Discovereuroradiofm
euroradiofm
Claim Ownership

euroradiofm

Author: Euroradio

Subscribed: 995Played: 149,150
Share

Description

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.
4997 Episodes
Reverse
Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў? — Еўразум за 13 сакавіка | Новости Беларуси за 13 марта by Euroradio
ААН прагназуе, што ежа ў Беларусі падаражэе за 2026 год так жа, як у краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Хутчэйшая інфляцыя (і то не нашмат) — толькі ва Украіне, якая пяты год знаходзіцца ў стане вайны. Ды што не так з сельскай гаспадаркай у Беларусі? Лукашэнка спрабуе высветліць гэта, наведваючы чарговы кароўнік. На гэтым тыдні ён ізноў змагаўся і з пасярэднікамі — але толькі з "няправільнымі". Бо ёсць, імаверна, і "правільныя" — даход ад паслуг якіх ідзе ў "правільныя" кішэні. А яшчэ — улады вырашылі, што беларусы п'юць зашмат імпартнага піва. Пра гэта і шмат што іншае размаўляем у стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
Чым жыве беларуская моладзь? — Еўразум за 12 сакавіка | Новости Беларуси за 12 марта by Euroradio
Вайна ў Іране чакана прывяла да росту коштаў на паліва ў краінах Еўропы і ў Вялікабрытаніі. І хоць менавіта гэты, звязаны з вайной, рост коштаў Расію і Беларусь наўрад ці закране, на стан іх эканомік уплывае іншая вайна. І санкцыі. Якія, як вядома, эканоміку “ўмацоўваюць”, але неяк адмоўна. У Беларусі ў гэты час прэм’ер Турчын заклікае дыпламатаў больш актыўна “тлумачыць Захаду”, а Лукашэнка хваліцца “адціснутым” у амерыканцаў рэстаранам хуткага харчавання і загадвае абавязкова прывесці туды на абед спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла. Ці паўплывае вайна ў Іране на кошт бензіна ў Беларусі, і ці атрымаецца ў Лукашэнкі зарабіць і на гэтай вайне? Як праблемы ў расійскай эканоміцы адбіваюцца на эканоміцы беларускай, і чаму чыноўнікаў так моцна пачалі хваляваць санкцыі? Што адбываецца з цэнамі на прадукты, і калі пачнуць даражэць “жыроўкі”? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
12 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналіст, тэлевядоўца, магістр палітычных навук Алесь Залеўскі. Свабода беларуса пачынаецца са свабоды на сваім кавалачку зямлі, у сваім кутку. Месцы, дзе мы можам рабіць свабодна тое, што лічым патрэбным і правільным. Наш нацыянальны, культурны ландшафт — хутарскі. Калгас — гэта не наш ландшафт. Быць гаспадаром на сваёй зямлі заўсёды з’яўлялася першасным для беларуса. І мы абавязкова да гэтага вернемся, і спраўдзім свае мары, перакананы Алесь Залеўскі. Пра тое, чаму для беларусаў так важна свабода, ці вернемся мы на Бацькаўшчыну, і з чым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Залеўскім.
Як сведчаць вынікі сацыялагічных апытанняў, праведзеных даследчыкамі Chatham House і iSANS, пераважная большасць беларусаў падтрымлівае збліжэнне Захаду з Беларуссю. Паводле звестак iSANS, 63% мяркуюць, што Еўрасаюзу варта пачаць дыялог з цяперашнім кіраўніцтвам Беларусі. Ісці, так бы мовіць, у фарватары ЗША. Невядома, што там наконт падтрымкі абдорвання Лукашэнкі падарункамі з сувенірнай крамы Белага дома, але супраць вызвалення палітвязняў выказаліся толькі 14%. А тут акурат і Коўл едзе ў чарговы раз у Мінск. Усе спадзяюцца, што гэта азначае новыя вызваленні. Якія, не выключана, яшчэ больш зменяць агучаныя сацыёлагамі лічбы ў бок, пажаданы для прыхільнікаў наладжвання адносінаў паміж Захадам і Лукашэнкам. Ці можна давяраць прыведзеным сацыёлагамі лічбам, і што гэта азначае для дэмсіл і іх пазіцыі? Якую выснову з агучаных лічбаў мусяць вынесці еўрапейскія палітыкі, і ці паўплывае абурэнне Рыжанкова на іх рашэнні адносна Лукашэнкі? Што гэтым разам прапануе Коўл Лукашэнку за вызваленне палітвязняў, і ці варта чакаць хуткай адлігі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
Падчас сёлетняга Венецыянскага біенале група беларускіх мастакоў, якія знаходзяцца ў выгнанні, прадставіць у Бенедзікцінскай царкве сваю “імерсіўную мультысэнсарную выставу” паз назвай “Official. Unofficial. Belarus”. І гэта сумесная праца сузаснавальніка Беларускага свабоднага тэатра Мікалая Халезіна, дызайнера Уладзіміра Цэслера, кампазітаркі Вольгі Падгайскай. Што з сябе ўяўляе Венецыянскае біенале, і чаму для беларускай культуры ў выгнанні так важна быць там прадстаўленай? Якую ідэю ўвасабляюць працы на выставе і ці магчыма ператварыць яе ў тэатральную дзею? Ці здольныя беларускія творцы знайсці сваё месца на Захадзе, і ці варта чакаць хуткай адлігі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць куратарка выставы Даніэла Каляда і аўтар адной з прац, мастацкі кіраўнік Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін
Што адбываецца з жанчынамі пасля сарака? — Еўразум за 11 сакавіка | Новости Беларуси за 11 марта by Euroradio
Трамп ізноў, пасля пэўнага перапынку, пазваніў Пуціну. І ледзь не са слязамі на вачах распавядаў пра гэтую размову і яе вынікі. Колішнія адчуванні вяртаюцца — прэзідэнт ЗША мае невытлумачальныя сімпатыі да Пуціна і Расіі і адмаўляцца ад іх не хоча. Таму спадзяванні Еўропы, Украіны, беларусаў, якія бачаць і разумеюць расійскую пагрозу, на тое, што Трамп і ЗША разам з ім прыйдуць да прытомнасці, застаюцца марнымі. І вяртаецца ўсведамленне гульні, якую вядуць ЗША, Расія і Кітай без удзелу як Еўропы, так і любых іншых “гульцоў”. Якую пагрозу для еўрапейскай бяспекі нясе імкненне Трампа знайсці агульную мову з Пуціным і дагадзіць Маскве ў яе патрабаваннях? Якую ролю ў гэтых працэсах адыгрывае Мінск, і пры чым тут Кітай? Ці рызыкуе Еўропа не трапіць за стол перамоў паміж ЗША і Расіяй па пытанні еўрапейскай бяспекі, і з якімі прапановамі едзе ў Мінск Коўл? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Беларуская моладзь сёння расце ў даволі замкнёнай рэчаіснасці: палітычны крызіс, санкцыі, складанасці з паездкамі за мяжу, абмежаваныя кантакты са светам. Інтэрнэт застаецца амаль адзінай прасторай, дзе можна шукаць адказы, спрачацца і фармаваць сваю ідэнтычнасць. Але чый кантэнт там аказваецца бліжэй і больш зразумелым — беларускі ці ўсё ж той самы “рускі свет”, які актыўна размаўляе з моладдзю праз сацсеткі і YouTube? Нядаўна журналіст Дмітрый Гурневіч Радыё Свабода паразмаўляў у сваёй праграме з вядучымі шоу "О(б)суждаем" — Іванам Прусам і Глебам Сямёнавым. Размова атрымалася жывая: пра мову, “трушнасць”, беларускую ідэнтычнасць, медыяпрастору і пра тое, як сёння ўвогуле гаварыць з моладдзю так, каб яны слухалі. Але за гэтай гутаркай хаваецца і больш шырокае пытанне. Ці можа беларускі кантэнт сёння сапраўды канкурыраваць за ўвагу моладзі? Што глядзіць моладзь, чым жыве? Асобна пагаворым і пра рэакцыю аўдыторыі. Слухачы Радыё Свабода прывыклі бачыць у студыі палітыкаў, аналітыкаў і іншых гасцей старэйшага пакалення. Як яны ўспрынялі з’яўленне двух маладых ютуб-ведучых — станоўча ці без “душных” каментароў усё ж не абышлося? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з Дмітрыем Гурневічам.
Сабраўшы ў Авальным кабінеце пастыраў з усяго ЗША, каб разам памаліцца аб “наданні яму сілы”, а войскам ЗША — перамогі, Трамп заявіў, што нічога, апроч капітуляцыі, ад улад Ірана не прыме. Але пазней заявіў, што ЗША ў Іране ўжо фактычна перамаглі. Хоць новага лідара там і выбралі без удзелу ў выбарчым працэсе прэзідэнта ЗША, але іранскі народ уладу ўзяць у свае рукі не здолеў, і курды вайной на рэжым аятол не пайшлі. Затое Трамп пагаварыў з Пуціным і ізноў застаўся задаволеным пачутым. А ў Мінск 19 сакавіка мусіць прыехаць Джон Коўл. Толькі тут пра вынікі гаварыць зарана. Што стаіць за словамі Трампа пра перамогу ў Іране, і ці чакаць наземнай аперацыі як працягу развіцця супрацьстаяння? Чаму Трамп так упарта трымаецца за сімпатыі да Пуціна, і пры чым тут Кітай? Якіх дамоўленасцей паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі варта чакаць па выніку візіту Коўла ў Мінск, і чаму Еўропа не адрэагавала на вызваленне 18 палітвязняў так, як чакаў Рыжанкоў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
Пакуль вакол усе эксперты і каментатары разважалі пра тое, як моцна лёс Хаменеі напалохаў Пуціна і Лукашэнку, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў у Крэмль і застаўся вельмі задаволены размовай з прэзідэнтам Расіі. А ў Мінск неўзабаве прыедзе спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл. І не падобна, каб Пуцін альбо Лукашэнка атрымалі з Вашынгтона “чорную метку”. У гэтай сітуацыі беларускім дэмсілам толькі і застаецца, што рыхтавацца да прыёму новай групы дэпартаваных з краіны палітвязняў. Ну і браць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду… Ці варта было ў Мінску і Маскве ўспрымаць падзеі ў Іране як сігнал рэжымам Беларусі і Расіі, і ці здолеў Трамп напалохаць Лукашэнку і Пуціна? Чаму Трамп так упарта трымаецца за сімпатыі да Пуціна, і якое значэнне такія яго паводзіны маюць для Беларусі? Што стаіць за зменай рыторыкі Бабарыкі, і ці ёсць будучае ў такіх структур, як партыя “Разам” і Каардынацыйная рада? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
Імперыя Ганны Сялук — якія мэты яна ставіць? — Еўразум за 10 сакавіка | Новости Беларуси за 10 марта by Euroradio
У Беларусі нафтавы рынак дэманструе рэкордны рост цэн, і на гэтым фоне ўсё часцей гучыць пытанне, як гэта адбіваецца на прамысловасці і паўсядзённым жыцці грамадзян? Белнафтахім спрабуе стрымаць кошты на паліва, але наколькі яны збалансаваныя адносна сусветнага рынку і якая сітуацыя з бензінам у краіне? Паралельна курс беларускага рубля рэагуе на ўмацаванне долара, растуць золатавалютныя рэзервы, а насельніцтва прадае замежную валюту. Што там з інфляцыяй? Асобная тэма — знешні гандаль. Урад зацвердзіў праграмны план развіцця супрацоўніцтва з Афрыкай на 2026–2030 гады, мэта якога — стварыць устойлівую прысутнасць беларускіх тавараў, паслуг і тэхналогій на кантыненце і ўмацаваць гандлёвыя сувязі. Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
У Беларусі палітычная сітуацыя працягвае заставацца складанай: грамадства шукае шляхі, як змяніць становішча ў краіне, і адначасова абараніць людзей ад наступстваў ціску і санкцый. На гэтым фоне важную ролю адыгрывае дыялог з Еўрапейскім Саюзам і іншымі міжнароднымі партнёрамі. Апошняе пасяджэнне Кансультатыўнай групы ЕС і беларускіх дэмакратычных сіл паказала, што стратэгія павінна быць доўгатэрміновай і комплекснай: санкцыі застаюцца інструментам, але неабходна шукаць спосабы падтрымкі грамадства і прадухілення ізаляцыі Беларусі. Гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з віцэ-спікеркай Каардынацый Рады і ўдзельніцай фракцыі "Моладзевы наступ" Лізай Прокопчык. Таксама пагаворым пра яе ўдзел у палітычнай панэлі, абмяркуем падрыхтоўку да выбараў у КР, планы "Моладзевага наступу" і шляхі падтрымкі грамадства, каб яно магло развівацца нават ва ўмовах ціску і санкцый. Як кажа сама Ліза, шукаць новыя магчымасці, будаваць сувязі і ствараць будучыню крок за крокам — гэта та яшчэ прыгода.
Трамп вырашыў разабрацца з “пытаннем Ірана” ў сваім стылі: пасля кароткіх і няўдалых перамоў распачаў ваенную аперацыю. Адначасова заяўляючы, што мэты змяняць рэжым ён перад сабой і арміяй ЗША не ставіць. Маўляў, калі народ Ірана хоча такой змены, то ён мусіць зрабіць гэта сам. Пакуль ЗША і Ізраіль знішчаюць ваенную і ядзерную інфраструктуру краіны. Вось толькі народ Ірана чакаў такой сілавой падтрымкі сваіх пратэстаў з боку Трампа значна раней. Але той не асабліва спяшаўся выконваць абяцанне і дасылаць дапамогу. Якія перспектывы развіцця падзей у Іране, і як тое, што там адбываецца, уплывае на Беларусь? Чаму магчымае падзенне рэжыму аятол можа стаць вырашальным у выбары далейшага вектара знешняй (магчыма, і ўнутранай) палітыкі Лукашэнкі? Ці вырашае праблему існавання аўтарытарнага ці таталітарнага рэжыму ў краіне вонкавае ўздзеянне, і ці варта на яго спадзявацца беларусам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
Два святы ўжо не першы год стабільна падзяляюць беларусаў: 23 лютага і 8 сакавіка. І калі ў адносінах да так званага “дня абаронцы” падзел ідзе па простым прынцыпе “святкую / не святкую”, то з “жаночым днём” усё больш складана. І кожны год ад простай дыскусіі “як святкаваць і віншаваць” даходзіць да спрэчак пра патрыярхат і фемінізм. І гэты раскол тым больш заўважны на фоне падзелу беларускага грамадства на дыяспару і “вялікую зямлю”. Плюс на фоне аб’яўленага ў Беларусі “года беларускай жанчыны”. Якая розніца паміж "8 сакавіка" ў Беларусі і ў дыяспары, і як змянілася значэнне гэтай даты апошнім часам? Як адзначалі гэтую дату жанчыны з прадэмакратычнай супольнасці і на якія тэмы спрачаліся ў сацсетках гэтым разам? Ці дойдуць скаргі жанчын праз ТikTok да Лукашэнкі, і чаму прапагандысты так нервова рэагуюць на такую форму зваротаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
Ці спадабаецца Коўлу беларускі Мак? — Еўразум за 9 сакавіка | Новости Беларуси за 9 марта by Euroradio
Здаецца, што культурніцкая дзейнасць дыяспары турбуе рэжым не менш, а часам, можа, і больш, чым яе палітычная актыўнасць. Менавіта таму “экстрэмісцкімі” абвяшчаюцца і беларускія выдавецтвы за мяжой, і пісьменнікі, і іх кнігі. Што, безумоўна, стварае новыя складанасці і перашкоды для іх дзейнасці, але не спыняе. Так і Беларускі ПЭН, які 27 лютага прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”, працягвае сваю дзейнасць. З апошняга: выданне складанкі “Свабода як біяграфія” — васямнаццаць гутарак з інтэлектуаламі, праваабаронцамі, журналістамі і творцамі, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі перамен у Беларусі ў апошнія паўстагоддзя. Дарэчы, 9 сакавика стала вядома, што "Фонд Kamunikat.org", "Lohvinau Publishing House" і "Andrei Yanushkevich Publishing" таксама были прызнаныя "экстрэмісцкіми фармаваннямі". Чым цікавая складанка “Свабода як біяграфія” і ў чым адметнасць кнігі старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы? Чаму рэжыму не дае спакою культурніцкая дзейнасць беларусаў за мяжой, і чым небяспечная літаратура? Ці ёсць для беларускіх творцаў месца на сусветным кніжным рынку, і як прыцягнуць увагу да беларускай літаратуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і выдавец, заснавальнік фонду kamunikat.org Яраслаў Іванюк
Тое, што ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля ў Іране прывядзе да росту коштаў на нафту, а адпаведна і на бензін, было чакана. Але тое, што ваенныя дзеянні ахопяць практычна імгненна амаль усе краіны, якія суседнічаюць з Іранам, стала непрыемным сюрпрызам. А ўсе гэтыя краіны таксама здабываюць нафту, і вайна на яе здабычу паўплывала адмоўна. Як і на гандаль, а ў выніку — на кошт нафты, газу ды паліва. І вось пакуль іншыя турбуюцца праз гэтыя ваенна-нафтавыя праблемы, у Беларусі Наталля Качанава старанна касплэіць Лукашэнку, наведваючы розныя фермы да сельгаспрадпрыемствы. А дэмсілы за мяжой рыхтуюцца да выбараў у Каардынацыйную раду ды займаюцца партыйным будаўніцтвам. Што адбываецца на рынку нафты і наколькі могуць вырасці кошты на бензін? Ці варта спадзявацца, што Трамп вырашыць пытанне з ростам коштаў на нафту, і пры чым тут расійскія танкеры? Навошта Качанава касплэіць Лукашэнку, і ці павераць беларусы ў змену рыторыкі Бабарыкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, былой палітзняволенай Вольгай Лойка
loading
Comments (6)

Tada Lada

соловей, но молодой.

Sep 14th
Reply

Abadonna Abbys

Все что показал Пазьняк, это уровень своего маразма. К сожалению.

Sep 20th
Reply

Abadonna Abbys

Пустой пиздун - задушевник. Весь выпуск набор напыщенных фраз с нулевым смыслом.

Aug 15th
Reply

And-Luk

у путена попросить помощи .... ой , ля , нечего дальше слушать.

Jul 5th
Reply

Багдан Мацкевіч

Ладна, справядліва, што адказы былі і лепшыя, але праз самапавагі павагу да тэмы, я ўсё ж пакіну першапачатковы варыянт, што занадта вялікі для ютуба. Хай будзе, тэма - гонар! Беларуская нацыянальная ідэя, выключна на мой погляд, гэта дадзеная магчымасць, а каб не надавацца ў крайнасці, гэта магчымасць сёння для мяне і каханага мной чалавека, для вас і гледачоў, сялян і інтэлігенцыі, праваслаўнаму і каталіку, пісьменніку і таварышу маёру самому лічыць для сябе Беларуссю кожнаму сваё, гэта магчымасць для мяне марыць аб будучыні, каб не падвесці папярэднікаў, для кагосьці біцца ў сучасным дні за заўтрашні, гартуючы сэрца ў барацьбе ад самога ўчорашняга, для гісторыкаў спрачацца аб мінуўшчыне дзеля выключна нашае ды залежачае выключна ад нас будучыні; гэта магчымасць самому уяўляць сябе сваю Беларусь, гэта магчымасць марыць аб парламентскай рэспубліцы для палітыкаў, аб моцнай руцэ для чыноўнікаў, аб канстытуцыйнай манархіі для чалавека будучыні, аб нязбытным ідэалу для творцы, аб кутку н

Nov 19th
Reply

Priwalll

Будаваць дарагу будзе сябр Пуціна?

Jul 25th
Reply