DiscoverПіК Свабоды
ПіК Свабоды
Claim Ownership

ПіК Свабоды

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 275Played: 23,426
Share

Description

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
2074 Episodes
Reverse
Што азначаюць вынікі выбараў у Вугоршчыне для Эўропы і для ЗША? Хто перамог у вайне ў Іране? Ці будзе Вашынгтон ціснуць на Вільню, каб адкрыць транзыт беларускіх угнаеньняў праз Клайпеду? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае амэрыканістка Аляксандра Філіпенка.
Ці заблякуюць Youtube у Беларусі? Як адзначаюць Вялікдзень за кратамі зьняволеныя сьвятары і вернікі? Як Зяленскі можа дапамагчы беларусам ва Ўкраіне? Сьвятлана Алексіевіч – пра «пагружэньне ў Сярэднявечча». У праграме Вынікі тыдня – мэдыяэкспэрт Міхаіл Дарашэвіч, тэалягіня Натальля Васілевіч, новая прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту, ветэран вайны ва Ўкраіне Анастасія «Север» Махамет, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Кошты на нафту, ціск на рубель і новыя выклікі для бізнэсу і рэжыму – як далёкі канфлікт на Блізкім Усходзе ўжо ўплывае на паўсядзённае жыцьцё ў Беларусі? Астравецкая АЭС – гэта выратаваньне ці новая залежнасьць? Як канфлікт на Блізкім Усходзе адаб'ецца на кожным беларусе, Ганна Соўсь абмяркоўвае ў «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Абʼяднанага пераходнага кабінэту ў справах эканомікі Алісай Рыжычэнкай і эканамічным аглядальнікам Андрэем Махоўскім.
2 красавіка спаўняецца 30 гадоў з пачатку беларуска-расейскай інтэграцыі. Рэжым Лукашэнкі разглядае гэты час як посьпех і імпульс для разьвіцьця краіны, а апанэнты ўлады - праз прызму залежнасьці і страчаных магчымасьцяў. Што гэты саюз даў беларускай эканоміцы і палітычнай сыстэме? Як ён адбіўся на культуры, мове і ідэнтычнасьці? Госьці «ПіКа Свабоды» - рэдактарка праекту «Plan B» Вольга Лойка і гісторык Цімох Акудовіч.
Ці паедзе Лукашэнка ў ЗША на запрашэньне Трампа? Як амэрыканцы дамагліся, каб Лукашэнка не выправаджваў памілаваных палітвязьняў? Ці будуць ЗША выкручваць рукі Літве, каб адкрыць транзыт беларускіх калійных угнаеньняў праз Клайпеду? Госьць праграмы «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
Лукашэнка наведаў Паўночную Карэю і падпісаў дамову аб дружбе і супрацоўніцтве з КНДР. Навошта Кім Чэн Ын прыняў дыктатара зь Беларусі і якой можа быць супраца Менска і Пхэньняна? Спэцспрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл заклікаў Вільню да дыялёгу зь Менскам і аднаўленьня транзыту ўгнаеньняў празь Літву. Ці пачнуцца перамовы і каму яны больш трэба? Што Дзень Волі значыць для беларусаў і ці могуць прынцыпы 25 сакавіка 1918 году быць запатрабаваныя для палітыкаў сёньня? У эфіры “ПіКу Свабоды” Дзьмітры Гурневіч размаўляе з гісторыкам Яўгенам Красуліным, палітычным аглядальнікам Віталём Цыганковым і літоўскім камэнтатарам Вітаўтасам Бруверысам.
У якім выпадку Ўкраіна будзе ваяваць зь Беларусью? Для Ўкраіны Беларусь – акупаваная краіна ці суагрэсар? Чаго Кіеў чакае ад Ціханоўскай? Чаму Беларусь ня стала часткай РФ? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам адказвае ўкраінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
Міхаіл Зыгар — адзін з самых вядомых расейскіх журналістаў і аўтараў, які адкрыта называе сучасную Расею імпэрыяй і спрабуе пераасэнсаваць яе гісторыю без маскоўскіх мітаў. Былы галоўны рэдактар тэлеканала «Дождь» і аўтар кніг пра ўладу і прапаганду ў Расеі, Зыгар сёньня працуе з тэмай дэкалянізацыі і імпэрскага мысьленьня. У інтэрвію ён тлумачыць, чаму расейцы часта ня бачаць беларусаў як асобную нацыю, адкуль бярэцца імпэрская сьвядомасць і ці магчымая будучыня Расеі без імпэрыі — а таксама што гэта значыць для Беларусі.
Ці вяртаецца вялікая палітыка ў Менск? Пасьля візыту Джона Коўла было абвешчана пра магчымую сустрэчу Трампа і Лукашэнкі. Пра вынік ад такой сустрэчы Дзьмітры Гурневіч размаўляе з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. Вашынгтон зьмякчае санкцыі, а кантакт з рэжымам становіцца ўсё больш адкрытым. Што гэта — новая гульня ці стары сцэнар? Абмяроўваем разам з прадстаўніком арганізацыі BELPOL Уладзімерам Жыгарам. І галоўнае: дзе ў гэтай рэальнасьці месца для дэмакратычных сілаў Беларусі? Шукаем адказ кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім. Пра ўсё гэта — у новым выпуску «ПіКу Свабоды».
Спэцыяльны прадстаўнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл на пермовах у Менску дамовіўся з Лукашэнкам пра вызваленьне групы палтвязьняў. Што атрымае Лукашэнка ў выніку гэтай ўгоды? На якіх умовах і каго вызваляюць? Абмяркоўваем з расейскім палітыкам, блогерам, праваабаронцам, адвакатам Маркам Фейгіным.
Ад каго залежыць вызваленьне ўсіх палітвязьняў і спыненьне рэпрэсій у Беларусі? Колькі палітвязьняў і на якіх умовах могуць вызваліць у выніку чаканага візыту прадстаўніка ЗША Джона Коўла ў Беларусь? Што зьмяніў для палітвязьняў учынак Міколы Статкевіча? Спыніць ці, наадварот, узмоцніць рэпрэсіі ўнутры краіны афіцыйнае расьсьледаваньне Міжнароднага крымінальнага суду супраць уладаў Беларусі? Пра гэта Свабода гаворыць з былым палітвязьнем, ляўрэатам нобэлеўскай прэміі міру, старшынём праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім.
Міжнародны крымінальны суд пачаў расьсьледаваньне справы супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасьці. Што гэты працэс можа азначаць для Лукашэнкі? У Беларусі па абвінавачаньні ў карупцыі затрымалі міністра. Чаму рэжым за 32 гады не перамог карупцыю, маючы паўнату ўлады? Праз вайну на Блізкім Усходзе цэны на нафту падскочылі да самага высокага ўзроўню з 2022 году. На росьце цаны нажываецца Расея, а як Амэрыка хоча гэта спыніць? Госьць «ПіКу Свабоды» - блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч.
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» беларускія выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску, і распаўсюднікаў кніг. Частка выдаўцоў цяпер за кратамі. Чым вылучаецца «справа выдаўцоў» у рэпрэсіўным канвэеры ў Беларусі? Ці выдаваць кнігі па-беларуску стала злачынствам у Беларусі? Новы віток рэпрэсіяў супраць выдаўцоў кніг і журналістаў абмяркуем зь пісьменьнікамі Сашам Філіпенкам і Аляксандрам Лукашуком, а таксама старшынёй Беларускага ПЭНу Тацянай Нядбай і дырэктарам фонду Kamunikat.org Яраславам Іванюком.
У які бок хіліцца вайна на Блізкім Усходзе? Якія наступствы для Беларусі мае і будзе мець гэтая вайна? Як адказвае Захад на пагрозу «Арэшніка» у Беларусі? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам адказвае гісторык і палітоляг Роза Турарбекава.
Як па эканоміцы і па ўладах Беларусі можа ўдарыць вайна на Блізкім Усходзе? Што будзе рабіць новая партыя Бабарыкі? Ці засталіся ў беларусаў, якім пагражае арышт, магчымасьці выехаць з краіны? Знайшлі раней невядомы асобнік кнігі Францішка Скарыны. Чаму гэта сэнсацыя? Пра ўсё гэта мы пагутарым у сёньняшнім «ПіКу Свабоды», у якім возьмуць ўдзел кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, прадстаўнік ініцыятывы BelPol Уладзімер Жыгар, палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў, прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў і выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту Аляксандар Паршанкоў.
Вашынгтон без гарантый: як вайна з Іранам астуджвае Менск? Вайна і «вялікая зьдзелка»: ці абваліцца дыялёг Менску з ЗША? Чым скасаваньне санкцыяў ЭЗ 10 гадоў таму адрозьніваецца ад цяперашняга скасаваньня амэрыканскіх санкцыяў? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
У інтэрвію «Люстэрку» Уладзімер Зяленскі вызначыў новую палітыку адносна Беларусі. Ці можа Ўкраіна пачаць баявыя дзеяньні супраць суагрэсара? Чаго ў Кіеве чакаюць ад супрацы зь Ціханоўскай? Абмяркоўваем у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» з былым амбасадарам Украіны ў Беларусі Ігарам Кізімам
Каму і на што беларусы гатовыя даваць грошы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць былыя палітвязьні Павал Севярынец і Юрась Зянковіч, кіраўнік каманды збораў фонду BySol Аляксандар Кухта, прадстаўніца праваабарончага цэнтру “Вясна” Сьвятлана Галаўнёва і стваральнік ініцыятывы BelAid Андрэй Стрыжак.
Аляксандар Лукашэнка наведаў Маскву і сустрэўся з Уладзімірам Пуціным – што стаіць за гэтым візытам і як ён можа паўплываць на становішча Беларусі? Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе палітычны сэнс сустрэчы. Тым часам над Гомлем фіксавалі ў чацьвер палёты расейскіх дронаў-камікадзэ, а «Кібэрпартызаны» заявілі пра кібэратаку на прадпрыемства «Хімвалакно», прадукцыя якога выкарыстоўваецца расейскай арміяй. Каля Крычава выявілі новыя прыкметы магчымага разьмяшчэньня ракетнага комплексу «Арэшнік» – што гэта можа азначаць для рэгіёну, тлумачаць журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга і ўкраінскі экспэрт. Акрамя таго, працягваюцца вострыя спрэчкі вакол «пашпарта Новай Беларусі» – гэтую тэму абмяркоўваюць Андрэй Саньнікаў і Франак Вячорка.
Палітык Мікола Статкевіч дома пасьля інсульту за кратамі і амаль месяцу ў рэанімацыі. Што адбывалася з палітвязьнем за кратамі апошнія месяцы, калі ён адмовіўся пакінуць Беларусь, і стаў сымбалем нязломнасьці і ахвярнасьці. У выніковым "ПіКу Свабоды" абставіны вызваленьня Міколы Статкевіча абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, сябрай сям’і Статкевіча і Адамовіч рэдактаркай Аксанай Колб, яго паплечнікам Яўгенам Вільскім і былым турэмным лекарам Васілём Завадзкім. Таксама ў нашым эфіры: як Коля Лукашэнка вярнуў сьвятло ў беларускія гарады; Саміт Трампа без Беларусі; Кіеў абвастрае адносіны зь Менскам.
loading
Comments (7)

Siarhiej Mudračenka

Пляскі, бо там пляскалі ў ладкі?

Feb 13th
Reply

Nikita Lepesevich

Потом, когда очередной штам гриппа или кори отправит вашу "лялечку" на тот свет, вы будете винить кого угодно, только не себя за "рациональный скептицизм". Удачи

May 6th
Reply (1)

Maksim Liaško

Цікава. Шупа, цытуючы прамовы, не адзначае, што амаль усе прамовы былі па-расейску. Там нехта падняў гэтае пытанне, на што Рак-Міхайлоўскі адказваў, што недасканала валодае беларускай мовай. Тое ж самае з "Няхай жыве Беларусь", там часцей крычалі "Да здравствует Белорусская республика". А вось цытуючы бальшавікоў, цытаты ідуць ужо мовай арыгіналу. І правільна не Рэзаўскі, а Рэзаускі, з націскам на У.

Feb 24th
Reply

Maksim Liaško

Пра злачынствы партызан трэба было даць канкрэтны факт, запраўды, а так атрымалася ні пра што

Feb 21st
Reply (2)
loading