Claim Ownership

Author:

Subscribed: 0Played: 0
Share

Description

 Episodes
Reverse
Конрад Музыка, польскі вайсковы экспэрт, дырэктар кампаніі Rochan Consulting, расказаў, ці бачыць ён знакі таго, што ўзброеныя сілы Беларусі рыхтуюцца ваяваць ва Ўкраіне, і якія сцэнары вайны ён прагназуе ў наступныя месяцы.
Катарына Матэрнава, намесьніца генэральнага дырэктара дэпартамэнту Эўракамісіі ў эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні, пра фінансавую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і пра тое, які ўплыў можа мець офіс Сьвятланы Ціханоўскай на рашэньні структураў Эўразьвязу.
Як гісторыя ацэніць Уладзімера Макея? Пэрыяд лібэралізацыі 2015-2020 гадоў – дэмакратычны шанец ці умацаваньне рэжыму? Ці быў Макей самастойнай палітычнай фігурай? Хто прыйдзе яму на зьмену? Ці можа Масква паставіць на МЗС Беларусі сваю крэатуру? Абмяркоўваюць Валер Карбалевіч і Вадзім Мажэйка.
Ці варта Аб'яднанаму пераходнаму кабінэту падтрымліваць санкцыі? Да якіх вынікаў яны прыводзяць? Як можна дамагчыся зьменаў у Беларусі? Як вызваліць палітвязьняў?
Першае інтэрвію зь пераможцам Прэмію Ежы Гедройця гісторыкам і пісьменьнікам Сяргеем Абламейкам за кнігу зь «Бібліятэкі Свабоды» «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая» .
Франак Вячорка, старэйшы дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, у эфіры Свабоды Premium паведаміў пра вынікі яе візыту ў Чэхію, у тым ліку пра візавыя пытаньні і адкрыцьцё офісу дэмсілаў у Чэхіі.
Чаму Ціханоўская ўпершыню абвясьціла сябе прэзыдэнткай у амэрыканскім СМІ? Чаму яна гэта зрабіла толькі праз больш як 2 гады пасьля выбараў? Якой будзе рэакцыя беларускага грамадзтва і дэмакратычных сілаў на гэтую дэклярацыю Ціханоўскай? У якім выпадку заходнія краіны прызнаюць гэты яе новы статус?
Сытуацыя з палітычным перасьледам у Беларусі і Расеі: тлумачэньне праваабаронцаў дзьвюх краінаў Якая дынаміка колькасьці палітвязьняў у Беларусі і Расеі? На якія тэрміны саджаюць за палітыку ў дзьвюх краінах? Што за што пасадзяць у Беларусі, але што можна ў Расеі, і наадварот?
Вядоўца незалежнага тэлеканалу «Дождь» Ганна Мангайт у эфіры Свабоды Premium гаворыць, што сапраўдны росквіт youtube-каналу «Дождя» адбыўся падчас беларускіх пратэстаў 2020 году.
Кіраўнік польскага аналітычнага цэнтру «Strategy & Future» Яцэк Бартосяк тлумачыць, чаму Беларусь — ключавая краіна для бясьпекі ў рэгіёне, чаму бяз поўнага падпарадкаваньня Расеяй Беларусі ў 2020 годзе не было б наступу на Кіеў і чаму Захад, разумеючы вагу Беларусі, ня ў стане нічога зрабіць.
Пітэр Памеранцаў — брытанскі мэдыя-аналітык, журналіст і пісьменьнік, аўтар кніг «Нішто ня праўда і ўсё магчыма» і «Гэта не прапаганда: Прыгоды на вайне супраць рэальнасьці». Ён тлумачыць як вайна паўплывала на сыстэму прапаганды ў Расеі, чаму ў такіх краінах недарэчна казаць пра «грамадзкую думку».
На сайце Радыё Свабода апублікаваны артыкул «Кароткая гісторыя мітынгу, які адкрыў дарогу пераменам. Алесь Бяляцкі». У артыкуле ідзецца пра мітынг на Дзяды ў Менску ў 1987 годзе, які, паводле аўтара, меў вялікае гістарычнае значэньне. Мітынг арганізавалі Алесь Бяляцкі і яго паплечнікі.
Як вынікі прамежкавых выбараў у ЗША могуць паўплываць на палітыку Вашынгтону стасоўна Беларусі, у тым ліку на санкцыі і непрызнаньне Лукашэнкі? Ці можа гэтая палітыка зьмяніцца ў пэрспэктыве, у выпадку перамогі рэспубліканцаў на выбарах 2024 году?
Стэндап-комік узбэк Асада Рахімаў нарадзіўся ў Японіі, жыў на Кіпры, цяпер працуе і выступае ў Чэхіі. 22-гадовы праграміст, сузаснавальнік стэндапу «Stand Up Cherry» выступае на розных мовах, у тым ліку на беларускай. У інтэрвію Свабодзе Premium Асада расказаў, чаму і як вывучыў беларускую мову
Што азначаюць мабілізацыйныя меры ў Беларусі – пралёг уступленьня ў вайну, спэктакль для расейцаў, падрыхтоўка на ўсялякі выпадак? Што зрабіў пераходны Кабінэт Ціханоўскай за 3 месяцы і што можна было зрабіць? Ці паўплываюць вынікі прамежкавых выбараў у ЗША на амэрыканскую палітыку адносна Беларусі?
Якія высновы вынікаюць з кароткатэрміновай працы Тацяны Зарэцкай ў пераходным Кабінэце і зь яе адстаўкі? У чым падабенства сітуацыі Зарэцкай і брытанскай прэм'еркі Трас? Ці можа зрынуць рэжым Лукашэнкі філязофія посьпеху, якую вызнае Зарэцкая?
Ці стала больш анкалягічных хворых у Беларусі праз COVID-19? Ці вылекаваў каранавірус ад раку? Ці можа каранавірус у пэўных выпадках падштурхнуць рост ракавых клетак? У якім стане беларуская мэдыцына ва ўмовах рэпрэсіяў і жорсткіх міжнародных санкцыяў?
Ці сапраўды «вежы» Крамля хістаюцца? Што будзе з Лукашэнкам пасьля паўторнага нападу Расеі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі? Ці не захоча Расея цалкам інкарпараваць Беларусь пасьля перамогі Ўкраіны, каб кампэнсаваць сваю паразу? Мы гаворым з расейскім палітолягам Іванам Прэабражэнскім.
Што зараз можа прывесьці да палітычных пераменаў? Ці можна падрыхтавацца да іх? Чаго хочуць беларусы ў мэтраполіі і ў дыяспары? У чым слабыя і моцныя месцы рэжыму Лукашэнкі?
У чым прычыны велізарнага скачка цаны на газ у Эўропе сёлета? У якой ступені гэта вынік мэтанакіраванай палітыкі Масквы? Як хутка Эўропа зможа пераадолець залежнасьць ад расейскіх энэрганосьбітаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі эканаміст Андрэй Маўчан.
Comments (7)

Siarhiej Mudračenka

Пляскі, бо там пляскалі ў ладкі?

Feb 13th
Reply

slushat ne pereslushat

дзякую за бяседу!

May 18th
Reply

Nikita Lepesevich

Потом, когда очередной штам гриппа или кори отправит вашу "лялечку" на тот свет, вы будете винить кого угодно, только не себя за "рациональный скептицизм". Удачи

May 6th
Reply

Maksim Liaško

Цікава. Шупа, цытуючы прамовы, не адзначае, што амаль усе прамовы былі па-расейску. Там нехта падняў гэтае пытанне, на што Рак-Міхайлоўскі адказваў, што недасканала валодае беларускай мовай. Тое ж самае з "Няхай жыве Беларусь", там часцей крычалі "Да здравствует Белорусская республика". А вось цытуючы бальшавікоў, цытаты ідуць ужо мовай арыгіналу. І правільна не Рэзаўскі, а Рэзаускі, з націскам на У.

Feb 24th
Reply

Maksim Liaško

Пра злачынствы партызан трэба было даць канкрэтны факт, запраўды, а так атрымалася ні пра што

Feb 21st
Reply (2)
Download from Google Play
Download from App Store