Claim Ownership

Author:

Subscribed: 0Played: 0
Share

Description

 Episodes
Reverse
Ці магчымыя адэкватныя сацыялягічныя апытаньні ў рэпрэсіўных, аўтарытарных грамадзтвах? Якімі прыёмамі карыстаюцца сацыёлягі, каб улічыць ці зьменшыць уплыў фактара страху?
Ці будуць дзяржавы АДКБ ваяваць разам з Расеяй за вобласьці Ўкраіны, якія Расея анэксавала? Ці будзе задаволена просьба прэзыдэнта Ўкраіны аб фарсіраваным прыняцьці краіны ў NATO? Якая імавернасьць ператварэньня цяперашняй вайны ў ядзерную?
Адзін з кіраўнікоў фонду BySol Андрэй Стрыжак – пра рост зваротаў расейцаў па дапамогу пасьля абвяшчэньня мабілізацыі, пра магчымасьці эвакуацыі падчас вайны Расеі супраць Украіны, спосабы дапамогі палітвязьням у Беларусі і за яе межамі, а таксама пра тое, каму і чаму нельга вяртацца ў Беларусь.
Прэзыдэнт РФ Пуцін падпісаў дамовы аб уступленьні ў Расею чатырох вобласьцяў Украіны. Ці стане гэтае рашэньне пачаткам Трэцяй сусьветнай вайны? Ці прызнае Беларусь гэтую анэксію і ці ўступіць яна ў вайну сваёй арміяй? Ці будзе ў гэтай вайне ўжытая ядзерная зброя?
Група беларускіх айцішнікаў распрацоўвае плятформу «Лічбавая Беларусь». Яе прадстаўнік, IT-прадпрымальнік Яраслаў Ліхачэўскі, расказвае, што яна мае на мэце стварыць беларускую супольнасьць празь бізнэс, культуру і ўзаемадапамогу.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў у інтэрвію Свабодзе пра ўдзел у Генэральнай асамблеі ААН, сустрэчах у ЗША з высокапастаўленымі чыноўнікамі, а таксама пра спробы кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея наладзіць адносіны з прадстаўніамі краін Захаду.
Пра ўплыў, які расейская мабілізацыя можа мець на Беларусь, пра шанцы ўступленьня Беларусі ў вайну, пра будучыню Ўкраіны, Беларусі і Малдовы пасьля перамогі Ўкраіны ў вайне Дзьмітры Гурневіч гаворыць з выканаўчым дырэктарам аналітычнага цэнтру ISANS Уладзімерам Кобецам.
«Мы атрымліваем вялікую дапамогу ад беларусаў», – кажа ў інтэрвію Свабодзе Premium Яўген Дзікі, украінскі навуковец, дырэктар Антарктычнага навуковага цэнтру, блогер, вэтэран батальёну «Айдар». Пагаварылі зь ім пра вызваленьне з палону ўкраінскіх вайскоўцаў, найбольш рэалістычныя сцэнар завяршэнь...
Якая рэакцыя Захаду на мабілізацыю ў Расеі і на «рэфэрэндумы» у акупаваных вобласьцях Украіны? Калі Лукашэнка і ў новай сытуцыі не пашле беларускае войска ваяваць, ці скажа Захад дзякуй яму за гэта?
Ці стане вынікам мабілізацыі ў Расеі ўцягваньне ў вайну беларускага войска? Чаму Пуцін не абвясьціў вайну? Ці гатовы ён націснуць ядзерную кнопку? Ці можа Расея інсьпіраваць і ў Беларусі рэфэрэндум аб далучэньні да РФ? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Рэфэрэндумы аб далучэньні да Расеі «ЛДНР» і Херсонскай вобласьці Ўкраіны – рэальны плян, пробны шар ці сродак ціску на Ўкраіну і Захад? Калі гэтыя рэфэрэндумы адбудуцца, якіх мэтаў можа Расея спрабаваць дасягнуць зь іх дапамогай? Якой будзе рэакцыя на іх расейскага грамадзтва?
Як жартаваць падчас вайны? Як смех дапамагае ня верыць прапагандзе? Ці ёсьць рэчы, над якімі ня варта сьмяяцца? Ці варта рабіць Лукашэнку аб’ектам сатыры? У эфіры Свабоды Premium гаварым пра палітычную сатыру са стваральнікамі youtube-каналу "ЧинЧинЧенэл" Міхасём Зуем і Андрэем Кашперскім.
Беларуская мільянэрка, прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінэту па фінансах і эканоміцы, заснавальніца кампаніі Laava Tech Тацяна Зарэцкая дала вялікае інтэрвію Свабодзе Premium.
Былая вядоўца «Белсату» Аліна Коўшык увайшла ў Аб’ядананы пераходны кабінэт Беларусі. Яна стала яго прадстаўніцай у нацыянальным адраджэньні. У інтэрвію Свабодзе Коўшык расказала, чаму пагадзілася далучыцца да «пераходнага ўраду», што мае намер рабіць на пасадзе, як разумее нацыянальнае адраджэньне.
Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўхваліў уступленьне ў яе Беларусі. Калі практычна Беларусь можа стаць чальцом ШАС? Якая карысьць для Беларусі ад сяброўства ў гэтай арганізацыі? Ці ўзмацніць сяброўства Беларусі ў ШАС яе залежнасьць ад Расеі?
Ці была беларуская мірная рэвалюцыя жаночай? Ці патрыярхат гэта сынонім аўтакратыі і таталітарызму? Як мяняецца лідэрка Сьвятлана Ціханоўская? Якая эвалюцыя Веранікі Цапкалы? І якая палітычная будучыня ў Марыі Калесьнікавай?
У якой ступені ляяльнасьць чынавенства і сілавікоў да Лукашэнкі абумоўленая падтрымкай рэжыму з боку Расеі? Ці зможа Лукашэнка пераарыентавацца на Захад ад Расеі, калі яна пацерпіць паразу? Якой будзе палітыка Кіева адносна Беларусі, калі Ўкраіна пераможа ў вайне?
Як за паўгода зьмянілася стаўленьне беларусаў да вайны Расеі ва Ўкраіне? Чаму яны ў большасьці ня лічаць сябе адказнымі за датычнасьць Беларусі да гэтай вайны? Чаму пераважная большасьць беларусаў ставіцца станоўча і да Расеі, і да Ўкраіны?
Як мяняецца стаўленьне расейцаў да вайны ва Ўкраіне? Ці вераць яны па-ранейшаму прапагандзе? Якога завяршэньня вайны яны хацелі б? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі палітык, былы палітвязень, каардынатар дасьледчага праекту «Хронікі» Аляксей Міняйла.
Прадстаўнік Аб’яднанага кабінэту Беларусі ў пытаньнях транзыту ўлады Павал Латушка расказаў пра дзейнасьць гэтага органу, створанага Сьвятланай Ціханоўскай на пачатку жніўня ў Вільні.
Comments (7)

Siarhiej Mudračenka

Пляскі, бо там пляскалі ў ладкі?

Feb 13th
Reply

slushat ne pereslushat

дзякую за бяседу!

May 18th
Reply

Nikita Lepesevich

Потом, когда очередной штам гриппа или кори отправит вашу "лялечку" на тот свет, вы будете винить кого угодно, только не себя за "рациональный скептицизм". Удачи

May 6th
Reply

Maksim Liaško

Цікава. Шупа, цытуючы прамовы, не адзначае, што амаль усе прамовы былі па-расейску. Там нехта падняў гэтае пытанне, на што Рак-Міхайлоўскі адказваў, што недасканала валодае беларускай мовай. Тое ж самае з "Няхай жыве Беларусь", там часцей крычалі "Да здравствует Белорусская республика". А вось цытуючы бальшавікоў, цытаты ідуць ужо мовай арыгіналу. І правільна не Рэзаўскі, а Рэзаускі, з націскам на У.

Feb 24th
Reply

Maksim Liaško

Пра злачынствы партызан трэба было даць канкрэтны факт, запраўды, а так атрымалася ні пра што

Feb 21st
Reply (2)
Download from Google Play
Download from App Store