Discover
белліт пад піва

белліт пад піва
Author: Наста Хлеб, Соф'я і Тоня
Subscribed: 130Played: 2,664Subscribe
Share
© белліт пад піва
Description
тры дзяўчыны абмяркоўваюць нетыповыя творы з беларускай літаратуры, жартуюць і п'юць піва
40 Episodes
Reverse
чытаем Сыракомлю і п'ем піва
чытаем смешную п'есу і п'ем піва
чытаем дэпрэсіўны твор і п'ем піва
чытаем Уршулю Радзівіл і нешта п'ем
чытаем фанфікі і паміраем
п'ем піва і моцна любім гэтую кнігу
вельмі сумна п'ем піва
чытаем шыкоўны твор і п'ем піва
пхем піва і чытаем кнігу пра панкаў
чытаем цяжкі твор і пакутуем
чытаем гістарычную прозу і п'ем збіцень
чытаем філасоўскі інды твор і п'ем піва
п'ем піва і абмяркоўваем бабуль ды дзядуль
п'ем піва з Анхелай Эспіносай Руіз і абмяркоўваем "Беларусь ў фантастычных апавяданнях"
чытаем Веру Бурлак і п'ем каляднае піва
п’ем піва і разважаем пра творчасць самага чоткага хлапчука Серабранкі
п’ем піва, чытаем Баравікову і абмяркоўваем як цяжка быць эма, калі ты князь
чытаем Дранько-Майсюка, п'ем піва і думаем пра татухі з выявай нясвіжскага замка
п'ем піва і спрабуем зразумець паэзію
чытаем Станкевіча, п'ем піва і шмат дыскутыруем на гэты конт
Шкада, што ў выпуску не згадваўся Кен, ён сапраўды шыкоўна падыходзіць 😂
Dziakuj za vypusk! Kali ŭžo spadaryni pryjduć u Mastadon? Baču na vkl.world spasyłki na vaš padkast, ale zdajecca heta prosta niechta sa słuchačoŭ raspaŭsiudžvaje
Дзякуй, што распавялі пра такі прышпільны твор! мне здаецца, беларускай літаратуры патрэбна больш такога простага немудрагелістага кантэнту, а не толькі сур'ёзныя змрочныя складаныя рэчы. Вельмі чакаю ваш наступны сэзон!
Дзякуй за чарговы цікавы выпуск! Дарэчы, спадарыні, а ці ведаеце вы пра беларускую Партыю Аматараў Піва? Здаецца вы б маглі абвесціць сваю Партыю Аматараў Літаратуры І Піва - ПАЛІП!
панк не памёр, ён проста так пахне🤘
люблю калі вяжа хурма))) шыбары не
Пра няшчасных беларусаў - не дарма ж Беларусь таксама называюць Бедарусью :) Дзякуй за адцінак, паненкі!
Дзякуй за цікавы выпуск і што нагадалі пра гэтую кнігу! Вы параўналі яе з гістарычнымі фанфікамі і я падумаў - а што, калі вам сапраўды зрабіць выпуск (ці серыю, ці нават асобны падкаст) дзе вы разглядаеце ў такім жа фармаце нейкія рэальныя фанфікі па знакамітых сусветах (ці зноў жа па беларускіх творах)? Разумею, што для такога мабыць спатрэбіцца больш піва, ці нават нешта мацнейшае за яго :)
А я прапаную гаварыць у каментах не пра вуліцы, а пра могілкі. 😁
Насамрэч з гадамі мне ўсё больш падабаецца Радаўніца, бо ты не толькі наведваеш сваіх памерлых родзічаў, але і маеш шанец паглядзець на цікавыя надмагіллі. У гэтым годзе заўважыла на могілках (куды прыйшла да сваіх прашчураў) нейкую магілу побач. Прыглядзелася - а там фота бабулі і маладога хлопца. Ну, думаю, як шкада, гэта мабыць маці і яе сын, які рана памёр. Пачала чытаць - а гэта муж і жонка, мужык пражыў шмат гадоў да глыбокай старасці і проста захацеў выкарыстаць здымачак сябе маладога. 😅
Вялікі дзякуй за вашу справу! ps: слухаў выпуск на х2 =)
Дзякуй вялікі, паненкі, за такі выбітны эпізод!
Яе гэта збіцень можа быць лепшым у жыцці, а як жа "Калядны цуд"? 😱
Твой твар, калі слухаеш раніцай, а вядучыя параілі слухаць увечары: 😭 Шыкоўны выпуск! 😍 Была ў Купалаўскім тэатры на "Шляхціц Завальня" прыкладна ў 2019 годзе, там вобразы Сарокі і Плачкі былі зроблены так, што адразу разумееш, хто маецца на ўвазе за гэтымі героямі. 😁
Калі табе асабіста ў падкасце сказалі не хвалявацца, бо ўсе водгукі чытаюць з задавальненнем 😍 Дарэчы, з выдавецкай справай усё не зусім так. Адзінае, што сапраўды добра прадаецца -- вучэбная літаратура. Тыражы невялікія што ў кніг на беларускай, што на рускай, бо зрабіць нейкую канкурэнцыю расійскім выдаўцам беларускія не могуць. Не такая вялікая краіна, не так шмат людзей купляе кнігі, да таго ж чым менш тыраж, тым больш кошт на асобнічкі. А самыя малыя тыражы ў паэзіі. Я б не сказала, што ў дзяржаўных выдавецтваў выходзяць такія сабе творы. Ёсць добрыя, ёсць дрэнныя, трэба вышукваць рэцэнзіі (ахаха, hard mode was chosen). Так і з прыватнымі выдавецтвамі: можна знайсці ачмурэнныя кнігі, а можна і ну зусім другасныя)
Аднойчы Антон Паўлавіч Чэхаў сказаў : "Краткость - сестра таланта". Гэтыя словы ўспрымаюцца па-рознаму у розных абставінах і этапах жыцця, і зараз я вельмі згодны з ім у кантэксце літаратуры. Я з захапленнем слухаў апавяданні О.Генры, якія чытаў мне тата у вечары; яны былі аб самым галоўным і нядоўгія, я не паспавяў пачаць сумаваць. Калі мабільныя тэлефоны толькі ўваходзілі ў масы, і адаслаць sms было выразна танней чым званіць, ды і якасць сувязі застаўляла жадаць лепшага, мы з сябрамі спаборнічалі, хто лепей можа перадаваць думкі і разумець іншых па маленечкім сказам. Абмежаванне ў 160 сімвалаў лацінкай, кірыліцай і таго меньш, і смешныя стыпендыі з'яўляліся добрым стымулам, нейкім развіццём дзэн-будызма ў звычайным жыцці. Каго я падманваю, каб за невялікія грошы і эффектыўна размаўляць з дзяўчынамі. Зараз мікра-фармат абумоўлены рытмам жыцця Gangnam style, але гэта добра і зразумела розным пакаленням, тое што нас аб'яноўвае. Кожны агучаны сказ твораў Веры Бурлак - як залатая жыла у
Дзіўныя рэчы і думкі прыходзілі ў галаву, пакуль слухаў падкаст. З пачатку - якая смешная фамілія, няўжо "размаўлялая"(спадзяюся ё такое слова ў беларускай мове) "Лу-па-сін". Потым, маналог Тоні, і думкі ў другім напрамку - здаецца гэта рэнкарнацыя Пушкіна, але з мясцовым каларытам, чалавек які нарадзіўся ў Беларусі ў "перастройку", жыве ў Серабронксу, але талент усёж лезе вонкі. І ў канцы - я таксама хачу стаць яго сябрам у VK, бо як мне бачыцца, з гэтым чалавекам мне будзе вельмі цікава пагутарыць на разнастайныя тэмы; адной з якіх будзе як складана ствараць вобраз для іншых, і потым самаму пачынаць у яго верыць і рабіць часткай сябе. Ніякіх сумнёваў, я буду шукаць яго творы, можа зраблю неверагоднае - нават знайду свой чытацельскі білет у Нацыяналку, каб патрымаць у руках кнігі з яго творчасцю, вельмі спадзяюся, што такія існуюць. І толькі адно пытанне без адказу - што такога адбылося ў жыцці Насты, што яе ніяк не пужае перспектыва "зняцца ў кліпе" Лупасіна, няўжо Серабранка так гар
Я вельмі люблю пераходзіць ў рэжым "душнила", калі пакідаю каментары, але менавіта ў Вашым падкасце гэта даводзіцца велімі рэдка; я цярплівы і дачакаўся. Па-першае; сорамна рыгатаць з людзей, якія змянялі структуру вады, казалі добрыя рэчы і г.д. Пакаленне якое ўсім СССР слухалі і верылі Кашпероўскаму у канцы 80-х. Навукова-папулярны фільм. на гэту тэму з пачадку паказалі на адным з федэральных каналаў(гэтых вашых інтырнэтаў яшчэ не было), глядзелі і распавядалі адзін аднаму, нават у школах усяго СНД паказвалі гэты навуковы фільм, пра даследванне не абы каго, а японскага вучонага, з міравым іменем. Канешне, потым вызначылась, што ніякіх мікраструктур не усталёўваецца, а вучоны проста прадае за вялікія грошы танную пасуду, і пасля "адкрыцця" увогуле перастаў займацца навукай; як і тое што у Японіі больш усяго доўгажыхароў дадавала надзей на добрае жыццё. Па-другое, пра сувязь секса і нараджэнне дзяцей. У 16 стагодззі безумоўна насельніцтва разумера гэтуб сувязь, але трэба памятаваць пр
Добры і вельмі лампавы падкаст, усяго ў меру, у лепшых традыцыях жанру). Леккае і цікавае чытво, пасля складанага вершаванага твора, вельмі добрая рэкамендацыя. Чым зацапіў меня гэты выпуск - незвычайным хоббі Софы, і кароценькім адкрыццем Насты. Чаму? Усё проста, можна шмат чаго казаць і распявядаць аб усім сусвеце, экзестанцыяльныя крызісы і лёс нацыі, свабодна разважаць аб творчасці аўтараў і г.д. але толькі сябрам і блізкім мы можам паведаміць, аб сваіх марах і жаданнях, хоббі якія прыносяць асалоду менавіта нам(няхай несур'ёзных, але менавіта асабістых). Гэта прыемна, мы становімся сябрамі яшчэ крыху больш. І абавязвае... І зноў кавалак тэксту з старой песні, не маючай ніводнага дачынення да твора; проста, для павелічэння колькасці і унікальнасці. ))) "...Взгляни, ты помнишь меня? Ведь это были я и ты Летали за облаками Зачем, скажи, люди Мысли, песни и мечты Скрывают за семью замками?"
Бываюць дні як дні, калі ты жывеш сваё сумнае жыццё, вырашаеш свае пытанні, і нават не думаеш пра што-небудзь добрае. А бываюць дні, калі ты сварышся з начальствам адной з тваіх прац, ездзеш у трамваі на курсы павышэння кваліфікацыі ад другой працы і ўключаеш любімы падкаст, каб хоць на некалікі хвілін не тануць у нянавісці ў першаю чаргу да сабе самога. Ты слухаеш палову, каб на зваротным пуці было таксама што паслухаць. Як заўсёды, у думках пачынаеш дыялог з Вамі, недзе спрачацца, смяешся з гэтага, і прымушаеш сам сябе слухаць далей, бо мне даступны толькі адзіны хлях для выказання думкі - менавіта тут, у каментары. Складаеш план:1)Паразважаць пра сакральны момант зоофіліі; 2)напісаць нешта ў духу - "challenge accepted", на конт складанага апавядання 3)канешне падзякаваць і адзначыць, што на castbox няма спасылак на patrion, а дадатковы кантэнт займець вельмі жадана😅 Але ўсё рушыцца, калі твой nickname гучыць у падкасце, такія неверагодныя дзяўчыны кажуць пра цябе, і ты нібы становіш