Абмеркавалі важную тэму — як хутка беларусы ў іншых краінах стануць... небеларусамі. І ці здолеем мы нашым дзецям неяк давесці, што яны таксама беларусы, проста чамусьці без Беларусі? Ну і канечне, пад канец падкаста гутарка скацілася ў моўнае пытанне: як вучыць замежныя мовы і што даюць нам размовы па-беларуску.
Даша прыехала ў Польшчу з мужам, сынам, двума сабакамі і... пазыкай у 3 тысячы еўра. Але кажа, што ніводнага дня не шкадавала, што прамяняла родны Гомель на Гданьск. І нават пашпарт, які заканчваецца праз паўгады, ніяк не псуе яе энтузіязм ад пераезду. У гэтым выпуску падкаста мы спрабавалі вывесці Дашу на чыстую ваду і ўсё-такі высветліць, ці сапраўды ў яе ўсё так добра ў эміграцыі. І таксама зразумець, чаму яе вабіць больш Партугалія, а не Сож, сельмаш і палац Румянцавых i Паскевічаў.
Гэты выпуск тэрапеўтычнага падкаста будзе карысны беларусам, якія толькі яшчэ задумваюцца пра эміграцыю і хвалююцца, што на чужой старонцы да іх будуць ставіцца вельмі негатыўна. Вядучыя падкаста падзяліліся сваімі страхамі і чаканнямі перад пераездам у Польшу: Паша ўзгадаў, што баяўся, каб не папрабівалі колы ў машыне, а Поля — што яе будуць біць украінцы. Таксама Поля і Паша расказваюць гісторыі пра рэальнасць: што думаюць палякі пра беларусаў і як сябраваць з украінцамі. А яшчэ ў выпуску Паша зачытвае цытаты пра эмігрантаў са свежай прапагандысцкай прэсы з Беларусі. Але нядоўга — гэта можна і праматаць 😂
У нас на тэрапеўтычным падкасце зноў вельмі крутая госця: Марына была ў Беларусі фатографам, а потым пераехала ў Гданьск з 500 далярамі ў кішэні. І пайшла працаваць спачатку посудамыйкай, а потым у таксі. Марына расказала нам сваю гісторыю эмігранта: пра тыдзень ролтана дзеля аплаты кватэры, пра падоранае Уберам каханне, а таксама пра спробы вярнуцца ў прафесію фатографа і арганізацыю трансфармацыйных гульняў. Зафрэндзіць Марыну можна тут — https://instagram.com/sikorka_pl_gd
У Польшчы ёсць бясплатныя паліцэальныя школы, у якіх за год-два можна атрымаць якую-небудзь прафесію — фларыста, масажыста, ахоўніка, апекуна і г.д. І атрымаць сертыфікат еўрапейскага ўзору, які ў тым ліку дае замежнікам свабодны доступ на польскі рынак працы. Да нас у падкаст прыйшла Воля, якая ўжо адвучылася на фларыстку, і расказала, якую карысць яна атрымала ад наведвання паліцэальнай школы цягам года па выходным.
Як выглядае эміграцыя вачыма дарослых — мы ўсе ведаем (або можам уявіць). А вось што адчуваюць дзеці і падлеткі, якіх бацькі ставяць перад фактам змены краіны? І мы знайшлі такога «дзіцёнка», каб запісаць выпуск пра падлеткавую эміграцыю 😂 Соне было 16 гадоў, калі ёй прыйшлося пераехаць з Беларусі ў Польшчу. І яна шчыра расказала, што пры гэтым адчувала і як гэтая рэлакацыя змяніла яе планы на жыццё.
Калі ты пераязджаеш у новую краіну адзін (без сям'і і хатніх жывёлак), то застаешся ў эміграцыі ў... адзіноце. У гэтым выпуску Поля расказвае пра тое, як яна сябе адчувала, калі раптам засталася сам насам з сабой. А таксама як яна перажывала сваю адзіноту і якія бонусы атрымала з гэтай сітуацыі: «Эміграцыя хутка дапаможа пасябраваць з сабой, ну або хутчэй прывядзе вас да тэрапеўта». Калі вам таксама адзінока ў эміграцыі, прыходзьце да нас у каменты ці пішыце ў прыватныя паведамленні у інстаграме — Поля абацала ўсім ўдзяліць увагу і паразмаўляць пра жыццё.
Яна спецыяльна жыве ў Беластоку, бо тут віленскае барока і блізка да мяжы. Яна запісвае ідэі для Беларусі, садзіць на гаўбцы бульбу і марыць аб рамонце бацькоўскай хаце ля Бярэзінскага запаведніка. У наш тэрапеўтычны падкаст завітала Марыя, якая зараз жыве на чамаданах, каб прама на ровары паехаць да памежнага пераходу і заняць месца ў чарзе.
Пра медыцыну ў іншых краінах па-за межамі Беларусі ёсць шмат страхаў: накшталт таго, што калі пакатаешся на хуткай з мігалкамі, то потым усё жыццё будзеш плаціць па бальнічных рахунках. Да нас у падкаст прыйшла Кацярына, якая «паспела» схапіць у Польшчы інсульт і разведаць знутры, як працуе польская медыцына. Распыталі яе пра тое, як лечаць і як кормяць у шпіталях, а таксама колькі грошай яна заплаціла за лячэнне. Ну і хэштэг выпуска — #ЗдароўяПолі. Хто даслухае да канца, той даведаецца, чаму ёй гэтага здароўя трэба вельмі многа 😂
З кожным днём эміграцыі нітак, што звязваюць цябе з радзімай, становіцца ўсё менш: сціраюцца ўспаміны, распрадаецца маёмасць, усё больш знаёмых аказваюцца з табой па адзін бок мяжы. Якія нітачкі яшчэ трымаюцца, а якіх ўжо няма? Ці можна гэтыя сувязі з Беларуссю захаваць надоўга? І, галоўнае, ці варта гэта рабіць? Пра гэта ўсё сённяшні выпуск нашага тэрапеўтычнага падкаста. І пішыце зваротную сувязь — ведаем, што многіх з вас гэтая тэма недзе ў глыбіні душы «падгрызае».
Змяніць краіну пражывання — палова справы. Тут яшчэ трэба вывучыць мову і... завесці сабе сяброў. А можа нават і знайсці сваё каханне. Гэтым разам абмяркоўваем, як сацыялізавацца ў Польшчы. Дзелімся сваім сціплым досведам, а больш слухаем нашага госця Яраслава, які тут жыве ўжо некалькі гадоў і польскім бары лёгка прыкідваецца палякам. P.S. А вось музыка, пра якую мы гаворым у выпуску: Perfect - Chcemy być sobą Dawid Podsiadło
Каця пераязджала два разы: у 2014 годзе з Данбаса у Харкаў, у 2022 — з Харкава ў Гданьск. І абодва разы вымушана, з-за вайны. І цяпер Каця прыйшла да нас у падкаст, каб шчыра расказаць пра свой досвед двайнога пераезду. Калі ў вас ёсць што дадаць па тэме, то абавязкова пішыце у наш Instagram або на пошту emihracyja@gmail.com — зачытаем вашыя гісторыі і думкі ў наступным выпуску.
Знайсці жытло пры пераездзе ў новую краіну — гэта, бадай, адзін з самых стрэсавых фактараў. Бо дома ўсё вядома, ва многіх ёсць нават уласныя кватэры і дамы, а пры эміграцыі трэба пачынаць вырашаць кватэрнае пытанне з узроўню «зэро». У гэтым выпуску мы — Поля і Павел, аўтары падкасту «Новая зямля» — дзелімся сваім досведам пошуку кватэр для арэнды ў Польшчы. Калі ў вас ёсць што дадаць па тэме — абавязкова пішыце ў каментарах або на пошту. А мы тут пакінем спіс сайтаў, якія нам дапамаглі знайсці свае кватэры: Otodom.pl Olx.pl Morizon.pl Gratka.pl Facebook.com (суполкі і Marketplace) ogloszenia.trojmiasto.pl okolica.pl HomeFinder BOT у Тэлеграм (@PLHomeFinderBot) Калі хочаце прыйсці да нас у госці ў падкаст і душэўненька пагаварыць пра эмігранцкі лёс — пішыце на пошту emihracyja@gmail.com