Discover
Свабода Premium

Свабода Premium
Author: Радыё Свабода
Subscribed: 225Played: 16,473Subscribe
Share
© Copyright 2013 - Радыё Свабода, RFE/RL, Inc.
Description
Свабода Premium — актуальныя інтэрвію з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі, аналітыкамі, навукоўцамі і людзьмі культуры пра палітыку, эканоміку, грамадзкае жыцьцё; пра сёньня, учора і заўтра Беларусі і беларусаў.
1265 Episodes
Reverse
З прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінэта ў замежных справах Валерам Кавалеўскім абмяркоўваем галоўныя вынікі візыту Сьвятланы Ціханоўскай, яе каманды, чальцоў Кабінэту ў ЗША. Гаворым пра тое, чым дапаможа беларусам новы закон аб дэмакратыі, сувэрэнітэце і правах чалавека ў Беларусі, які рыхтуе Кангрэс ЗША, колькі ЗША штогод выдаткоўваюць на падтрымку дэмакратычных зьменаў у Беларусі і як будзе працаваць ініцыяваны Вашынгтонам «стратэгічны дыялёг з дэмакратычнымі сілам».
Як дзейнічае мэханізм Nuclear sharing у NATO і хто будзе аддаваць загад на ўжываньне ядзернай зброі зь Беларусі? Ці абароніць расейская ядзерная зброя Беларусь ад нападу? Чым адкажа Паўночнаатлянтычны альянс на ядзерны выклік Пуціна?
Адказвае былы кіраўнік бюро NATO ў Маскве Робэрт Пшчэль.
Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а цяпер прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і супрацы з парлямэнцкай супольнасьцю, Анатоль Лябедзька расказвае пра тое, як затрымлівалі і судзілі ягонага сына Арцёма. Апазыцыйны палітык лічыць гэта палітычным заказам.
Які вайсковы сэнс для Крамля ва ўводзе ядзернай зброі ў Беларусі, калі ёсьць Калінінградзкі пляцдарм? Які палітычны матыў Пуціна ў разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае вайсковы аналітык Юры Фёдараў.
Чацьвёрты дзень Аляксандар Лукашэнка не выказваецца наконт заявы Пуціна аб разьмяшчэньні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі. У чым прычына такой сьціплай рэакцыі на падзею, якая можа ператварыць цэлую краіну ў ядзерную мішэнь? Пра гэта разважае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч.
Хто прыняў рашэньне аб вяртаньні ядзернай зброі ў Беларусь? Ці зьвязана гэта зь нядаўнім візытам кітайскага лідэра Сі ў Маскву? Якой будзе рэакцыя заходніх краінаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітоляг Роза Турарбекава і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Сяргей Навумчык.
25 сакавіка Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Якія могуць быць наступствы і як гэтага не дапусьціць? Госьць Свабоды Premium — Валер Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы.
Калі і хто прыняў рашэньне аб разьмяшчэньні ў Беларусі расейскай ядзернай зброі? У чым мэта гэтага кроку? Што Захад зробіць Лукашэнку за вяртаньне ядзернай зброі?
На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі палітоляг, экспэрт у зьнешняй і абароннай палітыцы Павел Лузін.
Нават дыктатарскія постсавецкія рэжымы шануюць абвяшчэньне незалежнасьці сваіх краінаў. Чаму Лукашэнка не шануе? Як зьмянілася стаўленьне грамадзтва да БНР за гады незалежнасьці? Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста абмяркоўваюць гісторык Аляксандар Пашкевіч і палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
Літоўскі Сэйм разглядае законапраект, які зьмяняе правілы выдачы візаў, дазволаў на жыхарства і грамадзянства для беларусаў і расейцаў. Навошта гэта Літве і ці не супярэчаць такія меры заявам Вільні пра падтрымку дэмакратычнай Беларусі? Адказвае літоўскі палітоляг і выкладчык Віціс Юрконіс.
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла сьвяткавала Дзень Волі 75 разоў. Сёлета, лічыць яна, найгоршая сытуацыя для незалежнай Беларусі. Прэзыдэнтка БНР дае парады, як можна адзначыць гэты дзень у Беларусі ва ўмовах масавых рэпрэсій.
Як улады маніпулююць гісторыяй і хто сапраўдныя фашысты? Ці варта камэнтаваць заявы Лукашэнкі пра «арыйскія стандарты» у дзень 80-годзьдзя трагедыі ў Хатыні? Адкуль і навошта ўзьнік ва ўладаў наратыў пра генацыд беларускага народу? Адказваюць гісторыкі Тацяна Астроўская і Аляксей Ластоўскі.
КДБ сьцьвярджае, што тэракт у Горадні хацеў учыніць тэрарыст з фальшывым расейскім пашпартам. Дзяржаўныя СМІ апублікавалі відэа нібыта захопу кватэры, дзе ён быў і бараніўся пры дапамозе зброі. Экс-супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Ігар Макар перакананы, што КДБ апублікавала пастаноўку.
КДБ сьцьвярджае, што ў Горадні забілі замежнага грамадзяніна, які нібыта спрабаваў закідаць чэкістаў гранатамі. Як здарэньне зьвязана з транзытам улады і якое значэньне тут мае Натальля Качанава? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае экс-супрацоўнік Генэральнай пракуратуры Алег Талерчык.
Жорсткі прысуд кіраўніцам Tut.by як помсту найбольш папулярнаму незалежнаму мэдыя камэнтуе адзін з заснавальнікаў і ўласьнікаў Tut.by Кірыл Валошын. Ён абвяргае прапагандыстаў з БТ, а таксама выказвае меркаваньне, што сказаў і зрабіў бы стваральнік парталу Юры Зісер.
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі аналізуе чыньнікі, паводле якіх улады распачалі новую хвалю масавых рэпрэсій. Псыхоляг Натальля Скібская разважае, што можа стаяць за затрыманьнямі псыхолягаў і псыхатэрапэўтаў у Беларусі.
На ініцыятыву ГУБАЗіКу прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча, нумары часопісаў «Наша гісторыя», Arche і нават каляндар. Чаму рэжым Лукашэнкі баіцца беларускіх кніг? Расказвае гісторык Аляксандар Пашкевіч, былы намесьнік галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» і Arche.
Ці навучыць Іран Лукашэнку, як абыходзіць санкцыі? Ці абмяжоўваюцца вынікі візыту кантрактамі на 100 мільёнаў даляраў? Якім можа быць вайскова-тэхнічная супраца Беларусі і Ірану? Чаму ў Іране мілуюць удзельнікаў пратэстаў, а Беларусі – не?
На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае Сяргей Богдан.
Былы супрацоўнік адміністрацыі і Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, палітоляг і дыплямат Анатоль Котаў называе зацьверджаную сьмяротную кару «за здраду дзяржаве» спосабам узаконіць стан «не да законаў». Паводле Котава, першыя расстрэльныя працэсы могуць стаць гучнымі і публічнымі.
Ці магчымае паразуменьне дэмакратычных сілаў і ўлады, асабліва пасьля загаду Лукашэнкі аб «жорсткай зачыстцы» ў сувязі з дывэрсіяй у Мачулішчах?
Якія пазыцыі бакоў у спрэчцы пра перамовы з уладай паміж Паўлам Латушкам і часткай чальцоў Каардынацыйнай Рады?
Пляскі, бо там пляскалі ў ладкі?
дзякую за бяседу!
Потом, когда очередной штам гриппа или кори отправит вашу "лялечку" на тот свет, вы будете винить кого угодно, только не себя за "рациональный скептицизм". Удачи
Цікава. Шупа, цытуючы прамовы, не адзначае, што амаль усе прамовы былі па-расейску. Там нехта падняў гэтае пытанне, на што Рак-Міхайлоўскі адказваў, што недасканала валодае беларускай мовай. Тое ж самае з "Няхай жыве Беларусь", там часцей крычалі "Да здравствует Белорусская республика". А вось цытуючы бальшавікоў, цытаты ідуць ужо мовай арыгіналу. І правільна не Рэзаўскі, а Рэзаускі, з націскам на У.
Пра злачынствы партызан трэба было даць канкрэтны факт, запраўды, а так атрымалася ні пра што