/belarusmiracle/Майстэрня паштовак салідарнасці - https://www.instagram.com/majsternia_ps/--Сувязь з аўтарам:Telegram - @yauhen_vagyokE-mail - zenagab@gmail.com

03-16
57:31

Каханне, стасункі з іншаземцамі і Настасся Апановіч

У гэтым выпуску мы з Насцяй Апановіч паразважалі, як жа беларусам кахацца за мяжой і пра якія культурныя асаблівасці варта распавядаць на першым спатканні. Паслухаць альбом "Жакі" гурта Leibonik можна тут: https://band.link/n3vtOА "Годныя песні" ад Вольнага хора - тут: https://ffm.to/hodnyjapiesni--Сувязь з аўтарам:Telegram - @yauhen_vagyokE-mail - zenagab@gmail.com

03-08
46:15

Каштоўнасці, АБФ і Саша Гушча

У гэтым эпізодзе да мяне далучылася Саша Гушча, з якой мы абмеркавалі  становішча нашых каштоўнасцяў сярод іншых беларусаў і як на гэта паўплываў пераезд.А яшчэ мы шмат разоў ўзгадвалі АБФ.Што такое АБФ? - https://abfby.org/Інстаграм Сашы - https://www.instagram.com/evil.sasha/Ют'юб Сашы - https://www.youtube.com/@evilsashaСувязь з аўтарам:E-mail: zenagab@gmail.com Telegram: @yauhen_vagyok

03-01
01:05:15

Сувязь з Беларуссю, згушчонка і Зміцер Гамеза

У гэтым выпуску да мяне далучыўся адзін з заснавальнікаў праекта "Дамова" - Зміцер Гамеза - з якім мы пагутарылі, як падтрымліваць сувязь з тымі, хто застаўся ў Беларусі. А яшчэ пра каточкаў!Праект "Дамова" - https://www.youtube.com/@damovaaСтрашны і таксічны Фэйсбук Зміцера - https://www.facebook.com/radzimahareza-- Сувязь з аўтарам:E-mail: zenagab@gmail.comTelegram: @yauhen_vagyok

02-21
49:43

Дзеці, пакаленні і Паліна Маслянкова

У гэтым эпізодзе да мяне далучылася Паліна Маслянкова, стваральніца праектаў Пакрысе і АловакМаг. Разам мы абмеркавалі, як гадаваць дзяцей-беларусаў, знаходзячыся не на Радзіме, а таксама далейшныя перспектывы беларускіх традыцый і ці чакае нас светлая будучыня. Спойлер: нам падаецца, што чакае. А чаму - даведаецеся ў падкасце!Блог Паліны "Пакрысе" - https://www.instagram.com/pakrysieALOVAK - https://alovakmag.by/Рэтрапрагляд Еўрабачання 1997 - https://www.facebook.com/events/1140395143267830--Сувязь з Яўгенам: E-mail: zenagab@gmail.com Telegram: @yauhen_vagyok Facebook: https://www.facebook.com/profile.php?id=100079991277012

02-14
42:33

Ідэнтычнасць, падкастынг і Даша Гардзейчык

Першы эпізод падкасту "Як я без цябе тут", у якім я і вопытная падкастарка Дар'я Гардзейчык крыху паразважалі пра тое, што такое беларуская ідэнтычнасць за мяжой, ці проста яе пазнаць і захаваць, а потым раптам звярнулі ў бок беларускага падкастынгу і якая будучыня яго чакае. Карацей, на кожнага слухача знойдзецца штосьці цікавае! Праекты Дашы: Старонка ў Instagram: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/ Падкаст "Утульны горад": https://cozycity.mave.digital/ Падкаст "Гісторыя беларускага сэксу": https://podcast.ru/1577858726 -- Сувязь з Яўгенам: E-mail: zenagab@gmail.com Telegram: @yauhen_vagyok Facebook: https://www.facebook.com/profile.php?id=100079991277012

02-07
47:42

Kasia

Дзіўнаватыя адчуванні пасля гэтай гутаркі. Як чалавека, які гадаваў дзяцей у Беларусі па-беларуску з пераадоленнем пэўных праблем і стварэннем беларускамоўнага асяроддзя сваімі ж ручкамі, і чалавека, які цяпер апынуўся не ў Беларусі, вось такое занурэнне ў беларушчыну не ў Беларусі моцна трыгерыць. Як і нежаданне нават мінімальна засвоіць літоўскую. Быццам там не атрымалася, то створым тут сабе маленькую, ладненькую, беспраблемную Беларусь. Толькі тут Летува, і такім стаўленнем мы праз пэўны час можам справакаваць не толькі абмежаванні, пад якія нас разам з расейцамі хочуць загнаць, але і проста раздражненне і негатыў на бытавым узроўні.

05-10 Reply

Recommend Channels