Discovereuroradiofm
euroradiofm
Claim Ownership

euroradiofm

Author: Euroradio

Subscribed: 918Played: 139,586
Share

Description

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.
4997 Episodes
Reverse
Цуд на каляды і мір, пра які ніяк не дамовяцца — Еўразум за 5 снежня | Новости Беларуси за 5 декабря by Euroradio
Выбары ў Каардынацыйную раду чацвёртага склікання, найхутчэй, пройдуць цягам трэцяга тыдня ў маі 2026 года. Такое рашэнне было прынятае падчас аднаго з апошніх пасяджэнняў КР. І хоць часу, здаецца, дастаткова для правядзення перадвыбарчай кампаніі, але ва ўмовах рэпрэсій і пераследу нават за дзейнасць у эміграцыі ўвесь электаральны працэс ускладняецца. Адначасова ў Беларусі актыўна ідзе падрыхтоўка да чарговага Усебеларускага народнага сходу, дэлегатаў яго народ не абіраў, але гэта, як вядома ад прапагандыстаў, іншае. Лукашэнка ж актыўна лётае з неакрэсленымі мэтамі ў Аман — не інакш, як у межах падрыхтоўкі да УНС… Як плануецца праводзіць кампанію па выбарах у Каардынацыйную раду чацвёртага склікання і ці існуе рызыка, што ахвочых як балатавацца, так і галасаваць на выбарах будзе не многа? Ці былі ўлічаныя памылкі мінулай электаральнай кампаніі і ці будуць гэтым разам гендарныя квоты? Чаго чакаць ад чарговай сходкі УНС і навошта Лукашэнка двойчы за тыдзень лётаў у Аман? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
Рэжым Лукашэнкі ўсё глыбей уцягвае беларускія прадпрыемствы і эканоміку ў расійскую вайну супраць Украіны. Усё больш прадпрыемстваў працуюць на забеспячэнне патрэб акупацыйных войск Расіі. Паралельна мілітарызуючы і іншыя сферы жыцця беларусаў, да прыкладу, адукацыю. Але зарабляць на заказах ад расійскага вайскова-прамысловага комплексу Лукашэнку, як выглядае, падалося недастатковым і, перакананыя эксперты і палітолагі, яго апошнія паездкі ў М’янму, Алжыр і Аман пераследавалі мэту гандлю зброяй. Чым адметнае новае расследаванне з цыкла “Зброевы барон”, якія новыя сведчанні працы беларускіх прадпрыемстваў на расійскую армію здабылі расследавальнікі? Што цікавага для Беларусі ёсць у М’янме і чаму візіт Лукашэнкі ў Алжыр можна лічыць гістарычным? Навошта Лукашэнка двойчы цягам аднаго свайго замежнага ваяжу лётаў у Аман і пры чым тут санкцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
Выйшла кніга, якой магло б і не быць, калі б жыццё беларусаў не нагадвала бясконцую камп’ютарную гульню, з якой, здаецца, ужо і не выбрацца. Гісторыі, якія ў яе ўвайшлі, цяжка пакідаць за межамі апошняй прачытанай старонкі — яны працягваюць жыць побач, у дарозе, у цішыні, у самых нечаканых месцах. Кніга называецца “Насі з сабою” — гэта шчырыя, часам іранічныя і вельмі асабістыя тэксты пра перамены, эміграцыю, страту звыклага свету, пра каханне, сталенне і нечаканую свабоду, якая з’яўляецца там, дзе яе не чакаеш. Іх напісала Наста Рагатко — былая галоўная рэдактарка KYKY.org і былая кіраўнічка камунікацый у офісе Святланы Ціханоўскай. Чалавек, які шмат гадоў жыў у свеце навін, рашэнняў і падзей, а цяпер адкрывае тое, што звычайна застаецца паміж радкамі і за кадрам: далікатнасць, сілу, смех, стомленасць, шчырасць і ўнутраныя дыялогі, якія немагчыма схаваць, калі свет змяняецца занадта хутка. Сёння разам з Настай пагаворым пра тое, што мы ўсе “носім з собою” — пра памяць, досвед, страхі і надзею; пра тое, як палітычная рэчаіснасць прарастае ў асабістыя гісторыі; і пра тое, чаму часам літаратура можа сказаць праўду дакладней за любое афіцыйнае паведамленне.
Ваяж Лукашэнкі на Блізкі Усход і Паўночную Афрыку зацягнуўся. Другі раз за тыдзень ён наведвае Аман. Фармальная нагода — стандартная: "мы гатовыя тут працаваць". Але ці аддзяляе 71-гадовы палітык інтарэсы Беларусі ад інтарэсаў сваёй сям'і? Пагаворым пра гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем шалёную (44%!) падтрымку саюза з Расіяй у апошняй сацыялагічнай апытанцы; "фінляндызацыю" Беларусі, якую прапануе Ціханоўскі; планы пабудаваць першы беларускі самалёт, вяртанне "Белавіі" на ізраільскі напрамак і візіт Пуціна ў Індыю.
Страсці па Ціханоўскаму і новыя праекты беларусаў — Еўразум за 4 снежня | Новости Беларуси за 4 декабря by Euroradio
Жыццё музыканта — гэта канцэртныя пляцоўкі, дарогі гастрольных тураў, запісы ў студыі новых песень. А калі ты выканаўца папулярны, то ўсяго гэтага ў цябе часам аж занадта. На радасць тваім прыхільнікам, якія заўжды чакаюць магчымасці патрапіць на канцэрт любімага выканаўцы, паспяваць разам з ім улюбёныя песні і пачуць нешта новае. І Лявон Вольскі гэтыя патрабаванні сваіх прыхільнікаў і прыхільніц задавольвае напоўніцу: не паспеў вярнуцца з туру па Амерыцы, як ужо выбіраецца з “Калядным турам” па Еўропе. І ўжо рыхтуе сюрпрызы і цікавосткі на будучыню… Якія ўражанні засталіся ад туру па ЗША і чым быў адметны гэты, ужо далёка не першы, візіт у Амерыку? Што незвычайнага чакае аматараў творчасці Вольскага падчас яго Каляднага туру? Якія цікавосткі рыхтуюць Лявон і яго паплечнікі бліжэйшым часам і калі чакаць новага альбома? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае фронтмен гуртоў Volski і "Крамбамбуля" Лявон Вольскі.
У Палаце прадстаўнікоў у другім чытанні зацвердзілі праект дзяржаўнага бюджэту Беларусі на 2026 год. Ужо вядома, што чакаецца “недахоп сродкаў” у дзяржаўным гаманцы. Але беларусаў супакойваюць: маўляў, бюджэтная палітыка будзе скіраваная на “захаванне сацыяльнай арыентаванасці расходаў і падвышэнне якасці жыцця насельніцтва”. У гэты ж час на рынку жылля адбыўся “выбуховы рост коштаў”, прадпрыемствы больш звальняюць працаўнікоў, чым прымаюць на працу, а мігранты працягваюць ехаць у Беларусь. Чым адметны дзяржбюджэт на наступны год і ці сапраўды ён сацыяльна-арыентаваны? Што адбываецца на рынку нерухомай маёмасці і чаму пачаліся звальненні на прадпрыемствах? Якія работнікі неабходныя ў Беларусі і чаму іх шукаюць за мяжой? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
4 снежня ў эфіры Еўрарадыё — музыка, паэт, радыёжурналіст, удзельнік гуртоў "Кузьнец і Сяманя", "Князь Мышкін", "Нагуаль", Mouches A L'Orange, "Балцкі Субстрат" ды іншых Віктар Сямашка. Такое адчуванне, што беларускі народ ужо не першае стагоддзе, як той Хрыстос — укрыжаваны і вісіць на сваім крыжы лёсу і пакут. Што адметна, беларусы ўжо нібыта і прынялі гэты свой стан укрыжаванага пакутніка. Гэта добра прасочваецца і праз гісторыю нашага народа, і праз фальклор ды літаратуру. Але мы мусім зразумець, што гэта не найлепшы выбар, і нарэшце мы павінны зняць сябе з крыжа і рушыць далей свабоднымі, перакананы Віктар Сямашка. Пра тое, як натуральнасць звязаная з беларускасцю, калі і хто ўкрыжаваў беларусаў і чаму нас мусіць навучыць эміграцыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віктарам Сямашкам.
Чаму перамовы ў Маскве скончыліся нічым — Еўразум за 3 снежня | Новости Беларуси за 3 декабря by Euroradio
Вакол былога палітвязня Сяргея Ціханоўскага днямі разгарэўся чарговы скандал. Нечакана расказаць пра сваю супрацу з экс-палітвязнем і складанасці ў камунікацыі з ім вырашыў былы прэс-сакратар Ціханоўскага Сяргей Бяспалаў. У выніку перакідвання ўзаемнымі абвінавачаннямі двух Сяргееў, стала вядома шмат цікавага. Да прыкладу, што Сяргею Ціханоўскаму дапамагала “прычэсваць” тэксты (ці толькі адзін тэкст?) экспертка па камунікацыі і сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова. Як склалася супраца з Ціханоўскім і ці даводзілася ёй сутыкацца падчас камунікацыі з ім з сітуацыямі, якія апісаў Бяспалаў? Ці згодная сама з тымі тэзісамі з прамовы Ціханоўскага, якія ёй давялося “прычэсваць”, і хто гэтыя прамовы яму насамрэч піша? Як змянілася стратэгія ЗША па Беларусі за апошні час і ці патрэбны дэмсілам свой “цэнтр сілы” ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова
Вільня заклікала Еўрасаюз увесці новыя санкцыі супраць Мінска ў сувязі з залётамі ў Літву метэазондаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. У адказ прэзідэнтка Еўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен заявіла, што Брусель рыхтуе новы санкцыйны пакет у дачыненні Беларусі. Што праўда, цяпер ужо і рэжым Лукашэнкі можа выставіць Літве сустрэчныя прэтэнзіі, бо, сцвярджаюць у Мінску, з Літвы на беларускую тэрыторыю заляцеў беспілотнік з… Не, не з літоўскімі цыгарэтамі, а БЧБ-сцяжкамі. Якія і раскідаў над вуліцамі мірнага Гродна. Самы час у “мірны план Трампа” дадаваць яшчэ адзін пункт — беларускі. Якіх санкцый чакаць Беларусі і ці атрымае ў выніку Літва вольнае ад “цыгарэтных” метэазондаў неба? Што стаіць за гісторыяй пра беспілотнік з БЧБ-сцяжкамі і навошта Мінск правакуе Вільню і Варшаву? Як змянілася напаўненне “мірнага плана Трампа” па выніку шматлікіх перамоў і кансультацый і ці атрымаецца ў Ціханоўскага знайсці падыход да Трампа? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем штотыдзень у жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Напярэдадні Калядаў беларусаў больш цікавіць не палітыка, а штодзённыя ды святочныя справы. Да прыкладу, як і чым парадаваць дзяцей дабраахвотнікаў. У Літве сёння дзесяць дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, чые таты — беларускія ветэраны — адстойвалі свабоду і жыццё людзей ва Украіне. Менавіта на падарункі для іх ініцыятыва ветэранаў-дабраахвотнікаў ладзіць збор ужо не першы год. Якіх падарункаў чакаюць дзеці і ці атрымліваецца дапамагаць сем’ям ветэранаў у сённяшніх умовах? Ці застаецца салідарным беларускае грамадства і чаму па вяртанні з вайны дабраахвотнікам так цяжка знайсці сваё месца ў мірным жыцці? Як сталася, што сышоўшы з Каардынацыйнай рады, дэлегаты колішняй фракцыі “Воля” ізноў апынуліся ў КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пазафракцыйны дэлегат КР, экс-прадстаўнік скасаванай фракцыі “Воля” былы дабраахвотнік Аляксандр “Кусь” Клачко
Паводле дадзеных сацыялагічнага апытання, праведзенага адмыслоўцамі Chatham House, колькасць прыхільнікаў саюза з Расіяй у Беларусі да лістапада 2025 года дасягнула 44%. Гэта максімум з верасня 2020-га і плюс шэсць працэнтных пунктаў у параўнанні са снежнем 2024-га. Што праўда, расійскую вайну ва Украіне падтрымліваюць толькі 27% апытаных, хоць у снежні 2024-га такіх было 32%. І калі з вайной усё больш-менш зразумела, то лічба падтрымкі ідэі саюза з Расіяй не дадае аптымізму. Як бачна, у дэмакратычна настроенай часткі грамадства свой уплыў пашыраць не атрымліваецца. Пра што сведчаць лічбы колькасці прыхільнікаў саюза з Расіяй сярод беларусаў і што магло стаць прычынай такіх настрояў у беларускім грамадстве? Чым адметны новы санкцыйны пакет Еўрасаюза і ці працуюць санкцыі? Ці рэальная пагроза закрыцця межаў з Беларуссю не толькі Літвы, але і Польшчы ды Латвіі і як на дэмсілы ўплывае скандал вакол Ціханоўскага? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
Дрон ці стрэл паміж ног — Еўразум за 2 снежня | Новости Беларуси за 2 декабря by Euroradio
Жыццё пасля 45 у міграцыі часта становіцца сапраўдным выпрабаваннем: людзі губляюць прафесію, статус, звыклую супольнасць і раптам становяцца "нябачнымі" — між эйджызмам, няпэўнасцю і неабходнасцю пачынаць наноў. Але разам з гэтым менавіта дарослыя і сталыя людзі прыносяць у новае асяроддзе тое, што немагчыма вывезці ў чамадане: досвед, адказнасць, маральную трываласць і здольнасць прымаць складаныя рашэнні. Пра тое, як гэты патэнцыял не страціць, а раскрыць — распавядае новы праект "План С". У Варшаве і Вільні стартуе серыя сустрэч "Плана С" — унікальнай праграмы падтрымкі для мігрантаў 45+, якая спалучае методыкі стратэгічных камунікацый, крызіснага менеджменту і практыкі працы з унутранымі рэсурсамі. Гэта не коўчынг і не псіхатэрапія ў класічным выглядзе — гэта платформа, дзе людзі старэйшага ўзросту вучацца бачыць сваю моц, будаваць новую стратэгію жыцця і становіцца суб’ектамі, а не аб’ектамі дапамогі. У эфіры Еўрарадыё пагаворым пра тое, чаму сталасць — гэта не бар’ер, а рэсурс, чаму дыскрымінацыя па ўзросце ў міграцыі такая моцная і чаму менавіта людзі 45+ могуць стаць рухавіком змен у беларускай дыяспары і будучай Беларусі. Нашыя госці — аўтары методыкі і трэнеры праекта: Ірына Сідорская, прафесарка і экспертка ў галіне стратэгічных камунікацый, і Андрэй Эзерын, камунікацыйны кансультант і аўтар сацыяльных праектаў. Оба яны самі прайшлі праз пераезд і ведаюць, як будаваць жыццё з нуля.
Выступаючы ў Астане перад крамлёўскімі прапагандыстамі, Лукашэнка не толькі ў чарговы раз выступіў у ролі стратэга і ваеннага аналітыка, але і шчыра здзівіўся негатыўнаму стаўленню да яго прэзідэнта Украіны Зяленскага. “Я ў чым яму насаліў так?”, — зрабіў круглыя вочы чалавек, які сам называе сябе суагрэсарам, бліжэйшым паплечнікам Пуціна і… прыхільнікам спынення вайны ва Украіне. Для чаго нават гатовы перамоўную пляцоўку ў Мінску падрыхтаваць. І сам тут жа кажа, што на той пляцоўцы Зяленскі для спынення вайны мусіць прыняць умовы Пуціна. І ўсё! І чым тут, сапраўды, можна “насаліць” Зяленскаму і Украіне… Ці спрацуюць памкненні Лукашэнкі дамагчыся далучэння яго да мірных перамоў па Украіне? Чым Украіна заплаціла Лукашэнку за вызваленых з турмаў сваіх грамадзян? Чаму Трамп імкнецца прымусіць Кіеў да падпісання мірнага плана, напісанага ў Крамлі, і як гэта падпісанне будзе ўспрынятае ўкраінскім грамадствам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з паліттэхнолагам, пісьменнікам, блогерам Міхаілам Шэйтэльманам
“Моўнае пытанне” заўсёды было балючым для беларусаў. Мова нашага народа чамусьці заўжды выклікала варожыя пачуцці прыхадняў як з усходу, так і з захаду. Магчыма, тая моўная сітуацыя, якая сёння ёсць у беларускім грамадстве, з катэгорыі “так склалася гістарычна”. Таму мы сёння маем нібыта дзве роўныя паводле Канстытуцыі мовы, але ў няроўным стане ўжывання. Кажам: “Няважна, на якой мове” і “это просто инструмент для коммуникации”. І ведаем, што за мову — забіваюць. Як і тое, што яна бароніць. Наколькі сітуацыя з мовай у Беларусі ўнікальная і ці ёсць прыклады яе вырашэння? Ці нясуць мова і культура народа адказнасць за тое, як сябе паводзяць лідары гэтай нацыі і сам народ у пэўныя перыяды гісторыі адносна суседзяў? Чаму падыход “не важно на каком языке” небяспечны? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
У Гродна заляцеў і разбіўся беспілотнік, які, сцвярджаецца, раскідваў над вуліцамі старажытнага беларускага горада паперкі ў колерах беларускага нацыянальнага сцяга. Як сцвярджае прапаганда, апарат нібыта заляцеў з тэрыторыі Літвы. І два гэтыя факты — раскіданыя па вуліцах бела-чырвона-белыя сцяжкі і нібыта залёт апарата з Літвы — прывялі і Лукашэнку, і яго аматарку зрываць нацыянальную сімволіку ў жылых дварах прэс-сакратарку Эйсмант, і прапаганду разам з МЗС у шаленства. Гэта ж вам не метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі, з прычыны якіх аэрапорт у Вільні вымушана спыняе палёты — тут сапраўдная пагроза нацбяспецы і спакойнаму сну Лукашэнкі. Чаму Лукашэнку так напалохалі папяровыя БЧБ-сцяжкі і ці варта давяраць звесткам, што беспілотнік сапраўды прыляцеў з Літвы? Чым адметная рэакцыя сусветных СМІ на візіт Лукашэнкі ў М’янму і Аман? Чаму Еўропа ўпарта не пагаджаецца на перамовы з Лукашэнкам і ці дойдзе сітуацыя да закрыцця межаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
Цалкам нечакана і без нейкай інфармацыйнай падрыхтоўкі Лукашэнка падпісаў загад аб вызваленні з беларускіх турам больш за тры дзясяткі ўкраінскіх грамадзян. Па часе гэта вызваленне амаль супала з пачаткам вялікай кампаніі па прасоўванні “мірнага плана Трампа па Украіне”. У Вашынгтоне гэтае вызваленне прывіталі, а яшчэ падзякавалі кіраўніку ГУР Украіны Буданаву за садзейнічанне працэсу перамоў і вызвалення. Адметна, што праз некалькі дзён пасля гэтага гучнага вызвалення грамадзян Украіны, у Беларусі на 13 гадоў зняволення асудзілі былога добраахвотніка з Палка Каліноўскага Верамейчыка. Чаго дамагаецца Лукашэнка вызваленем грамадзян Украіны і” што ён разлічвае атрымаць наўзамен? Ці ёсць шанца ў “мірнага плана Трампа” быць падпісаным і ці далучаць Лукашэнку да перамоў па Украіне? Чаму Украіна не дамагаецца ад Лукашэнкі вызвалення палітвязняў, асуджаных на зняволення за падтрымку Украіны, і як за апошні год змяніліся адносіны да беларусаў ва ўкраінскім грамадстве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
loading
Comments (6)

Tada Lada

соловей, но молодой.

Sep 14th
Reply

Abadonna Abbys

Все что показал Пазьняк, это уровень своего маразма. К сожалению.

Sep 20th
Reply

Abadonna Abbys

Пустой пиздун - задушевник. Весь выпуск набор напыщенных фраз с нулевым смыслом.

Aug 15th
Reply

And-Luk

у путена попросить помощи .... ой , ля , нечего дальше слушать.

Jul 5th
Reply

Багдан Мацкевіч

Ладна, справядліва, што адказы былі і лепшыя, але праз самапавагі павагу да тэмы, я ўсё ж пакіну першапачатковы варыянт, што занадта вялікі для ютуба. Хай будзе, тэма - гонар! Беларуская нацыянальная ідэя, выключна на мой погляд, гэта дадзеная магчымасць, а каб не надавацца ў крайнасці, гэта магчымасць сёння для мяне і каханага мной чалавека, для вас і гледачоў, сялян і інтэлігенцыі, праваслаўнаму і каталіку, пісьменніку і таварышу маёру самому лічыць для сябе Беларуссю кожнаму сваё, гэта магчымасць для мяне марыць аб будучыні, каб не падвесці папярэднікаў, для кагосьці біцца ў сучасным дні за заўтрашні, гартуючы сэрца ў барацьбе ад самога ўчорашняга, для гісторыкаў спрачацца аб мінуўшчыне дзеля выключна нашае ды залежачае выключна ад нас будучыні; гэта магчымасць самому уяўляць сябе сваю Беларусь, гэта магчымасць марыць аб парламентскай рэспубліцы для палітыкаў, аб моцнай руцэ для чыноўнікаў, аб канстытуцыйнай манархіі для чалавека будучыні, аб нязбытным ідэалу для творцы, аб кутку н

Nov 19th
Reply

Priwalll

Будаваць дарагу будзе сябр Пуціна?

Jul 25th
Reply