Claim Ownership

Author:

Subscribed: 0Played: 0
Share

Description

 Episodes
Reverse
Ці прывядзе стварэньне пераходнага кабінэту да зьмяншэньня звадаў сярод дэмакратычных сілаў? Які ўплыў на сытуацыю ў Беларусі будзе мець зьяўленьне гэтай інстытуцыі? Ці быў на віленскай канфэрэнцыі «Новая Беларусь» зроблены выбар на карысьць сілавых мэтадаў барацьбы?
Свабода прэзэнтуе падкаст «Красаўцы. Вайна супраць народу ў жніўні 2020». Ён расказвае аб пратэстах пасьля выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў. Ня толькі пра падрыхтоўку і сам гвалт, але пра іх страхі і слабасьці. Як усё выглядала знутры. Падпісацца: https://podfollow.com/1638304977
Хто быў арганізатарам рэвалюцыйных падзеяў 2020 году? Ці вырашылі тыя падзеі спрэчку пра перавагі мірнага і нямірнага пратэсту? Ці было б непазьбежным расейскае ўварваньне, калі б рэвалюцыя перамагла?
Свабода прэзэнтуе падкаст «Красаўцы. Вайна супраць народу ў жніўні 2020». Ён расказвае аб пратэстах пасьля выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў. Ня толькі пра падрыхтоўку і сам гвалт, але пра іх страхі і слабасьці. Як усё выглядала знутры. Падпісацца: https://podfollow.com/1638304977
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павал Вусаў і палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі.
У чым прычыны канфліктаў паміж апазыцыянэрамі? Як вызначыць «вагу» , уплыў таго ці іншага палітыка? Якой можа быць формула паразуменьня?
Ці адбыўся дэфолт беларускай фінансавай сыстэмы? На колькі насамрэч упадзе беларускі экспарт? Ці вяртаецца беларуская эканоміка ў стан дзевяностых гадоў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прадстаўнік штабу Сьвятланы Ціханоўскай у эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.
Грамадзкі дзяяч, былы бізнэсовец, блогер, памочнік камандзіра палка «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў у эфіры Свабоды Premium расказаў пра сваё бачаньне вызваленьня Беларусі, патлумачыў, чаму ён публічна крытыкуе офіс Сьвятланы Ціханоўскай, і што адбываецца з палком «Пагоня»
Якія аргумэнты за і супраць удару Ўкраіны па расейскіх вайсковых аб'ектах у Беларусі? Што можа быць падставай для такіх удараў? Якімі могуць быць іх наступствы? Якую пазыцыю займае ў гэтым пытаньні палітычнае кіраўніцтва Ўкраіны і Захаду?
У інтэрвію “Свабодзе” Зянон Пазьняк расказаў пра дзейнасьць Беларускага нацыянальнага сакратарыяту “Вольная Беларусь”, які ён узначальвае, пра тактыку супраціву падчас акупацыі, пра альтэрнатыву эўраінтэграцыі, а таксама адказаў украінцам, якія крытыкуюць беларусаў.
Беларускі мэдэямэнэджар і стваральнік спартовага парталу by.tribuna.com расказвае, у якой сытуацыі пасьля двух гадоў рэпрэсіяў апынуўся беларускі спорт, ацэньвае яго пэрспэктывы, а таксама разважае пра палітычную сытуацыю ў краіне і агучвае магчымую тактыку дзеяньняў для беларусаў.
Ці мусіць апазыцыя дамагацца падтрымкі большасьці? Якія дзеяньні могуць наблізіць перамены? Ці магчыма «сшыць» раскол у беларускім грамадзтве? Ці павінна апазыцыя адстойваць праэўрапейскі выбар?
7 эпізод прысьвечаны драматычным падзеям у шпіталі, вынікам якіх сталі сьмерці людзей. І прычынай іх быў не каранавірус.
У Бэрліне адбыўся ІІ Форум дэмакратычных сілаў Беларусі. Гэтую пляцоўку заснавала частка апазыцыйных да Аляксандра Лукашэнкі асобаў і арганізацый. Мадэратар форуму Анатоль Котаў расказаў у інтэрвію Свабодзе мэту гэтага мерапрыемства і вынікі паседжаньня ў Бэрліне.
Экс-капітан баскетбольнай зборнай Беларусі, падпісантка ліста вольных спартоўцаў Кацярына Сныціна расказала пра тое, дзеля чаго грае ў баскетбол зь беларусамі ў розных краінах сьвету, як адказвае на пытаньне «Калі мы пераможам?» і які выбар робяць беларускія спартоўцы падчас вайны.
Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка у інтэрвію Свабодзе расказаў пра пляны правесьці Кангрэс беларусаў з мэтаю стварэньня органу нацыянальнай улады Беларусі на пераходны пэрыяд і неабходнасьць нацыянальна-вызвольнай барацьбы.
Як беларусы ставяцца да вайны Расеі ва Ўкраіне і свайго ў ёй гіпатэтычнага ўдзелу? Які геапалітычны выбар паміж Расеяй і Эўразьвязам яны робяць? Як зьмянілася іх стаўленьне да беларускай ўлады?
Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.
У інтэрвію Свабодзе экспэрт украінскага Інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч разважае пра ролю Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны, аб прычыне няўдзелу беларускай арміі ў вайне на баку Расеі, магчымасьці манэўру Лукашэнкі ва ўмовах ціску Масквы і заявах пра акупацыю Беларусі.
Рашэньне беларускіх уладаў выконваць зьнешнія фінансавыя абавязацельствы ў беларускіх рублях – гэта ўжо дэфолт ці яшчэ не? У выпадку, калі дэфолт Беларусі будзе афіцыйна абвешчаны, якія наступствы гэта будзе мець для фінансавай сыстэмы краіны?
Comments (7)

Siarhiej Mudračenka

Пляскі, бо там пляскалі ў ладкі?

Feb 13th
Reply

slushat ne pereslushat

дзякую за бяседу!

May 18th
Reply

Nikita Lepesevich

Потом, когда очередной штам гриппа или кори отправит вашу "лялечку" на тот свет, вы будете винить кого угодно, только не себя за "рациональный скептицизм". Удачи

May 6th
Reply

Maksim Liaško

Цікава. Шупа, цытуючы прамовы, не адзначае, што амаль усе прамовы былі па-расейску. Там нехта падняў гэтае пытанне, на што Рак-Міхайлоўскі адказваў, што недасканала валодае беларускай мовай. Тое ж самае з "Няхай жыве Беларусь", там часцей крычалі "Да здравствует Белорусская республика". А вось цытуючы бальшавікоў, цытаты ідуць ужо мовай арыгіналу. І правільна не Рэзаўскі, а Рэзаускі, з націскам на У.

Feb 24th
Reply

Maksim Liaško

Пра злачынствы партызан трэба было даць канкрэтны факт, запраўды, а так атрымалася ні пра што

Feb 21st
Reply (2)
Download from Google Play
Download from App Store