DiscoverСвабода Premium - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Свабода Premium - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Claim Ownership

Свабода Premium - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 165Played: 7,442
Share

Description

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
762 Episodes
Reverse
Сузнавальнік фонду дапамогі рэпрэсаваным BySol Андрэй Стрыжак у інтэрвію Свабодзе расказвае, як адбываецца дапамога пацярпелым ад палітычных рэпрэсій у Беларусі, хто атрымлівае дапамогу і хто ахвяруе сродкі фондам дапамогі.
Ірэна Лясота, прэзыдэнтка амэрыканскага Інстытуту дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе (IDEE), разам з дырэктарам і сузаснавальнікам гэтай арганізацыі Эрыкам Чэнавэтам апублікавалі артыкул пад загалоўкам «Ці можа Беларусь быць свабоднай? Так, але Захаду трэба будзе паказаць больш рашучасьці і менш страху перад Пуціным».
Ці ёсьць умовы, пры якіх прыхільнікам пераменаў варта было б падтрымаць на рэфэрэндуме афіцыйны праект Канстытуцыі? Ці магчыма палітычна супрацьпаставіць афіцыйны праект і альтэрнатыўны праект «Народнай Канстытуцыі»? Якія ёсьць магчымыя варыянты дзеяньняў? Па гэтых тэмах у Праскім акцэнце спрачаюцца дырэктар цэнтру “Эўрапейскі дыялёг”, адзін з кіраўнікоў Грамадзкай канстытуцыйнай камісіі Анатоль Лябедзька і палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Дэйвід Крэймэр, дасьледчык Міжнароднага ўнівэрсытэту Флорыды і былы памочнік дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага, адказаў на пытаньні Радыё Свабода. Ён расказаў пра чатыры мэты, якія ЗША варта паставіць у адносінах да Беларусі, і пра тыя крокі, якія ён раіць зрабіць адміністрацыі Джо Байдэна.
Ян Максімюк гутарыць з паэтам, празаікам і перакладчыкам Сяргеем Прылуцкім, у якога нядаўна ва Ўкраіне выйшла кніга паэзіі «Эўрыдыка не азіраецца».
Мэдыяэкспэрт і сябра сеткі экспэртаў iSANS Серж Харытонаў у інтэрвію Свабодзе камэнтуе візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Злучаныя Штаты Амэрыкі. Які плён ён прынясе для беларусаў і што можа зрабіць Вашынгтон для вырашэньня крызісу ў Беларусі?
Праект Канстытуцыі, абнародаваны палітыкам Васкрасенскім – гэта канчатковы варыянт уладаў ці пробны шар для праверкі грамадзкай рэакцыі? У чым перавагі і ў чым хібы гэтага праекту? Чым ён адрозьніваецца ад праекту, падрыхтаванага Грамадзкай канстытуцыйнай камісіяй? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў Праскім акцэнце адказваюць доктар паліталёгіі, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Арцём Праскаловіч.
Супрацоўнік Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Тадэвуш Гічан у інтэрвію Свабодзе расказвае, чаму ў выніку неэфэктыўнай санкцыйнай палітыкі Захаду Беларусь можа ператварыцца ў недзеяздольную дзяржаву і што можа прымусіць рэжым у Беларусі пайсьці на саступкі.
Ці спыніцца Лукашэнка ў тэроры супраць грамадзянскай супольнасьці? Ці будзе Пуцін гатовы плаціць за падтрымку Лукашэнкі цану, якая ўсё больш падвышаецца ў выніку санкцыяў? Ад чаго залежыць пазыцыя Крамля адносна Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандар Марозаў.
Да чаго вядзе цяперашняя кампанія тэрору супраць грамадзянскай супольнасьці? Што азначае заклік Васкрасенскага да палітвязьняў пісаць прашэньні аб памілаваньні? Якія нечаканасьці ўтрымлівае праект Канстытуцыі, апублікаваны тым жа Васкрасенскім? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Валер Карбалевіч і Юры Дракахруст.
Ці існуе мяжа рэпрэсіяў? Што можа зрабіць грамадзянская супольнасьць? Ці застаецца актуальнай прапанова аб дыялёгу з уладай? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў Праскім акцэнце адказваюць палітычныя аналітыкі Ян Аўсеюшкін і Віталь Цыганкоў.
Што можа зрабіць грамадзтва, грамадзянская супольнасьць у адказ на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі? Ці магчымая падпольная Беларусь? Ці магчымая Беларусь за мяжой і з-за мяжы? Ці магчымы дыялёг паміж катамі і іх ахвярамі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў Праскім акцэнце адказваюць палітоляг, старэйшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Андрэй Лаўрухін і палітычны аналітык Павал Быкоўскі.
Плятформа «Голос» завяршыла альтэрнатыўны падлік галасоў на выбарах 2020 году. Паводле аналітыкаў, Сьвятлана Ціханоўская набрала мінімум 3 млн галасоў і перамагла ў першым туры. Распрацоўнік плятформы Павал Лібер расказаў, як аналітыкі каманды прыйшлі да такой высновы.
У чым прычына і якая мэта сёньняшняй маштабнай атакі на арганізацыі грамадзянскай супольнасьці? У якой ступені гэта зьвязана з заходнімі санкцыямі? Ці ёсьць у гэтым пагроме «расейскі сьлед»? Што вырасьце на выпаленым полі грамадзянскай супольнасьці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў «Праскім акцэнце» адказваюць палітолягі Ігар Тышкевіч і Тацяна Чуліцкая.
Пры якіх умовах у Беларусі можа здарыцца ўсеагульны страйк? Ці прывядзе ён да палітычных зьменаў у краіне? Ці зьяўляюцца беларускія чыноўнікі патрыётамі? Пра гэта гаворыць старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
Дырк Шубэль, амбасадар Эўразьвязу ў Беларусі, два тыдні таму быў вымушаны зьехаць зь Менску ў Брусэль на патрабаваньне беларускага Міністэрства замежных спраў. У гутарцы з Радыё Свабода ён расказаў, як будзе працягваць сваю працу, якія высновы зрабіў з кантактаў з амбасадарам Расеі і ў якіх сфэрах можа працягвацца супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і цяперашнімі ўладамі Беларусі.
Навошта Лукашэнка ў чарговы раз паехаў да Пуціна? Чаму Лукашэнка зьвязаў недзяржаўныя арганізацыі з замахам на Алега Гайдукевіча? Што азначае артыкул Пуціна пра «адзіны народ» расейцаў і ўкраінцаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў Праскім акцэнце адказваюць палітоляг, кіраўнік варшаўскага Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў і палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
Ян Максімюк размаўляе з Паўлам Станкевічам, старшынём фонду «Тутака» на Падляшшы і арганізатарам «Фэстывалю абуджаных» каля Гарадка, у тым самым месцы, дзе ў 1990-2019 гадах адбываўся беларускі музычны фэстываль «Басовішча».
У чым мае і ў чым ня мае рацыю Пуцін у сваім артыкуле пра адзін народ – расейцаў, украінцаў і беларусаў? Якія палітычныя высновы вынікаюць з артыкулу прэзыдэнта Расеі? Чаму расейскія палітычныя эліты няздольныя прыняць рэальнасьць ужо 30-гадовага існаваньня незалежнай ад Расеі Ўкраіны? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ўкраінскі гісторык, супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Георгій Касьянаў.
loading
Comments (7)

Siarhiej Mudračenka

Пляскі, бо там пляскалі ў ладкі?

Feb 13th
Reply

slushat ne pereslushat

дзякую за бяседу!

May 18th
Reply

Nikita Lepesevich

Потом, когда очередной штам гриппа или кори отправит вашу "лялечку" на тот свет, вы будете винить кого угодно, только не себя за "рациональный скептицизм". Удачи

May 6th
Reply

Maksim Liaško

Цікава. Шупа, цытуючы прамовы, не адзначае, што амаль усе прамовы былі па-расейску. Там нехта падняў гэтае пытанне, на што Рак-Міхайлоўскі адказваў, што недасканала валодае беларускай мовай. Тое ж самае з "Няхай жыве Беларусь", там часцей крычалі "Да здравствует Белорусская республика". А вось цытуючы бальшавікоў, цытаты ідуць ужо мовай арыгіналу. І правільна не Рэзаўскі, а Рэзаускі, з націскам на У.

Feb 24th
Reply

Maksim Liaško

Пра злачынствы партызан трэба было даць канкрэтны факт, запраўды, а так атрымалася ні пра што

Feb 21st
Reply (2)
Download from Google Play
Download from App Store